Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
На неакупіраванай частцы Беларусі цяжкасці з паперай і блізкасць да фронту прывялі да ўзнаўлення тыпаў газет, якія ў 1917—1918 гг. выкарыстоўваліся мала.
Папершае, гэта аднадзённыя газеты, якія выдаваліся дакладна да якойнебудзь даты. Гэта магло быць новае савецкае «кастрычніцкае» свята (у Магілёве да 7 лістапада 1920 г. выйшлі дзве розныя газеты: «Красный Октябрь» і «Трн красных года» Магілёўскай камісіі па правядзенні кастрычніцкіх урачыстасцяў), прафесійнае свята (у Віцебску ў сакавіку 1919 г. да дня тэатральных служачых была выпушчана газета «Курьер театральных служаіцнх», у Невелі 13 верасня 1919 г. выдадзена газета «День нскусства»), дабрачынныя акцыі (у Магілёве 28 лістапада 1920 г. выйшла газета «Неделя ребенка» да пачатку тыдня дзіцяці). Такая газета не патрабавала пастаяннай рэдакцыі (выходзіла адным, іншым разам некалькімі нумарамі) і значных затрат на вытворчасць427.
Падругое, гэта насценныя газеты. Яны прызначаліся для расклейкі на сценах і спецыяльных тумбах, таму тэкст у іх друкаваўся на адным баку аркуша. Пры параўнальна малым тыражы прачытаць такія газеты магла значная колькасць народу. Таму да рэвалюцыі так выдавалі рэкламныя афішы і тэлеграмы. 3 1919 г. у Віцебску, Лепелі, Магілёве, Гомелі, Сянно і іншых гарадах Беларусі пачалі выпускацца «Насценныя газеты РОСТА». Па сутнасці сваёй гэта былі выпускі тэлеграм або апошніх вестак (абрэвіятура РОСТА абазначала «Росснйское телеграфное агентство») з кідкімі загалоўкамі, а калінікалі і з ілюстрацыямі. Прызначаліся яны для давядзення да насельніцтва афіцыйнага пункту
гледжання на бягучыя падзеі. Выдаваліся такія газеты толькі на рускай мове.
У некаторых выпадках сістэма выданняў РОСТА выкарыстоўвалася для абвяшчэння аб важных мясцовых падзеях. Іншым разам гэта былі эпідэміі халеры ці тыфу, што ўзніклі праз перабоі з харчаваннем і антысанітарныя ўмовы пражывання людзей. Тады РОСТА выпускала аднадзённыя газеты, што прапагандавалі метады барацьбы з захворваннем. 28 кастрычніка 1920 г. у Магілёве выйшла «Саннтарная РОСТА» да дзён прапаганды барацьбы з сыпным і зваротным тыфам. Калінікалі з дапамогай насценных газет РОСТА прапагандаваліся новыя ўмовы працы сялянскага насельніцтва на палях. Напрыклад, у жніўні 1920 г. у Сянно выйшла газета «Неделя крестьяннна», выдадзеная павятовым аддзяленнем РОСТА. Новых рэгулярна выдаваных газет у 1919 — пачатку 1920 г. практычна не было.
У сярэдзіне 1920 г. Чырвоная Армія выцесніла польскія войскі са значнай часткі тэрыторыі Беларусі. У ліпені 1920 г. вызвалены Мінск. Да сярэдзіны жніўня ў Мінск былі перавезены галоўныя камуністычныя газеты — «Звезда», «Дэр штэрн» і «Mlot». Галоўнай газетай, выдаванай Рэвалюцыйным камітэтам, стала «Савецкая Беларусь», якая была пераведзена са Смаленска. Да канца 1920 г. выходзілі таксама «йзвестня Военнореволюцнонного комнтета».
Вельмі хутка на занятай тэрыторыі былі закрыты выдаваныя раней газеты і на іх базе пачалі выходзіць газеты камуністычных органаў выканаўчай улады. Так, напрыклад, у Бабруйску пачаўся выпуск газеты «Коммуннст», у Барысаве — «Рабочекрестьянскнй путь», у Гродне — «Нзвестня Гродненского ревкома» н «Голос пролетарня», у Беластоку — «Нзвестня Военнореволюцнонного комнтета Белостокского округа» (тэкст і паралельны загаловак газеты былі на яўрэйскай мове). 3 адваротным заняццем тэрыторый (у прыватнасці, Гродна і Беластока) польскімі войскамі выданне гэтых газет было спынена.
Пасле заключэння 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора Заходняя Беларусь увайшла ў склад Польшчы. Камуністычныя газеты і газеты савецкіх органаў выканаўчай улады былі закрыты. Цэнтрам беларускага друку ў гэты час стала Вільня. У пачатку 1920х гадоў выдаваліся таксама беларускія газеты
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
193
«Наша Бацькаўшчына» ў Навагрудку і «Сялянская воля» ў Баранавічах.
3 заключэннем міру абстаноўка на тэрыторыі Беларусі стабілізавалася. У канцы 1920 г. ужо былі адменены рэвалюцыйныя камітэты, запрацавалі губернскія і павятовыя выканаўчыя камітэты і саветы. Акрамя Камуністычнай партыі Беларусі, з партый у рэспубліцы застаўся толькі «Бунд», які вёў актыўную прапаганду, выдаючы газеты як на рускай, так і на яўрэйскай мовах. У Гомелі «Бунд» выдаваў газеты «Рабочнй голос» (пазней — «Голос рабочего») на рускай мове і «Гомлер векер» («Гомельскі будзільнік») з маладзёжным дадаткам «ЮгнтБунд» («Моладзевы Бунд») на яўрэйскай. Галоўнай газетай «Бунда» да красавіка 1921 г. быў «Дэр векер» («Будзільнік»), які выдаваўся ў Мінску. Пасля таго як 21 красавіка 1921 г. у гэтае выданне была ўліта галоўная партыйная газета Яўрэйскага камуністычнага саюза «Дэр штэрн», менавіта «Будзільнік» стаў галоўнай яўрэйскай камуністычнай газетай Беларусі да 1925 года. Да канца 1921 г. усе бундаўскія легальныя газеты перайшлі ў падпарадкаванне камуністычнай партыі або былі закрыты.
Вокладка кнігі «Дзіцячая чытанка». Мінск, 1918 г.
Разварот «Часопіса
Віцебскага аддзялення РОСТА».
Віцебск. 1921 г. № 1.
194
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ СССР (НАМВЫШЭМШАЯ КАШТОЎНАСйЬ — РОДНАЕ СЛОВА. 1921—1939 ГГ.)
У снежні 1922 г. Беларусь удзельнічала ў стварэнні СССР і адразу добраахвотна ўвайшла ў яго склад. Сялянская па большасці насельніцтва рэспубліка распачынала сваю незалежную гісторыю ў складзе новай дзяржавы, якая афіцыйна называла сябе дыктатурай пралетарыяту. Статус аўтаноміі і незалежнасці (аж з правам выхаду з саюза) у шматнацыянальным СССР напачатку быў падтрымкай рэспубліканскім уладам пры культурным будаўніцтве. Новая атмасфера вольнага шматнацыянальнага жыцця адбілася ў кнігах французскага пісьменніка Анры Барбюса (пераклад якіх на беларускую мову своечасова арганізавалі камуністы) — кнігі Барбюса ўсхвалялі Сталіна і з энтузіязмам трактавалі палітыку кампартыі па нацыянальным пытанні ў СССР. Хоць не ўсе нацыянальна арыентаваныя камуністы адразу звярнулі ўвагу на прынцыповы, вынесены ў загаловак момант: СССР Барбюс называе і трактуе як Расію:
«...Гэта вялікі натоўп нацыянальнасцяў, якія, дзякуючы бязупыннаму руху, перамешваюцца паміж сабою, паасобнымі часткамі заходзяць адна ў адну... Калейдоскопічная гармонія нацыянальнасцяў, гармонія на абшары двух мільярдаў гектараў. Пры першай сустрэчы з працай нацыяналізм зьнік бясьсьледна. Па ўсяму контынэнту шыльды на некалькіх мовах. Маскоўскі ўрад культывуе нацыянальныя мовы. ...Гэта сьведчыць аб усёй лагоднасьці і ўмеласьці нацыянальнай і аўтономнай політыкі. Калінебудзь на падставе добраахвотнай інтэрнацыянальнай згоды і расійскую мову перакладуць на лацінскі альфабэт»428.
Аднак быў і іншы — мінскі — погляд на праблему лацінскага алфавіта. У сярэдзіне сакавіка 1930 г., выступаючы на сходзе мінскага актыву ЛКСМБ, таварыш А. Гаруковіч, палемізуючы са штотыднёвай газетай «Беларуская крыніца», якую ў гэты час выдаваў у Вільні ксёндз Адам Станкевіч, казаў: «За плячыма «акадэмічнага» пытання пра альфабэт хаваецца твар нацыяналдэмократаў, нацыяналфашыстых. Гэтае пытанне мае клясавую сутнасць. Яно орыентуе працоўныя масы на Захад. Ня ўлічваць гэтага ў сучасных абставінах, калі нацыяналфашыстыя пад кіраўніцтвам польскага імпэрыялізму і з блаславеньня папы Пія XI рыхтуюць напад на СССР, ніякім чынам нельга... .Нам вядома, што заўзятыя прадстаўнікі папы Пія XI у Польшчы,
ксяндзы выдаюць свае друкаваныя органы для «ўлаўлення душ» беларускага працоўнага насельніцтва лацінскім альфабэтам. Апроч Taro, нацыяналфашыстыя выдаюць «Крыніцу» адзін раз на гаўрыліцы а другі на лацініцы, каб з большым посьпехам выконваць ролю паслугачоў польскага фашызму і ашукваць масы працоўных»429.
Зменыўсацыяльнаэканамічным,грамадскапалітычным, культурным жыцці БССР адбіваліся на арганізацыйнай структуры кнігавыдвецкай справы, якая працягвала будавацца як сістэма дзяржаўнага кнігавыдання, прытым сістэма кнігадрукавання шматнацыянальнага, адпаведна шматнацыянальнаму насельніцтву рэспублікі430. Падчас палітыкі ваеннага камунізму былі ліквідаваны прыватныя выдавецтвы. Выдавецкая справа поўнасцю станавілася партыйнай. У 1921 г. на базе аддзялення Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР у Мінску было створана Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Гэтая ўстанова выпускала ўласныя выданні і (праз сетку сваіх кніжных магазінаў) рэгулявала выдавецкую дзейнасць у рэспубліцы. У 1921 г. у Беларусі выйшла 196 назваў кніг, брашур, лістовак, плакатаў агульным тыражом 1526 тыс. экз., у іх ліку 13 назваў мастацкай і дзіцячай літаратуры, 7 падручнікаў і 15 вучэбных дапаможнікаў на рускай і беларускай мовах — і гэта была прадукцыя Дзяржаўнага выдавецтва БССР431. Выпуск кніжнай прадукцыі ажыццяўляўся па заказах ЦК КП(б)Б, наркаматаў і ведамстваў рэспублікі, а таксама Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР.
3 пачатку 1922 г. у БССР у асноўным спыняецца бясплатнае распаўсюджанне друкаванай прадукцыі: кніг, газет, часопісаў, a паліграфічныя прадпрыемствы пераводзяцца на гаспадарчы разлік, што паспрыяла ажыўленню кнігавыдавецкай справы, з аднаго боку, але прынесла і значныя цяжкасці для рэгіянальнага друку (у прыватнасці, шмат якія павятовыя газеты праз недахоп матэрыяльных сродкаў перастаюць выходзіць)432. Аднак і бясплатныя кнігі пасля 1922 г. зусім не знікаюць, аб чым сведчыць, прыкладам, «Лемантар для сельскагаспадарчых і лясных рабочых «Наша сіла — Саюз», які выдалі ў 1926 г., — на яго вокладцы пазначана: «Для
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
195
сельскагаспадарчых і лясных рабочых — дарэмна».
Дзякуючы намаганням Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), ЦК РКП(б) і СНК РСФСР выдзеліў Беларусі 20 млн. руб. золатам на арганізацыювыпуску кнігу Берліне433. У жніўні 1921 г. Беларускае аддзяленне Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР пад кіраўніцтвам 3. Жылуновіча прыступіла да выдання. Да мая 1922 г. было надрукавана 10 назваў кніг тыражом ад 7 да 55 тыс. экз. кожная. Агульны тыраж склаў 138,5 тыс. экз. Большасць выданняў — беларускамоўныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі: хрэстаматыя, ілюстраваны буквар, граматыка, арыфметыка. Былі выпушчаны таксама зборнік апавяданняў Я. Коласа «Казкі жыцця» і кнігі Ц. Гартнага «Песні працы і змагання» і «Сокі цаліны». Па паліграфічным афармленні берлінскія выданні былі намнога вышэйшай якасці, на добрай паперы. Атрыманая прадукцыя паспрыяла арганізацыі ў БССР навучання на роднай мове, а набыты вопыт — удасканаленню выдавецкай справы ў рэспубліцы.