• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    196
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі Цішкі Гартнага «Песні працы і змагання». Берлін, 1922 г.
    Разварот кнігі «Друкарня імя Сталіна за 15 год». Мінск, 1932 г.
    Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі дробных друкарняў Мінска (прынамсі, прадпрыемствы старшыні «Союза русского народа» Някрасава і гаспадара Форына, друкарня Земскага саюза, што мясцілася на Ляхаўцы) былі далучаны да былой губернскай друкарні, утварыўшы «1ю Савецкую друкарню». Яшчэ 5 невялікіх саматужных друкарняў, якія існавалі ў Мінску з 1919 г., у 1922 г. былі зліты ў 2ю і 3ю Савецкія друкарні і перададзены навастворанаму прадпрыемству — «Белтрэстдруку» Восем паліграфічных прадпрыемстваў «Белтрэстдруку» — тры Савецкія друкарні ў Мінску і 5 у паветах (Барысаве, Бабруйску, Ігумене, Мазыры, Слуцку) — папоўніліся абсталяваннем і шрыфтамі зза мяжы434. У сталіцы працягвалася канцэнтрацыя паліграфічнай прамысловасці: у чэрвені 1924 г. 2я і 3я друкарні былі аб’яднаны ў адну 2ю савецкую друкарню (былая Саламонава), а ў 1928 г. злучаныя 1я і 2я Савецкія друкарні ўтварылі першую дзяржаўную друкарню імя Сталіна (друкарня БДзВ), у якой пры стварэнні працавалі каля 600 рабочых, а ў 1932 г. іх было ўжо 1000 чалавек435.
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    197
    У 1930 г. найбуйнешыя паліграфічныя прадпрыемствы БССР далі прадукцыі на 4 млн. 9 тыс. рублёў, пры гэтым аб’ёмы размеркаваліся наступным чынам:
    Прадпрыемства	Валавая выпрацоўка (тыс. руб.)
    Друкарня БДзВ	1900
    Палесдрук	1004
    Віцебск	285
    Магілёў	162
    Барысаў	503
    Бабруйск	207
    Мазыр	48
    Узрастала колькасць рабочых, занятых у друкарскай прамысловасці: калі ў 1929 г. на 7 прадпрыемствах працавалі 1144 чалавекі, то ў 1930 г. ужо 1286, а ў 1931 — 1591 чалавек. Заработная плата рабочагадрукара ў 1930 г. складала 61—105 руб. на месяц: гэта былі вялікія заробкі, на 21—22% большыя, чым сярэдняя зарплата па рэспубліцы436.
    У студзені 1924 г. паэт Алесь Александровіч напісаў верш «Друкар», дзе адлюстраваў цяжкую працу наборшчыка і радасць ад прымянення машыннай працы437:
    ДРУКАР
    I дзень і ноч дрыжыць ліхтар, сьвінцовы пыл у вокны звоніць. Над касай весела друкар трымае літары ў далоні.
    Кладзе ў радкі, бы мосьціць брук: за словам слова, так артыкул вясёлай песьняй творыць друк, але баліць рукаматыка.
    I дзень і ноч машынаў гул цалуе горача рабочых.
    Таму руку, таму нагу прыцісьне й радасна рагоча:
    — Варстат заменіць сотні рук, — што робіш ноч, ён дасьць хвілінай... Гэй ты, крылаты вольны друк, цябе вітаю я, машына!
    Лінатыпістка за працай. Вокладка часопіса «Чырвоная Беларусь».
    1930 г.№ 2.
    Па меры ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі ў БССР адзначаецца і працэс вяртання да старых тыпаў выдавецкіх прадпрыемстваў — прыватных і грамадскіх, а таксама стварэння новых — кааператыўных. Так, па ініцыятыве Інстытута беларускай культуры і на сродкі дзяржаўных, грамадскіх устаноў (Наркамасветы, Цэнтрабелсаюза, Наркамзема, НКУС, Цэнтрабелсельгаса, Беларускага дзяржаўнага тэатра) і прыватных асоб у красавіку 1922 г. было створана першае кааператыўнае выдавецтва «Адраджэнне» (з канца 1922 г. — «Савецкая Беларусь»), якое ўзначаліў 3. Жылуновіч.
    Выдавецкая марка выдавецтва «Савецкая Беларусь».
    ^шл
    ^С^Ш)
    W« „Слллнскля
    ( |4|J ВІ BAiATaKA "М |
    б^МНіНЫ
    Ю. Внгнзр
    Дішвядййып
    ВыдАЙ(цятвА „Б(лфрЭсптдрук"
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    199
    Старонка часопіса «Полымя» (1923 г.
    Студзень. № 8) з выдавеіікай маркай Беларускага кааперацыйнавыдавецкага таварыства «Адраджэнне».
    <—
    Кніга серыі «Сялянская бібліятэка». С. Рак. Страшны вораг. Мінск, 1924 г.
    <—
    Кніга серыі «Сялянская бібліятэка». Ю. Вагнэр. Апавяданні аб вадзе. Мінск, 1924 г.
    Выдавецтва выпускала творы беларускай мастацкай літаратуры, падручнікі, навуковую літаратуру на роднай мове, а таксама агітацыйнапрапагандысцкія матэрыялы. Значную частку выданняў складалі арыгінальныя творы, а таксама падручнікі. Пасля выдання першага зборніка пад назвай «Адраджэнне», у якім былі апублікаваны артыкулы, па змесце накіраваныя супраць савецкай улады, выдавецтва было абвінавачана ў следаванні нацыяналшавінізму, быў узмоцнены партыйны кантроль над ім, зменена назва, a замест часопіса «Адраджэнне» з снежня 1922 г. выдавецтва пачынае выпускаць літаратурнамастацкі часопіс «Полымя». Вакол выдавецтва і рэдакцыі часопіса гуртаваліся вядомыя пісьменнікі Я. Колас, Я. Купала, 3. Бядуля і інш.
    У 1922 г. адкрываецца выдавецтва «Вперед» (па выпуску баявой прапагандысцкай літаратуры і аднайменнага часопіса), асноўнымі пайшчыкамі якога выступілі партыйныя арганізацыі, ячэйкі, Дзяржаўнае выдавецтва БССР і іншыя арганізацыі. Лістоўкі, брашуры, плакаты і лозунгі былі асноўнай прадукцыяй выдавецтва, якая адначасова выпускалася на рускай, беларускай і яўрэйскай мовах.
    У перыядсацыялістычнай індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў рэспубліцы праведзена цэнтралізацыя кнігавыдавецкай справы. У снежні 1922 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР з шэрагам іншых прадпрыемстваў (Контрагенцтва Цэнтраль
    нага выканаўчага камітэта па выданні і распаўсюджанні друку, Упраўленне паліграфічнай прамысловасці СНГБ) былі аб’яднаны ў Дзяржаўны трэст выдавецкай справы і паліграфічнай прамысловасці Беларусі — «Белтрэстдрук», які мясціўся ў Мінску, па вуліцы Савецкая, 63 і знаходзіўся пад патранажам КП(б)Б (першы дырэктар — Стронгін). Да «Белтрэстдруку» перайшлі і функцыі рэгулюючага органа ў сферы кніжнай справы рэспублікі. Займалася выдавецтва ў асноўным выпускам кніг масавапалітычнага характару, якія былі канкурэнтамі выданням «Савецкай Беларусі»438. Найбольш папулярнай кніжнай серыяй Белтрэстдруку стала «Сялянская бібліатэка», у якой выйшлі 32 нумараваныя кніжкі з папулярнымі тэкстамі самай разнастайнай тэматыкі: сельскагаспадарчай «Гутарка аб тым, як купляць і гадаваць коней» агранома Кацаурава (№ 2), яго ж «Аб насеньні» (№ 8), «Аб плодазьмене» (№ 9), «Дагляд за пасевамі» (№ 10); медыцынскай «Парады цяжарным» доктара Цвікевіча (№ 3), яго ж «Гадаваньне грудных дзяцей» (№ 13); прыродазнаўчай «Соль і яе здабываньне» Ул. Львова (№ 6), «Апавяданне аб вадзе» Ю. Вагнера (№ 11); атэістычнай «Чыя вера праўдзівая і які бог праўдзівы» I. Сцяпанава (№ 1), яго ж «Аб таінстве сьвятога прычасьця» (№ 4) і іншыя. Кошт кніг «Сялянскай бібліатэкі» вагаўся ад 8 да 26 капеек, тыраж — ад 3000 да 5000 экзэмпляраў. Выпуск серыі рыхтаваўся загадзя, і ўсе нумары, з 1га да 32га, выйшлі ў адзін год — 1924.
    Кніга серыі «Сялянская бібліятэка». Дыкштэйн. Хто чым жыве. Мінск, 1924 г.
    Кніга серыі «Сялянская бібліятэка».
    А. Дзяркач. Пра папоў, пра дзякоў, пра сялянмужыкоў. Мінск, 1925 г.
    200
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    ВЫДАВЕйТВА UK АКСМБ. «МАЛАДНЯК»
    Кніга выдавецтва Цэнтральнага бюро «Маладняка». У. Дубоука.
    CREDO. Мінск. 1926 г.
    Вокладка часопіса «Маладняк». 1927 г. № 7—8.
    Кніга выдавецтва Цэнтральнага бюро «Маладняка». Янка Купала. Магіла льва. Мінск, 1927 г.
    3 1923 г. актывізуецца выдавецкая дзейнасць ЦК ЛКСМБ, які выпускае 4 часопісы «Юный пахарь», «Красная смена», «Юнгер арбейтэр» (на яўрэйскай мове), «Gwiazda mlodziezy» (на польскай мове). Знакавай падзеяй у 1923 г. стала заснаванне часопіса «Маладняк» на беларускай мове, які таксама быў органам ЦК ЛКСМБ439. Кіраўніком і арганізатарам часопіса, а пазней і пісьменніцкай арганізацыі з’яўляўся Міхась Чарот. У афармленні выданняў «Маладняка» прымалі ўдзел вядомыя беларускія мастакікніжнікі А. Тычына, В. Дваракоўскі, А. Пузынкевіч, П. Гуткоўскі.
    Створанае ў лютым 1925 г. Цэнтральнае бюро «Маладняка» вынесла пастанову аб выданні маладнякоўскай бібліятэкі. Першапачаткова кнігі друкаваліся за сродкі арганізацыі без выплаты ганарараў440. Выдавецтва ЦБ «Маладняка» выпусціла першую кнігу баек і сатырычных вершаў К. Крапівы, першыя зборнікі апавяданняў: «42 дакументы і двое жвіроўскіх» Міхася Зарэцкага, «Першы паўстанак» Сымона Хурсіка і інш., выходзілі таксама і калектыўныя зборнікі, прыкладам: «Вершы» 3. Бандарыны, В. Вішнеўскай і Я. Пфляўмбаўм, «Пунсовае...» Янкі Бобрыка, Алеся Звонака і Я. Туміловіча. Выдаваліся дзве
    серыі «Кніжніца «Маладняк» — нумараваная і ненумараваная. У маі 1925 г. у «нумараванай» серыі выйшла сем кніг: першым нумарам ішлі «Выбраныя вершы» Міхася Чарота, потым былі паэма «Там, дзе кіпарысы» Уладзіміра Дубоўкі, зборнік апавяданняў Кузьмы Чорнага «Па дарозе» і «Апавяданні» Адама Бабарэкі, вершы Язэпа Пушчы «Раніца рыкае», сатыры Кандрата Крапівы «Асцё» і юбілейны зборнік «Маладняк — Янку Купалу». Выдаўцы заклікалі купляць гэтыя зборнікі «ўва ўсіх лепшых кнігарнях і кіосках Беларусі, а таксама на галоўных станцыях чыгунак, якія праходзяць цераз БССР», а таксама абяцалі, што ў чэрвені выйдзе 7 наступных зборнікаў, а ў ліпені — 6. У першую ненумараваную серыю выданняў «Маладняка» ўвайшлі сярод іншых кнігі па тэорыі літаратуры («Тэорыя сонэту» А. Барычэўскага), а таксама творы замежных аўтараў: «Балада Рэдынгскае турмы» Оскара Уайльда, «Незвычайны адрывак» Джэка Лондана. Усяго за першыя паўтары гады выйшла 30 назваў кніг маладых пісьменнікаў агульным тыражом 40 тыс. экзэмпляраў. Для маладнякоўскай бібліятэкі былі распрацаваны два варыянты вокладкі, першы (выкарыстаны для аздобы кнігі паэзіі Язэпа Пушчы «Vita») —
    вокладка шматколерная «ў кветкі», у выглядзе слуцкага пояса, для надпісу «Маладняк» прыменены шрыфт эпохі Адраджэння, кшталтам скарынаўскага. Аднак прыжыўся іншы варыянт — белая вокладка з партрэтам аўтара і назвай (альбо толькі назвай, калі аўтараў некалькі), арнаментальнай стужкай з дубовага лісця і жалудоў наверсе, з левага боку выкананая ў стылі канструктывізму назва серыі. Аўтарам абодвух варыянтаў быў мінскі мастак Анатоль Тычына.
    Творы маладнякоўцаў выходзілі і паза межамі ўсталяваных серый, напрыклад, кніжка вершаў «Беларусь бунтарская» А. Дудара, якую выдала ДВБ у 1925 г. Як выдавецкая арганізацыя Цэнтральнае бюро «Маладняка» выпускала кнігі аўтараў, якія не былі членамі гэтага саюзу, прыкладам у 1927 г. асобнай кніжкай выйшла паэма Янкі Купалы «Магіла льва», вокладку гэтага выдання Анатоль Тычына аздобіў начным пейзажам з курганом. У тым жа 1927 г. ЦБ «Маладняка» пад рэдакцыяй А. Сянькевіча і А. Александровіча выдала зборнік «Крывавай пуцявінай» «аб белапольскіх зьдзеках над працоўнымі Беларусі», дзе надрукаваны вершы Якуба Коласа, Міхася Чарота, Алеся Дудара, Янкі Бобрыка, Алеся Звонака, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Александровіча і Ізраіля Плаўніка, празаічныя творы Анатоля Вольнага, Міхася Зарэцкага і Змітрака Бядулі. На вокладцы зборніка на фоне палаючай вёскі намаляваны белы коннік, які замахнуўся бізуном на чалавека з чырво