Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
ілюстраванымі выданнямі або раманамі новай школы ці каментарамі на адну з дзесяці запаведзяў — усё ж шчыра скажу, што такія працы, як «Вобраз» Ёхера ці «Гісторыю літаратуры», сустрэць цяжка»390.
Аналіз зместу кнігазбораў выяўляе залежнасць паміж атрыманай адукацыяй і асабістымі зацікаўленнямі ўладальніка. На змест збораў аказваў таксама ўплыў склад сям’і. Жанчынышляхцянкі ахвотна бавілі вольны час чытаннем, сачылі за моднымі літаратурнымі напрамкамі, таму пераважна яны заказвалі найноўшыя французскія раманы391. Можна меркаваць, што наяўнасць значнай колькасці падручнікаў сведчыць аб адукацыйных патрэбах сям’і. Тагачаснай бібліятэкі немагчыма сабе ўявіць без гаспадарскіх календароў, слоўнікаў, апісанняў падарожжаў, гравюр і карт. Адпаведна з пануючай модай найбольш актыўна назапашваліся «помнікі даўніны», г.зн. калекцыі даволі шырокага профілю, якія былі прысвечаны мінуламу Вялікага Княства Літоўскага. Кнігі пра помнікі гісторыі прысутнічалі ў большасці кнігазбораў мясцовай інтэлігенцыі392.
У прыватных бібліятэках сярод старадрукаў часта можна сустрэць Статут Вялікага Княства Літоўскага, які дзейнічаў тут да 1840 г. У хатніх калекцыях захоўваліся розныя выданні Статута, напрыклад, у В. Пуслоўскага выданне 1619 г.393, у Нямцэвіча ў Скоках — 1744 г.394
Да найбольш папулярных выданняў адносіліся календары. Вельмі цікава акрэсліў роль календара ў шляхецкай бібліятэцы У. Трэмбіцкі: «Каляндар ... лічыўся лекарам, дарадчыкам, астролагам, барометрам і гадзіннікам на ўвесь год для гаспадара, абавязковым прадметам хатняга ўжытку ў яго доме, усёй яго бібліятэкай і энцыклапедыяй, адлюстраваннем густу і асветніцтва народу»395. Друкаваныя календары прысутнічалі не толькі ў сціплым жытле незаможнага шляхціца, але і ўладальнікі багатых бібліятэк не грэбавалі такой літаратурай. У кнігазборы Швыкоўскіх у Пружанах налічвалася 49 гаспадарскіх календароў на польскай мове396. Шматлікі збор календароў меў В. Пуслоўскі. Захавалася 11 календароў XVIII ст. з яго калекцыі, сярод якіх львоўскі на 1741 г., гродзенскія на 1778 і 1785 гг., 6 віленскіх: на 1775, 1776, 1783, 1785 (2 адзінкі) і 1789 гг., два варшаўскія календары на 1761 і 1767 гг.3” Пуслоўскі збіраў таксама і календары XIX ст., асабліва выдадзеныя на літоўскабеларускіх землях, у тым ліку назапасіў шмат календароў, выдадзеных у Полацку.
Аналіз зместу прыватных шляхецкіх кнігазбораў сведчыць аб наяўнасці разнароднай і
178
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
шматлікай літаратуры па садовапаркавым мастацтве, садаводстве і агародніцтве. Асабліва выразна выяўляецца такая зацікаўленасць сярод уладальнікаў палацавапаркавых ансамбляў. Таму не здзіўляе факт, што самымі вялікімі калекцыямі кніг па гэтай тэматыцы валодалі Швыкоўскія ў Пружанах (сярод іншых 51 том французскага перыядычнага выдання, прысвечанага садаводству398). У Валянціна Швыкоўскага мелася калекцыя гравюр на «готланскай» паперы, якія захоўваліся ў кардонных папках у кабінеце”9. Атласы і карты ў інвентары бібліятэкі Швыкоўскага былі ўнесены ў моўныя аддзелы, таму, напрыклад, карта Германіі знаходзілася сярод кніг на нямецкай мове, a 2 атласы і 3 неапісаныя карты патрапілі ў французскі аддзел400.
Рэканструкцыя лёсаў прыватных кнігазбораў у Беларусі падаецца магчымай дзякуючы захаваным і адшуканым крыніцам. Ратункам для некаторых прыватных калекцый заставалася перадача іх у публічныя фонды бібліятэк, архіваў і музеяў. I толькі нязначную частку калекцый удалося захаваць пасля Другой сусветнай вайны. Сістэмныя пошукі крыніц дадуць магчымасць пашырыць веды пра кніжныя багацці продкаў.
Актыўнае развіццё кнігадрукавання і ператварэнне кнігі ў агульнадаступны тавар прывяло да таго, што нароўні з прадстаўнікамі шляхецкіх і багатых родаў асабістыя бібліятэкі сталі ствараць незаможныя шляхціцы і простыя людзі —■ настаўнікі, лекары, прадстаўнікі іншых прафесій. Іх зборы захоўвалі як спецыяльныя выданні, так і вялікую колькасць белетрыстыкі. Разам з тым, побач з шматлікімі тыражнымі выданні, якія выйшлі ў друкарнях
Расійскай імперыі, у асобных з іх захоўваліся вельмі рэдкія выданні. Так, у бібліятэцы А. Хамінскага ў маёнтку Альшэва каля Нарачы захоўваўся «Альшэўскі летапіс» (адгэтуль і яго назва) — спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзенай на польскую мову. Зараз рукапіс знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы ў Варшаве. У бібліятэцы памешчыка А. Быхаўца ў 1820я гг. была знойдзена «Хроніка Быхаўца» (Летапіс Быхаўца, Быхаўца хроніка) — трэці найбольш поўны агульнадзяржаўны летапісны збор ВКЛ, створаны, напэўна, у 1530я гг.
Пачатак Першай сусветнай вайны перапыніў мірны этап развіцця. Наступленне нямецкіх войск у 1915 г., а затым акупацыя значнай часткі тэрыторыі Беларусі, сацыяльная нестабільнасць у рэгіёне прывялі да шматлікіх разбурэнняў і чалавечых ахвяр. Разам з іншымі ўстановамі сацыяльнай сферы пацярпелі і бібліятэкі. Патрапіўшы ў зону ваенных дзеянняў і сацыяльных канфліктаў, большасць з іх былі знішчаны і разрабаваны, а ацалелыя часткі кніжных калекцый вывезены за межы краіны. Статыстычных дадзеных аб стане бібліятэк Беларусі падчас Першай сусветнай вайны, рэвалюцый 1917 г., савецкапольскай і грамадзянскай войнаў няма, але, як сведчыць І.Б. Сіманоўскі, бібліятэчная сетка, якая сфарміравалася на тэрыторыі Беларусі да пачатку Першай сусветнай вайны, была практычна цалкам разбуранай — «... асновай для стварэння бібліятэк у савецкі перыяд у нейкай меры маглі паслужыць толькі 22 грамадскія бібліятэкі...»401.
Кніга ў йісках ідэалогіі
(1917
1991)
АРУК — СПРАВА ПАЛІТЫЧНАЯ (1917—1921)
Першая сусветная вайна, а пазней і рэвалюцыйныя падзеі ў лютым і кастрычніку 1917 г. узмацнілі нацыянальны рух за аднаўленне дзяржаўнасці паняволеных царызмам нацый. Асноўнай характарыстыкай беларускага нацыянальнага руху ў гэты час заставаліся культурнаасветніцкая дзейнасць і культурная талерантнасць, што, як аказалася, прывяло да супярэчнасці з нацыянальнай ідэяй фарміравання дзяржаўнасці. Адсутнасць нацыянальнай дзяржавы не пакінула шанцаў стварыць дзяржаўны варыянт нацыянальнай ідэі, агульнай для палякаў, літоўцаў і беларусаў ці для беларусаў і літоўцаў. У палітычнай стратэгіі беларускага нацыянальнага руху паступова пачынае займаць перавагу прарасійская арыентацыя402. Шэраг палітычных дзеячаў таго часу ўскладвалі надзею на стварэнне нацыянальнакультурнай аўтаноміі для Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай дзяржавы. Такім чынам, не застаўся бясследным час уваходжання Беларусі ў Расійскую імперыю, палітычнае, эканамічнае, рэлігійнае і культурнае ўздзеянне якой аказала моцны ўплыў на далейшы лёс беларусаў. Пэўны ўплыў мелі ў Беларусі і погляды бальшавіцкай партыі на культуру, у аснове якіх ляжаў прынцып інтэрнацыяналізму і адмаўленне нацыянальнай культуры. Паводле У. Леніна, інтэрнацыянальную культуру ствараў пралетарыят, а нацыянальную — буржуазія. Такая пазіцыя «непазбежна вяла да ўсталявання ўплыву сацыяльнакласавага прынцыпу на духоўнае жыццё народаў, раз’ядноўвала людзей адной і той жа нацыі»403. Аднак існаванне беларусаў у складзе поліэтнічных дзяржаў — ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі — ужо спрыяла ў нетрах іх культуры развіццю працэсаў інтэрнацыяналізацыі. I для Беларусі найбольш прагрэсіўнымі і надзённымі заставаліся пытанні адраджэння нацыянальнай культуры і фарміравання нацыянальнай свядомасці.
Актуальнымі дадзеныя праблемы заставаліся і на працягу існавання БССР.
1917—1920я гг. прынеслі значныя змены як у грамадскапалітычнае, адміністрацыйнае становішча Беларусі, так і ў кнігавыдавецкую палітыку, структуру кнігавыдавецтваў.
Асноўнай характэрнай рысай дадзенага часу ў Беларусі з’яўляецца змаганне за вызначэнне далейшага лёсу беларусаў, іх дзяржаўнага ладу. Найбольш паслядоўна па шляху ўтварэння самастойнай беларускай дзяржаўнасці ішла Беларуская сацыялістычная грамада. Рухаючымі сіламі палітычных змен у 1917 г. становяцца Беларускі народны камітэт у Вільні, Беларускія нацыянальныя камітэты ў Петраградзе і Маскве, Вялікая Беларуская Рада, а потым і Беларуская Народная Рэспубліка. 3 пашырэннем рэвалюцыйнага руху актывізуецца і дзейнасць дзяржаўных, палітычных і грамадскіх інстытутаў, якія імкнуліся ўплываць на розныя пласты грамадства. Палітычная плынь у Беларусі была шырэйшая, чым у Расіі, гэта спрыяла развіццю сеткі разнастайных перыядычных выданняў, якія з’яўляліся асноўным сродкам мацавання ідэалагічных пазіцый адпаведных палітычных партый (меншавікоў, эсэраў, бундаўцаў, кадэтаў, нацыяналдэмакратаў, бальшавікоў і інш.)404. З’яўляюцца шматлікія партыйныя выданні на адным баку аркуша (улёткі) для расклейкі, напрыклад, так надрукаваны «Праект праграмы Беларускай Народнай Партыі Сацыялістаў» (Мінск, 1917 г.?), які паведамляе, між іншым, што «Арганізацыйнае бюро партыі Б.Н.П.С. да партыйнай канферэнцыі знаходзіцца ў Мінску Захарэўская вул. д. № 24 «Беларуская кнігарня». Там жа прымаецца запіс у члены і даюцца спраўкі».
Беларусь стала асноўнай зонай расійскагерманскіх баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны. Адпаведна ў гэты час узнікае акупацыйны і падпольны друк. На ўсёй працягласці вялізнага фронту ваенныя арганізоўвалі розна
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
181
Вокладка і старонка кнігі «Павадыр no Менскай краёвай выстаўцы. Старасьвеччына. Мастацтво». Друк і еыданне газеты 10й арміі.
га кірунку камітэты і аб’яднанні, у дзейнасці якіх важная роля адводзілася выдавецкай справе. Асабліва шырокае распаўсюджанне атрымліваюць у гэты час ваенныя газеты. Тэрыторыя Беларусі неаднаразова пераходзіць з РУК У РУК' немцаў, бальшавікоў, палякаў. Выразным помнікам германскага акупацыйнага друку з’яўляецца «Павадыр па менскай краёвай выстаўцы. Старасветчына. Мастацтва: выстаўка 10 арміі». Складальнік гэтага каталогу (ёнжа адзін з арганізатараў багатай і цікавай выставы), унтэрафіцэр доктар Іпэль заклаў асновы дыялогу нямецкіх і беларускіх даследчыкаў старажытнай беларускай культуры. Каталог падрыхтаваны да друку рэдакцыяй газеты 10й арміі, хто быў перакладчыкам на беларускую мову, не паведамляецца.
У выдавецкай галіне ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. ў Беларусі склалася своеасаблівая сітуацыя, калі адначасова існавалі як старыя выдавецкія прадпрыемствы (у тым ліку прыватныя), так ўзнікалі і савецкія партыйныя выдавецтвы, асноўнай задачай якіх было наладжванне друку агітацыйнапрапагандысцкай, марксісцкай літаратуры і бальшавіцкіх газет. Акрамя бальшавізацыі народных мас, ставілася задача ажыццяўлення шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу супраць іншага, небальшавіцкага дру