Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Уздым у развіцці народных бібліятэк працягваўся нядоўга. У 1912 г. былі зацверджаны новыя «Правілы аб народных бібліятэках пры ніжэйшых навучальных установах», паводле якіх яны паступалі ў поўнае распараджэнне і пад кантроль навучальных устаноў і фактычна прыраўноўваліся да школьных. Зноў устанаўлівалася забарона на набыццё дэмакратычнай літаратуры. Неабходнасць строга трымацца гэтых правіл выклікала значнае скарачэнне прышкольных бібліятэк — у 1913 г. іх было ўжо толькі 773. У Беларусі, дзе бібліятэчнае абслугоўванне вясковага насельніцтва здзяйснялі пераважна прышкольныя бібліятэкі, адмоўны ўплыў правіл 1912 г. быў асабліва адчувальны.
Развіццё і актывізацыя ў краі ў канцы XIX — пачатку XX ст. сацыялдэмакратычна
га і нацыянальнавызваленчага рухаў прывялі да ўзнікнення ў Беларусі легальных і нелегальных бібліятэк розных партый, нацыянальнакультурных і грамадскіх аб’яднанняў.
Першыя з іх, нягледзячы на забароны, узніклі на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў канцы XIX ст. У пачатку 1880х гг. у Мінску, Вільні, Віцебску, Пінску з’явіліся першыя прапагандысцкія гурткі польскай палітычнай партыі «Пралетарыят». У гэты час узнікае некалькі працоўных гурткоў, пры якіх ствараюцца першыя бібліятэкі легальнай і нелегальнай літаратуры336. Нелегальныя бібліятэкі ствараліся і ў моладзевым асяроддзі. Так, яшчэ ў 1884 г. начальнік Віцебскага губернскага жандармскага ўпраўлення дакладваў свайму губернатару аб тым, што «...у асяроддзі выхаванцаў Віцебскай гімназіі і семінарыі існаваў гурток шкоднага кірунку, які меў бібліятэку забароненых выданняў.,.»337.
У канцы 80х — пачатку 90х гг. XIX ст. у Беларусі ўзнікаюць шматлікія сацыялдэмакратычныя гурткі. Найбольш буйныя з іх ствараюць бібліятэкі легальнай і нелегальнай літаратуры. У 1887—1888 гг. былі арганізаваны бібліятэкі працоўных арганізацый чыгуначных майстэрняў станцыі Мінск. На мяжы 80— 90х гг. XIX ст. у Мінску дзейнічала даволі
БЕААРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
161
вялікая арганізацыя марксісцкага кірунку, якая мела некалькі бібліятэк. Але найбольш значная агульнадаступная бібліятэка, якая карысталася вялікай папулярнасцю сярод працоўных, існавала пры гуртку А. Амстэрдама, створана яна была ў 1892—1893 гг. Адначасова пры гуртку дзейнічала яшчэ і нелегальная бібліятэка338. Пры створанай у 1897 г. у Гомелі сацыялдэмакратычнай групе існавала бібліятэка нелегальнай літаратуры ў 200 тамоў. Бібліятэка для працоўных і сялян была сабрана ў пачатку 1890х гг. гродзенскай інтэлігенцыяй.
У гады рэвалюцыйнага ўздыму ў пачатку XX ст. дзейнасць партыйных бібліятэк значна актывізавалася. Яны дзейнічалі пры шэрагу партыйных арганізацый і аб’яднанняў у Мінску, Барысаве, Жлобіне і іншых гарадах. У гады рэакцыі, наступіўшай пасля падаўлення рэвалюцыі 1905—07 гг. царызм перайшоў у наступленне — зноў пачалася паласа рэпрэсій. У гэты час былі выяўлены і ліквідаваны шматлікія партыйныя бібліятэкі339.
У гады новага рэвалюцыйнага ўздыму дзейнасць бібліятэк партыйных арганізацый і аб’яднанняў зноў актывізуецца. Так, у Магілёве прапагандысцкай групай была арганізавана бібліятэка, якая налічвала 1200 кніг і вялікую колькасць перыядычных выданняў. Нелегальныя бібліятэкі ствараліся нават у невялікіх мястэчках і вёсках. Так, у 1912 г. падпольная бібліятэка існавала ў вёсцы Тумілавічы Барысаўскага павета.
3 актывізацыяй нацыянальнавызваленчага руху ў пачатку XX ст. узрастае роля бібліятэк пры беларускіх грамадскіх і навуковакультурных аб’яднаннях, рэдакцыях беларускіх газет і выдавецтваў. У гэты перыяд паступова ствараюцца бібліятэкі пры «Нашай ніве», Беларускім музеі ў Вільні і іншых выдавецтвах і таварыствах. 1х фонды камплектуюцца як уласнымі выданнямі, так і творамі, якія выйшлі ў свет у іншых выдавецтвах і друкарнях. Для папаўнення фондаў ім высылалі свае кнігі Я. Карскі, і Б. ЭпімахШыпіла, маскоўскае выдавецтва «Польза», Імператарскае таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх і інш.
Фондамі гэтых бібліятэк актыўна карысталіся не толькі члены таварыстваў і рэдакцый, але і шырокія колы розных сацыяльных пластоў беларусаў. Бібліятэкі нацыянальнакультурных аб’яднанняў і выдавецтваў выконвалі таксама функцыі цэнтраў распаўсюджання беларускай кнігі, як у ПаўночнаЗаходнім краі, так і за яго межамі — інфармавалі аб выхадзе беларускіх выданняў, рассылалі беларускія кнігі ў бібліятэкі і прыватным асобам. Так, члены рэдакцыі «Нашай нівы», пры якой
дзейнічала бібліятэка, часта паведамлялі сваім чытачам «якія есьць сачыненьні на беларускай мове», рэкамендуючы «філалагічныя працы для азнаямленьня з беларускім пытаньнем».
Своеасаблівым элементам гарадской культуры Беларусі сталі яўрэйскія бібліятэкі, якія абслугоўвалі чытачоў не толькі беларускімі, рускімі і польскімі кнігамі, але і выданнямі на нацыянальных яўрэйскіх мовах, пераважна на ідыш340. Прыкладам можа быць бібліятэка I. Рыбацкага, якая мясцілася на Беластоцкай вуліцы ў Брэсце і нават мела свой друкаваны каталог (выдадзены літаграфічна ў 1911 г.). 3 каталога можна даведацца, што бібліятэка працавала штодня, акрамя пятніцы і суботы, з 15 да 20 гадзін, месячная плата за карыстанне абанементам каштавала 20 капеек, акрамя таго, трэба было ўнесці залог памерам 2 рублі. Фонды гэтай бібліятэкі налічвалі больш за 6 тысяч кніг341. Арганізатарам бібліятэк і чытальняў выступаў таксама «Саюз рускага народа» — арганізацыя, якая ўзнікла ў 1905 г. і аб’ядноўвала буйных памешчыкаў, купцоў і духавенства342.
У час рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі з’явіліся працоўныя бібліятэкі, арганізаваныя на сродкі прафсаюзаў. Але ў сувязі з узмоцненай рэакцыяй пасля паражэння рэвалюцыі яны не змаглі разгарнуць сваю дзейнасць. 3 1907 па 1910 г. у Беларусі было закрыта больш за 40 буйных прафсаюзаў, у сувязі з чым перасталі існаваць і іх бібліятэкі.
3 1897 г. у гарадах Беларусі, а некалькі пазней і ў сельскай мясцовасці з’яўляюцца бібліятэкічытальні, арганізаваныя папячыцельствамі аб народнай цвярозасці. Асноўнай задачай таварыства было адцягненне насельніцтва ад злоўжывання спіртнымі напіткамі шляхам разгортвання асветнай дзейнасці. 3 1898 г. да яго ад Міністэрства народнай асветы пераходзіць арганізацыя народных чытанняў. Папячыцельства стварала самастойныя бібліятэкічытальні, але часцей за ўсё адкрывала іх пры чайных і ніжэйшых навучальных установах. Толькі ў 1903 г. у пяці беларускіх губернях на сродкі папячыцельстваў аб народнай цвярозасці было адкрыта 385 бібліятэк і чытальняў і існавалі 44 кніжныя склады. Папаўняліся гэтыя бібліятэкі рэлігійнаманархічнай літаратурай, выданнямі камісіі народных чытанняў, кнігамі, якія ўваходзілі ў спісы Вучонага камітэта Міністэрства народнай асветы і ў каталогі папячыцельстваў аб народнай цвярозасці343. Пасля рэвалюцыі 1905— 07 гг. іх папулярнасць катастрафічна падае, і бібліятэкі паступова знікаюць.
162
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Віленская публічная бібліятэка
Найпершай па сваім значэнні сярод бібліятэк, якія дзейнічалі ў краі ў канцы XIX — пачатку XX ст., была Віленская публічная бібліятэка. Імкнучыся вытруціць у мясцовых жыхароў польскі дух і вальнадумства, аслабіць уплыў нацыянальнавызваленчых і дэмакратычных ідэй, якія пранікалі на беларускія землі з Заходняй Еўропы і Расіі, царскі ўрад да 60х гг. XIX ст. зачыніў у ПаўночнаЗаходнім краі не толькі буйныя бібліятэкі, якія з’яўляюцца гонарам краю, цэнтрамі культуры і асветы, але і ліквідаваў шэраг сярэдніх і дробных бібліятэк, а з фондаў пакінутых выключыў «нядобранадзейныя» выданні.
Разам з гэтым, з мэтай распаўсюджвання ў краі рускай мовы і ідэалогіі Расійскай імперыі ўлады імкнуліся стварыць у Беларусі сваю сістэму бібліятэк і напоўніць іх расійскімі выданнямі. Аднак ствараемыя публічныя бібліятэкі і бібліятэкі навучальных устаноў былі маламоцнымі і малазапатрабаванымі мясцовым насельніцтвам. Гэта звязана ў першую чаргу з тым, што карыстанне публічнымі бібліятэкамі было платным, а значыць яны з’яўляліся практычна недаступнымі для простых людзей. Акрамя таго, рускія кнігі, якія складалі большасць фонду такіх бібліятэк, не карысталіся вялікай папулярнасцю, бо мясцовае насельніцтва дрэнна ведала рускую мову, a прадстаўнікі інтэлігенцыі аддавалі перавагу чытанню на польскай і заходнееўрапейскіх мовах. Адукаваныя людзі разумелі, што «пасля закрыцця Віленскага універсітэта, які быў цэнтрам разумовага жыцця Заходняй Расіі, Вільні патрабавалася такая ўстанова, якая ўзамен закрытай вышэйшай навучальнай установы давала б кожнаму жадаючаму сродкі і магчымасць да самастойнага разумовага развіцця. Задаволіць гэту духоўную патрэбу горада і краю магла толькі такая ўстанова, як публічная бібліятэка, якая была б даступнай для ўсякага жадаючага».
Ідэя стварэння бібліятэкі, якая сабрала б у сваіх фондах кніжныя багацці краю і адначасова стала цэнтрам «...рускай асветы і навукі ў ПаўночнаЗаходнім краі...», паўстала ў 1863 г. і звязана з трагічнымі падзеямі пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. Падчас канфіскацый маёмасці ўдзельнікаў паўстання царскія ўлады сутыкнуліся з нечаканай праблемай — вялізнай колькасцю канфіскаваных кніг, з якімі трэба было нешта рабіць. А. Мілавідаў так апісвае падзеі таго часу: «... у ліпені 1863 года, за ўдзел у
мяцяжы, адміністрацыя стала зачыняць рымакаталіцкія манастыры і касцёлы, маёмасць якіх паступала ў распараджэнне ўрада. У маёмасць уваходзілі значныя зборы кніг і рукапісаў. Тое ж знаходзілі ў канфіскаваных маёнтках ксяндзоў, памешчыкаў і польскіх чыноўнікаў. Па меры разбору палітычных спраў расло канфіскаванае рукапіснае і кніжнае багацце... Людзі меней дальнабачныя і якія баяліся вялікай працы ... раілі адправіць сабраныя скарбы ў Імператарскую публічную бібліятэку», але віленскі генералгубернатар граф М.М. Мураўёў падтрымаў прапанову І.П. Карнілава аб перадачы канфіскаваных кніг у распараджэнне навучальнай акругі і арганізацыі на іх аснове Віленскай публічнай бібліятэкі. У ствараемай бібліятэцы царскія ўлады бачылі, у першую чаргу, «...лепшы сродак для мясцовай культурнай барацьбы, ... мелі намер засяродзіць пры ёй разумовую і навуковую дзейнасць усяго краю, каб супрацьпаставіць такім чынам «чыстую навуку рускую польскай»344.
Першы транспарт з кнігамі, якія ляглі ў аснову ствараемай бібліятэкі, прыбыў з Папроцкага Бернандзінскага манастыра ў канцы 1864 г., а да лютага 1865 г. на кніжным складзе было ўжо каля 30 тыс. кніг. У далейшым фонды бібліятэкі папаўняліся не толькі канфіскаванымі калекцыямі, але і з іншых крыніц, у т.л. за кошт добраахвотных ахвяраванняў дзяржаўных устаноў і іншых арганізацый і прыватных асоб, а таксама падпіскі і куплі кніг на сродкі, вылучаемыя бібліятэцы ўрадам.