• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    3 адкрыццём у 1845 г. літаграфіі Ф. Фалька ў Мінску таксама з’яўляюцца ілюстраваныя гравюрамі выданні. Адным з першых
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    125
    М () W А,
    МIA N A NAD G R 0 B E M
    J A S M E W I E L M O 2 W E G O
    S T A N ISLA W A
    SIESTRZENCEVVICZA BOHUSZA,
    METROPOLITY KOSCIOEOW RZYMSKOKATOLICKICU W KOSSYI, AKCY BJSKL'PA M0H1LEWSK1EG0 etc.
    15 ОХСЕМВЯА 1826 A 0 X v,
    1' R 7. K Z
    STANISLAW A
    P A R C Z E W S K I E G 0,
    D O K T O Ж A TKOLOGI1,
    W K08C1KLB РЛКАГГАІЛГМ, KOWO USTAXOWIORYM W PRTBRSBURGU, RA K0B0MR1E,
    PRZSKLAO Z rBAMCVZKiJKeO W FRZZPISACH POMRoioKY.
    Stat niagni nominis umbra. Lucan I. i5a.
    Тытульны ліст i старонкі з кнігі С. Парчэўскага «Казанне над труной яснавяльможнага Станіслава СестранцэвічаБогуша...». Вільня, 1827 г.
    w W I L N I E.
    RAKIA DEM I DR UKI KM A. M A RC I N 0 W 8 K I E G 0.
    1827.
    126
    ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Картуш карты Мінскай губерні 1848 г. Літаграфія Ф. Фалька.
    Ілюстрацыя з кнігі С. Парчэўскага «Казанне над труной яснавяльможнага Станіслава СестранцэвічаБогуша...». Вільня, 1827 г.
    стала «Карта Мінскай губерні» (1848), якая прынесла яе выдаўцу шырокую вядомасць. Павысіла аўтарытэт літаграфіі Ф. Фалька і «Абэцадла з гравюрамі» (азбука), — выданне, якое друкавалася на польскай, нямецкай і рускай мовах у 1852, 1854, 1856 і 1858 гг. «Таму, — як адзначаў У. Сыракомля, — мы з добрым намерам рэкамендавалі віленскім выдаўцам звяртацца да пана Фалька з рознымі патрэбамі»240. Нездарма і тое, што ў адным з мінскіх выданняў пісьменніка «Стэла Фарнарына» (1859) была рэклама азбукі Ф. Фалька, кошт якой без каляровых малюнкаў складаў 45 капеек і з каляровымі — 60. I гэта ўсё ў той час, калі нават віленскія выдаўцы замаўлялі каляровыя ілюстрацыі ў Францыі і Германіі.
    Вызначылася літаграфія і ўдзелам у афармленні «Гапона» В. ДунінаМарцінкевіча (Мінск, 1855 г.), да якога мінчук Карнелій Бжэскі (яго імя раскрыў Г. Кісялёў) зрабіў 4 малюнкі, адпаведныя чатыром песнямчасткам паэмы — «скокі ў карчме, бойка, сцэна прыёму рэкрутаў і, урэшце, — высакародная гуманная пані бласлаўляе шчаслівую пару — Гапона і Кацярыну. ... У малюнках адчуваецца ўплыў тагачаснага народнага лубка, свядомая арыентацыя на пэўныя ўзоры, а можа, нават, і недахоп прафесіяналізму241». Аднак ілюстрацыі
    да «Гапона», выкананыя ў тэхніцы медзярыту невядомым гравёрам Э.С., не апраўдалі давер мясцовай інтэлігенцыі да літаграфіі Ф. Фалька. «Добры малюнак сцэны скрэслены нейкімі штрыхамі, якія зрабілі агіднымі твары постацей; як нядбала выглядаюць рукі, як паламаны ногі! Нейкую карыкатуру ўяўляе сцэна набору! Чаму такая пачварная постаць пані ў апошняй сцэне? Рабіць прыгожыя рэчы, якія разыходзяцца ў межах аднаго горада, і выступаць з няўдалымі ілюстрацыямі ў кніжцы, якая разыдзецца ўсяму краю, — гэта вялікае расчараванне для выдаўцоў, абраза для мастакоў і абыякавасць да грамадскасці. Для карысці будучых выданняў, якія, вядома, з’явяцца ў Мінску, выказваем свае заўвагі літаграфіі пана Фалька, тым болей, што ён мог даручаную справу выканаць лепей»242.
    Літаграфічныя працы для кніжных выданняў у Мінску выконваў таксама і Эмерык Адамовіч, вучань Яна Дамеля, настаўнік малявання мясцовай гімназіі. Яго прадпрыемству пад сілу было выкананне высакаякасных цынкаграфічных і хромалітаграфічных прац. На нашу думку, Э. Адамовіч мог выступаць не толькі як тыпограф, але і як мастакафарміцель такіх выданняў, як «Узоры каліграфічныя» (1860) і «Лемантар насценны» (1862), якія выйшлі ў яго друкалітаграфіі. Вядома, што літаграфія Э. Адамовіча найбольш займалася вырабам этыкетак, а друкарня — глобусамі (на польскай і рускай мовах), малюнкамі для дарослых і дзяцей. Уласнаручную прадукцыю Э. Адамовіча, у прыватнасці, глобусы, можна было набыць у мясцовых кнігарнях коштам ад 60 капеек да 16 рублёў. Вызначылася літаграфія Э.Адамовіча, у першую чаргу, якасцю афармлення нотных выданняў, якія амаль не адрозніваліся ад мінскіх А. Валіцкага, выкананых у Варшаве (літаграфія У. Ота) ці Лейпцыгу (гравёрня К. Родэра). Асноўнымі элементамі мастацкага аздаблення нотных выданняў былі вокладка і тытул, якія ўпрыгожваліся арнаментаванай рамкай, аўтар якой, у большасці сваёй, застаецца ананімным. Праўда, вядома, напрыклад, што віленскія нотнамузычныя выданні твораў С. Манюшкі аформіў мастак Эдуард Ян Ромер243.
    I ўсё ж асноўнае месца ілюстрацыя займала ў выданнях мастацкай літаратуры. Так, найбольшай папулярнасцю ў мясцовым, «цэнтральным», друку 1831—1863 гг. карысталіся творы Ю. Крашэўскага (выйшла 58 назваў) і У. Сыракомлі (32 назвы)244, мастацкім афармленнем якіх займаліся вядомыя віленскія
    ЗЧЕТНОГОЫТА^А ECCLESIARVM RO^A^0 Gwwjacmwmot Jmtkwo ^««^
     шт /п./f/fwiw
    
    261
    — Maze ci ini duo?—kukulku mdivila— Mole ci chola ojeowska niemilu?
    I swuldw wyyltfdasz?
    I koclumku zydasz?—■ — Mole, kukulko, Moie, przyjacidlko, Maze to!—
    .	к, .^Ч^Л»'^	,„_;,:^^^
    265
    Kiedy ostalnie dospiewaia slowa, Podniosia oczy, i znowu u zrodh Dumajqcego Witola ujrzala;
    I znowu uciec i wracac myslala. Sama nie wiedzqc, jak poradzic sobie. Twarz jej rumiencem kaliny plough, Stala, a Wilol osmielac jq zaczqt. — 0! nie bdjze si?, Romusso! zejdz smialo. Ja i dzis trzod? napoic pomog?.— Pomimo woli, w milczeniu schodzda, Nie wiedzqc sama dziewczyna, co czyni. Potem oboje napajali trzod?, Nie smiejqc mowic; tylko czasem wzrokiem Ku sobie strzelq, i znow spuszczq oczy. Tak gdy si? bydlo, napiwszy, wrocilo, Poszla i mloda za trzodq Romussa.
    Wilol, jak wczoraj, nie poszcdl w goscin?, Ale milczqcy na zamek powrocil.
    Nazajulrz on jnz nie poszedt do zrddla, Lecz we snie widzial znow pi?knq Romuss?, I z jej obrazem w glowie si? obudzik Znow wi?c si? zcrwal nast?pnego ranka, Wziqi Wizos, Ink swoj przez plecy przerzucit, I, czarodziejskim urokiem ciqgniony, Biegt sciezkq w puszcz? do znanego zrddla, A biegqc, w duszy lak mowil do siebie: — Czy Milduwniki czarownym napojem
    34
    
    ■3
    130
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Разварот кнігі «Anafielas» («Плач па Вітаўце») Ю. Крашэўскага. Вільня, 1846 г.
    Тытульны ліст кнігі «Anafielas» («Плач па Вітаўце»)
    Ю. Крашэўскага.
    Вільня, 1846 г.
    мастакі беларускага паходжання А. Залескі, У. Маераноўскі, М. Э. Андрыёлі, В. Дмахоўскі і інш. Ступень папулярнасці тых ці іншых твораў мастацкай літаратуры не ў апошнюю чаргу залежала ад мастацтва іх ілюстравання, а таксама ідэйнага адзінства пісьменніка, мастака і выдаўца. Прыкладам такога адзінства можа быць кніга балад «Плач па Вітаўту» Ю. Крашэўскага, для мастацкага аздаблення 2га выдання якой (1846) віленскі выдавец А. Завадскі спецыяльна запрасіў Вінцэнта Смакоўскага. Для другога выдання была ўзята назва «Anafielas», што значыць «Гара вечнасці». У тэхніцы ксілаграфіі мастак выканаў 50 гравюр, а таксама ініцыялы, канцоўкі і віньеткі. У 9 дрэварытах быў выкарыстаны колер. Вобразы, створаныя В. Смакоўскім у традыцыі класіцызму, не вызначаліся аднак мясцовым каларытам і сувяззю з народнымі традыцыямі старадаўняй Літвы. Затое важкім дапаўненнем мастацкага вобраза гістарычных часоў сталі змешчаныя ў кнізе песні з нотамі (музыку напісаў кампазітар С. Манюшка).
    В. Смакоўскі афармляў і іншыя творы Ю. Крашэўскага, а таксама выданні Р. Падбярэскага. Апошні ў 1843—1846 гг. выдаваў у СанктПецярбургу «Рочнік літэрацкі», які ілюстравалі студэнты Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў з Беларусі — К. і Р. Жукоўскія, Б. Русецкі245. Дзякуючы намаганням Р. Падбярэскага«ШляхціцЗавальня»Я.Баршчэўскага быў аздоблены гравюрамі Р. Жукоўскага, што перадавалі галоўныя сцэны апавяданняў246.
    Папулярнасць мясцовай мастацкай школы кніжнай графікі вызначалі і асобна друкаваныя літаграфічныя альбомы К. Бахматовіча, М. Кулешы, Н. Орды, якія выходзілі не толькі ў Вільні, але і ў Варшаве, Парыжы. Так, у 1848— 1860х гг. у Парыжы сістэматычна друкаваўся «Віленскіальбом»,выдаўцомякогабыўЯ. К. Вільчынскі, знакаміты ў мастацкім свеце тым, што прыцягваў да сваіх выданняў і такіх мясцовых мастакоў, як I. Хруцкі, К. Русецкі, Я. Дамель, М. Э. Андрыёлі, А. Бартэльс, Б. Залескі, М. Падалінскі, К. Кукевіч і інш. Адметным было змяшчэнне ў «Віленскім альбоме» каляровых рэпрадукцый, тэхніка выканання якіх была яшчэ не досыць распаўсюджанай. Малюнкі з «Віленскага альбома» ўпрыгожвалі пакоі не аднаго дома тутэйшай шляхты247.
    У афармленні кніжных выданняў 1850— 1860х гг. заслугоўваюць увагі сатырычныя ілюстрацыі Артура Бартэльса (у сярэдзіне XIX ст. аднаго з самых папулярных паэтаў і мастакоў у Беларусі), што з’яўляліся ў віленскім і, магчыма, мінскім друку, а таксама Міхаіла Башылава, ураджэнца Магілёўшчыны, — у маскоўскім. У 1858 г. у Вільні выйшаў альбом А. Бартэльса «Чалавек высокага паходжання», якім мастак заангажаваў сабе месца сярод прадвеснікаў новага, надыходзячага крытычнага кірунку ў беларускай графіцы248. Што тычыцца М. Башылава, таксама аднаго з лепшых ілюстратараў 1860х гг., то, як адзначаюць расійскія даследчыкі, з яго пачалася ілюстрацыя камедыі і ўпершыню ў гісторыі рускай кніжнай графікі была дадзена разгорнутая галерэя грыбаедаўскіх тыпаў (у маскоўскім выданні 1862 г. «Гора ад розуму» Грыбаедава змешчаны 24 малюнкі мастака249).
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1 795—1917)
    131
    У ПОШУКАХ РЭАЛІСТЫЧНЫХ ВОБРАЗАУ ПАУНОЧНАЗАХОДНЯГА КРАЮ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XIX — ПАЧ. XX СТ.)
    Фарміраванне вобліку кнігі Беларусі 2й паловы XIX — пачатку XX ст., што выходзіла ўжо ў асноўным на рускай мове, у значнай ступені заставалася ў залежнасці ад паліграфічных магчымасцей мясцовых друкалітаграфій, якія, паводле С. Александровіча, былі не горшыя, чым у іншых губернскіх і павятовых гарадах Расійскай імперыі250. Тагачасныя друкарскія прадпрыемствы імкнуліся да канкурэнтаздольнасці, своечасова набываючы паравыя і электрычныя машыны, машыны хуткадруку і іншае новае абсталяванне. Аднак дзейнасць большасці тыпаграфскалітаграфічных прадпрыемстваў Беларусі, што ўзніклі з сярэдзіны 1860х гг., была накіравана не на кнігадрукаванне, а на выкананне заказаў прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх і іншых устаноў. Заўважым, што выкананне друку ярлыкоў, прэйскурантаў, каштарысаў, канторскіх кніг, бланкаў, этыкетак і да т.п. было справай больш прыбытковай, чым выданне кніг ці часопісаў251, тым больш ілюстраваных, на якія патрабавалася затраціць значныя матэрыяльныя сродкі. У гэты час найбольшая ўвага надавалася вокладцы, для афармлення якой прымяняліся разнастайныя шрыфты і наборныя рамкі (лінейныя, з падкрэсленымі накутнікамі, арнаментаваныя, раслінныя, геаметрычныя, хвалістыя, стылізаваныя пад кнігу і інш.). Тытульны аркуш звычайна выглядаў больш проста, а зрэдку паўтараў вокладку. У тэксце асноўнымі элементамі афармлення былі ініцыялы, застаўкі, канцоўкі, віньеткі. Ілюстрацыі ў выглядзе малюнкаў ці фатаграфій, асабліва каляровых, выкарыстоўваліся рэдка.