• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    3 пачатку XIX ст. ўсходазнавец для Расійскай імперыі — асоба стратэгічная. Ен працуе на дзяржаўныя інтарэсы, перш за ўсё на патрэбы арміі. Для войска, якое ўдзельнічала ў баявых дзеяннях супраць Атаманскай Порты, Сянкоўскі напісаў падручнік «Карманная кннжка для русскмх воннов в турецкнх походах (грамматнка, словарь н разговоры турецкне)». Кнігу неадкладна надрукавалі за кошт III аддзялення Уласнай Яго Імператарскай Вялікасці Канцылярыі, а ўвесь тыраж быў адпраўлены на галоўную кватэру дзеючай арміі. Аўтар быў узнагароджаны брыльянтавым пярсцёнкам і абраны членамкарэспандэнтам Акадэміі навук (1828). Рускатурэцкі размоўнік стаў надзвычай запатрабаваным і быў перавыдадзены друкарняй Штаба Асобнага корпуса ўнутранай аховы ў 1854 г. — напярэдадні новай рускатурэцкай вайны.
    Пра тое, як уладкавалася асабістае жыццё ўсходазнаўца, яго нядобразычлівы сучаснік апавядае наступнае: «У Пецярбургу ўжо ён развёўся з жонкай, з якой узяў шлюб яшчэ ў Вільні, калі быў студэнтам. Для гэтага ён меў паважныя прычыны. Паданне гаворыць, што жонка часам біла мужа, і былі відавочцы, якія сцвярджалі, што аднойчы, публічна, на Неўскім праспекце, яна выканала адну з такіх аперацый з дапамогай парасона.
    Хутка пасля разводу Сянкоўскі ажаніўся другі раз на адной з дачок некалі слаўнага багаццем, але збяднелага пецярбургскага банкіра барона Раля, Адэлаідзе. Старэйшая яе сястра была ўжо замужам за генералкватармайстрам Шубертам; малодшая пазней выйшла за архітэктара Брулова, брата вядомага жывапісца. Гэты шлюб увёў Сянкоўскага ў катэрыю Пецярбургскіх Немцаў вышэйшага разраду, і ён пастаянна ўжо належаў да гэтай катэгорыі»213. Літаратарам Сянкоўскі стаў пад уплывам свайго земляка, Фадзея Булгарына. Яшчэ ў 1822 г. ён пісаў у Вільню: «...Булгарын добры хлапец, які, што найбольш дзіўна — сам іншаземец, выдае тут самы лепшы ў Расіі часопіс...». Булгарын свайго земляка характарызаваў у «Сакрэтнай газеце» ў 1828 г. наступным чынам: «Чалавек досыць вострага розуму, вучоны, ведае ўсходнія мовы і амаль усе еўрапейскія. Ён нораву неспакойнага і з жадання выслужыцца ішоў памылковым шляхам, будучы дэканам універсітэта, і праз тое зарабіў ад многіх неспрыяльнасць. Ён...
    114
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    зусім не мае польскага патрыятызму, што ставяць яму ў грэх яго суайчыннікі...»214. Пасля такой характарыстыкі малады арыенталіст атрымаў месца цэнзара. У 1822—1833 гг. В. Сянкоўскі сам выступіў як белетрыст—змясціў некалькі дробных апавяданняў у булгарынскіх часопісах «Паўночная пчала» і «Паўночны архіў». У 1833 г. першым выданнем і ў 1835 г. другім выйшлі яго «Фантастычныя падарожжы»; у зборніку А. Смірдзіна «Наваселле» за 1833 і 1834 гг. Сянкоўскі змясціў «Вялікі выхад у Сатаны» і пяць іншых аповесцей. Большасць літаратурных твораў акадэмікаўсходазнаўца друкавалася пад псеўданімам «Барон Брамбеус».
    Імя «Барона Брамбеуса», які адмоўна ставіўся да рэалістычнага кірунку ў літаратуры, трымаючыся канцэпцыі чыстага мастацтва, карысталася ў 1830я гг. на прасторы цэлай імперыі такой славай, што магла параўнацца з ёй толькі слава Пушкіна. Падуплывам «усходніх» аповесцей Сянкоўскага ў Пецярбургу ўзнікла новая мода: з’явіліся інтэр’еры пакояў, a потым і цэлыя пабудовы ў «маўрытанскім» і «турэцкім» стылях. У пецярбургскіх кватэрах, услед за кватэрай барона Брамбеуса, у гэты час усё часцей сталі сустракацца ўсходнія тыпы мэблі і дываны.
    Канкурэнтам прыйшлося горш. Каб друкаваць тэксты і кнігі на ўсходніх мовах, Сянкоўскі атрымаў ад дзяржавы грашовую пазыку і дазвол адкрыць літаграфію. Пазней пазыка была скасавана. Выдавецкая дзейнасць В. Сянкоўскага дае падставы некаторым даследчыкам сцвярджаць, што ён не толькі адыграў «сумную ролю» ў справе банкруцтва А. Смірдзіна, але «на яго сумленні» таксама крушэнне выдавецкіх фірм Плюшара і Глазуновых215.
    Лёгкаму пяру Сянкоўскага традыцыйна прыпісваецца «Роздум пра цяперашнюю польскую рэвалюцыю» — сачыненне надзвычай важнае для фарміравання беларускай нацыянальнай ідэалогіі. «Роздум...» быў адной з дзвюх частак кнігі, якая выйшла вясной 1831 г. з друкарні А. Смірдзіна пад назвай «Некалькі заўваг на апошнюю польскую рэвалюцыю». Аўтар не толькі робіць бліскучыя параўнанні паўстання 1830 г. з падзеямі ў іншых еўрапейскіх краінах і глыбокія экскурсы ў гісторыю ВКЛ, але і з пазіцый літвіна фармулюе падставы разыходжання з Полыпчай — асновы будучага беларускага сепаратызму: «Мы, літвіны, замест таго каб братацца з гэтымі рухавікамі бяздумства і каварства, павінны бласлаўляць боскую сілу, што яна паклала на
    рэшце паміж намі і палякамі двайную мяжу — палітычную і маральную. Мы можам цяпер глядзець з жалем на сутаргавыя рухі іхняй краіны: але, па крайняй меры, упэўненыя, што не будзем іхняй ахвярай, як гэта здарылася б за сорак альбо пяцьдзясят гадоў перад тым.
    Трэба сказаць праўду: якую карысць прынесла нам ранейшае злучэнне наша з Польшчай? Чатыры стагоддзі ішлі мы па адным з ёй палітычным шляху, і ніколі саюз двух народаў не быў такім плённым на няшчасці, хаця ён заключаны быў добраахвотна і добрасумленна. Мы, літвіны, і наша айчына былі ў гэтым шлюбе прыгнечаным бокам і заўсёднай ахвярай абставін».216 Такой пазіцыяй вучань і сябра Лялевеля парываў з былым настаўнікам. Ён сфармуляваў тое, на што Лялевеля не хапіла: Вялікае Княства Літоўскае — гэта не Польшча, а самастойная гістарычная субстанцыя з правам на асобную ад Польшчы гісторыю. Восіп Сянкоўскі аргументаваў сваё палажэнне: «Пакуль нашчадкі нашых Вялікіх Князёў займалі трон Польшчы, мы былі яшчэ задаволеныя і шчаслівыя, таму што яны кіравалі па нашых нацыянальных правілах... Дынастыя Ягелонаў згасла ў другой палове XVI ст. і польскія разумнікі, якія былі больш вучоныя за нас і чыталі Цыцэрона, вынайшлі тады... сістэму Рэспублікі з выбарным тронам, якую выхваляў філосаф, яшчэ не ведаючы яе небяспекі. Мы падпарадкаваліся іх славутым ідэям, лічачы сябе занадта недасведчанымі для таго, каб спрачацца з Лялевелямі таго часу. Што ж з гэтага выйшла? Палякі абіралі каралёў і звяргалі іх з прастолу, уступалі ў сувязі з іншаземнымі дварамі, прадавалі свае галасы, бесперапынна сварыліся са сваімі і нашымі суседзямі, а мы вымушаны былі ўсхваляць усе іх глупоты і за іх расплачвацца. Саюз наш зрабіўся яшчэ больш неадпаведным і, значыць, яшчэ больш турботным... Новаму палітычнаму злучэнню Літвы з Польшчай, калі б яно нават было б магчымым, не спрыяў бы, у думках нашага народа і кожнага разважлівага чалавека, успамін пра мінулае такое злучэнне. Думка пра гэта можа ўвайсці ў галаву хіба толькі якімнебудзь вар’ятам, што не ўмеюць разважаць і не ведаюць справы. Яно зрабілася б для Літвы крыніцай велізарных няшчасцяў. Спачуванне польскім дэмагогам было б для ўсякага чэснага літвіна забыццём найкаштоўнейшых сваіх выгод...»217.
    У 1826 г. Пецярбургскі універсітэт паслаў Сянкоўскага рэвізорам у беларускія губерні. ПаслявяртанняВосіпІванавічпадаўданясенне, у якім звярнуў увагу на апалячванне Беларусі панамі і рымскім духавенствам, за што польскія
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    115
    патрыёты яго зненавідзелі. Былыя сябры Адам Міцкевіч і Іаахім Лялевель адвярнуліся ад яго — яны іначай бачылі будучыню радзімы і, адпаведна, іначай трактавалі яе мінулае [хоць гэта не перашкодзіла Сянкоўскаму зрабіць для Міцкевіча падрадкоўнік арабскага верша, з якога выйшаў дасканалы твор «Шанфар» («Szanfary»)]. Адносіны Сянкоўскага да супольнага з кароннай Польшчай мінулага пры гэтым не былі зняважлівыя — наадварот, ён замацаваў сваё імя як гісторык Рэчы Паспалітай выданнем фундаментальнай, актуальнай і цяпер двухтомнай працы «Выбарка з турэцкіх летапісаў рэчаў, якія служаць да гісторыі Польшчы»21*. У 1835 г. расійскі акадэмік і папулярны пецярбургскі літаратар яшчэ раз праявіў сябе як беларус: насуперак польскай прапа
    гандзе падкрэсліў значнасць Вялікага Княства Літоўскага як дзяржавы, хоць і саюзнай для Кароны Польскай, але якая заўсёды мела цяг сваёй уласнай гісторыі219.
    Напружаная праца пагоршыла стан здароўя Восіпа Іванавіча. У 1844 г. ён па парадзе дактароў паехаў на лячэнне за мяжу, у 1846 г. зноў правёў чатыры месяцы на водах. Кіраванне часопісам было аддадзена Альберту Старчэўскаму, хаця імя Сянкоўскага і значылася на тытульным аркушы да 1856 г. У 1848 г. літаратар захварэў на халеру, якая падарвала яго і так не моцнае здароўе. Тым не менш напрыканцы жыцця Восіп Іванавіч перажываў новы творчы ўздым. Да самага пачатку 1858 г. (Сянкоўскі памёр 4 сакавіка) у раздзеле фельетонаў часопіса «Сын Айчыны»
    Тытульны ліст з партрэтам Ф. Булгарына ў кнізе «Ф. Булгырын. Творы». СанктПецярбург, 1827 г.
    116
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    пад рубрыкай «Лісткі Барона Брамбеуса» друкаваліся яго бліскучыя мініяцюры. Ішлі перамовы з рэдактарам часопіса «Айчынныя запісы» А. Краеўскім пра сумеснае выданне грамадскапалітычнай газеты...
    Восіп Сянкоўскі пажыў на радзіме вельмі мала — дзяцінства ў вёсцы, некалькі год у мінскім калегіуме і студэнцкія гады ў Вільні ды пазней кароткі час у камандзіроўках у Віцебску і Магілёве. Аднак ён быў адным з першых, хто навуковымі аргументамі падкрэсліваў адасобленасць Вялікага Княства Літоўскага ад польскай гісторыі, што было актуальна — у Расіі шмат хто не бачыў (а з польскага боку не хацеў бачыць) розніцы. Ды і сёння жыве стэрэатып пра «польскіх паноў» у Беларусі! Хаця пад уплывам Іаахіма Лялевеля і Сянкоўскі пэўны час схіляўся да думкі, што шляхта і простыя людзі — нашчадкі розных народаў.
    Бібліяграфія прац Сянкоўскага, якая змешчана ў першым томе яго збору твораў у 1858 г., налічвае 440 нумароў. Сто тамоў часопіса «Бібліятэка для чытання» сталі з’явай у гісторыі расійскай журналістыкі.
    Акрамя канкурэнта Сянкоўскага — Булгарына, адным з найбольш перакананых яго супернікаў стаў другі зямляк — пецярбургскі беларус, генераллейтэнант Сцяпан Бурачок, выдавец часопіса «Маяк». Непасрэдна да Бурачка скіраваны словы гісторыка літаратуры: «Тыповымі прадстаўнікамі расейскабеларускае літаратуры з’яўляліся тыя нашы аўтары, што гадаваліся на расійскай культуры, з свае беларускае творчасці рабілі як бы частку расійскае літаратуры і па ідэалогіі былі расійцамі»220.У 1843 г. часопіс «Маяк» надрукаваў артыкул Бурачка «Два словы пра мову і пісьменнасць Белай Русі». Аўтарства тэксту не было пазначана, літаратуразнаўцы лічаць, што гэта быў выкладчык Полацкага духоўнага вучылішча I. Цытовіч. У артыкуле гаварылася пра самастойнасць беларускай мовы, на якой «значная частка народа рускага доўга яшчэ гаварыць будзе», падкрэсліваюцца яе мастацкія якасці221. У «Маяку» Цытовіч надрукаваў пабеларуску імянінны верш, тут жа змясцілі свае беларускія творы Эгілеўскі (1844) і іншыя аўтары. Нашчадак магілёўскіх бюргераў, знакаміты будаўнік караблёў на Каспійскім моры і выкладчык ваеннамарскіх вучылішчаў Пецярбурга Сцяпан Бурачок быў чалавекам актыўнай грамадскай пазіцыі. Погляды меў кансерватыўныя, змагаўся за іх з энтузіязмам. Напрыклад, у 2й палове 1850х гг. ён склаў запіску «Аб неабходнасці