• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    У 1867 г. журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч беларускага паходжання Адам Ганоры Кіркор перавёз у Пецярбург з Вільні ўласную друкарню. Па яго заказу гаспадар віленскай словалітні Ліпман Мац пераслаў у сталіцу 1,5 пуда рускіх, а праз кароткі час — яшчэ 12 пудоў розных шрыфтоў231. Друкарня размясцілася на Фантанцы, за Анічкавым мостам, у доме Руадзэ. Выданнем, якое злучыла віленскую традыцыю з новым пецярбургскім прадпрыемствам, стаў зборнік «Законоположення н правнтельственные распоряження до рнмскокатолнческой церквн в Росснн, относяшнеся co временн царствовання царей Петра н Ноанна Алексеевнчей с 1669 по 1867 год», які пачалі друкаваць у Вільні, а скончылі ў сталіцы імперыі. 3 1 студзеня 1868 г. на Фантанцы пачалі друкаваць газету А. Кіркора «Новы час» (заяўлены другі рэдактар М. Юматаў справамі выдання практычна не займаўся). 27 лістапада гэтага ж года за «рэзкую» перадавіцу ў нумары № 210 рэдактар атрымаў першае цэнзурнае папярэджанне, а за фельетон у № 46 за 1869 г. яму аб’явілі другое папярэджанне, пасля чаго было забаронена распаўсюджванне газеты ў розніцу. Кіркор не здаваўся. У 1871 г. ён змяніў фармат выдання і пашырыў яго змест, уключыўшы бібліяграфічны аддзел, а таксама
    рояНов FS0rpA^^4SSf(0S WSAH1S.
    йлатмьНАЯ ц . k доро^Н&я адгд
    родь редаіші
    ею
    в.пхемеыоВА.
    томь IX
    Верхнее Побньпровье нБьлорусш^
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    123
    зрабіў газету штодзённай (да гэтага выходзіла 5 нумароў у тыдзень). Аднак за перадавыя артыкулы ў № 18,22,23 і 25 за 1871 г. газета атрымала трэцяе цэнзурнае папярэджанне са спыненнем выдання на 6 месяцаў. Укладзеныя сродкі не акупаліся, Кіркор аб’явіў сябе «несостоятельным должннком» і спыніў выданне. Пасля трох гадоў барацьбы з фінансавымі цяжкасцямі і афіцыйнымі забаронамі, змагання за падпісчыкаў і супраць рэакцыйных калегпубліцыстаў, прадпрыемства правалілася. Адам Кіркор у 1872 г. з’ехаў у Кракаў і заняўся навукай — гісторыяй і археалогіяй. «Новы час» ён прадаў Мікалаю Устралаву, ад якога ў 1876 г. газета перайшла да сямейнага клана выдаўцоў Суворыных, стала адной з самых тыражных і аўтарытэтных расійскіх газет і выходзіла да кастрычніка 1917 г.2М
    Беларускія сюжэты прысутнічалі амаль ва ўсіх згаданых пецярбургскіх выданнях, само вызначэнне «беларускі» набыло дастатковую акрэсленасць і не патрабавала спецыяльнага тлумачэння: «Конегадоўля ў беларускіх сялян» (артыкулы В. Хлюдзінскага ў «Земляробчай газеце» за 1874 г.), «Некалькі слоў пра беларускую народную паэзію і беларускіх паэтаў» (серыя ананімных артыкулаў «Ілюстраванай газеты» ў 1866 г.) і да т.п. Шматлікія пецярбургскія журналісты ў асвятленні беларускага пытання арыентаваліся на думку крытыка М. Дабралюбава, які ў 1860 г. пісаў пра беларусаў у часопісе «Сучаснік»: «Адносна беларускага селяніна справа даўно вырашаная: затурканы канчаткова так, што нават пазбаўлены магчымасці карыстацца чалавечымі здольнасцямі. He ведаем, у якой ступені памылковае гэта меркаванне, таму што не вывучалі спецыяльна беларускага краю; аднак паверыць яму, зразумела, не можам. Цэлы край так вось узялі і затуркалі, — хай бы не так!.. Ва ўсялякім выпадку пытанне пра характарыстыку беларусаў павінна хутка быць растлумачана працай мясцовых пісьменнікаў. Паглядзім, што скажуць самі беларусы».
    Вялікай папулярнасцю ў 2й палове XIX ст. карыстаўся пецярбургскі часопіс «Руская даўніна», які заснаваў у 1870 г. ліберальны гісторык Міхаіл Іванавіч Сямеўскі (1837— 1892), ураджэнец Полацка і выпускнік Полацкага кадэцкага корпуса. Навучанне ў сценах былой Полацкай акадэміі (менавіта
    ў яе будынку размяшчаўся кадэцкі корпус), карыстанне кнігамі са старой езуіцкай бібліятэкі і фізічнымі прыладамі з былой лабараторыі, знаёмства са старажытнымі партрэтамі — усё гэта зрабіла кадэта Міхаіла Сямеўскага гісторыкам. Біяграфія заснавальніка «Рускай даўніны», а таксама наступнага яе рэдактара — выхадца з віцебскай шляхты, ваеннага інжынера, пазней дырэктара Імператарскай публічнай бібліятэкі Мікалая Шыльдэра, тлумачаць вялікую колькасць «беларускіх» гістарычных матэрыялаў на старонках часопіса. Сацыяльнапалітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Беларусі адлюстравана ў нататках К. Арнольдзі (1873) і А. Раманоўскага (1877) пра вайну 1812 г. на беларускіх землях, мемуарах Г. Дабрыніна (1871), I. Жыркевіча (1890), М. Ляскоўскага і В. Марчанкі (1896), К. фон Мартэнса (1902), М. Палявога (1910), А. Полаўцава (1913), публікацыях М. Дубровіна «Рускае жыццё ў пачатку 19 ст.» (1902— 1903). Значнае месца займалі матэрыялы пра паўстанне 1863—1864 гг.: сачыненне М. Берга «Польскае паўстанне ў 1863—1864 гг.» (1879), мемуары ўдзельнікаў і сведак паўстання А. Гейнрыха (1883) і У. Баратынскага (1886), запіскі М. Мураўёва (1882—1884) і чыноўнікаў яго адміністрацыі А. Масолава (1883—84), В. Куліна (1893), I. Нікоціна (1902—1904). У 1886 г. (№ 2—3) П. В. Шэйн у артыкуле «Прыгоннае права ў народных песнях» надрукаваў тэксты беларускіх народных песень і балэнду «Гутарка Данілы са Сцяпанам».
    Адным з «каралёў» пецярбургскай прэсы канца XIX — пачатку XX ст. стаў ураджэнец Мазыра, сын мазырскага равіна Аляксандр (Аўрам) Рафаілавіч Кугель (1864—1928), які ў 1897—1918 гг. выдаваў часопіс «Тэатр і мастацтва» і быў у ім адным з вядучых аўтараў. Пецярбургскія часопісы складалі ў гэты час значную колькасць фонду перыёдыкі грамадскіх бібліятэк Беларусі, хаця вынікі іх дзейнасці ацэньваліся ў грамадстве неадназначна. Адзін з адукаваных сучаснікаў, акадэмік Імператарскай Акадэміі навук маскоўскі мітрапаліт Філарэт Драздоў (1783— 1867) заўважаў: «Калі хаця б за адзін год узяць усё худое са свецкіх часопісаў і злучыць, то будзе такі смурод, супроць якога цяжка знайсці даволі ладану, каб заглушыць оны»233.
    Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны. Том 9. ВерхняеПадняпроўе і Беларусь.
    124
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    РАМАНТЫЧНЫ KVAbT АІТВЫ: MACTAUTBA АФАРМЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ XIX — ПАЧАТКУ XX СТ.
    Рост сацыяльнай запатрабаванасці друкаванай кнігі разам з удасканаленнем тэхнікі яе друку адкрылі новыя магчымасці і ў фарміраванні мастацкага вобліку кніжных выданняў Беларусі XIX — пачатку XX ст., пераўтвараючы іх з прадукта мастацкага рамяства ў прадукт вытворчасці. Безумоўна, старадрукаваная кніга Беларусі папярэдняга XVIII ст., дзякуючы выкарыстанню тэхнікі металагравюры ў ілюстрацыях, гравюрахтэзісах, або так званых «канклюзіях», стварыла свой арыгінальны, стрымана лаканічны вобраз234. Аднак, менавіта з XIX ст. праяўляецца новая арыентацыя кніжнай справы, накіраваная на чытача, спажыўца кнігі, што відавочна змяняла яе мастацкі твар і сацыяльную функцыю235. Увядзенне ж літаграфічнага спосабу друку на пачатку XIX ст. у значнай ступені паспрыяла ажыўленню выяўленчага мастацтва, асабліва кніжнай графікі, у якой большую актуальнасць набылі гравюры і літаграфіі. Металагравюра і ксілаграфія разам з літаграфіяй заклалі ў 1й палове XIX ст. мастацкія традыцыі нацыянальнай друкаванай графікі236.
    Першынство ў распаўсюджанні літаграфіі ў Беларусі належыць Віленскаму універсітэту, дзе ў 1819 г. была заснавана першая літаграфія, у якой ілюстрацыі да навуковых і вучэбных выданняў выконвалі шэраг прадстаўнікоў мясцовай мастацкай школы (I. Вейс, В. Славецкі, X. Главацкі, М. Пшыбыльскі, Ю. Азямблоўскі і інш.). Значным мастацкапрафесійным асяродкам была і Полацкая езуіцкая акадэмія, а яе друкарня з’яўлялася адным з буйнейшых паліграфічных прадпрыемстваў канца XVIII — пачатку XIX ст., дзе з 1820 г. таксама прымяняўся літаграфічны друк. У афармленні выданняў друкарні прымаў удзел выкладчык акадэміі, мастак Габрыэль Грубер. Асновы ведаў у галіне мастацтва ў Полацку атрымалі Валенцій Ваньковіч, Рафал Слізень, Каспар Бароўскі і інш.
    Высокай эстэтычнай культурай вызначаецца выдадзеная ў Вільні коштам і друкам А. Марціноўскага кніга Станіслава Парчэўскага «Казанне над труной яснавяльможнага Станіслава СестранцэвічаБогуша, мітрапаліта рымакаталіцкіх касцёлаў у Расіі, архіепіскапа Магілёўскага etc. 15 снежня 1826 года ў новапастаўленым парафіяльным касцёле ў Пецярбургу, на Каломне, пераклад з французскай, прыпісамі павялічаны». На франціспісе
    гэтага выдання змешчаны гравіраваны Хшчановічам партрэт С. БогушСестранцэвіча, а ў канцы кнігі — гравюры з відамі пабудаваных славутым архіепіскапамбеларусам касцёлаў св. Станіслава ў Пецярбургу і Малятычах.
    Асабліва вылучаліся мясцовыя мастакіграфікі распрацоўкай гістарычнай тэматыкі, ствараючы сімвалічныя вобразы ВКЛ, яго слынных герояў, велічных даляглядаў. Адметнай у гэтых адносінах з’яўляецца дзейнасць Міхала Падалінскага, аднаго з пачынальнікаў прафесійнай графікі Беларусі, медзярытамі якога былі «аздоблены многія віленскія выданні»237 А. Мачульскага, В. Марцынскага, Я. Альбертрана, Я. Няймовіча. Талент М. Падалінскага як кніжнага графіка праявіўся ў шматлікіх жанравых ілюстрацыях, партрэтах і віньетках да літаратурных твораў. Прыклады элементаў кніжнага аздаблення, выкананыя мастаком, былі ўключаны ў друкаваны каталог гравюр з калекцыі Канстанціна Тышкевіча «Помнікі айчыннага гравёрства», надрукаваны ў Вільні ў 1858 г.
    Важкую ролю ў афармленні беларускай кнігі 1й паловы XIX ст. адыгралі і прыватныя літаграфічныя прадпрыемствы. У Вільні гэта літаграфіі М. Пшыбыльскага (дзейнічала ў 1832—1840я гг.), Ю. Азямблоўскага (1833— 1863), А. Клукоўскага (18341852); у Мінску — Ф. Фалька (1845—1859), Э. Адамовіча (1855— 1874).
    Асабліва вызначылася сваёй дзейнасцю літаграфія мастакаграфіка, ураджэнца Мінска Юзафа Азямблоўскага, у якой было надрукавана да 600 літаграфій на рэлігійную і гістарычную тэматыку, партрэты і краявіды. Такія віленскія выданні, як «Зубр літоўскі» (1829), «З’яўленне крыжа ў Францыі 17 снежня 1826» (1830) былі праілюстраваны Ю. Азямблоўскім. Вядома, што ён выканаў ілюстрацыі да мастацкіх твораў Ю. Крашэўскага, Т. Нарбута, Ф. Бохвіца238. Літограф і мастак М. Пшыбыльскі за выданне альбома вучэбнаметадычных матэрыялаў з 26 літаграфіямі «Узоры для пачаткоўцаў, якія вучацца рысаванню» (1830) атрымаў узнагароду Віленскага універсітэта. У літаграфіі А. Клукоўскага друкаваліся ілюстрацыі да кніг Ю. Каржанеўскага, К. Тызенгаўза і інш.239