Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
ўласную праграму беларусізацыі, Смалянчук унутры ўнівэрсытэту ператварыўся ў ворага. Аднак дынаміка далейшага канфлікту вынікала ня з рознай ацэнкі моўнага пытаньня, а з аспрэчваньня палітычнага статус-кво. Замест таго каб цешыцца, што ён можа супрацоўнічаць з гэтым фармальна беларускім праектам, Смалянчук сфармуляваў уласнае бачаньне і нават свае патрабаваньні. Але права на гэта ў вельмі гіерархічнай, патрыярхальнай сыстэме мае толькі кіраўніцтва ВНУ ды яго найбліжэйшае атачэньне. Унутры ўнівэрсытэту адсутнічаюць публічнасьць дый адпаведная камунікацыйная практыка ў вырашэньні канфліктаў такім чынам, каб яны прыводзілі да збліжэньня пазыцыяў. 3 гэтай сытуацыі, падаецца, было толькі адно выйсьце: Смалянчук у 2012 годзе знайшоў сабе новую працу ў Варшаве, у Польскай акадэміі навук, бо ён атрымліваў усё меней выкладчыцкай нагрузкі ў ЭГУ і ўрэшце ўжо ня мог утрымліваць сям’ю на гэтыя грошы.
Горкая іронія гэтай гісторыі палягае ў тым, што загадчык гістарычнага дэпартамэнту, прафэсар Павал Церашковіч у 2012 годзе змог прапанаваць працу ў ЭГУ звольненаму Андрэю Чарнякевічу — акурат вызвалілася выкладчыцкая нагрузка, якую незадоўга да гэтага меў Алесь Смалянчук. Падобная сытуацыя паўтарылася ўсяго праз тры сэмэстры, пасьля таго як Церашковіч як старшыня Сэнату ЭГУ ўзначаліў пратэстны рух супраць рэформаў, ініцыяваных кіраўніцтвам унівэрсытэту, і вясною 2014 году быў раптоўна звольнены. Ягоную выкладчыцкую нагрузку таксама прапанавалі нядаўна звольненым па палітычных прычынах выкладчыкам зь Беларусі — у тым ліку яшчэ адной аўтарцы падручніка пра Гародню. Гаворка не ідзе пра атаясамліваньне палітычных адносін у ЭГУ з дыктатураю Лукашэнкі. Аднак паралельнае звальненьне гісторыкаў з Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы і з ЭГУ дэманструе асабліва цесную сувязь навукі і палітыкі ў беларускім кантэксьце. У абодвух выпадках навукоўцаў звальнялі іхныя ж калегі ў выніку палітычных канфліктаў. I ў абодвух выпадках гэтыя канфлікты не вырашаліся адкрыта. Звальненьні як у ГарДУ, так і ў ЭГУ замяняюць палеміку зь іншым бокам, бо фармуляваньне канкурэнтных інтэрпрэтацыйных мадэляў у абедзьвюх ВНУ лічыцца атакаю на палітычную стабільнасьць адпаведнае сыстэмы. Калі разглядаць гэтыя працэсы не як адасобленыя адно ад аднаго падзеі, то робіцца зразумела, што гісторыя ня страціла сваёй палітычнай выбуховай сілы як візія будучыні, спраектаваная ў мінулае. Гэтыя на першы погляд асабістыя канфлікты можна інтэрпрэтаваць як барацьбу за пераразьмеркаваньне рэсурсаў, стаўка ў якой ня больш ня менш як эканамічнае выжываньне ў аўтарытарнай акадэмічнай сыстэме або за яе межамі.
Ключом да разуменьня праблематычнай інстытуцыйнай канфігурацыі ЭГУ выступае пытаньне, як у гэтай установе прадукуецца давер. У сёньняшнім беларускім грамадзтве давер узьнікае або празь цесныя сямейныя сувязі, або праз асаблівы ўзровень ляяльнасьці ўнутры фармалізаваных і нефармальных грамадзкіх гіерархіяў. Гэтая вытворчасьць ляяльнасьці функцыянуе падобна і ў ГарДУ імя Янкі Купалы, і ў ЭГУ. Hi тут, ні там няма простых інструкцыяў, якія прадпісваюць навукоўцам, што трэба рабіць. Але тыя, хто з самага пачатку сацыялізаваўся ў гэтай сыстэме, заўсёды ведаюць, чаго ад іх чакаюць. Пры гэтым асноватворным модусам выжываньня ў гэтых інстытуцыях застаецца чаканьне. Бо людзі, якія актывізуюцца і спрабуюць самі нешта ініцыяваць, трапляюць у небясьпеку штосьці зрабіць няправільна. Такая стратэгія выжываньня ў дзяржаўных установах па-нямецку называецца «Beamtenmikado» (чыноўніцкае мікада): «Хто зварухнуўся першым, той пацярпеў паразу». Наступствы гэтага ў ЭГУ відавочныя і празь некалькі гадоў пасьля вялікага канфлікту вакол прыняцьця новага статуту.
За гэтыя гады я страціў больш за палову сваіх беларускіх калегаў. Цягам гэтага канфлікту не вялася барацьба за новую праграму беларускай гістарыяграфіі. Большасьць калегаў трымалася прынцыпу «займацца сваёй справаю». Таму ўвогуле ня робіцца спроба аб’яднаць ва ўнівэрсытэце ў выгнаньні розныя элемэнты ведаў, якія тут напрацоўваюцца нягледзячы на ўсе канфлікты.
А адносіны зь Беларусьсю пры гэтым разглядаліся як сьвятая карова, зь якою трэба прыязна абыходзіцца, але больш зь ёю нічога асабліва ня зробіш. Праўда, штомесяц у Вільню на грошы фундацыі мільярдэра Джорджа Сораса запрашалі беларускіх культурных дзеячоў. На вечары з такімі пісьменьнікамі, як Алесь Разанаў, Адам Глёбус і Альгерд Бахарэвіч, прыходзілі і два тузіны беларускамоўных студэнтаў — для ўнівэрсытэту, у якім на вочным аддзяленьні вучацца 500 чалавек, гэта ў адносным вымярэньні ўсё ж такі больш, чым у іншых беларускіх ВНУ. Але ўсе ўдзельнікі дакладна ведаюць, што гэтыя імпрэзы ўяўляюць сабою алібі. Яны легітымізуюць статус ЭГУ як унівэрсытэту ў палітычным выгнаньні ды служаць рэакцыяй на рэзкую крытыку зь Беларусі. Беларуская мова надалей дыскрымінуецца на інстытуцыйным узроўні, і яе ані не падтрымліваюць, ані не дабіваюцца як мовы навучаньня. У выніку тэндэнцыяў адукацыйнага рынку, глябалізацыі, а таксама ў сувязі з тым, што ў кіраўнічыя органы ўнівэрсытэту ўвайшлі амэрыканцы і брытанцы, галоўнаю моваю тут у апошнія гады зрабілася ангельская. I тым самым роля беларускае мовы ў ЭГУ ня надта адрозьніваецца ад яе ролі ў Беларусі: беларуская мова служыць дэкарацыяй на афіцыйных імпрэзах, на афіцыйных шыльдах
і на афіцыйных культурных вечарынах. Але ж дзе ў Беларусі можна знайсьці дэпартамэнт паліталёгіі, які гаворыць пераважна пабеларуску? I дзе ў Беларусі можна ўбачыць старшыню студэнцкага прадстаўніцтва ў «вышымайцы»?
Гэтыя наскрозь беларускія супярэчнасьці ня значаць, што ў ЭГУ ўсё дрэнна. Унівэрсытэт адлюстроўвае беларускае грамадзтва, толькі ў меншым маштабе. Тут таксама ёсьць прэзыдэнт, які кіруе лёсам сваёй установы больш за дваццаць гадоў, — і гэта больш, чымся горкая іронія. Гэта праява культурнае сыстэмы, у якой дзейныя асобы не вырашаюць канфліктаў адкрыта. У грамадзтве адсутнічае гістарычны досьвед таго, як гэта можа адбывацца, не прыводзячы да сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага зьнішчэньня супрацьлеглага боку. Рэформы ў ЭГУ і барацьба вакол Сэнату скончыліся ў 2014 годзе поўным выцясьненьнем пераможаных у гэтым канфлікце ды іхным асабістым і публічным байкотам з боку кіраўніцтва ўнівэрсытэту. Без выкладчыцкай нагрузкі ў ЭГУ яны ня маюць ані права заставацца ў Літве, ані сацыяльных гарантыяў. У Беларусі яны цалкам самі па сабе. Прэзыдэнт Анатоль Міхайлаў да гэтай пары адмаўляецца адпусьціць унівэрсытэт у самастойнае плаваньне. Замест гэтага ён змагаецца з уласнымі акадэмічнымі вучнямі, каб яны не наважыліся на абнаўленьне ўнутры гэтай ВНУ. Іронія ў гэтай гісторыі палягае яшчэ і ў тым, што расчараваныя і выгнаныя аднадумцы заснавалі ў Беларусі неверагодна вялікую колькасьць важных аналітычных цэнтраў, НДА і фірмаў.
Улетку 2020 году, калі выходзіць у сьвет беларускае выданьне кнігі, я ўжо займаюся дасьледаваньнямі ў Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве, які апублікаваў нямецкамоўнае выданьне. Пераклад кнігі на польскую мову быў ініцыяваны Інстытутам нацыянальнай памяці. Усе мае беларускія калегі, якія страцілі працу ў Гародні пасьля ўдзелу ў напісаньні падручніку «Гродназнаўства», некалькі гадоў таму заснавалі ў польскай сталіцы Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў. Яны будуць і надалей распрацоўваць гарадзенскі палімпсэст.
Дадатак: фотаздымкі Наталі Дораш
Беларускае выданьне гэтай кнігі дапоўнена фотахронікай Наталі Дораш, фотарэпарцёркі з Гародні. Прагляд яе прыватных нэгатываў раскрывае шматстайныя сцэны штодзённага жыцьця ў цэнтры Гародні на пачатку 1970-х гадоў. У іх адбіваецца суіснаваньне савецкай мадэрнізацыі і старой архітэктурнай дамінанты гораду. Да таго ж лёгка зразумець, наколькі моцна публічная прастора была прасякнута расійскай мовай. На беларускай мове была адно нэонавая шыльда ўнівэрмагу на вуліцы Савецкай. Адзінай адзнакай таго, што бальшыня новых жыхароў гораду паходзіла зь вёсак і мястэчак з ваколіц Гародні, — гэта сьвіньня зь ілюстрацыі 23 на гэтай старонцы. Паводле Наталі Дораш, яна выбегла ў сярэдзіне дня зь нечага падворку на Савецкую вуліцу. Але яе ня варта разумець у якасьці сымбалю асяляньваньня савецкага гораду. Хутчэй гэта знак пераемнасьці ў горадзе, дзе зьяўленьне новых жыхароў ня здолела перарваць запачаткаваную яшчэ задоўга да другой сусьветнай вайны традыцыю штодзённага жыцьця, калі свойская жывёла гадавалася ў падворках паблізу парадных вуліц.
23. Сьвіньня на вуліцы Савецкай.
24. Продаж кніг у цэнтры гораду.
25. Зіма на Савецкай вуліцы.
26. Прадуктовы прылавак на Савецкай вуліцы.
27. Продаж гародніны на пешаходнай вуліцы.
28. Пешаходны пераходу цэнтры гораду.
29. Урачыстае шэсце падчас савецкага свята па Савецкай вуліцы.
30. Савецкая плошча, на заднім пляне — касьцёл і кляштар бэрнардзінцаў.
31. Гутарка прадаўца з пакупніком у краме прамтавараў.
32. Штодзённае жыцьцё ў цэнтры гораду, на заднім пляне — мясная крама.
33. Рэстаран Беласток, названы ў гонар аднайменнага польскага гораду-прабраціма.
34. Від са Старога замку на Калоскую царкву на беразе Нёмана.
35. Наўскрайку горадуў 1972 г. ня ўсе вуліцы мелі цьвёрдае пакрыцьцё.
36. Сямейны шпацыр па Цэнтральным парку на вуліцы Ажэшкі.
Сьпіс скарачэньняў
ДАБВ
ДАГАГВ
Дзяржаўны архіў Берасьцейскай вобласьці (Берасьце) Дзяржаўны архіў грамадзкіх аб’яднаньняў Гарадзенскай вобласьці (Гародня)
ДАГВ НАРБ
Дзяржаўны архіў Гарадзенскай вобласьці (ДАГВ) (Гародня) Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (Менск)
ЦА ФСБ РФ Центральный архнв ФСБ Росснн в г. Москва
ГАРФ
РГВА
Государственный архнв Росснйской Федерацнн Росснйскнй государственный военный архнв
AAN
АРВ AZIH ВА-МА BArch
YVA
ZA
Archiwum Akt Nowych (Warszawa)
Archiwum Panstwowe w Bialymstoku (Bialystok)
Archiwum Zydowskiego Instytutu Historycznego w Warszawie Bundesarchiv Abteilung Militararchiv (Freiburg im Breisgau) Bundesarchiv (Berlin)
Yad Vashem Archive (Jerusalem)
Archiv Zwangsarbeit 1939-1945 (Berlin)
Крыніцы і бібліяграфія
Неапублікаваныя крыніцы
АрхіўЯд Вашэм(УасІ Vashem Archive, У\/А)(Ерусалім)
025/84	Sprawozdanie sytuacyjne z kraju, Tom IX 1942-1943, wydane przez Mini-
sterstwo Spraw Wewn^trznych