Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Як і раней, Гародня кадуецца як беларускі горад на падставе спэцыфічнай ролі беларускай мовы. Яна функцыянуе перадусім як код пэўных сацыяльных групаў. Літаратурную норму беларускай мовы шмат якія грамадзяне Беларусі асацыююць ужо ня толькі зь вясковым, але і з гарадзкім фальклёрам. Гэта суправаджаецца працэсам прысваеньня гарадзкой культуры з боку іх жыхароў, і гэты працэс яшчэ не завершаны, а Гародня застаецца часткай палімпсэсту Беларусь. Пры гэтым працэсы заціраньня і перазапісваньня гістарычных сьлядоў надалей будуць абумоўліваць адзін аднаго. Хаця здаецца, што нацыянальная і постсавецкая інтэрпрэтацыі гісторыі Беларусі супярэчаць адна адной, гэта толькі два модусы аднаго і таго ж перамоўнага працэсу, рамачныя ўмовы якога дыктуе дзяржава. Савецкі праект мадэрнізацыі прывёў да таго, што сёньня болып за 70 % беларускіх грамадзян жывуць у гарадах. Столькі ж напярэдадні Другой сусьветнай вайны ў БССР або на ўсходзе Польскай Рэспублікі жылі ў сельскай мясцовасьці6. Падчас перапісаў насельніцтва, якія праводзяцца рэгулярна і ў якіх па-ранейшаму можна падаць толькі адну нацыянальнасьць, 80 % апытаных стабільна выбіраюць у гэтай катэгорыі беларус. Зь іх нямала падаюць у якасьці роднай мовы беларускую7. А той факт, што на гэтай мове па-за вёскамі гавораць толькі ў нешматлікіх публічных месцах і толькі 23 % апытаных гараджанаў паводле вынікаў перапісу 1999 года гавораць на ёй дома, зусім не супярэчнасьць. Па-першае, як апісана раней, гаворка нярэдка ідзе пра мяшанку з расійскага і беларускага маўленьня. Па-другое, перапіс насельніцтва, апроч адрозьненьня паміж гаворкай дома і на працы, не дазваляе высьветліць сытуацыйныя нюансы ўжываньня мовы. А па-трэцяе, зьвесткі адлюстроўваюць вынікі таго самага працэсу акультурацыі, які дазволіў мігрантам зь вёскі адносна хутка і бязбольна зрабіцца часткаю паўсталага пасьля Другой сусьветнай вайны савецкага
5 Тым самым яна паўтарае распрацаваную ў 1940-х гадах савецкую ўстаноўку, якая ў наступныя дзесяцігодзьдзі зьмяняліся толькі ў нюансах. Гл.: Lindner R. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in WeiBrussland im 19. und 20. Jahrhundert. Miinchen, 1999. S. 341-349.
вКоролевскнй город Гродно: путеводнтель / Авт. текста: A. А. Семенчук, А. П. Гостев; фото С. М. Плыткевлч. Мннск: Рнфтур, 2006. (Жемчужнны Беларусн).
7 Шахотько Л. Этноязыковый состав населення Белорусснн Ц Вопросы статнстнкн. 2002. №11.С. 30-37.
гарадзкога грамадзтва. I яно сёньня, нягледзячы на ўсе палітычныя абмежаваньні, мае колькасна моцную беларускую эліту, у адрозьненьне ад сытуацыі пасьля Першай і Другой сусьветнай вайны.
Праводзячы інтэрвію, я даведаўся, што шмат хто зь людзей, якія сёньня прынцыпова гавораць на беларускай мове, да другой паловы 1980-х гадоў за малым выняткам у штодзённым жыцьці ўжывалі перадусім расійскую мову. Толькі пасьля ўтварэньня першых культурных таварыстваў і болып актыўнага ангажаваньня асобных інтэлектуалаў пачаўся працэс беларускага адраджэньня, які сёньня ўжо адышоў у мінулае, бо імпульс першай паловы 1990-х гадоў у болыпасьці сфэраў ня меў істотнага эфэкту. Сучаснасьць і будучыню можна інтэрпрэтаваць толькі ў гэтым постсавецкім кантэксьце. Шырокія колы беларускай эліты маглі акумуляваць культурны капітал акурат дзякуючы свайму навучаньню ў савецкіх адукацыйных установах. Да гэтых нацыянальна кадаваных скарбаў або таямніц, як гэта завецца ў адпаведных публікацыях, яны могуць сёньня зьвяртацца як да сымбалічнага капіталу толькі з пэўнымі агаворкамі — з прычыны дзяржаўных абмежаваньняў. I ўсё ж такі зыходныя ўмовы для разгляду культурнай ідэнтычнасьці такога гораду, як Гародня, цалкам адрозьніваюцца ад умоваў пасьля 1944 году. Якой бы правінцыйнай ні падавалася б вонкаваму назіральніку мясцовая мяшанка з нацыяналізму, посткамунізму, русафільства і заходніцтва, яшчэ ніколі тут не было такой вялікай колькасьці і размаху ВНУ, музэяў, галерэяў і тэатраў, у якім гэтая мяшанка праяўляецца. Яшчэ ніколі так шмат гісторыкаў, культуролягаў, філёлягаў, этнографаў, лінгвістаў і філёзафаў не цікавіліся тут дасьледаваньнем уласнай культуры. Яшчэ ніколі абумоўленыя гэтым пазыцыі і ўстаноўкі не былі такімі разнастайнымі, як сёньня. Нягледзячы на абмежаваньне публічнай прасторы адміністрацыйнымі і палітычнымі мэтадамі надалей існуе магчымасьць разьвіваць модусы пісаньня і чытаньня гораду.
Сам палімпсэст зрабіўся тэмаю, якая не пакідае мясцовыя эліты абыякавымі. У 2008 годзе, калі адзначалася 880-годзьдзе заснаваньня Гародні, Аляксандра Смаленчука і Аляксандра Краўцэвіча, двух выбітных беларускіх гісторыкаў, выключылі з афіцыйнай унівэрсытэцкай канфэрэнцыі, прымеркаванай да гэтай даты. У адказ на гэта большасьць іх калегаў праявіла салідарнасьць і байкатавала канфэрэнцыю. Назва зборніка альтэрнатыўнай канфэрэнцыі адлюстроўвае тое, пра што каторы год дыскутуюць мясцовыя гісторыкі: «Гарадзенскі палімпсэст».
На месцы ёсьць дзеячы, якія актыўна змагаюцца за выяўленьне і захаваньне ледзь распазнавальных да 1991 году сьлядоў мінулага. Яны зыходзяць з таго, што моцна прысутная савецкая тэкстура
паступова зьнікае або на паверхні замяняецца постсавецкай тэкстурай. Нягледзячы на маштабную палітыку запужваньня і рэпрэсіяў існуе невялікае кола студэнтаў, выкладчыкаў, настаўнікаў і пэнсіянэраў, гатовых выступіць за захаваньне гістарычнай забудовы старога гораду насуперак дзяржаўным захадам. Нагоду для гэтага даюць маштабныя рэканстпрукцыі., якія наносяць шкоду гістарычнай забудове ў гістарычным цэнтры. Будынкі, якім патрабуецца рэстаўрацыя, зносяць (як у выпадку гарадзкой электрастанцыі або жылога дому ў былым габрэйскім квартале ў старым горадзе) і наноў будуюць з новых матэрыялаў ды паводле новых плянаў такім чынам, каб фасад ствараў уражаньне гістарычнасьці. Двухпавярховы гістарычны будынак хуценька ператвараецца ў новы трохпавярховы. Пабудаваныя пры канцы XIX стагодзьдзя жылыя дамы (напрыклад, дамы за ратушай) прыбіраюцца са старога гораду, бо нібыта ствараюць уражаньне шчыльна забудаванага, беднага гораду і не пасуюць плянам адміністрацыі. Апроч таго, пры будаўніцтве вуліцаў археалягічным дасьледаваньням ставяцца перашкоды або дазвол на іх правядзеньне даецца зь вялікай неахвотай, у выніку чаго страчваецца каштоўная інфармацыя пра мінуўшчыну Гародні. Таму з 2006 году пачаліся акцыі пратэсту супраць будоўлі шляхаправоду на гістарычнай Рынкавай плошчы, які пашкодзіў фундамэнт зьнесенай у 1944 годзе ратушы. Акурат калі гаворка ідзе пра тое, каб абараніць стагодзьдзямі схаваныя сьляды ў зямлі ад зьнішчэньня, палімпсэст — гэта нешта большае, чым мэтафара.
Наступным пробным каменем для актывістаў, згуртаваных вакол сайту harodnia.com, зрабілася пагроза зносу пабудаваных у міжваенны час сядзібаў у раёне «Новы сьвет». Ва ўзьведзеных тут драўляных вілах польская правінцыя выразна паўстае ў сваім эўрапейскім кантэксьце. Зьвязка рэгіянальнай драўлянай архітэктуры з формамі клясычнага мадэрну ў такой шчыльнасьці і якасьці ўнікальная ў гэтай частцы Эўропы. Выразныя лініі папулярнага ў Польшчы ў 1930-х фармалізму ў зьвязцы з ашчадна ўстаўленымі элемэнтамі мясцовай вясковай архітэктурнай традыцыі ўказваюць на тое, што захад сёньняшняй Беларусі быў часткай цэнтральнаўсходнеэўрапейскага мадэрну, які вагаўся паміж уплывамі з Масквы, Варшавы і саксонскага Дэсаў. Тым больш вартымі абароны падаюцца гэтыя вуліцы замежнаму госьцю. Аднак на месцы гэтыя дамы ў большасьці выпадкаў лічацца занядбанымі будынкамі на дарагой зямлі. Д амы ў дрэнным стане, і толькі ваганьні рынку капіталу і слабы эканамічны рост у рэгіёне пакуль спыняюць хуткую трансфармацыю кварталу. Нешматлікія гарадзенцы, якія, як Андрэй Вашкевіч, зьвяртаюць увагу на пагрозу страты і спрабуюць неяк супрацьдзейнічаць гэтаму праз сэмінары, публікацыі і нефармальную працу ў гэтым
раёне, супрацьстаяць гараджанам, якія нярэдка не разумеюць і ня цэняць каштоўнасьці будынкаў ды ўсяго комплексу. Адміністрацыя ня надта прыхільна ставіцца да такой дзейнасьці, бо ўспрымае яе як апазыцыйную. Да кварталу ставяцца як да архітэктурнай праблемы, якая ўскладняе будаўніцтва новага, высакаякаснага жылога раёну побач з цэнтрам. Пэрспэктыва таго, што будынкі з 1920-х або 1930-х гадоў зробяць помнікам архітэктуры, які ахоўваецца законам, падаецца сёньня амаль утапічнаю, хаця дзеяць трэба тэрмінова — няважна, была тады Гародня польскаю, габрэйскаю, беларускаю або савецкаю. Андрэй Вашкевіч ды іншыя маладзейшыя гараджане лічаць дзеяньні ўладаў атакай на свой горад і праявай недастатковага ўсьведамленьня яго гістарычнай каштоўнасьці. За гэтым стаіць канфлікт вакол далейшай мадэрнізацыі Гародні, у выніку якога гарадзкая прастора і ў будучыні будзе часткаю палімпсэсту Беларусь: месца, дзе гісторыя адчуваецца ў прасторавым сэнсе і функцыянуе як сымбалічная сыстэма каардынат, якая з дапамогай ведаў дазваляе распазнаць розныя слаі. Гародня як горад застанецца для сваіх жыхароў ды іншых грамадзянаў Беларусі важным пунктам адліку пры вызначэньні ўласнай ідэнтычнасьці і ўпісваньні яе ў гарадзкую тэкстуру.
Пэрспэктывы: мінуўшчына мясцовай будучыні
„You can take a girl from Alabama, but you cannot take Alabama from the girl“.
I пасьля публікацыі маёй кнігі ў 2010 годзе палімпсэст Гародні працягвае набываць усё новыя значэньні. У сьвет выйшаў падручнік «Гродназнаўства», які ўпершыню прапанаваў скразны наратыў гісторыі гораду. Той сынтэз, які я зрабіў за некалькі гадоў у дачыненьні XX стагодзьдзя, мае мясцовыя калегі ажыцьцявілі для дзесяці стагодзьдзяў гарадзкой гісторыі. Хаця фармальна гаворка ідзе толькі пра падручнік, упершыню ў незалежнай Беларусі гісторыкі распрацавалі ўсеагульны наратыў гораду, у якім разглядаюцца ўзаемаадносіны ўладаў, жыхароў, будынкаў і вобразаў цягам доўгага часу. Першае выданьне «Гродназнаўства» было надрукавана мізэрным накладам 99 асобнікаў у выдавецтве Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — натуральна, па-беларуску. Хаця гэта легітымізавала працу аўтараў у якасьці навучальнага дапаможніка да аднайменнага курсу, на гэтую кнігу зьвярнула ўвагу толькі адпаведная прафэсійная супольнасьць.
На новы ўзровень публічнага ўзьдзеяньня праект выйшаў пасьля таго, як да яго падключылася «Гарадзенская бібліятэка» — выдавецтва-пераемнік апазыцыйнага культурнага таварыства «Ратуша», якое рэалізуе свае праекты пры польскай дапамозе. У новых інстытуцыйных рамках зьмест кнігі раптоўна набыў зусім іншае іучаньне. Пры гэтым рашэньне скончыць апісаньне мясцовай гісторыі на 1994 годзе, каб пазьбегчы неабходнасьці заняць выразную пазыцыю ў дачыненьні да аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі, было палітычным актам. Каб непасрэдна засьведчыць крытыку ў дачыненьні рэжыму, прафэсар Аляксандар Смалянчук напісаў вострую прадмову, у якой уключыў барацьбу за нацыянальную інтэрпрэтацыю гарадзкой гісторыі ў рамкі сканструяванай ім самім доўгай традыцыі барацьбы за свабоду. Паводле яго, кожнаму гарадзенцу даводзіцца ўвесь час рабіць выбар паміж рабствам і свабодаю. Смалянчук сьцьвярджаў, што жыхары гораду ў мінулым заўсёды выбіралі апошнюю. Выдаўцы падкрэсьлілі гэты «змагарскі