Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Бібліятэка Кангрэсу, Эўрапейскі аддзел, Вашынгтон, ЗША
10
Рыма-каталіцкая Фара Вітаўта ў 1880-х гадах.
Калекцыя Фэлікса Варашыльскага, Гамбург, Нямеччына
11
Праваслаўны Сафійскі сабор падчас Першай сусьветнай вайны. Здымак каля 1916 году.
Калекцыя Фэлікса Варашыльскага, Гамбург, Нямеччына
12
Пасьля перабудовы гэтага будынку паўстаў гарнізонны касьцёл. Здымак каля 1930 году.
Калекцыя Фэлікса Варашыльскага, Гамбург, Нямеччына
13
Праваслаўная царква сьв. Аляксандра Неўскага на пляцы Свабоды да зносу. Здымак першай паловы 1930-х гадоў.
Калекцыя Фэлікса Варашыльскага, Гамбург, Нямеччьша
14
Былы дом Элізы Ажэшкі і партрэт пісьменьніцы на паштоўцы, каля 1920 году.
Калекцыя Фэлікса Варашыльскага, Гамбург, Нямеччына
15
Савецкі плякат са словамі Сталіна. Аўтар: Віктар Карэцкі, верасень 1939 году.
Poster Collection, RU/SU 2331, Hoover Institution Archives, Стэнфард, ЗІПА
16
Салдаты вэрмахту на савецкім танку ў чэрвені 1941 году, на заднім пляне гарнізонны касьцёл з разбураным дахам, зьлева порцік ратушы.
Калекцыя Фэлікса Варашыльскага, Гамбург, Нямеччына
17
Гэты фотаздымак салдата і помніка Сталіну перад ратушай паходзіць, як і выява 16, з прыватнага ваеннага дзёньніка вайскоўца вэрмахту, які прадалі з аўкцыёну ў канцы XX стагодзьдзя.
Калекцыя Фэлікса Варашыльскага, Гамбург, Нямеччына
№
Апісаньне
Крыніца
18
Перасяленьне з гета № 2 у гета № 1. Пачатак лістапада 1942 году.
Калекцыя Фэлікса Варашыльскага, Гамбург, Нямеччына
19
Вытворчыя плошчы камбінату «Азот» пры канцы 1960-х гадоў.
Калекцыя Аляксандра Госьцева, Гародня, Беларусь
20
Дзеці ў вёсцы каля Гародні. Фота зроблена вайскоўцам вэрмахту Зыманам Матцэнмілерам у канцы лета 1941 году.
Сямейны архіў Вінфрыд Вайсгаўпт, Равэнсбург, Нямеччына
21
Праз два пакаленьні: дзеці вучаць у гарадзенскай школе беларускую мову. Фота зроблена Ўладзімерам Выдзеркам каля 1980 году.
Калекцыя Аляксандра Госьцева, Гародня, Беларусь
22
Нягледзячы на пратэсты, будынак вакзалу ў стылі клясыцызму быў зьнесены ў 1989 годзе, пасьля таго як новы будынак быў узьведзены ў непасрэднай блізкасьці ад старога.
Калекцыя Андрэя Чарнякевіча, Гародня, Беларусь
Нахзац
Фрагмэнт першага пасьля Другой сусьветнай вайны поўнага пляну Гародні.
Дзяржаўны камітэт па маёмасьці
Рэспублікі Беларусь. Д зяржкартгеацэнтар. Укладальнік: Л.А. Лук’яненка і інш. Менск, 1993
Кніга выходзіць пры шчодрай падтрымцы Дабрачыннага фонду Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі
Амбасады Фэдэрацыйнай Рэспублікі Нямеччыны ў Менску
Botschaft
der Bundesrepublik Deutschland
Нямецкага гістарычнага інстытуту ў Варшаве
Deutsches
Historisches Institut Warschau
Niemiecki
Instytut Historyczny w Warszawie
Падзяка
Улетку 2003 году я выправіўся з Эўрапейскага ўнівэрсытэту Віядрына на пошукі новага поля для дасьледаваньня ў галіне культурнай антрапалёгіі. Папярэдняе навучаньне ва ўнівэрсытах Англіі, Расіі і Польшчы ўзьняло новыя пытаньні датычна ролі этнічнай і нацыянальнай самасьвядомасьці ў эўрапейскай гісторыі XX стагодзьдзя. Я таксамам натхняўся працамі прафэсара Карла Шлёгеля пра прасторавае вымярэньне гэтага мінулага, а таксама дасьледаваньнем прафэсара Грэгара Тума пра гістарычнае пераўтварэньне Брэслава ва Уроцлаў. На карце Эўропы Польшча ссунулася на некалькі соцень кілямэтраў на захад. Адначасова зь ператварэньнем усходу Нямеччыны ў захад Полыпчы адбылася анэксія Савецкім Саюзам усходніх тэрыторый міжваеннай Польскай Рэспублікі. Каб прааналізаваць значэньне гэтай вяхі для шматэтнічнай Цэнтральнай Эўропы, я абраў фокусам гісторыі Гародню — горад на самым паўночным захадзе цяперашняй Рэспублікі Беларусь. Я хацеў бы шчыра падзякаваць Пэтэру Лізэгангу, Тадэвушу Гавіну і Натальлі Маліноўскай за тое, што яны сваімі заўвагамі падтрымалі мяне і падштурхнулі да гэтага рашэньня.
Ужо праз кароткі час самым важным у маёй працы зрабілася маральная, практычная і моўная падтрымка, якую мне аказалі сем’і Аляксандра і Людмілы Госьцевых ды Тацяны й Аляксандра Маліноўскіх. У іхных дамах я пазнаёміўся зь беларускай мовай і зразумеў, што яна цудоўная, багатая і жывая. Далейшае паглыбленьне ў мясцовыя ўзаемасувязі сталі магчымыя дзякуючы гутаркам з маімі калегамі, доктарам навук Сяргеем Піваварчыкам, кандыдатамі навук Вольгай Сабалеўскай і Андрэем Чарнякевічам, а таксама Янкам Лялевічам. Пытаньні канцэпцыі шырокага рэгіянальнага дасьледаваньня я заўжды мог абмеркаваць з прафэсарам Аляксандрам Смаленчуком. Вез дапамогі супрацоўнікаў мясцовых архіваў і музэяў Ганны Паўлоўскай, Ігара Ламекі, Юрыя Іванова, Ларысы Лунінай ды іхных калег я ніколі ня змог бы знайсьці і прачытаць шматлікія крыніцы. 3 асаблівым задавальненьнем я згадваю пра перапіску з доктарам Фэліксам Варашыльскім адносна «іканаграфіі» гораду на Нёмане: большасьць ілюстрацый, выкарыстаных у гэтай кнізе, паходзяць зь ягонай найбагацейшай калекцыі і былі ласкава прадастаўленыя ў маё распараджэньне.
За карысныя парады я хацеў бы падзякаваць прафэсару Энтані Д. Сьміту, прафэсару Джорджу Шэпфліну, доктару Сьюмантры Боўз, доктару Клэр Гордан, Аляксандру фон Роўзэн-Сакалову і Мацею Сьвёнтаку зь Лёндану. У Варшаве рэалізацыі праекту сваімі камэнтарамі паспрыялі прафэсар Робэрт Траба, прафэсар Уладзімеж Барадзей і прафэсар Ежы Каханоўскі. У Беластоку мне дапамагалі ў першую чаргу прафэсар Эдмунд Дзьмітраў, доктар Алег Латышонак і Сакрат Яновіч, чые крытычныя пытаньні падчас сустрэчаў падштурхоўвалі мяне да далейшых дасьледаваньняў. У Менску я атрымаў каштоўныя парады ад кандыдатаў навук Яўгена Марозава, Анатоля Вялікага і Сяргея Новікава. У Ізраілі падчас пошукаў у архіве «Яд-Вашэм» мне дапамагала доктар Ціква Фаталь-Кнаані. Хася Бяліцкая і яе муж Гайні Борнштайн прытулілі мяне ля падножжа Галанскіх вышыняў у кібуцы Легавот-Габашан і дапамаглі мне пазнаёміцца зь іншымі былымі гарадзенцамі. Кароткая сустрэча з Броняй Клябанскай у Ерусаліме была для мяне сапраўдным падарункам. Такія шырокія пошукі сталі магчымыя толькі таму, што прафэсар Карл Шлёгель даў мне свабоду ісьці ўсьлед за маімі пытаньнямі. Дзякуючы гэтаму цягам маіх дасьледаваньняў мясцовыя польска-габрэйска-беларуска-савецкія калізіі станавіліся ўсё больш заблытанымі. Разблытаць іх мне дапамаглі тралныя заўвагі прафэсара Вэрнэра Бэнэке, які быў другім навуковым кіраўніком пры напісаньні працы ва ўнівэрсытэце Віядрына і якому належыць аўтарства шматлікіх істотных заўваг да рукапісу.
За крытычны прагляд асобных частак рукапісу я выказваю падзяку доктару Катрын Штэфэн, доктару Катрын Штоль, Магдзе Пызё, Эліс фон Бібэрштайн, Катарыне Станкевіч, доктару Кіму Прымэлу, Штэфану Фэльзбэргу, доктару Яну Музэкампу, Ніку Обэрліку, Сёрэну Урбанскаму, Гётцу Бургграфу, Морыцу Акерману, Алегу Рыбаку, Яну Майгорну, Грэгару Лершу, Ірыне Кашталян, Рафаэлю Юнгу і Крысьціяну Ганцэру. Штэфан Поль, Марлен Енэрт і мой бацька доктар Люц Акерман цалкам вычыталі тэкст, за што я ім вельмі ўдзячны. Усе памылкі, якія ў ім пасьля гэтага засталіся, трэба запісаць на мой рахунак.
Я хацеў бы тут таксама шчыра падзякаваць усім, хто цягам усіх апошніх гадоў спрычыніўся да фінансавай падтрымкі гэтага праекту. Цягам двух гадоў мяне падтрымлівала «Europe Fellow Programm», арганізаваная сумесна Унівэрсытэтам імя Адама Міцкевіча і Эўрапейскім унівэрсытэтам Віядрына пры «Collegium Polonicum» у Слубіцах. Цягам наступнага году я быў стыпэндыятам Нямецкага гістарычнага інстытуту ў Варшаве. Але ня менш важнай была для мяне тая энэргія, якую прафэсар Эдуард Мюле, доктар Рут Ляйзэровіц, доктар Андрэас Косэрт і доктар Альмут
Бюс інвэставалі ў гэтую, цяпер ужо апублікаваную працу. За гэта я хацеў бы шчыра падзякаваць ім, а таксама супрацоўнікам выдавецтва «Harrassowitz», якія рыхтавалі кнігу да друку.
Стварэньне гэтай кнігі не было б магчымым без падтрымкі маіх калег зь Інстытуту прыкладной гісторыі ў Франкфурце-на-Одэры, і за гэта я шчыра дзякую Віялеце Музэкамп, Жаклін Нісэр, Магдзе Абрагам-Дыфэнбах, Штэфану Фэльзбэргу, Бэрнду Фогенбэку, Юліяне Таман, Юліі Герстэнбэрг і Аньне Літке. Апроч іншага, для мяне каштоўным досьведам была праца ў якасьці навуковага супрацоўніка катэдры гісторыі Усходняй Эўропы ўнівэрсытэту Віядрына, якая дала мне магчымасьць зьвязаць выкладаньне з дасьледаваньнем. Асаблівай падзеяй была праца з Грэгарам Лершам і нашымі студэнтамі, зь якімі мы цягам двух сэмэстраў дасьледавалі гісторыю Галакосту ў Гародні. Ані Шлёгель, Матыясу Батысу, Эве Ганф і Янаку Ласаў я хацеў бы падзякаваць у першую чаргу за цікавыя ідэі, якія нараджаліся ў супольных дыскусіях або паходзілі зь іхных бакаляўрскіх працаў.
На гэты час прьшадае нараджэньне маіх дзяцей Кляры і Ёганэса, чыя гарэзьлівасьць штодня нагадвае мне пра тое, што гісторыя ствараецца ў сучаснасьці. Ператварыць гэтую сучаснасьць у штодзённасьць стала для мяне магчымым толькі дзякуючы нашым супольным высілкам з маёй жонкай Элізабэт Рытэр, за што я ёй глыбока абавязаны. Я вельмі шчасьлівы, бо заўжды адчуваў яе падтрымку і разуменьне ўсёй нашай сям’і.
Я прысьвячаю гэтую працу маім дзядулям і бабулям: Урсуле і Гайнцу Заўэрам і Лізэлёце і Готфрыду Акерманам, а таксама ra­nine і Яну Якубоўскім. I хоць яны самі ніколі не бывалі ў Гародні, з гэтым горадам іх зьвязвае супольны лёс: гісторыя разбурэньня і новага стварэньня на руінах вайны.
Бэрлін, увосень 2010 году
Фэлікс Акерман
Уступ: сучаснасьць мясцовай мінуўшчыны
Кожны раз, калі падчас сваіх росшукаў у Беларусі, Польшчы або Ізраілі я пытаўся пра Гародню, мне адказвалі пытаньнем: а чаму Гародня? Адказ на гэтае пытаньне палягае ў сучаснасьці гораду на паўночным захадзе Беларусі. Улетку 2003 году я ўпершыню пазнаёміўся з Гародняю пры пошуку матэрыялаў для сваёй магістарскай працы пра запозьненае беларускае нацыятварэньне. Нечаканая разнастайнасьць архітэктурных формаў, адмысловае аблічча правінцыйнай Цэнтральнай Эўропы і тлум разнастайных гараджан на новай вонкавай мяжы Эўразьвязу абудзілі маю цікаўнасьць. Я зрабіўся сьведкам культурнага працэсу высьпяваньня беларускай ідэнтычнасьці, які яўна выходзіў за межы палітычнай гісторыі стварэньня дзяржавы пад назвай Рэспубліка Беларусь і прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе. Яшчэ адным аргумэнтам для апісаньня мясцовай гісторыі фармаваньня этнічнасьці ў XX стагодзьдзі, апроч разьмяшчэньня на сутыкненьні трох краін — паміж Беларусьсю, Полыпчай і Літвой, — было актыўнае стварэньне вобразу гэтага шматнацыянальнага, шматканфэсійнага і эўрапейскага гораду ў Рэспубліцы Беларусь — як процілегласьці савецкаму гораду Менску.