Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
кацыі мясцовых і рэгіянальных партыйных рашэньняў служылі таксама пастановы Савету Міністраў БССР і даклады спэцслужбаў аб стане насельніцтва, копіі якіх, прынамсі часткова, захаваліся ў Гародні102.
У гэтае дасьледаваньне былі ўключаныя матэрыялы з сучасных польскіх і беларускіх навуковых часопісаў. Акрамя таго, для асьвятленьня пасьляваеннага пэрыяду выкарыстоўваліся матэрыялы тагачасных савецкіх газэтаў і часопісаў. Асабліва прадуктыўным было чытаньне газэты «Гродзенская праўда»103, якая была друкаваным органам КП(б)Б у Гарадзенскай вобласьці. Нумары газэты зьмяшчаюць важную інфармацыю пра тое, як асьвятлялася разьвіцьцё будаўнічай сфэры і прамысловасьці, як адзначаліся афіцыйныя савецкія сьвяты і якія яшчэ культурныя падзеі адыгрывалі важную ролю ў жыцьці гораду. Рэгулярная літаратурная старонка газэты дае магчымасьць прасачыць афіцыйны літаратурны дыскурс пра Гародню і яе ваколіцы. Гэта важна таму, што літаратурная старонка больш за дзесяцігодзьдзе выходзіла па-беларуску і рэдагавалася Васілём Быкавым, самым значным беларускім пасьляваенным пісьменьнікам. Быкаў сам згадвае пра гэты этап у сваёй аўтабіяграфіі104. Акрамя таго, тут атрымалі ацэнку іншыя апублікаваныя на той момант аўтабіяграфічныя матэрыялы прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі105. Даступныя пісьмовыя крыніцы не дазваляюць рэканструяваць самаўспрыманьне жыхароў усяго гораду, ня кажучы ўжо пра ўвесь рэгіён, бо захавалася замала асабістых сьведчаньняў накшталт дзёньнікаў або лістоў, якія б адназначна паказвалі асабістую ідэнтыфікацыю. Група, якая ў статыстыцы агульна згадваецца пад назваю беларусы, з прычыны нізкага ўзроўню пісьменнасьці сярод сялянаў
для адмовы ў доступе. Дарма што зь юрыдычнага гледзішча ў Рэспубліцы Беларусь адсутнічае дыскрымінацыя замежных дасьледнікаў, недавер да факусаваньня гэтага праекту на пэрыядзе пасьля 1944 году прывёў да значнага абмежаваньня доступу да дакумэнтаў гарадзкога й абласнога партыйнага актыву або адпаведных выканаўчых камітэтаў. Пры гэтым Томас Бон паведамляе пра пераважна пазытыўны досьвед працы ў менскіх архівах: Bohn Т. М. Das Ratsel der «sozialistischen Stadt». Archivarbeit in der Republik Belarus Ц Russische Archive und Geschichtswissenschaft. Rechtsgrundlagen, Arbeitsbedingungen, Forschungsperspektiven / Hrsg. von S. Creuzberger und R. Lindner. Frankfurt am Main u. a., 2003. S. 195-203.
102 Жебрун E. Государственные архнвы Гродненіцнны. Гродно, 2002.
103 Беларуская энцыклапедыя. Т. 5 / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мінск, 1997. С. 428.
104 Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск, 2004. С. 196-206.
106 Карпюк А. Выбраныя творы. Мінск, 2007.
і нязначнай долі беларусаў у гарадзкой эліце пакінула па сабе, у параўнаньні з палякамі і габрэямі, мала сьведчаньняў. Таму грунтоўнае апісаньне іхнай прысутнасьці ў такім горадзе, як Гародня, немагчымае ў выніку эмпірычных абмежаваньняў106.
Большая частка мясцовай рэальнасьці не адлюстраваная ў пісьмовых сьведчаньнях, таму важным дадаткам да эмпірычнай базы дасьледаваньня сталі інтэрвію са старажыламі, палітычнымі дзеячамі і мігрантамі зь вёскі. Мову, на якой гаварылі ў Гародні ў пэўны час у пэўнай сытуацыі, як правіла, немагчыма рэканструяваць на аснове архіўных дакумэнтаў. Аднак гутаркі з шырокім колам сьведак усё ж дазваляюць параўнаць розныя ўспаміны107. Вусныя крыніцы існуюць у выглядзе адкрытых біяграфічных інтэрвію, якія праводзіліся з прадстаўнікамі розных пакаленьняў у Беларусі, Польшчы ды Ізраілі. На тле агульных тэндэнцыяў яны дазваляюць на мікраўзроўні прасачыць індывідуальны жыцьцёвы шлях людзей зь і ў Гародню108.
Відавочна, што вусныя сьведчаньні перакрываюцца іншымі слаямі ўспамінаў, што на іх уплывае прысутнасьць асобы, якая задае пытаньні, а самі яны ёсьць часткай індывідуальнага працэсу канструяваньня наратываў, якія спрыяюць самаідэнтыфікацыі. Аднак многія сфэры гарадзкога штодзённага жыцьця можна зразумець выключна на аснове інтэрвію, прапушчаных праз крывое люстэрка памяці. На дадатак да моўнай сытуацыі, гэта датычыць таксама ўзаемнага ўспрыманьня розных сацыяльных групаў. Другая сусьветная вайна ў рэтраспэктыве ўяўляе сабой тую вяху, якая робіць немагчымаю нэўтральную рэканструкцыю міжэтнічных адносін да 1939 году і цягам наступнай вайны. Гэта асабліва відавочна ў выпадку комплексных габрэйска-польскіх адносін, якія пры рэтраспэктыўным разглядзе заўсёды ў пэўнай ступені застаюцца ў цяні Галакосту. У гэтай працы робіцца спроба апісаць мэханізм, які тлумачыць, як абвастрэньне стасункаў паміж рознымі сацыяльнымі групамі напярэдадні і падчас Другой сусьветнай вайны прывяло да разлому ва ўзаемным успрыманьні. Катрын Штоль у значнай меры дапамагла зразумець уплыў сытуацыі, у якой тыя, хто
106Навуковы аналіз, які таксама зыходзіць з базавай канстанты нацыянальнай ідэнтычнасьці, але пры гэтым дакладна прасочвае яе зьмены, застаецца для многіх калег асноваю для аналізу міжэтнічных стасункаў у рэгіёне. Гл.: Eberhardt Р Przemiany narodowosciowe na Biaiorusi. Warszawa, 1994.
107 Надалей будуць пазначацца імя, мова, на якой вялося інтэрвію, дата і месца правядзеньня. На жаданьне некаторых суразмоўцаў іхныя імёны не называюцца.
108 Адабраны матэрыял не прэтэндуе на рэпрэзэнтацыйнасьць, аднак дазваляе правесьці супастаўленьне са зьвесткамі, атрыманымі зь пісьмовых крыніцаў.
застаўся ў жывых, пазьней сьведчылі пра падзеі мінулага. У сваёй дысэртацыі яна прааналізавала юрыдычны перасьлед чальцоў гестапа і СС, якія каардынавалі ды ажыцьцяўлялі стварэньне гета і дэпартацыі габрэйскага насельніцтва з Гародні ды Беластоку109.
6. Да гістарызацыі этнічных і нацыянальных сыстэмаў каардынат
У гэтым дасьледаваньні разглядаецца супярэчнасьць, чаму да, падчас і пасьля Другой сусьветнай вайны этнічныя ідэнтычнасьці большасьці жыхароў Гародні і яе ваколіц не былі сфармуляваныя ў адназначных нацыянальных тэрмінах, аднак нацыянальнасьць якраз цягам гэтых трох этапаў — нацыяналізацыі, нівэляваньня і саветызацыі — сталася ключавой катэгорыяй пры ўзаемадзеяньні паміж дзяржавай і грамадзянамі. Таму крытычны аналіз крыніцаў патрабуе грунтоўнай мэтадалягічнай рэфлексіі пра рэпрэзэнтацыю этнічна і нацыянальна акрэсьленых сыстэмаў каардынат. Спробы рэканструяваць гістарычныя падзеі прыводзяць, як правіла, да рэтраспэктыўнай нацыяналізацыі110. Маецца на ўвазе пазьнейшае прыпісваньне нацыянальных катэгорыяў, якое грунтуецца на такіх этнічных адзнаках, як мова, веравызнаньне і паходжаньне111. Гэтыя адзнакі фігуравалі ўжо ў інтэрпрэтацыях польскіх перапісаў насельніцтва 1921 і 1931 гадоў. Савецкія і нямецкія акупанты мелі патрэбу ў арыентацыі і кантролі, таму гэтыя адзнакі ўключаліся
108 3 гэтай працы вынікае, што, за выключэньнем асобных пракурораў і судзьдзяў, забойства габрэяў у Беластоцкай акрузе ня выклікала асаблівай цікавасьці ў пась-
ляваенным заходненямецкім грамадзтве: Stoll К. Zur Herstellung der Wahrheit, Strafverfahren gegen ehemalige Angehorige der Sicherheitspolizei fur den Bezirk Bialystok. Berlin, 2011.
110 У адной дыплёмнай працы, напісанай у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы, нават у 2004 годзе прынцыпы гістарычнай аб’ектыўнасьці і гістарызму бяруцца за аснову для апісаньня культурнага разьвіцьця гораду ў пасьляваенны час. У гэтай працы на падставе перапісаў насельніцтва 1970, 1979, 1989 і 1999 гадоў шматкультурнасьць разумеецца як сума нацыянальных групаў: Санковская Я.К. Этноконфесснональное н культурное развнтне города Гродно 1944—2003 гг. Гродно, 2004. Прыклад рэтраспэктыўнай палянізацыі: Каczorowski В. Grodno. Historia і zabytki. Warszawa, 1991.
111 Яскравы прыклад такога падыходу можна знайсьці ў аналізе мясцовага грамадзтва, які прытрымліваецца перадузятага пункту гледжаньня на прысутныя ў ім меншасьці: Wierzbicki М. Polacy і Bialorusini w zaborze sowieckim: stosunki polsko-biatoruskie na ziemiach polnocno-wschodnich II Rzeczypospolitej pod okupacja sowieck^ 1939-1941. Warszawa, 2000; Wierzbicki M. Polacy i Zydzi w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-zydowskie na ziemiach polnocno-wschodnich II RP pod okupacjq sowiecksj (1939-1941). Warszawa, 2001.
ў адпаведныя рапарты аб настроях насельніцтва, якія пісаліся як нямецкімі службамі накшталт айнзацгрупаў, так і мясцовымі структурамі НКУС112.
Замест таго каб паспрабаваць зразумець, як яно было насамрэч або якія ідэнтычнасьці жыхары Гародні мелі ў рэальнасьці, у гэтай кнізе складанае ўзаемадзеяньне супярэчлівых самаі ўзаемаўспрыманьняў дасьледуецца як шматмерны працэс сацыяльнай камунікацыі, у якім удзельнічаюць як гараджане, так і органы адпаведнай дзяржавы. Праўда, цягам XX стагодзьдзя ў лякальнай гісторыі Гародні этнічныя прыкметы і іх прыпісваньне пзўнай нацыянальнай групе адыгрывалі ўсё большую ролю. Тым ня менш, пры гэтым не ішлося пра ўзаемадзеяньне паміж статыстычна пацьвярджальнымі і выразна адасобленымі адна ад адной групамі. Замест таго каб прывесьці да стабільных групавых ідэнтычнасьцяў, дынамічнае ўзаемадзеяньне самаі ўзаемаўспрыманьняў абумовіла іх бесьперапыннае сытуацыйнае зьмяненьне113. Такім чынам, працэс катэгарызацыі нацыянальнасьці і яго доўгатэрміновыя наступствы для інтэрпрэтацыі культурных прастораў Гародні асэнсоўваюцца тут без аднаўленьня задняй датай кангруэнцыі этнічных і нацыянальных узаемахарактарыстык і самаўспрыманьняў гарадзенцаў114.
112 Die Einsatzgruppen...; Кашталян І.С. Дакументы Асобага сектара ЦК КП(б)Б у даследаванні штодзённай гісторыі БССР (1944-1953 гг.) // Архівы і справаводства. 2005. № 3. С. 100-102.
113Woolhiser С. Constructing National Identities in the Polish-Belarussian Borderlands II Ab Imperio. 2003. № 1. P 293-347. Сёньня некаторыя гісторыкі ў Гародні ўсё яшчэ зьвязваюць аргумэнтацыю пра гістарычнае значэньне той ці іншай групы з пазытывісцкім пошукам праўды, каб на падставе этнаграфічных мапаў, перапісаў насельніцтва і кніг вызначыць сапраўдную ідэнтычнасьць асобных гарадоў, вёсак або мястэчак і іх насельнікаў.
114 На канфэрэнцыях у Гародні зноў і зноў уздымаецца менавіта гэтае кола пытаньняў і пры гэтым (рэ)канструюецца сыстэма міжэтнічных стасункаў. Пры гэтым зьвяртаецца ўвага таксама на працэсуальнасьць і, адпаведна, сытуацыйнасьць этнічнасьці. Тым ня менш, этнічныя групы паказваюцца, як правіла, як выразна адасобленыя групы: Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў заходнім рэгіёне Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Гродна, 5-6 снежня 1997 г. / Пад рэд. А.М. Нечухрына. Гродна, 1997; Проблемы нацнонального сознання польского населення на Беларусн: матерналы II Международной научной конференцнн. Гродно, 2004. С. 33-40. Згодна з гэтымі канцэпцыямі, этнічныя і нацыянальныя групы ўступаюць у дыялёг: Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemnosci. Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці» (Гродна Навагрудак, 25-27 IX 1998 г.). Гродна, 1999. Іншыя працы на гэтую тэму былі напісаныя, але застаюода неапублікаванымі, бо ў афіцыйным дыскурсе яны ўспрымаюцца як патэнцыйная пагроза: Соболевская О. Тнпы межэтннческнх взанмодействнй народов Западной