Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
На думку ваяводы, для гэтага было неабходна інвэставаць у разьвіцьцё школы, інфраструктуры і гігіены, а таксама перадаць зямлю ў рукі палякаў, каб абяскроўлены беларускі элемэнт выправіўся ў горад і там хутчэй, чым на вёсцы, паддаўся асыміляцыі14. Такім чынам, ён сфармуляваў перакананьне, што ўрбанізацыя рэгіёну будзе больш ці менш аўтаматычна прыводзіць да жаданай палянізацыі сялянскіх масаў16.
Напісаны ў студзені 1939 году ў Беластоку дакумэнт узьнік у той момант, калі іншыя стратэгіі для паляпшэньня становішча этнічных палякаў, як і ранейшыя спробы большай асыміляцыі іншых групаў польскага грамадзтва, не далі сур’ёзнага эфэкту. Цягам 1930-х гадоў адбылася актывізацыя высілкаў польскай дзяржавы ў сфэры нацыяналізацыі. У выніку ўзаемнае ўспрыманьне асобных групаў станавіліся ўсё больш варожым. Ніжэй мы паспрабуем разгледзець, які ўплыў гэты працэс аказаў на мясцовае грамадзтва ў Гародні і наколькі моцна, нягледзячы на гэта, жыцьцёвыя сьветы гэтага гораду заставаліся ўзаемапераплеценымі.
1.1	Цяжкія пачаткі новага жыцьця ў Гародні пасьля Першай сусьветнай вайны
У красавіку 1919 году, пасьля амаль чатырох гадоў нямецкай акупацыі, Гародня была перададзеная ў распараджэньне абранага перад тым насельніцтвам пад уладай Полыпчы Часовага камітэту16. Камітэт кіраваў горадам толькі адзін год. У яго склад уваходзілі
13 APB. Sygn. 47, k. 14.
14 Тамсама. К. 4. Праз 70 гадоў рэзкая танальнасьць гэтага дакумэнту й непрыхава-
ны акцэнт на зразуметыя з гледзішча этнічнай польскасьці дзяржаўныя інтарэсы трэба разумець у кантэксьце тагачаснага моўнага этыкету. Гэтая танальнасьць сьведчыць пра тое, наколькі моцным быў у другой палове 1930-х гадоў нацыяналізм у Польскай Рэспубліцы, а таксама пра распаўсюджанасьць уяўленьня пра адміністрацыйныя мэтады як сродак дыскрымінацыі асобных нацыянальных групаў.
16 Ускосна ён пацьвердзіў, што ідэнтычнасьць жыхароў можа цалкам зьмяняцца ў залежнасьці ад сытуацыі. Гэты пункт гледжаньня пацьвярджаецца і ў першых беларускіх спробах акрэсьліць міжваенны пэрыяд як працэс прысваеньня: Вашкевіч А., Чарнякевіч А. Польскі Гродна: эвалюцыя горада ў міжваенны час (1919­1939 гг.) //ARCHE. 2010. № 1-2. С. 307-308.
16 Jadkowski J. Grodno і okolice w zaraniu dziejow Litwy i Rusi nad Niemnem 11 Kronika miasta Grodna. T. 1. Grodno, 1928. S. 12; Гостев A. IL, Швед B. B. Кронон. Летопнсь города на Немане (1116-1990). Гродно, 1993. С. 78-82.
прадстаўнікі ўсіх існых на той час у горадзе палітычных групаў. Польскі дэмакратычны камітэт атрымаў дзевяць мандатаў, Часовы габрэйскі камітэт — дванаццаць, Міжнародная сацыялістычная фракцыя рабочых — сем. Расійская губэрнская адміністрацыя, якая фармальна ўсё яшчэ існавала, змагла адправіць чатырох прадстаўнікоў. Акрамя таго, прысутнічалі двое сяброў Беларускага нацыянальнага камітэту і два прадстаўнікі нямецкай меншасьці17. У канцы ліпеня 1920 году, падчас савецка-польскай вайны, Гародню занялі бальшавікі18, аўжо 24 верасьня 1920 году яе зноў захапілі польскія войскі. Ва ўмовах працяглага ваеннага канфлікту гэтая маленькая інтэрлюдыя наўрад ці дазволіла новым гаспадарам прысвоіць гарадзкую прастору. Учынены польскаю дзяржаваю ваенны захоп гораду й ваколіц быў замацаваны нормамі міжнароднага права толькі пры падпісаньні Рыскай дамовы ў сакавіку 1921 году, што суправаджалася пратэстамі беларускіх і літоўскіх дзеячоў19.
У Польскай Рэспубліцы Гародні давялося геаграфічна пераарыентавацца. Гэты рэгіён зь цяжкасьцю прыстасоўваўся да новых межаў. Працэс у цэлым быў праблематычны для польскай дзяржавы пасьля ста дваццаці гадоў чужаземнага панаваньня. Трэба было зьліць тры па-рознаму разьвітыя часткі краіны ў адну дзяржаву, што было
17 Koiecki S. Dzialalnosc Samorzqdu Miejskiego w Grodnie za lata 1919, 1920 i 1921 // Kronika miasta Grodna. T. 1. Grodno, 1928. S. 18.
18 Для пазьнейшай савецкай прапаганды гэты факт стаўся адным з ключавых пунктаў, на чым падчас двухдзённай нарады Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту ў пытаньнях прапаганды нібыта рашуча настойваў Фэлікс Дзяржынскі, выхадзец са шляхецкай каталіцкай сям’і з гэтага рэгіёну. Заснавальнік ЧК і паплечнік Леніна, Дзяржынскі, бадай, самы вядомы камуніст мясцовага паходжаньня. Наглядны прыклад услаўленьня: Спнвачук А. Заря свободы Ц Гродненская правда. 1980. 16 нюля. № 136. С. 2.
19 Цэнтральным складнікам іх нацыянальна-дзяржаўных канцэпцыяў былі тэрыторыі на поўдзень ад Вільні. Для падмацаваньня сваіх поглядаў яны зьвярталіся да пастуляванай у Чатырнаццаці тэзах амэрыканскага прэзыдэнта Вудра Вільсана прэтэнзіі на аўтаномію ўсіх народаў Аўстра-Вугорскай манархіі, прычым межы нацыянальнасьцяў павінны былі акрэсьлівацца паводле моўнай прыкметы. Крытэр геаграфічнага пашырэньня пэўнай этнічнай большасьці належала цяпер таксама ўжыць і на тэрыторыі пераможанай Расійскай імпэрыі, але гэта ўваходзіла ў простую супярэчнасьць з такімі ж акрэсьленымі прэтэнзіямі Польшчы на сувэрэнную дзяржаўнасьць. Пры гэтым такая аргумэнтацыя не прымала да ўвагі ні пераходнага ў этнічных адносінах характару памежных земляў, ні часьцяком супярэчлівай этнічнай сытуацыі гарадоў, дзе, у сваю чаргу, колькасна дамінавалі іншыя групы насельніцтва, чым на вёсцы. Такім чынам, для польскага боку было практычна само сабой зразумела, што такія гарады, як Гародня, павінны ўвайсьці ў склад новай польскай нацыянальнай дзяржавы, нават калі ў ваколіцах Гародні жылі ня толькі сяляне, якія лічылі сябе палякамі. У дачыненьні Гародні гл.: Чарнякевіч А. Мары аб Еўропе Н Бнржа ннформацнн. 2003. 20 ноября. № 46. С. 15.
асабліва адчувальна ў галіне інфраструктуры, гарманізацыі заканадаўства і ў абсягу культуры20. Цяжкасьці пасьляваеннага часу былі зьвязаныя ў Гародні зь дзьвюма стратамі. Па-першае, са зьяўленьнем на ўсходзе новай мяжы горад страціў большую частку рынкаў збыту, якія існавалі да вайны і рэвалюцыі. Эканамічныя стасункі, раней арыентаваныя на Прыбалтыку, Санкт-Пецярбург ды ўнутраныя рэгіёны Расійскай імпэрыі, давялося пераарыентаваць на Варшаву і празь яе на Кракаў, Познань і Гдыню. Па-другое, гэта было асабліва балюча, бо адміністрацыйным цэнтрам ваяводзтва зрабіўся Беласток, які зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя расквітнеў дзякуючы сваёй тэкстыльнай прамысловасьці21. Гародні ж, як павятоваму гораду, засталіся ўсяго некалькі адміністрацыйных функцыяў. Для многіх грамадзянаў гэтае зьніжэньне статусу было значным ударам, бо ў складзе Расійскай імпэрыі Гародня была губэрнскім горадам22. Стварэньню вобразу гордага квітнеючага гораду спрыяла і памяць пра Гародню як пра рэзыдэнцыю польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх ды месца правядзеньня соймаў Рэчы Паспалітай. Эканамічную дэградацыю гораду, зьвязаную са зьменаю геаграфічнага становішча, узмацнілі доўгатэрміновыя наступствы бежанства, якое прынёс з сабою пачатак Першай сусьветнай вайны23. Большасьць уцекачоў правяла гады разрухі ва ўнутраных губэрнях і на поўдні Расійскай імпэрыі. Частка габрэйскага і праваслаўнага насельніцтва наогул не вярнулася назад, іншыя вярнуліся толькі ў пачатку 1920-х гадоў24.
20 Zaporowski Z. Stosunki pohtyczno-spoleczne na polnocno-wschodnich kresach Drugiej Rzeczypospolitej 1918-1939 // Spoieczenstwo biaioruskie, litewskie i polskie na ziemiach polnocno-wschodnich II Rzeczypospolitej (Biaiorus Zachodnia i Litwa Wschodnia) w latach 1939-19411 Red. M. Gizejewska, T. Strzembosz. Warszawa, 1995. S. 57.
21 Bender S. The Jews of Bialystok during World War II and the Holocaust. Waltham, 1998. R 20-27.
22 Зь беларускага гледзішча зьмены ў адміністрацыйных структурах прывялі яшчэ і да таго, што зьмяніліся працэнтныя суадносіны ў такіх гарадах, як Гародня, бо, напрыклад, мэтанакіраванае ўключэньне ў іх склад пэрыфэрыйных вёсак зь пераважна каталіцкім насельніцтвам дазваляла на падставе статыстычных зьвестак гаварыць пра збольшага «этнічна польскі горад». Гл.: Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002). Мінск, 2003. С. 259.
23 Kulischer Е. М. Jewish Migrations. Past Experiences and Post-War Prospects. New York, 1943.
24 Карнялюк B.P. Маргінальнасць бежанцаў-беларусаў Першай сусветнай вайны як
фактар росту нацыянальнай самасвядомасці П Этносоцнальные н конфесснональные процессы в трансформнруюшемся обіцестве: матерналы междунар. науч. конф., Гродно, 16-18 ноября 1999 г. / Под ред. У.Д.Розенфельда. Гродно: ГрГУ, 2000. С. 305-312; Heinrich J. Ludnosc miasta Grodna w latach 1922-1927 w swietle analizy statystycznej H Kronika miasta Grodna. T. 1. Grodno, 1928. S. 27-28. Гл. таксама: Benecke W. Die Ostgebiete...
Паводле афіцыйных зьвестак, у 1920 годзе ў Гародні было 75 прадпрыемстваў. 3 гэтых прадігрыемстваў, прылічаных гарадзкою статыстыкаю да прамысловасьці, толькі дваццаць адно мела больш за дваццаць рабочых25. Тытунёвая фабрыка, названая ў гонар былога ўладальніка, Шарашэўскага, налічвала амаль тысячу рабочых і пасьля праведзенай у 1924 годзе інтэграцыі ў дзяржаўную тытунёвую манаполію зрабілася найбуйнейшым прадпрыемствам і асноўным вытворцам махоркі ды іншых тытунёвых вырабаў у рэгіёне26. У 1923 годзе на берагах Нёману працавалі шэсьць дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў27. На запалкавай фабрыцы «Margolis & Joselewicz» былі занятыя 169 рабочых. Карданажныя фабрыкі Любы Лютэнбэрг і Салямона Шарашэўскага апрацоўвалі адкіды мясцовай дрэваапрацоўчай прамысловасьці сіламі прыкладна 120 чалавек. Цагельня Лейзара Аркіна зь яе больш як сямюдзесяцьцю рабочымі ўжо лічылася буйным мясцовым прадпрыемствам. Прыкладна столькі ж рабочых мела ліцейня Файнгольда, якая вырабляла конныя прывады, малацілкі і іншыя чыгунныя вырабы для мясцовага рынку. Гарбарні «Jezierski, Garber & Lewin Pinskoj» i «Mordchelewicz & Chillewicz», як i вышэйзгаданыя прадпрыемствы, дэманстравалі, што мясцовая прамысловасьць была накіраваная, у першую чаргу, на перапрацоўку сыравіны з навакольных палёў, лугоў і лясоў28.
3 40 610 жыхароў у 1923 годзе амаль траціна была зарэгістраваная як рабочыя і столькі ж як рамесьнікі. Акрамя таго, болып за 15 % працаздольнага насельніцтва Гародні было занята ў гандлі. Толькі 6 % займаліся свабоднымі прафэсіямі, 11 % былі занятыя ў дзяржаўным кіраваньні і яшчэ 14 % працавалі ў сфэры паслуг. Праслойка заможных жыхароў, якая ўключала і габрэяў, і хрысьціянаў, была вельмі тонкаю29. У Гародні, як і ў іншых гарадах на паўночным усходзе Польскай Рэспублікі, пераважалі маладаходнае рамесьніцтва, гандаль і дзейнасьць у сфэры паслуг, у якіх былі занятыя, у асноўным, бедныя габрэі30.