Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
I. Нацыяналізацыя.
Дзяржаўныя і мясцовыя працэсы прысваеньня ў 1919-1939 гадах
У студзені 1939 году беластоцкі ваявода Генрык Асташэўскі даслаў таемны рапарт у палітычны дэпартамэнт польскага Міністэрства ўнутраных спраў. Назва была праграмная: «Wzmocnienie polskiego stanu posiadania» («Узмацненьне польскіх пазыцый»)1. На ста дзесяці старонках Асташэўскі аналізаваў населыгіцтва ваяводзтва, якое налічвала 1 250 000 жыхароў, з пункту гледжаньня палянізацыі ў эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сфэрах. У сваім рапарце ён даводзіў:
Праўда, нацыянальныя меншасьці складаюць разам 33 %.
Той факт, што [...] яны расьцярушаныя так, што жывуць у кампактных асяродках, і колькасьць габрэяў нярэдка дасягае 60 % насельніцтва гарадоў і мястэчак, а колькасьць беларусаў складае ў некаторых усходніх паветах 40 %, — гэты факт стварае спэцыфічныя ўмовы і перашкоды для экспансіі польскага элемэнту2.
Гэтыя цяжкасьці, з гледзішча Асташэўскага, ускладняліся яшчэ і тым, што болыіі за тры чвэрці насельніцтва жыло ў сельскай мясцовасьці, і гэта толькі ўзмацняла ролю габрэйскага насельніцтва ў эканамічным жыцьці гарадоў. Што датычыць Гародні, то працытаваны ваяводам пераігіс населыгіцтва дае наступныя лічбы. Колькасьць яе жыхароў у 1931 годзе складала 49 669 чалавек, зь якіх 47 % назвалі роднаю мовай польскую, 40 % — ідыш, 7,5 % — расійскую і па 2,5 % — беларускую ды іўрыт. Нязначную ролю ў гэтай статыстыцы адыгрывалі 99 жыхароў, якія назвалі роднаю мовай нямецкую, 22 асобы зь літоўскаю роднаю мовай і 13 чалавек, якія аддалі перавагу назову «русінская мова» (у тагачаснай польскай тэрміналёгіі так пазначалася ўкраінская)3.
1 Archiwum Panstwowe w Bialymstoku (APB). Sygn. 47, k. 121. Тут ідзецца пра машынапісную копію арыгіналу, які быў напісаны на польскай мове. Яшчэ адзін варыянт, напісаны ўжо ў канцы 1938 г., захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Верасьцейскай вобласьці: ДАВВ. Ф. 1, воп. 10, спр. 1574.
2 ДАБВ. Ф. 1, воп. 10, спр. 1574, арк. 3.
3 Тамсама. Арк. 30.
Для ваяводы, чый погляд быў засяроджаны на мясцовай польскасьці, самым галоўным было тое, што ў такіх гарадах, як Гародня, польская мова, згодна са статыстыкаю, была роднаю менш як для паловы насельніцтва. Такая ж засяроджанасьць прывяла яго да падобнай трывожнай інтэрпрэтацыі сытуацыі ў вёсках ваяводзтва. Паводле перапісу, амаль 150 тысяч вясковых жыхароў Гарадзенскага павету разьмеркаваліся наступным чынам: 49,7 % назвалі роднаю мовай польскую, 41 % — беларускую, 4 % — літоўскую, 3,6 % — ідыш, 1,5 % — русінскую і 0,5 % — іўрыт4. Гэтыя лічбы былі падобныя да вынікаў перапісу ў іншых паветах, таму Асташэўскі зрабіў выснову, што колькасьць габрэяў у гарадах, якая складала больш за 40 %, у прынцыпе адпавядае колькасьці беларусаў у сельскай мясцовасьці5. Нельга сказаць, што гэтыя лічбы давалі яму скажонае ўяўленьне пра дэмаграфічную сытуацыю: урэшце, тут ішлося пра падуладнае яму ваяводзтва6. Аднак у гэтым аналізе сам ён праінтэрпрэтаваў мову акурат як адзнаку пэўнай нацыянальнасьці (польск. «narodowosc»). Пры гэтым Асташэўскі абапіраўся на статыстьгчныя зьвесткі, датычныя роднай мовы. Ён аб’яднаў лічбы, датычныя беларускай і расійскай мовы, а таксама іўрыту ды ідышу, і вылічыў такім чынам, што насельніцтва ваяводзтва на 67 % складалася з палякаў, на 18 % — зь беларусаў, на 12 % — з габрэяў і на 2 % — зь літоўцаў; доля ж немцаў не дасягала і аднаго адсотка.
Праўда, на падставе іншых дакумэнтаў можна меркаваць, што ў канцы 1930-х гадоў большасьць жыхароў Гародні досыць добра гаварыла па-польску. Аднак матэрыялы статыстыкі не дазваляюць назваць іхную дакладную колькасьць і не даюць адказу на пытаньне, ці валодалі яны таксама расійскаю моваю. Гэтыя лічбы таксама слаба адлюстроўваюць жыцьцёвы сьвет і самаўспрыманьне жыхароў Гародні, бо атаясамліваньне пазначанай падчас перапісу мовы і пэўнай нацыянальнасьці было адвольнае і не перадавала ўсёй комплекснасьці ідэнтыфікацыйных мадэляў гарадзенцаў. Аднак гэта ня значыць, што мова і рэлігія не былі важнымі прыкметамі нацыянальнасьці. Пры гэтым Асташэўскі супярэчыў сам сабе ў ад-
4ДАБВ. Ф. 1, воп. 10, спр. 1574, арк. 30.
5АРВ. Sygn. 47, k. 121, k. 3.
6 Гэты падыход ня быў вынікам ірацыянальнага імкненьня трымаць усё пад кантролем, а паходзіў хутчэй з рацыянальнага памкненьня аб’яднаць і прывесьці да агульных нормаў краіну, утвораную пасьля Першай сусьветнай вайны зь некалькіх адасобленых частак. Праведзены Асташэўскім аналіз якраз пацьвярджае, што фінансавыя магчымасьці Польскай Рэспублікі пры рэгуляваньні гэтага працэсу былі невялікія. Гл.: Benecke W Die Ostgebiete der Zweiten Polnischen Republik. Staatsmacht und offentliche Ordnung in einer Minderheitenregion 1918-1939. Koln u. a., 1999. S. 27-41.
ным істотным пункце: з аднаго боку, ён адносіў сялян, якія не гаварылі па-польску, да беларусаў, з другога ж боку сам зьвяртаў увагу на тое, што беларусаў немагчыма апісаць пры дапамозе нацыянальных катэгорыяў: «Рэч у тым, што тут ідзецца пра пасіўную масу, якой не ўласьцівая шырэйшая нацыянальная самасьвядомасьць і якая ня мае ўласнай традыцыі дзяржаўнасьці»7.
Супярэчлівасьць згаданага перапісу насельніцтва палягае ў тым, што ён сам стварыў сытуацыю, у якой такія катэгорыі, як веравызнаньне або родная мова, утварылі аснову для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Інтэрпрэтацыя статыстычных зьвестак як падставы да залічэньня да нацыянальных групаў зыходзіла зь меркаваньня, што кожны жыхар гэтага рэгіёну мусіць належаць да нейкай адной нацыі8. Падчас перапісу 1931 году, другога з моманту ўтварэньня міжваеннай Польскай Рэспублікі, было вырашана наогул адмовіцца ад уключэньня пытаньня пра нацыянальнасьць у апытальнік, бо ў 1921 годзе гэта прывяло, на думку статыстыкаў, да надта вялікіх недакладнасьцяў — шмат якія прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў назваліся палякамі, і гэта нібыта прывяло да скажэньня агульнай карціны. Таму былі прапанаваныя дзьве катэгорыі, якія сярод іншага мелі на мэце дакладней адлюстраваць сытуацыю з насельніцтвам: катэгорыі роднай мовы і веравызнаньня9. Пры гэтым роднаю моваю лічылася мова, найбольш блізкая рэспандэнтам. Што да рэлігійнай прыналежнасьці, то тут мелася на ўвазе фармальная прыналежнасьць да пэўнай царквы, канфэсіі або рэлігійнай супольнасьці, а не рэлігійныя перакананьні або пачуцьці рэспандэнтаў. У гэтых катэгорыях прапаноўваліся, адпаведна, дзесяць і дванаццаць магчымых варыянтаў адказу10. Пры гэтым
7АРВ. Sygn. 47, k. 121, k. 14.
8 Сучасны прадстаўнік такога падыходу — былы старшыня Саюзу палякаў у Беларусі, які выкладае гісторыю ў Гарадзенскім унівэрсытэце і атрымаў у Польшчы славу агента Аляксандра Лукашэнкі. Тадэвуш Кручкоўскі разглядае ў сваіх працах мінулае і сучаснасьць з аднамернага польскага пункту гледжаньня, зыходзячы зь якога ўсё каталіцкае, зьвязанае з польскай дзяржавай і польскамоўнае, тлумачыцца як прыкмета польскай нацыянальнасьці. Гл.: Kruczkowski Т. Роіасу na Bialorusi na tie historii і wspotezesnosci. Sionim, 2003.
9 Гл. таксама: Drugi powszechny spis ludnosci z dn. 9.7.1931 r. Mieszkania i gospodarstwa domowe. Ludnosc. Stosunki zawodowe. Wojewddztwo bialostockie / Wyd. Glownym Urz^dem Statystycznym Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1938. S. 11.
10Тамсама. У Веластоцкім ваяводзтве афіцыйна дазвалялася назваць мову вёскі (яна, у залежнасьці ад геаграфічнага становішча, складу насельніцтва і штодзённых сытуацыяў, вар’явалася ў кантынууме паміж польскай і беларускай літаратурнай мовай), зыходзячы з уласнага меркаваньня, расійскай, польскай, беларускай ці русінскай (украінскай), у той час як у разьмешчаным на поўдні Палескім ваяводзтве замест «русінскай мовы» была прадугледжана катэгорыя «тутэйшая мова»
рэспандэнты ў прымусова-бюракратычным парадку былі вымушаныя даць адназначны адказ на гэтыя пытаныгі, бо падвойныя або патройныя адказы не дазваляліся.
Унутраную сувязь паміж нацыяналізацыяй і мадэрнізацыяй вызначыў сам беластоцкі ваявода. Ягоны аналіз быў заснаваны ня толькі на падзеле ўсяго насельніцтва на палякаў, беларусаў, габрэяў, расійцаў, літоўцаў і немцаў. У аснове катэгарызацыі Асташэўскага ляжала ідэя нацыянальнасьці, зьвязаная зь перакананьнем, што разьвіцьцё нацыі вызначаецца спалучэньнем моцнай дзяржавы, моцнай эканомікі і моцнай культуры11. Такім чынам, у сваім рапарце ён настойвае на адпаведным разуменьні нацыянальнасьці ў якасьці асновы для далейшага аналізу. Гэта, у сваю чаргу, абумовіла тое, што Асташэўскі падвёў пад усе абсягі грамадзтва нацыянальныя крытэры. Камэрцыйныя структуры, рамесьніцкія промыслы і прамысловыя прадпрыемствы, уласнасьць на зямлю і маёмасьць ацэньваліся ў залежнасьці ад таго, ці належалі яны этнічным палякам. Акрамя таго, дзейнасьць палітычных партыяў, сельскагаспадарчых каапэратываў, культурных аб’яднаньняў і моладзевых арганізацыяў разглядалася з таго ракурсу, ці можна было б зь іхнаю дапамогаю асыміляваць габрэйскую і беларускую меншасьці12.
Асташэўскі прапанаваў дзьве стратэгіі: па-першае, нацыяналізацьпо ўсіх прамысловых прадпрыемстваў адначасова з кантраляваным дзяржаваю абмежаваньнем правоў габрэйскіх прадпрымальнікаў у гарадах і, па-другое, пастаянны ўціск беларускага руху ў вёсках. Шанцы на посьпех для абодвух падыходаў ваявода ацэньваў па-рознаму, але ён зыходзіў з таго, што дамінантнае становішча габрэйскіх крамнікаў, рамесьнікаў і фабрыкантаў у гарадах будзе цяжка зьмяніць без умяшаньня дзяржавы.
Адначасова з гэтым ён быў перакананы, што акультурацыя праваслаўных сялян, якія для яго ўсе былі беларусамі, будзе пасьпяховаю толькі тады, калі дзяржава пашырыць польскую сыстэму адукацыі і паскорыць эканамічнае разьвіцьцё гарадоў.
Беларускую меншасьць можа асыміляваць толькі магупгная плынь польскай культуры (mniejszosc bialorusk^ mozna jeszcze zasymilowac jedynie przez zalew kulturalny polski). Але ў гэтым кірунку дагэтуль мала што ці ўвогуле нічога ня зроблена, — адзначаў ён. I працягваў: «Рана ці позна белару-
(польск. "j^zyk tutejszyx). У выніку спэктар моў не вынікаў з адказаў насельніцтва, а быў распрацаваны ў Варшаве Галоўным статыстычным упраўленьнем.
11 APB. Sygn. 47, k. 109.
12Тамсама. К. 4, 6,16-17, 42-81.
ская меншасьць будзе асыміляваная. [...] Для таго каб паскорыць гэты працэс і пазьбегчы пры гэтым неспадзяванак, мы павінны заваяваць беларускую вёску ў культурным пляне13.