Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
"^SzczeSniak К. Swiaty za siowami zapisane na planie miasta Grodna roku 1937 // Polsko-biatoruskie zwi^zki j^zykowe, literackie, historyczne i kulturowe. Materialy K MiQdzynarodowej Konferenqi Naukowej «Droga ku wzajemnosci», Bialystok, 20-22.07.2001. Grodno, 2002. S. 91-104.
48 Encyclopedia of the Jewish Diaspora. Memorial Book of the Countries and Commu­nities (Yizkor). Vol. 9: Grodno I Ed. D. Rabin. Jerusalem, 1973. P 453.
46 Інтэрвію з Аляксандрам Навумюком, праведзенае ў Гародні 14 чэрвеня 2005 году.
без габрэйскіх прыкметаў47. Моцная яшчэ ў Новым часе габрэйская супольнасьць не была адлюстраваная на роўным узроўні48. Пры гэтым большасьць кліентаў, якія прафінансавалі выданьне мапы сваімі абвесткамі на яе вокладцы, былі габрэйскімі гандлярамі. Сярод іх — такія вядомыя мясцовыя прадпрыемствы, як фабрыка ровараў і матацыклаў Старавольскіх, гандаль будаўнічымі матэрыяламі Фрэйдовіча ды абутковая мануфактура А. Іцковіча.
Нягледячы на вялікі ўдзел габрэяў у выданьні пляну гораду 1937 году, мапа стварае вобраз польска-хрысьціянскага гораду. Гэтак, у кутах на адваротным баку надрукаваныя чатыры фотаздымкі: Стары каралеўскі палац, гарнізонны касьцёл, былы езуіцкі касьцёл і помнік пісьменьніцы і філянтропцы Элізе Ажэшцы ў гарадзкім парку49. Выбар славутасьцяў абышоў, такім чынам, мураваную харальную і драўляную сынагогі — значныя з гледзішча культурнае гісторыі будынкі50. Але ў афіцыйным афармленьні мапы адсутнічаюць і праваслаўныя элемэнты, ня кажучы ўжо пра беларускія канатацыі. Хоць разнастайнасьць гораду адлюстраваная даволі дэталёва, аднак гэтая дробныя дэталі зьмешчаныя ў гарадзкі кантэкст, які асабліва ўзмацняе этнічна польскія прэфэрэнцыі.
Адпаведна, гэтая мапа наўрад ці ёсьць доказам польскіх стратэгіяў асыміляцыі разнастайных меншасьцяў. Хутчэй яна дэманструе стратэгіі адаптацыі часткі габрэйскай буржуазіі, якая разглядала сябе ў якасьці інтэгральнага складніка польскага грамадзтва. Праўда, у той час працэс сэкулярызацыі ў Гародні прасунуўея яшчэ ня так далёка, як, напрыклад, у Варшаве. Аднак намаганьні ў кірунку акультурацыі акурат юдэйскіх, але таксама і праваслаўных жыхароў Гародні моцна адчуваліся ў 1930-я гады. Добрым прыкладам гэтага служыць рэкляма фабрыкі ровараў і матацыклаў Старавольскіх, якая надала свайму прадпрыемству імя «Kresowa Fabryka “Niemen”». Тым самым яны стваралі сувязь з самою ракой і мітам «крэсаў» — рамантычна ўзьнёслага вобразу ўсходніх ускраін як польскай нацыянальнай сьвятыні. Гэтую няроўнасьць рэпрэзэнтацыяў польскіх і габрэйскіх аспэктаў сучаснасьці і мінуўшчыны на гарадзкім пляне Гародні можна патлумачыць, з аднаго боку, дыктатам дзяржаўных органаў і, з друго-
47Гэты вобраз адпавядае раней сфармуляванаму выкладаньню гісторыі Гародні: Jodkowski J. Grodno. Wilno, 1923.
48 Еврен Гродно. Очеркн нсторнн н культуры / Ред.-сост. М. Кемеров, С. Пнвоварчнк. Гродно, 2000.
49 Да гісторыі стаўленьня да твораў Ажэшкі ў Полыпчы гл.: Noworolska В. Eliza Orzeszkowa: trwanie, рапіфс, historia. Bialystok, 2005.
S0Przeglqd Statystyczny... S. 222.
Kresowa Fabryka Rowerow і Motocykli „NIEMEN"
GRODNO
Brygldzka 20
TELEFONY
266 I 666
N. STAROWOLSKI i S-ka
ROWER Y, MOTOCYKLE, MASZYNY doSZYCIA I P 1 S A N 1 A ornt CZ ^C1 DO TA K v .. * C H
7.	Гэтую рэкляму фабрыкі ровараў і матацыклаў Старавольскіх, выдадзеную
ў 1937 годзе, польскамоўныя выданьні пасьля 1989 году зноў і зноў перадрукоўваюць як ілюстрацыю «польскай Гародні».
га, акультурацыйнымі намаганьнямі габрэйскай буржуазіі. Хоць згаданыя прадпрымальнікі і былі часткай габрэйскай супольнасьці, яны лічылі сябе польскімі грамадзянамі, а тым самым і часткаю каралеўскага места Гародні, што ня мусіла надта супярэчыць іхнай габрэйскай ідэнтычнасьці.
Гэты плян гораду адлюстроўвае прынамсі частку шматстайнасьці і комплекснасьці гарадзкой рэчаіснасьці Гародні. Пры гэтым ён дэманструе, што адрозьненьне паміж мураванымі і драўлянымі будынкамі было важнейшае, чым, напрыклад, пазначэньне габрэйскіх або хрысьціянскіх жылых кварталаў. Адрозьненьне паміж рознымі рэлігійнымі ідэнтычнасьцямі праводзілася толькі праз схематычныя пазнакі храмаў і могілак. Пры гэтым сыгіс грамадзкіх будынкаў быў у значнай ступені пазбаўлены рэлігійных або нацыянальных канатацыяў. Апроч гэтага, кліенты, што надрукавалі сваю рэкляму на мапе, у тым ліку спартовае таварыства імя Баторыя або ўласьнік гуртовага гандлю аптэчнымі таварамі Ян Маліноўскі, адмаўляліся ад публічных праяў сваёй этнічнай або рэлігійнай прыналежнасьці, дарма што іхныя сучасьнікі выдатна ведалі, якія крамы належалі габрэям, а якія — хрысьціянам.
1.	1.2 Прасторавыя адносіны паміж горадам і вёскай
На пляне, выдадзеным Ібэрскім, выразна бачна, што вырашальнае значэньне для гістарычнага разьвіцьця гораду мела яго разьмяшчэньне на высокім беразе пры ўпадзеньні ў Нёман ракі Гараднічанкі. Тут паўсталі сярэднявечныя замкавыя збудаваньні і пазьнейшыя палацы, адсюль адыходзілі першыя вуліцы і адсюль
горад можна было бараніць супраць нападнікаў з захаду і ўсходу51. Апроч гэтага, з канца XIX стагодзьдзя важным было разьмяшчэньне на чыгунцы, лініі якой — з Варшавы празь Беласток і Вільню да Санкт-Пецярбургу — абмяжоўваюць стары горад з паўднёвага ўсходу. 3 мапы 1937 году можна зразумець, што прасторавае пашырэньне цэнтральнай часткі гораду моцна тармазілі рака і галоўныя транспартныя артэрыі. Вакол транспартных вузлоў паўсталі некалькі лесапільняў і фанэрных заводаў, аднак вакзал хутчэй абмяжоўваў ансамбль, узьведзены на Гарадніцы зь ініцыятывы надворнага літоўскага падскарбія Антонія Тызэнгаўза ў канцы XVIII стагодзьдзя, незадоўга да падзелаў Рэчы Паспалітай.
3 пункту гледжаньня горадабудаўніцтва выгляд Гародні прадвызначыла адбудова пасьля вялікага пажару 1885 году. Гэтак, вуліцы ў цэнтры гораду забудавалі пераважна двухпавярховымі дамамі52, якія вызначаліся правінцыйна-прастадушным эклектызмам архітэктурных элемэнтаў. Галоўныя восі ўтваралі заселеныя заможнымі гараджанамі вуліцы Брыгідзкая, Замкавая і Дамініканская, уздоўж якіх разьмяшчаліся таксама важныя гарадзкія ўстановы; гэтыя вуліцы бралі пачатак на Рынкавай плошчы. Апошняя з канца Першай сусьветнай вайны называлася ў гонар караля польскага і вялікага князя літоўскага пляцам Стэфана Баторыя, а перад тым, у часы Расійскай імпэрьгі, насіла імя Параднай плошчы. На пляцы стаяла аднапавярховая ратушаў стылі клясыцызму, якая выкарыстоўвалася для гандлёвых мэтаў. Яе порцік, што абапіраўся на дарычныя калёны, дапаўняла маіутная кубатура двух касьцёлаў па баках плошчы—былога езуіцкага фарнага касьцёла ў стылі барока і гатычнага гарнізоннага касьцёла.
Непадалёк месьціліся Сянны і Рыбны рынкі, аточаныя беднымі габрэйскімі кварталамі. Рыбны рынак разьмяшчаўся ў цэнтры гістарычна габрэйскага кварталу, які сфармаваўся каля падножжа Замкавай гары яшчэ ў XVI стагодзьдзі і быў аддзелены ад Нёману багата аздобленаю харальнаю сьшагогаю53. На другім беразе Нёману разьлёгся яшчэ адзін бедны габрэйскі раён Гародні, Фарштат. Канцэнтрацыю габрэйскага жыцьця можна зразумець дзякуючы яшчэ дзьвюм сынагогам, 41 малітоўнаму дому, 11 вучэльням, тром прадпрыемствам і 23 іншым будынкам, якія ў 1938 годзе належалі габрэйскай супольнасьці64. У цэлым, паўсюль у цэнтры гораду можна
61 Кудряшев В. й. Архнтектура городов Советского Союза: Гродно. Мннск, 1960. С. 10-11.
52Кншнк Ю. Градостронтельная культура Гродно. Мннск, 2007. С. 170-181.
53 Rabin D. Encyclopedia of the Jewish Diaspora... P 18-31.
54YVA. 0.32/129, v. 1-7.
8. Драўпяная сынагога ў Фарштаце, на левым беразе Нёману. Здымак каля 1916 году.
было ўбачыць габрэйскія ўстановы. Пра сэгрэгацыю можна казаць толькі ў выпадку гістарычна габрэйскага кварталу ў старым горадзе і з пэўнымі засьцярогамі ў выпадку ваколіцаў Сяннога рынку. Тут у вялікай скучанасьці жылі габрэйскія рамесьнікі і дробныя крамнікі. Ува ўсіх астатніх раёнах гораду габрэі і хрысьціяне жылі на тых самых вуліцах і часта ў тых самых дамах. Заможныя прадстаўнікі габрэйскай супольнасьці, якія жылі ў мураваных будынках на цэнтральных вуліцах, адрозьніваліся ў штодзённым жыцьці ад бяднейшых габрэяў зь Сяннога рынку або Фарштату больш, чым ад сваіх хрысьціянскіх суседзяў66. Пераважна хрысьціянскім быў толькі квартал новага польскага сярэдняга клясу, які паўстаў пасьля Першай сусьветнай вайны недалёка ад гарадзкой адміністрацыі і вайсковай часьці. Натуральна, і ў такіх раёнах харчы і бакалею забясьпечвалі пераважна габрэйскія крамнікі — урэшце, гэта была сфэра жыцьця, у якой у Гародні здаўна дамінавалі габрэі56.
88 Да пытаньня прасторавай сэгрэгацыі гл.: Przeglqd statystyczny... S. 222, 262-267. Да пытаньня штодзённага жыцьця гл.: Соболевская 0., Гончаров В. Еврен Гродненхцнны. Жнзнь до Катастрофы. Донецк, 2005.
86 Інтэрвію з А. Рымарчуком, праведзенае ў Гародні 4 чэрвеня 2006 году на расійскай мове.
У архітэктурным пляне новыя кварталы забудоўваліся згодна з двумарознымі канструкцыйнымі прынцьшамі67. Сынтэз рэгіянальнай драўлянай архітэктуры і школы варшаўскага фармалізму спарадзіў некалькі дзясяткаў драўляных вілаў, якія спалучалі элемэнты мясцовых будаўнічых традыцыяў зь інтэрнацыянальным стылем. Іншыя будынкі сваёй формай насьледавалі маёнткам каталіцкае піляхты58. Такія гарадзкія сядзібы мелі зазвычай двухсхільны дах і порцік ды тым самым сьведчылі пра тое, што іх гаспадары трымаліся архаічнага польскага ўяўленьня пра шляхецкую нацыю69.
Наўскраіне гораду драўляная архітэктурамалачым розьнілася ад вясковай. Вызначальнаю тут была мясцовая традыцыя драўлянага дойлідзтва, якая моцна розьнілася структурай і дэкорам — ад простага зрубу для вясковай беднаты да аздобленых каванымі элемэнтамі гарадзкіх вілаў. Але пераход паміж гэтымі полюсамі быў мяккі і багаты варыяцыямі, шматстайнасьць якіх залежала галоўным чынам ад эканамічных магчымасьцяў жыхароў. Гэтак, у вёсках сустракаліся дамы, якія формай і аздабленьнем нашмат пераўзыходзілі дамы беднякоў на ўскраіне гораду60. Шматлікія мястэчкі стаялі акурат на мяжы паміж горадам і вёскаю61. Па сваёй форме яны былі падобныя да вёсак і адрозьніваліся ад простай вёскі наяўнасьцю рынкавай плошчы ў спалучэньні з сынагогаю, царквой і касьцёлам, як у вьшадку Лунны, што месьціцца за 60 км ад Гародні ўверх па рацэ. Архітэктурна цэнтар мястэчак адзначаўся пэўнымі ўрбаністычнымі элемэнтамі, якія праяўляліся перадусім у нешматлікіх камяніцах. Але вуліцы, што адыходзілі ад рынку, былі забудаваныя пераважна драўлянымі дамамі, як у цэнтры вёскі або на ўскраіне гораду62. Людзі, якія маглі дазволіць сабе пабудаваць цагляны дом у культурным ляндшафце, што склаўся пад уплывам драўлянага дойлідзтва, дэманстравалі такім чынам свой дабрабыт.