• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

    Гісторыя Гародні (1919-1991)

    Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
    Фелікс Акерман

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 488с.
    Смаленск 2021
    187.02 МБ
    Цэнтральная прычына гэтага — лятэнтная варожасьць паміж каталіцызмам і праваслаўем, якая існавала нягледзячы на аўтакефалію. У Гародні гэтая варожасьць падзяліла грамадзтва гэткім жа супярэчлівым чынам, як лінія паміж юдаізмам і хрысьціянствам. 3 аднаго боку, існавалі супольныя публічныя прасторы, людзі жылі ў цесным суседзтве, назіралася эканамічная каапэрацыя, захоўваўся ідылічны ўспамін пра нібыта неправінцыйную Эўропу1^, у якой усе суіснавалі мірна і талерантна. 3 другога боку, існавалі таксама адносна моцна аддзеленыя адна ад адной рэлігійныя прасторы, а таксама палітычныя інстытуты, у рамках якіх адбывалася станаўленьне па-за рэлігіяй частак адпаведнай групы. У выпадку праваслаўных гэта выражалася слабей, чым ў выпадку юдэяў і каталікоў. Колькасьць праваслаўных жыхароў скарацілася ў выніку бежанства падчас Першай сусьветнай вайны, апроч таго праваслаўныя ў польскай дзяржаве сутыкнуліся з рэакцыяй на перасьлед польскіх нацыянальных памкненьняў у царскай Расіі. Таму жыцьцё праваслаўных гарадзенцаў крышталізавалася, апроч цэркваў, перадусім у межах дзьвюх арганізацый: Расійскага дабрачыннага камітэту (рас. «Русскйй благотворйтельный комйтет») і Расійскага народнага аб’яднаньня (рас. «Русское народное обьедйненйе»). Дабрачынны камітэт займаўся ня толькі дапамогаю беднякам і сіротам. Ён арганізоўваў таксама сьвецкія падзеі для праваслаўнай
    107 Так называецца спэцыяльны зборнік, у якім Гародня апісваецца як рай хрысьціянска-габрэйскіх дачыненьняў. Гл.: Bojarski J. Moje Grodno //Jasiewicz K. Eu­ropa nieprowincjonalna. Przemiany na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej (Віаіогйй, Litwa, Lotwa, Ukraina, wschodnie pogranicze III RP) w latach 1772-1999. Warszawa-Londyn, 2000. S. 233.
    супольнасьці, напрыклад, Калядную вечарыну, якая штогод праходзіла ў гарадзкім тэатры. Апроч гэтага, РДК утрымліваў бібліятэку, якой маглі карыстацца і неправаслаўныя108.
    Хаця праваслаўныя і былі інтэгральным складнікам гарадзкой супольнасьці, паміж гарадзенскімі хрысьціянамі здараліся адкрытыя канфлікты. Некаторыя палякі, якія паходзілі зь іншых рэгіёнаў і ня мелі досьведу суіснаваньня ў пераходнай зоне або не хавалі сваёй антыпатыі да «рускіх», успрымалі як простую або нярэдка ўскосную пагрозу зьвязку праваслаўя і расійскай культуры109. Ва ўспамінах праваслаўных таксама ўсплывае вобраз канфліктаў паміж «палякамі» і «рускімі». Апісанае ў іх больш ці менш сымбалічнае кіданьне камянёў моцна нагадвае сьведчаньні гарадзенскіх габрэяў. Дзеці з праваслаўных сем’яў жылі ня ў болыпай або меншай небясьпецы, чым іхныя аднагодкі. Рэлігійная прыналежнасьць і зьвязаная зь ёй нацыянальная ідэнтыфікацыя нярэдка былі толькі зачэпкаю для боек унутры кварталу. Нацыянальная ідэнтыфікацыя дзякуючы свайму ўзаемнаму эксклюзіўнаму характару падбівала да абумоўленых ёй сутычак або, наадварот, прымушала іх цярпліва зносіць. Гэтак, «паляк» мог хутка зрабіцца на заднім двары «рускім», нават калі ягоныя бацькі наведвалі аўтакефальную царкву і рабілі ўсё, каб ператварыцца ў «праваслаўных палякаў».
    Асобныя відавочцы сьцьвярджаюць, што юдэям і праваслаўным пры роўных здольнасьцях было складаней трапіць у дзяржаўныя вучэльні, чым каталікам. Пры гэтым і для большасьці каталікоў адукацыя была дарагой і таму маладаступнаю справаю. Выраіпальным фактарам тут была найперш заможнасьць бацькоў, а не нацыянальная прыналежнасьць. Тым ня менш, доступ некаталікоў да дзяржаўных вучэльняў быў абмежаваны. Нават у прыватных школах здараліся канфлікты, якія відавочца Георгі Маісееў прыпісвае таму, што ён як «рускі» не падабаўся аднаму з настаўнікаў. Дырэктар ліцэю імя Генрыка Сянкевіча выключыў яго са школы пасьля вымовы бяз дай прычыны, што Маісееў прыпісвае таму, што ён не саромеўся сваёй «рускай сям’і». Тое, што ён працягнуў навучаньне ў школе, ён прыпісвае ў сваіх успамінах выключна «добрым кантактам бацькоў з уплывовымі ў горадзе палякамі»110. Незалежна ад таго, ці сапраўды ягоныя складанасьці былі зьвязаныя з тым, што дырэктар успрымаў яго як «рускага», гэта не даказвае, што ў Га-
    108 Успаміны Георгія Мітрафанавіча Маісеева, апублікаваныя ў: Дорош Н. Православный Гродно. Гродно, 2000. С. 173.
    109 Інтэрвію з А. Навумюком, праведзенае ў Гародні 14 ліпеня 2005 году.
    110 Успаміны Георгія Мітрафанавіча Маісеева, апублікаваныя на расійскай мове ў: Дорош Н. Православный Гродно... С. 177.
    родні ў той час існаваў усёабсяжны канфлікт паміж каталікамі і праваслаўнымі. Урэшце, ягоныя бацькі кантактавалі з рознымі гарадзенскімі палякамі, у тым ліку з тымі, хто яўна з добраю воляй змог памагчы ў справе ліцэю.
    Ці гаворка ішла пра падлеткавыя бойкі, унутрыінстытуцыйныя цёркі на штодзённым узроўні або сыстэматычную дыскрьхмінацыю — гэта наўрад ці можна комплексна рэканструяваць. Аднак можна зрабіць выснову, што за імі стаяў лятэнтна прысутны антаганізм, які сілкаваўся пераважна гістарычнымі крыўдамі і прыводзіў да абвастрэньня канкурэнцыі ў бягучы момант. Гэтая канкурэнцыя праходзіла ўздоўж рэлігійных, эканамічных і нацыянальных лініяў. I ўсё ж такі яна ўплывала на сужыцьцё ў горадзе толькі ў пэўных сытуацыях.
    Гэтая тэза пацьвярджаецца, калі праверыць адзначанае ў гэтым аналізе дамінаваньне адносін каталікоў і праваслаўных на прыкладзе малой супольнасьці эвангелістаў аўгсбурскага вызнаньня. Гэтая супольнасьць пасьля пабудовы раёну Гарадніца была прадстаўленая ў Гародні парай соцень чалавек111. У міжваенны час можна канстатаваць напружаньне паміж сьветаўспрыманьнем нямецкага пастара Адольфа Плямша і гэтай пераважна польскамоўнай супольнасьцю112. Гэта дэманструе, наколькі нармальна і адначасова складана было з аднаго боку падтрымліваць нямецкую мову і этнічнасьць, а з другога — быць цалкам інтэграваным у гарадзкое грамадзтва. У Гародні таксама адчуваўся польска-нямецкі антаганізм, аднак, у адрозьненьне ад заходніх рэгіёнаў Полыпчы, гэта не прыводзіла да адкрытых канфліктаў113. Пастара Плямша ў Гародні паважалі і любілі. Ягоная калекцыя марак уражвала сучасьнікаў, і ў ягоным доме бывалі і габрэі, і хрысьціяне розных канфэсіяў. Для Аляксандра Блюмштайна, які перажыў Галакост, ягоная нямецкая няня Тэа і пастар Плямш былі такімі ж гарадзенцамі, і ён успрымаў іх ня столькі як немцаў, колькі як пратэстантаў зь нямецкім каранямі. Таму, нягледзячы на моцнае перапляценьне рэлігіі і нацыянальнае прыналежнасьці, можна канстатаваць, што рэлігійнае вымярэньне было толькі часткаю рэчаіснасьці сацыяльнага ўзаемадзеяньня.
    111 Крывашэй Д. Немцы ў Беларусі. Нарыс гісторыі. Мінск, 2002. С. 3-8.
    112Чернякевлч А. «Новый Свет» н его окрестностн... С. 27.
    113 Alabrudzinska Е. Der Protestantismus in den Ostgebieten Polens in den Jahren 1921-1939. Tonin, 2000.
    1.2.3	Абвастрэньне канфліктаў паміж габрэямі і хрысьціянамі
    Ва ўспамінах гарад зенскіх габрэяў, што засталіся ў жывых, ня раз усплывае вобраз хрысьціянскіх дзяцей, якія кідаліся камянямі114. Хася Бяліцкая ўспамінае антыгабрэйскія выхадкі школьнікаў-каталікоў, якіх была большасьць. Дзеці на беразе Нёману крычалі ёй усьлед: «Жыды пархатыя!» 3 траўня 1938 году — у нацыянальнае сьвята — польскія вучні на лінейцы крычалі габрэйскім школьнікам: «Жыды, прэч у Палестыну!»116 Нават калі сыходзіць з таго, што гэтым падзеям ва ўспамінах чалавека, уся вялікая сям’я якога загінула ў Галакосьце, рэтраспэктыўна надаецца цалкам асаблівае значэньне, паўтарэньне такіх аповедаў у іншых сьведак паказвае, што габрэйскім дзецям даводзілася вучыцца жыць з разуменьнем, што ў горадзе ў іх ёсьць ворагі, нават калі ход канфлікту выразна прасачыць немагчыма116. Як паказваюць іншыя ўспаміны, гэтая выснова часта ня тычылася наўпрост дзяцей зь лепшым грамадзкім статусам. Аднак імавернасьць рукапрыкладзтва залежала ня толькі ад сацыяльных крытэраў, але і ад характару самой гарадзкой прасторы. У кварталах, шчыльна населеных габрэямі, такія нападкі здараліся радзей, бо тут, адпаведна, жыло менш хрысьціянаў. Апроч гэтага, тут было прасьцей арганізаваць самаабарону. У цэнтры, дзе блізкае суседзтва было звычайнаю справаю, асаблівая небясьпека магла чакаць габрэйскіх дзяцей у месцах, дзе хрысьціянскія ўстановы стваралі прасторавую палярызацыю. Напрыклад, хрысьціянскія вучні кідаліся камянямі ў Фэлікса Зандмана, калі ён ішоў дадому паўз браму ў кляштар брыгітак на вуліцы Брыгідзкай117. Зь іншага боку, на вулках вакол Сяннога рынку, населеных у асноўным габрэямі, таксама зьбіраліся хуліганы, якія абаранялі гэты раён як сваю вотчыну і нярэдка нападалі на хрысьціянскую моладзь118. Час ад часу здараліся бойкі, чые ўдзельнікі, нягледзячы на штодзённасьць спарадычных вулічных сутычак, вызначалі сябе на падставе этнічнага паходжаньня і рэлігійнага вызнаньня119. Аднак з гэтых узаемадзеяньняў відаць, што лініі штодзённых канфліктаў паміж юдэямі і хрысьціянамі праля-
    114 Zandman Е, ChanoffD. Niemals... S. 39; Blumstein A. A little house... P 9.
    116 Інтэрвію з X. Вяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане (Ізраіль) 28 лістапада 2004 году на польскай мове.
    116 Інтэрвію з Г. Хасідам, праведзенае ў Гародні 17 верасьня 2005 году на польскай мове.
    117 Zandman Е, ChanoffD. Niemals... S. 39-40.
    118 YVA. VT-1743, v. 5.
    119 Spector Sh. Lost Jewish Worlds... B 47, 50.
    галі недалёка ад апісаных напружаньняў паміж каталікамі і праваслаўнымі120,
    Канфлікт паміж хрысьціянскім і юдэйскім насельніцтвам пачаўся задоўга да Першай сусьветнай вайны. Аднак у Польскай Рэспубліцы ён у першы раз публічна праявіўся, калі ў 1920 годзе паўстала пытаньне зь дзяржаўнаю моваю. Яшчэ менш за траціну гарадзенцаў гаварыла па-польску. Польскія нацыяналісты сутыкнуліся з большасьцю, якая гаварыла на ідышы, што неўзабаве прывяло да канфліктаў у гарадзкой радзе. Урэшце гарадзкая адміністрацыя пад ціскам зь Беластоку цалкам перавяла сваю працу на польскую мову121. Патрабаваньне надаць ідышу статус дзяржаўнае мовы не магло ажыцьцявіцца ва ўсёй Полыпчы. Нават у Беластоку, дзе адсотак габрэяў быў нават вышэйшы, чым ў Гародні, дазвалялася выкарыстаньне [у дзяржаўныхустановах. — Заўв. перакл.] толькі польскай мовы122. Габрэйская супольнасьць адсутнічала ў гэтай афіцыйнай частцы гарадзкой публічнай прасторы. Адпаведна, было зразумела, што гарадзкая адміністрацыя не зьбіраецца ўлічваць інтарэсаў габрэяў. Гэтая супярэчнасьць у наступныя два дзесяцігодзьдзі прывяла да новых канфліктаў, якія, аднак, часта болып не праяўлялася публічна123.