Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
1.2.4 Плыннасьць беларускіх дзеячоў і мясьцін
На падставе наяўнага эмпірычнага матэрыялу толькі зь цяжкасьцю можна рэканструяваць разнастайную, унутрана дыфэрэнцыяваную беларускую супольнасьць. Кідаецца ў вочы невялікі аб’ём сьведчаньняў. Гэта можна патлумачыць тым, што сярод беларусаў у Гародні высокую долю складалі сэзонныя работнікі, і тым, што большасьць беларусаў не атрымалі добрай адукацыі134. Як ужо тлумачылася ў дачыненьні габрэйскіх і польскіх успамінаў, зазвычай бяднейшыя жыхары пакідалі па сабе менш сьведчаньняў, якія
134 Пры гэтым рэч ня толькі ў тым, што сярод жыхароў рэгіёну, ідэнтыфікаваных як беларусаў, высокую долю складалі сяляне. Польская сыстэма школьнай адукацыі мэтанакіравана адмаўляла беларусам, якія артыкулявалі сваю нацыянальную сьвядомасьць, ва ўдзеле ў дзяржаўнай адукацыі. Нікалас Вакар утрыравана сфармуляваў гэта наступным чынам: «Беларускай моладзі пакідалі выбар паміж тым, каб зрабіцца палякамі, і тым, каб застацца непісьменнымі». Гл.: Vakar N. Bielorussia. The Making of a Nation. Cambridge, 1956. B 132.
дапамаглі б скласьці ўяўленьне пра іхную Гародню. Нізкая ступень нацыянальнай ідэнтыфікацыі ў большасьці патэнцыйных беларусаў Гародні ўказвае таксама на ступень культурнай і палітычнай уплывовасьці тых, хто адкрыта выступаў як беларус. У выяўленай канстэляцыі шматслойных унутраных напружаньняў беларускія інтарэсы ў 1920-х і яшчэ больш у 1930-х гадах займаюць хіба што пэрыфэрыйнае месца, калі сучасьнікі ўвогуле ўспрымалі іх як такія135. Беларускае пытаньне ў лятэнтным канфлікце паміж польскай дзяржавай і яе няпольскімі меншасьцямі ў Гародні міжваеннага часу адыгрывала ўсё больш другарадную ролю136.
Беларускі нацыянальны наратыў, прысьвечаны заходнебеларускім землям пад польскім панаваньнем, тлумачыць нязначную прысутнасьць у апісаных у якасьці беларускіх сацыяльных прасторах у гарадах Польскай Рэспублікі выключна рэпрэсіямі з боку дзяржавы137.1 яны сапраўды тармазілі разгортваньне беларускае культурнае дзейнасьці138. Спачатку ставіліся перашкоды для палітычнай дзейнасьці левых партыяў, а ў 1930-х гадах яе пачалі ўсё больш забараняць; адначасова разьвіцьцё беларускага школьніцтва настолькі абмяжоўвалася, што апошняе не магло ўтрымацца сваімі сіламі139. Аднак наратыў пра дзеячоў беларускага нацыянальнага руху, якія спрабавалі супрацьстаяць дзяржаўным рэпрэсіям, ня згадвае пра іманэнтную слабасьць гэтага невялікага і няўстойлівага руху140, Гэтак, закрыцьцё беларускай гімназіі ў Гародні ў 1924 годзе зводзіцца выключна да палітыкі польскай адміністрацыі, хаця прычынаю закрыцьця былі фінансавыя праблемы, якія, сярод іншага, можна патлумачыць недастатковай падтрымкай установы з боку гарадзен-
135Райнэр Лінднэр абагульняе прычыны запозьненасьці беларускага нацыянальнага руху: Lindner R. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in WeiBrussland im 19. und 20. Jahrhundert. Munchen, 1999. S. 27 ff.; беларускамоўная вэрсія: Лінднэр P. Гісторыкі i ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ-ХХ ст. / Пераклад з ням. Л. Баршчэўскага; нав. рэд. Г. Сагановіча. Санкт-Пецярбург, 2003. С. 27 і наст.
136 Polska Bialorus 1918-1945 / Red. W. Balcerak. Warszawa, 1994.
137Гісторыя Беларусі ў шасці тамах, 1917-1945 гг. Т. 5 / Пад рэд. А. Вабішчэвіча і інш. Мінск, 2006. С. 366-378.
138 Gom61ka К. Biaiorusini w II Rzeczypospolitej. Gdansk, 1992. S. 45 i наст.
139 Тамсама. S. 104.
140 Напрыклад, Захар Шыбека называе «Беларускую хатку», школы, тэатры і газэты беларускіх устаноў, якія паўсталі ў Гародні падчас Першай сусьветнай вайны, і падкрэсьлівае, што іх існаваньне пераканала бальшавіцкіх камісараў у неабходнасьці стварэньня самастойнай беларускай дзяржавы. Аднак ён не тлумачыць, чаму ўсе гэтыя ўстановы праіснавалі так нядоўга. Гл.: Шыбека 3. Нарыс... С. 211.
цаўш. Увогуле, няшмат бацькоў адпраўлялі сваіх дзяцей у такую школу, а сярод тых, хто адпраўляў, было шмат сялян, што зьвязвалі з гэтым сацыяльны ўздым сваіх дзяцей, які яны, аднак, не заўсёды маглі фінансаваць. Тым ня менш, прынамсі да канца 1920-х гадоў у Гародні працавала як мінімум адна беларуская школа142.
Пасьля праведзенага вышэй аналізу ўнутраных канфліктаў у горадзе кожны паасобны матэрыял пра беларусаў мусіць спрыяць рэтраспэктыўнай рэканструкцьгі беларускай ідэнтычнасьці, бо тут асобна разглядаецца другарадны для таго часу аспэкт. Таму спачатку будуць высьвятляцца акурат прычыны іманэнтнай слабасьці беларускага руху. Гісторык Андрэй Чарнякевіч першым дэталёва прасачыў беларускія (у нацыянальным сэнсе) сьляды ў Гародні, каб намаляваць «партрэт на фоне інтэр’еру», які апісвае гісторьпо штодзённасьці беларускіх актывістаў у 1909-1939 гадах143. Зь лістоў, дзёньнікаў, успамінаў, паведамленьняў паліцыі і дамавых кнігаў паўстала вельмі дакладная карціна, аднак яе дэталёвасьць не адмяняе таго, што нават у горадзе памеру Гародні не было ні стабільнага палітычнага або культурнага руху, ні сталага грамадзкага асяродзьдзя, якое магло б яго падтрымаць. Гэтак, Чарнякевіч канстатуе недаўгавечны характар беларускай дзейнасьці ў горадзе, якая абмяжоўваецца толькі шэрагам больш інтэнсіўных пэрыядаў. Агулам аўтар здолеў выявіць пяцьсот беларускіх дзеячоў, якія былі актыўнымі ў Гародні да канца 1930-х гадоў. Пры гэтым большасьць зь іх складалі «палітычныя каміваяжоры», якія ехалі транзытам і затрымліваліся ў Гародні толькі на некалькі тыдняў — перадусім падчас Першай сусьветнай вайны. Гэтак, колькасьць стабільна актыўных асобаў у Гародні Чарнякевіч ацэньвае паміж дзесяцьцю і трыццацьцю144.
Горад гэты беларускі, але дагэтуль аб беларусах нешта мала было чутно, і толькі цяпер пачалі яны тут будзіцца. Спачатку, праўда, ішло туга, але пасьля штораз болей і болей пачалі цікавіцца беларускім адраджэньнем, і вось цяпер ужо маем нямала беларусаў, каторыя душой і сэрцам прыналежаць да сваёй бацькаўшчыны..}-^
141 Вабішчэвіч А.М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). Брэст, 2004. С. 71; Шыбека 3. Нарыс... С. 259, 384.
142 Чернякевнч А. «Новый Свет» н его окрестностн... С. 22.
143 Чарнякевіч А. Партрэт...
144 Дакладны сьпіс усіх дзеячоў з пазнакаю крыніцаў утрымліваецца ў: Чарняке-
віч А. Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродне 1909-1939 гг. Мінск, 2003. С. 1-12 і наст.
146 Наша Ніва. Факсімільнае выданне. Вып. 3. 1910 год. Мінск, 2003. С. 213.
Як сьведчыць цытата часоў напярэдадні Першай сусьветнай вайны зь першай газэты на беларускай мове, «Нашай Нівы», якая выходзіла ў Вільні, беларуская Гародня з гледзішча беларускіх нацыяналістаў спала, бы заснулая прыгажуня. I яе належала пабудзіць пацалункам нацыянальнага вызваленьня146. Гэтае ўяўленьне ўтрымлівае два дапушчэньні: па-першае, што было б дастаткова, калі б пропгабеларускія гараджане прызналі сваю ідэнтычнасьць і ў нацыянальным сэнсе выступілі б як беларусы. А па-другое, што Гародня і без такога абуджэньня па азначэньні беларуская. Пра тое, што ў рэчаіснасьці ня так проста было знайсьці ахвотнікаў для беларускае справы, сьведчыць нерэгулярная і ў цэлым ледзьве задакумэнтаваная дзейнасьць, у ходзе якой Чарнякевіч вызначае некалькі ўздымаў. У 1909 годзе пачалася дзейнасьць заснаванага ў асяродзьдзі каталіцкага касьцёлу «Гуртка беларускае моладзі». Пазьней, падчас Першае сусьветнае вайны, у Гародні прысутнічалі прадстаўнікі ўраду недаўгавечнай Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускага нацыянальнага камітэту, які дзеяў у Гародні. У 1922-1923 гадах дзякуючы выбарам у парлямэнт адбылася палітычная актывізацыя, якая прывяла да выбару двух беларускіх дэпутатаў з рэгіёну. У 1924 годзе спроба аднавіць скіраваную супраць польскай дзяржавы падпольную барацьбу сутыкнулася з новымі рэпрэсіямі з боку ўраду. Адчувальнаю была палітычная актывізацыя ў выніку заснаваньня сацыялдэмакратычнай партыі Беларуская сялянска-работніцкая грамада ў 1926 годзе, што для гораду і павету азначала спачатку павышэньне актыўнасьці, але неўзабаве партыя была забаронена147. Далейшыя рэпрэсіі ў 1930-х гадах прывялі да зьнікненьня беларускай актыўнасьці з публічнай прасторы гораду.
У цэнтры Гародні стаяла гарадзкая турма, фактычна закрытая ад грамадзкасьці. Яшчэ ў часы Расійскай імпэрыі кельлі езуіцкага кляштара абсталявалі кратамі і ператварылі ў месца адбыцьця пакараньня. Турма месьціцца зусім побач зь езуіцкім касьцёлам, які дагэтуль ёсьць цэнтрам гарадзенскіх каталікоў. I падчас, і пасьля Першай сусьветнай вайны будынак кляштара выкарыстоўваўся ў якасьці турмы148. Адпаведна, проста на Рынкавай плошчы месьціўся нефармальны беларускі цэнтар. У 1930 годзе, паводле афіцыйнай польскай статыстыкі, у турме ўтрымліваліся 323 бела-
146 Да пытаньня клясыфікацыі праграмы газэты гл.: Lindner R. Historiker... S. 99108; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 99-109.
147Benecke W. Die Ostgebiete... S. 56-61.
148Лнслцын В. За тюремной стеной: Нсторня Гродненской тюрьмы (XIX век 1939). Гродно, 2003. С. 249 і наст.
русы, 176 палякаў, 80 габрэяў і трое рускіх149. Колькасьць вязьняўбеларусаў была непрапарцыйна большаю за долю беларусаў у насельніцтве гораду. Пры гэтым бальшыню зь іх арыштавалі не за нацыянальную дзейнасьць, а за ўдзел у камуністычным падпольлі, што разглядалася як антыдзяржаўная дзейнасьць, бо яна імкнулася да аб’яднаньня Заходняй Беларусі з БССР150. Тым ня менш, сярод вязьняў былі й іншыя палітычныя актывісты — ад сацыял-дэмакратаў да хрысьціянскіх дэмакратаў, якіх кінулі ў турму акурат за беларускую дзейнасьць.
У біяграфіі вязьня турмы Браніслава Тарашкевіча гэтая супярэчнасьць зьнікае. Пасьля таго як Тарашкевіч у пачатку XX стагодзьдзя прысьвяціў сябе спачатку беларускай мове і стварыў яе першую граматыку, ён пабыў дэпутатам у польскім парлямэнце. Ён выступіў таксама адным з заснавальнікаў «Грамады» і ў той жа самы час быў сябрам КПЗБ. У 1928 годзе Тарашкевіча з яшчэ 55-цю актывістамі з асяродзьдзя забароненай КПЗБ прыгаварылі ў выніку «Працэсу 56-ці» да шматгадовага турэмнага зьняволеньня. У 1931-1933 гадах яго ўтрымлівалі збольшага ў гарадзенскай вязьніцы. Тарашкевіч выкарыстаў час за кратамі для таго, каб перакласьці паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» з польскай мовы на беларускую151.