Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Новая эскаляцыя адбылася ў другой палове 1930-х гадоў, калі польскія арганізацыі ладзілі байкоты, экспліцытна скіраваныя супраць канкурэнцыі з боку габрэяў, што зрабіла канфлікт адчувальным і ў штодзённым жыцьці124. Гэтак, здаралася, што на дрожках навешваўся цэтлік «Хрысьціянскае прадпрыемства». У архіве Гарадзенскай вобласьці захаваліся плякаты і ўлёткі акцыяў «Не купляй у жыда!» або, як варыянт, «Купляй у хрысьціяніна!»128. У выніку
120 У абодвух выпадках працэс акумуляцыі ў індывідуальнай памяці і дапасаваньня да сацыяльнай памяці грамадзтва ў ходзе ўспамінаў закладае аснову для рэтраспэктыўнай інтэрпрэцыі сутычак як нацыянальна абумоўленых.
121 Kotecki S. Dzialalnosc Samorz^du... S. 14.
122 Bender S. The Jews of Bialystok... B 43.
123 Rabin D. Encyclopedia of the Jewish Diaspora... P 230-241.
124 Пры гэтым ішла гаворка не пра гарадзенскі фэномэн, а пра агульную тэндэн-
цыю ў Польскай Рэспубліцы, якая была асабліва выразная там, дзе польскае насельніцтва або адміністрацыя адчувалі сябе ў абарончай пазіцыі ў эканамічнай, культурнай або палітычнай сфэры. Гл., напрыклад, на прыкладзе Варанавіччыны: Brakel A. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944. Das westliche WeiBrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung. Pa­derborn u. a., 2009. S. 24-27; беларускамоўная вэрсія: Бракель A. Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939-1944 гг. / Пераклад з нямецкай мовы У. Папковіча, нав. рэд. М. Кароль. Смаленск, 2018. С. 73-76.
126Вашкевіч А., Чарнякевіч А. Польскі Гродна... //ARCHE. 2010. № 1-2. С. 352-353.
праявіліся два істотныя аспэкты: важная эканамічная роля габрэйскіх прадпрымальнікаў ды іхная залежнасьць ад эканамічнай і палітычнай сытуацыі ў краіне. Пры гэтым апошняя значна пагоршылася цягам 1930-х гадоў. У зьвязку зь дзяржаўнымі санкцыямі эканамічная крыза яшчэ больш абвастрыла канфлікт.
Усплёск мэтанакіравана распаленай агрэсіі адбыўся ў траўні 1935 году пасьля інцыдэнту каля танцавальнай залі. Пасьля разаніны на нажах ад ранаў памёр польскі марак Уладзіслаў Кушч. Пагалоска пра тое, што гэтыя раны яму нанёс габрэй, распаўсюдзілася па горадзе, як лясны пажар. Спачатку да масавых беспарадкаў не дайшло. Толькі пасьля пахаваньня Кушча натоўп пачаў скандаваць польскія нацыяналістычныя лёзунгі, заклікаючы рабаваць габрэйскія крамы і нападаць на мінакоў126. Натоўп прайшоў па вуліцах Гародні, і ў заўважаныя габрэйскія сем’і паляцелі камяні. У выніку беспарадкаў была забіта некалькі габрэяў, больш за тузін атрымалі раненьні, была нанесеная вялізная шкода болып як 250 дамам і крамам127. Пералік можна знайсьці ў тагачаснай прэсе, а таксама ў дакумэнтах праведзенага ў 1936 годзе судовага працэсу. Іх інфармацыя сьведчыць пра тое, што гэта быў не спантанны выбух агрэсіі. Хутчэй пагром быў падрыхтаваны ў тым ліку сябрамі праварадыкальнай Нацыянальнай партыі (польск. Stronnictwo Narodowe). На гэта ўказваюць антыгабрэйскія ўлёткі, якія раздаваліся напярэдадні пахаваньня, а таксама ўдзел у беспарадках актывістаў з па-за Гародні128.
Бурмістар Гародні афіцыйна асудзіў беспарадкі, і суд прыгаварыў абвінавачаных да невялікіх тэрмінаў пазбаўленьня волі. За сытуацыяй пільна сачыла прэса ў Варшаве, Палестыне і ЗША, і на любыя далейшыя акты агрэсіі зьвярталася ўвага. Тым ня менш, пагром у траўні 1935 году быў не ганебным выключэньнем, а толькі пачаткам цэлага шэрагу далейшых акцыяў. У канцы году, падчас Калядаў, была праведзеная «нацыянальная гаспадарчая акцыя», у ходзе якой гучалі заклікі да байкоту габрэйскіх крамаў, каб павысіць рынкавую долю хрысьціянскіх гандляроў. Напярэдадні
128Zyndul J. Zajscia antyzydowskie w Polsce w latach 1935-1937. Warszawa, 1994. S. 15-16.
127 Параўн.: Fatal-Knaani T. Grodno... P 52-58. Нацыяналістычны польскі погляд на рэчы адлюстраваны ў: Szawiowski R. Grodno // Encyklopedia Bialych Plam. T. 7. Ra­dom, 2002. S. 133-144. Іншыя крыніцы імкнуцца да болыпай ураўнаважанасьці: Historia і kultura Zyddw polskich. Stownik / Pod red. A. Cala i inn. Warszawa, 2000. S. 258; Tomaszewski J. Auftakt zur Vernichtung. Die Vertreibung polnischer Juden aus Deutschland im Jahre 1938. Osnabriick, 2002.
128Zyndul J. Zajscia antyzydowskie... S. 45.
Новага году, у 1935-м, была зроблена спроба падпалу драўлянай сынагогі ў Фарштаце. Праўда, будынак не пацярпеў ад падпалу. А ў 1936 годзе адбыўся напад на будынак Таварыства аховы здароўя, які, аднак, наведвалі ня толькі габрэі129. Увагу прыцягвае тое, што хаця бурмістар Гародні публічна асуджаў такія выпадкі, іх расьсьледаваньне з боку пракуратуры праводзілася менш заўзята. Большасьць нападаў засталася без юрыдычных наступстваў. Тым самым у Гародні праявіліся агульнапольскія тэндэнцыі — пасьля сьмерці Юзафа Пілсудзкага ў 1935 годзе дзяржава абараняла габрэйскіх грамадзянаў нашмат менш, чым раней. Антысэмітызм, які ўкараніўся ў адміністрацыйных структурах, арміі і судовай сыстэме, ствараў спрыяльную для падобных эксцэсаў атмасфэру.
Сфармуляваныя на пачатку 1939 году пляны ваяводы Асташэўскага таксама належыць разумець у кантэксьце гэтых новых павеваў. Выразна не ставала волі, каб злучыць у адно цэлае раней існыя, падзеленыя прасторы. Рос узаемны недавер. У адпаведнасьці з палітычнымі перакананьнямі і фінансавымі магчымасьцямі габрэйскія сем’і ў 1920-1930-х гадах і асабліва пасьля 1935 году сотнямі выпраўляліся па спраўджаным яшчэ ў канцы XIX стагодзьдзя шляху — яны эмігравалі ў Заходнюю Эўропу, Паўночную і Паўднёвую Амэрыку або Палестыну. Паралельна з гэтым хрысьціяне таксама шукалі заробкаў на падобных шляхах у Заходняй Эўропе і па той бок Атлянтыкі130. Складаная эканамічная сытуацыя ў горадзе надалей ускосна зьвязвала абедзьве групы.
Такім чынам, канфлікт, які з габрэйскага боку разглядаўся як праява антысэмітызму, а з польскага — як эканамічная і палітычная самаабарона, уяўляў сабой сур’ёзную перашкоду для доўгатэрміновай інтэграцыі габрэйскай большасьці гораду ў польскае грамадзтва. «Эфэкту палянізацыі» немагчыма было дасягнуць, дыскрымінуючы вялікую групу насельніцтва Гародні. У сярэднетэрміновай пэрспэктыве адчужэньне габрэйскага насельніцтва, абвостраны гэтым канфлікт і павольны выезд габрэяў прывялі да радыкалізацыі, маштаб якой у канцы 1930-х гадоў можна было толькі прадчуваць.
Асаблівая праблема паўстала праз тое, што польскія правыя яшчэ да савецкай агрэсіі ў 1939 годзе аб’ядноўвалі рэальную пагрозу цэласьці польскай дзяржавы з боку савецкага камунізму і ўяўную габрэйскую пагрозу. Гэта выкрышталізавалася ў крьхлатым слове
129 Zyndul J. Zajscia antyzydowskie... S. 39-40.
130 Сямёнчык М.Б. Беспрацоўе і эміграцыя насельніцтва Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд // 3 гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / Пад рэд. I. П. Крэня. Гродна, 1999; Kulischer Е. М. Jewish Migrations. Past Experiences and Post-War Prospects. New York, 1943. P 20-27.
«жыдакамуна» (польск. zydokomuna), якое распаўсюдзілася задоўга да савецкай акупацыі рэгіёну131. Гэтае слова адпавядала ідэалёгіі фашысцкага руху па ўсёй Эўропе. У Польшчы «жыдакамуне» надавалася асаблівае значэньне ў выніку сэміятычнай сувязі рэальна адчуванай пагрозы з усходу і ўяўнай «габрэйскай праблемы» ў гарадах.
Разьвіцьцё падзеяў у Гародні дэманструе, што справа ня скончылася крылатымі выразамі, а радыкалізацыя польскіх правых адбілася на штодзённым жыцьці гораду. 3 дакладу НКУС вынікае, што ў 1936 годзе ў асяродзьдзі камандаваньня Гарадзенскай абарончай акругі быў створаны «Камітэт барацьбы супраць камунізму», да якога, апроч высокапастаўленых афіцэраў і чыноўнікаў, настаўнікаў і вайсковага капэляна, належаў таксама тагачасны бурмістар Гародні, Вітальд Ценскі132. На сходзе, які адбыўся ў красавіку 1937 году ў гарадзкім тэатры, болып за паўтары тысячы прысутньгх ггрынялі дэклярацыю, якая фармальна скіроўвалася выключна супраць дзеяньняў КПЗБ і патрабавала больш жорсткага перасьледу яе сяброў133. Ужоў 1937 годзедаГайнрыхаКесэмаера, кіраўніка Нямецкага саюзу імя Фіхтэ**, быў накіраваны зварот з просьбаю падтрымаць дзейнасьць камітэту. Арганізацыя гітлераўскай НСДАП, адказная за пашырэньне нацыянал-сацыялістычных ідэяў за мяжою, у тым жа годзе перадала камітэту карыкатуры, фотаздымкі і ўлёткі для выставы пра пагрозу камунізму. Напярэдадні гэтай выставы ў Гародні выступіў каталіцкі сьвятар з Варшавы з паведамленьнямі на тэму «Камунізм і яго агентура» ды «Габрэйская праблема ў Польшчы». Пасьля адкрыцьця выставы праваслаўны архіяпіскап Сава зладзіў публічныя курсы, каб прыцягнуць да працы супраць камунізму і праваслаўнае духавенства. Гэтым Праваслаўная царква займалася адразу пасьля стварэньня аўтакефаліі. Аднак цяпер яна наўпрост станавілася на службу антысэміцкім плыням у межах польскага грамадзтва, якія падтрымлівала дзяржава.
Дзейнасьць Камітэту для барацьбы супраць камунізму стымулявалася звонку — у Гародні заснавалі свае ўсходнія філіі такія цэн-
131 Гістарычны нарыс разьвіцьця гэтага стэрэатыпу: Pufelska A. Die «Judao-Kommune». Ein Feindbild in Polen. Das polnische Selbstverstandnis im Schatten des Antisemitismus. 1939-1948. Paderborn, 2007.
132 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 4, воп. 21, спр. 1684, арк. 97-120. Цытуецца паводле: Zachodnia Biaiorus. 17.DC.1939-22.VI.1941. Wydarzenia і losy ludzkie. Rok 1939. Zrodla do historii Polski w XX wieku ze zbiorow Narodowego Archiwum Republiki Biaiorus / Red. W Adamuszko. Warszawa, 1998. S. 374-375.
133 Тамсама. S. 378.
** Саюз імя Фіхтэ належаў да нацыянал-сацыялістычнага лягеру. —Заўв. перакл.
тральныя фашысцкія арганізацыі, як Лагер нацыянальнага адзінства (Oboz Zjednoczenia Narodowego}. Іх сьветапогляд знайшоў асабліва спрыяльную глебу сярод чыноўнікаў і афіцэраў. Пры гэтым у Гародні таксама адбывалася спалучэньне барацьбы з камунізмам і антыгабрэйскай прапаганды, працягнутае і дзяржаўнымі структурамі. Такім чынам, на ўзмацненьне вобразу ворага — «жыдакамуны» — польскія дзяржаўныя органы актыўна працавалі яшчэ да прыходу Чырвонай арміі. У выніку расла палітызацыя міжэтнічных напружаньняў ды радыкалізацыя мысьленьня і дзеяньняў большай часткі прадстаўнікоў польскай дзяржавы, прызначаных на службу ў Гародню. Апроч гэтага, радыкалізацыя вылілася таксама ва ўзмоцненую нацыяналізацыю ўзаемнага ўспрыманьня, бо па сутнасьці яна ідэалягічна выключала суіснаваньне палякаў і габрэяў у польскай дзяржаве. Важным падаецца момант радыкалізацыі: яна адбылася толькі ў другой палове 1930-х гадоў паралельна з абвастрэньнем перасьледу габрэяў у Нямецкім райху. Адпаведна, у Гародні мясцовая тканка ўзаемаадносінаў надарвалася яшчэ да агрэсіі Чырвонай арміі ў верасьні 1939 году. Тым ня менш, радыкалізацыя часткі гарадзкога грамадзтва не адразу разбурыла моцны суплёт эканамічных і культурных прастораў у Гародні. Замест існаваньня ў цалкам паралельным грамадзтве гэтая сытуацыя надалей вымушала людзей у многіх сфэрах да абмежаванага сужыцьця з усімі пералічанымі канфліктамі. Прынцыповым фактарам для прыналежнасьці да групы, апроч сацыяльных і палітычных аспэктаў, заставалася рэлігія, цесна пераплеценая з нацыянальнымі канатацыямі, але ўсё ж не раўназначная ім.