Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
1.2.5 Дзяржаўныя стратэгіі для стварэньня праваслаўных палякаў
Публічную прысутнасьць беларусаў у Гародні да 1939 году аслабілі, апроч падаўленьня беларускай палітычнай дзейнасьці, рэлігійныя моманты. Беларускія этнографы сыходзяць з таго, што больш за 90 % беларускага этнасу на пачатку XX стагодзьдзя жыло ў сельскай мясцовасьці. Пры гэтым колькасьць праваслаўных моцна перавышала колькасьць каталікоў. 3 гэтай лёгікі вынікае, што ў Гародні магло быць адносна няшмат этнічных беларусаў, бо праваслаўныя пасьля Першай сусьветнай вайны складалі ў горадзе меншасьць (13 %)164. Да таго ж Расійская імпэрыя ў свой час разглядала праваслаўных вернікаў як частку расійскага народу і актыўна распаўсюджвала гэтае меркаваньне. Гэтак, дактрына расійскага праваслаўя сыходзіла і сыходзіць з таго, што існуе толькі адзіны расійскі народ, да якога, апроч велікаросаў і маларосаў, належаць і беларусы. Велікаросы — гэта адно з найменьняў
163 Epstein В. The Minsk Ghetto, 1941-1943. Jewish Restistance and Soviet Internationalism. Berkeley, 2008. R 36.
164Przegl^d statystyczny... S. 273.
этнічных расійцаў, маларосы даўно называюць сябе ўкраінцамі165. Пры гэтым болыпасьць праваслаўнага духавенства ў міжваенны час трымалася думкі, што нацыянальная самастойнасьць этнічных беларусаў была выключанай або непажаданай. Ідэя беларускай культурнай і дзяржаўнай самастойнасьці была сфармуляваная толькі на мяжы стагодзьдзяў. Падтрымка гэтай ідэі, як правіла, была недапушчальнай у штодзённым жыцьці Праваслаўнай царквы. Напрыклад, ужываньне беларускай мовы ў казанях забаранялася нават у вёсках, дзе супольнаю мовай усіх вяскоўцаў была простая мова.
Большасьць гарадзкіх жыхароў, якія паходзілі з протабеларускіх сем’яў, і сяляне звычайна зьвязвалі вялікую частку сваёй самаідэнтыфікацыі з прыналежнасьцю да праваслаўя — згодна са старым рэлігійным прынцыпам ідэнтыфікацыі. Прычына палягала акурат у нястачы пунктаў прывязкі да традыцыі Уніяцкай царквы і, адпаведна, адсутнасьці ўласнай рэлігіі, якая ўспрымалася б як беларуская і нацыянальная. У горадзе, на падставе рэлігійнай дактрыны і апісанай канструкцыі расійскай народнасьці, працавала яшчэ адно простае правіла: праваслаўны = (бела) рускі. Аднак гэтае правіла не перадавала ні комплекснага паходжаньня, ні яго шматвымернай ідэнтыфікацыйнай мадэлі ў Гародні166. Ня ўсе праваслаўныя вернікі ў горадзе паходзілі з гэтага рэгіёну — і з протабеларускіх сем’яў. Праўда, большасьць чыноўнікаў царскай Расіі ўцяклі пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны і далёка ня ўсе вярнуліся167. На пачатку 1920-х болып за паўтары тысячы праваслаўных уцекачоў вярнуліся ў Г ародню з унутраных рэгіёнаў былой Расійскай імпэрыі, у тым ліку рэлігійна і эканамічна ўплывовыя праваслаўныя дзеячы168.
Унутры праваслаўя кананічная і культурная арыентацыя на расійскае ядро была сама сабой зразумелая. Пры гэтым на яго ўплывалі два палітычныя фактары: расійскі цэнтар цягам бальшавіцкай рэвалюцыі трапіў пад моцны ціск, а польскі ўрад актыўна падтрымліваў фармаваньне польскай аўтакефаліі, што дэ-факта было раўназначна адколваньню ад Расійскай праваслаўнай царк-
160 Падзеі міжваеннага часу па-ранейшаму адлюстроўваюцца з гэтай пэрспэктывы ў працах нэарусафільскіх беларускіх гісторыкаў, якія ў сваім наратыве духоўна арыентуюцца на Расею: Черепнца В. Очеркн... С. 174.
166 Токць С. Беларуская вёска... С. 118 і наст.
161 Падрабязны аналіз статыстычных магчымасьцяў пры рэгістрацыі тых, хто зьяжджаў з краіны і вяртаўся ў яе, на пачатку 1920-х гадоў гл. у: Heinrich J. Ludnosc miasta Grodna... S. 23-41.
168 Тамсама. S. 27-28.
вы. Абодва фактары зьявіліся адначасова, у выніку ў Гародні яшчэ ў 1922 годзе ўкаранілі аўтакефалію, і ў горад накіравалі вернага Варшаве япіскапа Антонія, на зьмену якому ў 1937 годзе прыйшоў япіскап Сава169. Аднак у наступныя гады назіраўся ўнутраны супраціў.
Згодна з унутранаю лёгікай аўтакефаліі, яе памкненьні ў 1930-х гадах былі скіраваныя на фармаваньне праваслаўных палякаў. Гэтыя польскія грамадзяне праваслаўнага веравызнаньня ў ідэале адрозьніваліся ад каталіцкіх палякаў толькі сваёй рэлігіяй170. Вызначэньне прыналежнасьці да польскай нацыі не ў этнічных тэрмінах разглядалася і разглядаецца беларускімі гісторыкамі як залічэньне да палякаў этнічных беларусаў, вынікам чаго была іхная палянізацыя. Гэтыя «праваслаўныя палякі» заходзілі так далёка, што ўжывалі польскую мову як мову набажэнстваў і штодзённых зносін, што ў Гародні актыўна заахвочвалася пачынаючы з 1935 году171. Гэта, зноў-такі, наўрад ці магло адпавядаць жыцьцёвым рэаліям шматлікіх праваслаўных сем’яў, традыцыі якіх у Расійскай імпэрыі сягалі далёка ў XIX стагодзьдзе. Аднак унутраны канфлікт, які з гэтага вынікаў і які існаваў і ў Гародні, зноў разыграўся паміж супрацьлеглымі палюсамі — «рускімі» і «палякамі». Сіла, зь якою мясцовая супольнасьць раскалолася, ведучы ўнутраныя пазыцыйныя змаганьні паміж Масквой і Варшаваю, паміж расійскай і польскаю мовамі, — гэтая сіла выбіла глебу з-пад пэрспэктываў разьвіцьця беларускай ідэнтычнасьці ўнутры Праваслаўнай царквы, якая і так была вельмі слабай172.
У выніку канфліктаў, за якімі польская дзяржава назірала «са спагадлівай нэўтральнасьцю»173, практычна не існавала прасторы і не было імпульсу для разьвіцьця беларускай нацыянальнай плыні ў праваслаўі174. I гэта было важнаю прычынаю, чаму ва ўспамінах габрэяў, каталікоў і праваслаўных даваеннай Гародні прысутнічае няшмат беларусаў. Такім чынам, большасьць сем’яў у Гародні, якія паходзілі зь мясцовасьцяў, што ў нацыянальных
169 Черепнца В. ...He потерять связуюіцую ннть: Нсторня Гродненіцнны ХІХ-ХХ стст. в событнях н лнцах. Гродно, 2003. С 242.
170 Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 21; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 69-70.
171 Навіцкі У. Рэлігійнае жыццё Заходняй Беларусі ў міжваеннычас (1921-1939 гг.) // Назаўсёды разам: Да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР / Уклад. У. I. Навіцкі. Мінск, 1999. С. 73.
172 Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 21; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 68-69.
173 Benecke W. Die Ostgebiete... S. 290.
174 Шыбека 3. Нарыс... C. 272.
канцэпцыях разглядаліся як арэал расьсяленьня беларусаў175, у вачах іншых, як і ў сваіх уласных, былі хутчэй рускімі праваслаўнай веры™. Ідэнтыфікацыя зь вераю з аднаго боку і з шырока акрэсьленым расійскім народам з другога не выключала, што беларуская ідэнтьгчнасьць прысутнічала ў форме веданьня пра ўласнае паходжаньне і вясковыя традыцыі. Гэтая неадназначная і даволі звычайная ва ўспрыманьні сучасьнікаў сытуацыя наўрад ці дае падставу і апірышча для аргумэнтаў беларускіх нацыяналістаў177. Паводле дасьледаваньня Андрэя Чарнякевіча, унутраная беларусізацыя Праваслаўнай царквы абмяжоўвалася ў Гародні тлумачальнаю працай аднаго сьвятара, які падчас Першай сусьветнай вайны на кароткі час пераканаў іншых падначаленых япіскапа ў тым, што мэтазгодна праводзіць набажэнствы на беларускай мове. Але ж гэтыя намаганьні неўзабаве заціхлі. Пры гэтым галоўнаю прычынаю затуханьня беларускіх патрабаваньняў было пашыранае супраціўленьне сьвятароў: для большасьці зь іх беларуская опцыя — як моўная, так і палітычная — была непрымальнай178.
Яшчэ адзін ключ да разуменьня сытуацыі і тым самым нэгатыў да праваслаўнага топасу даюць тыя беларусы, якія насуперак стэрэатыпам былі не праваслаўнымі, а каталікамі. Хаця іхны адсотак быў агулам невялікі, аднак калі ў колькасным аналізе вызначыць іхны якасны ўдзел у разьвіцьці беларускай культуры, то нельга прызнаць пераканаўчым аргумэнт пра тое, што яны статыстычна нерэлевантныя, высунуты такімі дасьледнікамі, як Пётар Эбэргарт179. Раньняя фаза этнаграфічнага адкрыцьця беларускага фальклёру праходзіла пры высокім удзеле літаратараў і навукоўцаў, якія жылі ў гарадах, паходзілі з каталіцкай шляхты і яшчэ доўга трымаліся паралельна польскай культуры180, На дадатак фазу пачатковай мабілізацыі ма-
175 Візуалізаваныя на этнаграфічных мапах уяўленьні пра этнічнае дамінаваньне залежаць ад аўтара. Тым ня менш, было пэўнае супадзеньне паміж наступнымі гістарыяграфічнымі працамі, напісанымі з розных пэрспэктыў: Карскнй Е. Ф. Белорусы. В 3 т. Варшава, 1903-1910; Романов Е. Р. Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн. В 2 т. Внльна, 1911-1912. Пасьля Друтой сусьветнай вайны пры выкладзе беларускай гісторьгі зноў і зноў спасылаліся на гэтыя працы. Гл.: Vakar V Bielorussia...; Eberhardt R Przemiany...
176 Mironowicz A. Wplyw wyznan na ksztaltowanie si§ swiadomosci narodowej mieszkancow Bialorusi w XIX wieku // Biaioruskie Zeszyty Historyczne. 2005. № 23. S. 5-17.
177Шыбека 3. Нарыс... C. 126.
178Гісторыя Веларусі... C. 443.
179 Eberhardt P Przemiany... S. 26.
180Булгаков B. йсторня белорусского нацноналнзма. Внльнюс, 2006. С. 83 і наст., 109-141.
саў, якая прыпісваецца перадусім віленскаму асяродку «Нашай Нівы», моцна вызначалі дзеячы з каталіцкіх сем’яў, напрыклад, паэт Янка Купала. Як паказаў Андрэй Чарнякевіч, беларускі палітычны рух у Гародні таксама браў пачатак у асяродзьдзі каталіцкіх сьвятароў, якія адкрылі сваю ідэнтычнасьць як беларусаў або хацелі болып адпавядаць патрэбам вернікаў, што ў штодзённым жыцьці гаварылі не на польскай мове. Увогуле, у Польскай Рэспубліцы дапушчэньне існаваньня беларусаў-каталікоў як магчымай камбінацыі ў статыстыцы было справаю палітычнага значэньня. Магчымасьць спалучаць беларускую мову і рыма-каталіцкую канфэсію ставіла пад пытаньне выразную нацыянальную ідэнтыфікацыю паводле канфэсіі. Польскі бок успрымаў гэта як пагрозу ўласнай нацыянальнай палітыцы. Гэтак, польская дзяржава была зацікаўленая ў тым, каб залічваць усіх каталікоў да палякаў, а асабліва на пераходных з этнічнага гледзішча тэрыторыях, дзе каталікі статыстычна складалі меншасьць181.
Цягам 1930-х гадоў намаганьні польскай аўтакефаліі па стварэньні «праваслаўных палякаў» набылі канкрэтную форму. Можна сыходзіць з таго, што спачатку гаворка ішла пра палітычны лёзунг, каб задаволіць чаканьні польскай дзяржавы. Аднак пасьля вырасла новае пакаленьне праваслаўных, сацыялізаваных ужо ў польскай нацыянальнай дзяржаве. Адпаведна, адной зь іхных родных моваў была польская, і частка іх лічыла сябе палякамі. Тым часам аўтакефалія, якая ўвабралася ў сілу, хацела прадэманстраваць уласную магутнасьць. Зь ініцыятывы праваслаўных вайсковых капэлянаў у Гародні заплянавалі пабудаваць царкву для праваслаўных палякаў162. Імаверна таксама, што закладаньне яе падмурку 3 траўня 1938 году было непасрэдна зьвязанае са зносам праваслаўнай царквы сьв. Аляксандра Неўскага, бо яе разбурылі ў тым жа годзе, хоць спачатку плянавалася перанесьці яе на іншае месца183.