Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
У выніку слабой укарэненасьці сярод мясцовага насельніцтва дзейнасьць беларускіх дзеячоў за межамі турмы не канцэнтравалася ў адным месцы, а была расьцярушаная па ўсім горадзе. У якасьці неафіцыйнага цэнтру аформіўся будынак праваслаўнага манастыра сьв. Барыса і Глеба, эвакуаванага падчас Першай сусьветнай вайны, які даваў дах такім важным інстытуцыям, як Беларускі вучыцельскі саюз, Беларускі пасольскі клюб і Беларуская школьная рада. Да таго ж тут у 1916 годзе адкрылася першая ў Гародні беларуская пачатковая школа152.
Апроч таго, многія актывісты і рэдакцыі беларускіх часопісаў працавалі ў гатэлях гораду. Рэдактура дванаццаці нумароў газэты «Беларусь» ажыцьцяўлялася ў 1919 годзе з гатэля «Пецярбург». У гатэлі «Мэтраполь» у тым жа годзе адбывалася рэгістрацыя добраахвотнікаў у беларускія атрады літоўскай арміі. А ў гатэлі «ІПвайцарыя» цягам чатырох месяцаў 1922 году выходзіла газэта
149 Вашкевіч А., Чарнякевіч А. Польскі Гродна... С. 365.
150 Лнснцын В. За тюремной стеной... С. 240 і наст.
151 Тарашкевіч быў вызвалены ў 1933 годзе ў выніку абмену вязьнямі з Савецкім Саюзам. Пасьля гэтага ён працаваў у Маскве, дзе ў 1937 годзе быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў дзейнасьці «Беларускага нацыянальнага цэнтру» і расстраляны НКУС у студзені 1938 году.
152 Benecke W. Die Ostgebiete... S. 7, 56-61.
«Беларускі шлях». У нейкім сэнсе пакоі гатэляў былі сымбалем плыннасьці, няўстойлівасьці беларускай дзейнасьці і беларускіх дзеячоў, сымбалем іх залежнасьці ад розных уладаў і недахопу падтрымкі сярод мясцовага гарадзкога насельніцтва. Зь іншага боку, яны сьведчаць таксама пра мабільнасьць гэтых дзеячоў і пільнасьць задачаў, якія стаялі перад імі. Гэтак, Антон Луцкевіч як прэм’ер Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай ва ўмовах нямецкай акупацыі, жывучы ў гатэлі «Эўропа» ў 1919 годзе, беспасьпяхова спрабаваў сабраць грошы для паездкі ў Парыж, каб прадстаўляць на Вэрсальскай канфэрэнцыі беларускія інтарэсы153. У гэтых выпадках Гародня была хутчэй запасною палітычнаю пляцоўкай адносна пажаданых беларускіх сталіцаў — Вільні або Менску, занятых ужо прадстаўнікамі іншых дзяржаў.
У адрозьненьне ад «палітычных прадпрымальнікаў» (political entrepreneurs'), якія матляліся паміж гэтымі гарадамі і Варшаваю, каб акумуляваць капітал для сваёй беларускай дзейнасьці, многія мясцовыя беларускія дзеячы паходзілі з навакольных вёсак і прыехалі ў Гародню, каб атрымаць адукацыю. Хаця гэтыя навучэнцы мелі сувязь прынамсі з навакольлем, у самім горадзе яны ўсё ж былі слаба ўкарэненыя. Прыежджыя жылі збольшага на ўскраінах гораду, у недарагіх пакоях або кватэрах, упарадкаваных сваімі сіламі. Іхнае вясковае паходжаньне мела значэньне для ўтрыманьня беларускіх школаў, бо нават у пачатку 1920-х гадоў яны часткова плацілі за навучаньне харчамі, так што навучэнцы прыяжджалі ад бацькоў зь мяхамі мукі, бульбы і гародніны154. Аднак у зьвязку зь невялікаю прапановай у сфэры адукацыі ў Гародні гэтае маладое пакаленьне зболыпага рабіла наступны крок: у хуткім часе яно пакідала Гародню, каб паспрабаваць шчасьця ў Вільні або іншых буйных гарадах. Гэтая флюктуацыя абвастралася яшчэ і дзяржаўнымі рэпрэсіямі. Пасьля забароны «Грамады» некаторыя актывісты вярнуліся ў вёскі. Паводле Андрэя Чарнякевіча, у выніку сярэдні ўзрост беларускіх дзеячоў у Гародні складаў менш за трыццаць гадоў165.
Галоўная слабасьць беларускага руху палягала ў яго малой уплывовасьці ў гарадах. Беларускія дзеячы толькі ў рэдкіх выпадках былі інтэграванымі чальцамі гарадзкога грамадзтва, якія акумулявалі свой эканамічны, культурны і сацыяльны капітал у гарадзкім кантэксьце і цяпер маглі кінуць яго на шалю вагаў для беларус-
153Шыбека 3. Нарыс... С. 209.
154 Benecke W Die Ostgebiete... S. 13.
155 Тамсама. S. 3.
кай справы. Збольшага гэта былі маргінальныя прадстаўнікі, напрыклад, каталіцкага духавенства, прыежджыя навучэнцы і ўжо згаданыя «паліттурысты» з цэнтру. Беларускі рух дадаткова аслабляла ўнутраная дыфэрэнцыяцыя на розныя палітычныя і рэлігійныя кірункі166. Ідэя стварэньня беларускай нацыянальнай дзяржавы мела ў Гародні няшмат прыхільнікаў, бо зьвязаныя з гэтым ігрыярытэты былі нерэлевантнымі або непрымальнымі для шырокіх колаў габрэйскага і каталіцкага, а таксама праваслаўнага істэблішмэнту. Ня ставячы пад пытаньне рэалістычнасьць такой палітычнай праграмы, можна заўважыць, што на парадку дня большасьці гарадзенцаў яна, імаверна, увогуле адсутнічала як опцыя. Беларускія актывісты паміж 1909 і 1939 гадамі ня здолелі сфармуляваць беларускае пытаньне так, каб усе загаварылі аб ім публічна. Зь беларускага гледзіпгча — як у нацыяналістычнай, так і ў савецкай інтэрпрэтацыі — гэтая акалічнасьць тлумачыцца выключна рэпрэсіямі польскай дзяржавы. Тым ня менш, немагчыма патлумачыць недастатковую падтрымку актывістаў з боку гарадзкога насельніцтва выключна дзяржаўнымі стратэгіямі. Тады і беларускі рух, і горад як прастора ўзаемадзеяньня разглядаліся б занадта ізалявана157. У выніку аслабленьня беларускіх дзеячоў і забароны беларускіх структураў у 1930-х гадах такія гарады, як Гародня, былі адрэзаныя ў культурных адносінах ад навакольных вёсак — сяляне, якія там жылі, былі адчувальна менш, чым раней, аб’ектамі падкрэсьлена беларускай агітацыі158.
Аднак для тлумачэньня іманэнтнай слабасьці беларускага нацыянальнага праекту трэба разгледзець яшчэ адзін важны аспэкт, а менавіта папулярнасьць камуністычнай утопіі. У міжваенны час яна адкрыла для многіх гарадзенскіх беднякоў пэрспэктыву па той бок нацыі і рэлігіі, а таксама падпарадкавала іхныя палітычныя дзеяньні пэўнай лёгіцы, у якой беларускаму народу абяцалі вызваленьне і адукацыю на роднай мове. Аднак ключавою мэтай у дыктатуры пралетарыяту было не стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы, і галоўнай перадумовай была не нацыянальная сьвядомасьць як беларуса, а прыналежнасьць да прыгнечанага клясу. У выніку болыпасьць мясцовых камуністаў, актыўных у Гародні ў міжваенны час, па-першае, дзеяла не ў імя беларускае справы. Па-другое, польская дзяржава настолькі пасьлядоўна іх перасьледавала, што ў вачах
156 Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня, 2008. С. 401-404.
157 У выпадку Баранавіччыны Аляксандар Бракель указвае на камбінацыю дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі і пазыцыі яе адрасатаў: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 20; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 68-69.
168Токць C. Беларуская вёска... С. 280.
паліцыі беларускія памкненьні і камуністычная пагроза ішлі рука ў руку, хаця гэта ня надта адпавядала найперш дыфэрэнцыяванаму палітычнаму ляндшафту169. Першая хваля рэпрэсіяў прайшла з канца Першай сусьветнай вайны ажно да 1921-1922 гадоў, калі ў лясах Беласточчыны хаваліся некалькі соцень партызанаў. Яны змагаліся супраць наступстваў Рыскай мірнай дамовы, згодна зь якой усходняя мяжа Польшчы пралягла далёка на ўсход ад Гародні160. Пасьля таго як некалькі дзясяткаў гарадзенскіх камуністаў-беларусаў былі асуджаныя ў 1922 годзе ў выніку «Працэсу 45-ці» ў Беластоку і ў 1925 годзе ў выніку «Працэсу 72-х» у Гародні, дзейнасьць ажыцьцяўлялася збольшага кансьпірацыйна і ў зладжанай супрацы з польскімі і габрэйскімі паплечнікамі.
Пра тое, якія наступствы палітычная дзейнасьць несла як палякам, так і габрэям ды беларусам, можна прачытаць у дзёныгіках і працах Зоф’і Налкоўскай. Падчас свайго знаходжаньня ў Гародні янаўдзельнічалаў працы арганізацыі дапамогі вязьням. Наватулічваючы, што ейныя замалёўкі былі палітычна матываванымі і мелі на мэце паказаць несправядлівасьць палітычнай сыстэмы Польскай Рэспублікі, яны, у адрозьненьне ад пазьнейшых савецкіх твораў пра гераічнае камуністычнае падпольле, дапускаюць таксама высновы, не абгрунтаваныя палітычнымі ідэалёгіямі161. У выніку заўважнай прысутнасьці камуністаў у невялікіх паселішчах Гарадзеншчыны, у вёсцы склалася моцная сэміятьгчная сувязь камунізму і беларускага руху, дарма што ў самой Гародні было няшмат камуністаў, якія б падкрэсьлівалі сваю беларускую нацыянальнасьць162.
У гэтым сэнсе камуністычны рух у Гародні да пачатку Другой сусьветнай вайны быў, нягледзячы на структурную залежнасьць ад СССР і ў выніку гэтай залежнасьці, беларускім, але не нацыянальным рухам. 3 аднаго боку, многія беларускія дзеячы ўспрымалі Савецкі Саюз як адзінага патэнцыйнага партнэра ў барацьбе супраць выразна нацыяналістычнай палітыкі польскай дзяржавы і як гаранта будучага аб’яднаньня беларускіх земляў. 3 другога
109 Тым ня менш, стэрэатып «жыдакамуны» пашыраў на ўсходніх землях Польскай Рэспублікі асацыяцыйную сувязь паміж камунізмам і беларускай этнічнасьцю, якая захоўвалася яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў. Гл.: Sadowski A. Bialystok. Kapital spoleczny mieszkancow miasta. Bialystok, 2006. S. 161; Wierzbicki M. Polacy i Bialorusini w zaborze sowieckim: stosunki polsko-bialoruskie na ziemiach polnocnowschodnich II Rzeczypospolitej pod okupacj^ sowieckq 1939-1941. Warszawa, 2000. S. 70 i наст., S. 276.
160 Шыбека 3. Нарыс... C. 227 i наст.
161 Nalkowska Z. Granica. Warszawa, 1935.
162 Wierzbicki M. Polacy i Bialorusini... S. 25-45.
боку, у самой БССР нацыянальныя канцэпцыі гісторыі, грамадзтва і культуры пачынаючы з канца 1920-х перасьледаваліся як контрарэвалюцыйныя. Палітыкі, навукоўцы і літаратары рабіліся ахвярамі сталінскага тэрору незалежна ад свайго геаграфічнага паходжаньня — з БССР ці Заходняй Беларусі. ,
Гледзячы рэтраспэктыўна, штосьці характэрна беларускае ў асяродзьдзі гарадзенскіх камуністаў палягала хутчэй ва ўзаемадзеяньні камуністычных дзеячоў з розным этнічным і рэлігійным паходжаньнем, якія разам хацелі стварыць новае грамадзтва і былі гатовыя змагацца за яго з польскаю дзяржаваю163. Само існаваньне БССР мела спачатку вялікую прыцягальную сілу для камуністычнага руху на паўночным усходзе Польшчы і мела наступствы таксама для пашырэньня геапалітычнай канцэпцыі «Заходняй Беларусі», якая была ў савецкім бачаньні неад’емнаю часткаю «арэалу расьсяленьня беларусаў». БССР таксама зрабілася, як паказана на прыкладзе Браніслава Тарашкевіча, палітычным прытулкам і месцам атрыманьня адукацыі для тых камуністаў, што зазнавалі перасьлед у Польскай Рэспубліцы як ворагі дзяржавы. Аднак пачынаючы з канцы 1920-х, разам з станаўленьнем сфармаванага пад уплывам сталінізму грамадзкага ладу і хваляў чыстак БССР усё ж страціла для многіх актывістаў у Полыпчы свой статус ратавальнага прыстанішча.