Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
У сваёй тлумачальнай працы Ядкоўскі абапіраўся на распаўсюджанае яшчэ ў XIX стагодзьдзі ўяўленьне пра польскія «ўсходнія крэсы» як апору нацыі:
197 У арыгінале на польскай мове. Гл.: APB. Sygn. 47, k. 194, k. 9.
198Дзякуючы хвалебнаму тону гэтага допісу Юзаф Ядкоўскі сам здаў яго ў архіў Беластоцкага ўпаўнаважанага ў абароне помнікаў.
199 APB. Sygn. 47, k. 194, k. 35.
200 Калекцыя была перанесена ў Стары замак толькі ў 1924 г. Гэты замак быў для Ядкоўскага ўвасабленьнем Вавэлю на Нёмане і здаваўся доказам польскасьці Гародні — перадусім дзякуючы асобе Стэфана Баторыя. Гл.: APB. Urzad Wojew6dzki w Bialymstoku (UWB). Sygn. 194, k. 7-8.
Перадусім музэй мусіць зрабіцца санктуарыем памятак краёвай гісторыі, якія ён будзе захоўваць, дасьледаваць і перадаваць наступным пакаленьням, каб пацьвердзіць адвечную прысутнасьць польскай культуры на крэсах201.
Як вынікае са статуту музэю, Ядкоўскі зьвязваў нацыянальны польскі міт пра ўсход з краязнаўчым падыходам, які ўлічваў значныя адрознасьці ў паходжаньні і складзе мясцовага насельніцтва. У статуце дэфініцыя мэтавага рэгіёну і поля дзейнасьці ўключае былы арэал расьсяленьня балцкага племені яцьвягаў, а таксама прасьцяг, сумежны зь іншымі балцкімі, мазавецкімі і чарнарускімі этнічнымі групамі202. Праўда, тым часам археолягі падчас катэгарызацыі знаходак з гарадзенскіх раскопак прыйшлі да іншых высноваў, і Ядкоўскаму давялося прыняць да ведама, што яны былі створаныя ня тымі групамі, якія стаялі ў цэнтры фармаваньня польскай мовы і нацыі203.
Пры больш уважлівым разглядзе разнастайнай дзейнасьці Ядкоўскага кідаецца ў вочы, што ён, нягледзячы на рыторыку наконт вытокаў нацыі, на практыцы працаваў з большым фокусам на краязнаўства, што адлюстроўвала ўзмацненьне польскай рэгіяналістыкі, якая ахоплівала часткі Польскай Рэспублікі, каб уключаць іх у рамкі нацыянальнай дзяржавы нягледзячы на іх адметнасьці або нават дзякуючы ім204. Гэтак, пад наглядам Ядкоўскага паўстала вялікая калекцыя манетаў ды іншых артэфактаў з розных стагодзьдзяў, калі Гародня не належала да Рэчы Паспалітай. У практыцы музэю катэгорыі вельмі хутка перамешваліся. Залі, прысьвечаныя археалёгіі ды геалёгіі, месьціліся па суседзтве з залямі з прадметамі рэлігійнага культу, старым адзеньнем ды іншымі этнаграфічнымі помнікамі. Сярэднявечная зброя і рыштунак выстаўляліся побач з сакральным росьпісам па дрэве, старадаўнімі помнікамі прыкладнога мастацтва і творамі тагачаснага мастацтва. Прычына палягала ў тым, піто Ядкоўскі, гэты дзейны абаронца помнікаў часоў Рэчы Паспалітай, па сумяшчальніцтве кіраваў у ваяводзтве яшчэ і аддзелам культуры і мастацтва. Варта ўвагі ў гэтым выпадку тое,
201У арыгінале на польскай мове: Jodkowski J. Muzeum w Grodnie. Zarys dziejow powstania i rozwoju. 1920-1922. Grodno, 1923.
202 APB. Sygn. 47, k. 194, k. 15.
203 Археалогія Беларусі. У чатырох тамах. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі. Пад рэд. М. М. Чарняўскага, А. Г. Калечыц. Мінск, 1997. С. 1-49.
204 Лабачэўская В. Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі. Мінск, 1998. С. 185.
POWIATGR,ODZIESISK1
S/an
JfratfhUt
‘,>5j!Q^lntf£unria
ІкЛотк»
WaatlMk Urifdt;
Inspector UMsLo t
9. У 1926 годзе Юзаф Ядкоўскі падрыхтаваў падарунак польскага народу Злучаным Штатам Амэрыкі да 150-годзьдзя незалежнасьці, якіўтрымліваў 5 мільёнаў подпісаў. Гэта быў мастацкі блянк зь пячаткамі ўсіх рэлевантных установаў Гарадзенскага павету: павятовай рады, адміністрацыі, паліцыі, войска, судовай сыстэмы, тытунёвай фабрыкі, мытнай інспэкцыі, школаў, а таксама каталіцкай, габрэйскай і эвангелісцкай супольнасьцяў. He ставала праваслаўнага кірунку.
што Ядкоўскі настаяў на тым, каб выконваць гэтую функцыю з Гародні205. I іншым выпадку такі размах дзейнасьці быў бы, напэўна, немагчымы.
Ядкоўскі быў палкім мясцовым патрыётам, для якога захаваньне кожнага сакральнага будынку было такім жа важным, як прадухіленьне будаваньня сучасных трансфарматарных будак на цэнтральнай плошчы імя Стэфана Баторыя206. Ён быў гатовы змагацца зь ветракамі бюракратыі, неразуменьня і невуцтва, бо для яго зь мінулым Гародні было зьвязанае вышэйшае наканаваньне, чым тое, што ён хацеў зьдзейсьніць у сучаснасьці. У 1923 годзе Ядкоўскі прадставіў тонкую брашуру зь першым выкладам гісторыі Гародні і надалей намагаўся павышаць турыстычную прыцягальнасьць рэгіёну207, які ён сам аб’езьдзіў, ратуючы каштоўныя кнігазборы былых кляштараў. У межах сваіх сьціплых магчымасьцяў ён клапаціўся пра зьберажэньне такіх культурных помнікаў, як каралеўскі замак, якому ў выніку разьмяшчэньня на беразе ракі пагражалі падмыў і апоўзень208. Асабліва блізкай ягонаму сэрцу была царква сьвятых Барыса і Глеба, пабудаваная на Калоскім узгорку. Гэта быў найстаражытнейшы захаваны архітэктурны помнік рэгіёну, і Ядкоўскі дамогся пабудовы для яго ахоўнага муру209.
Аднак сапраўдным выпрабаваньнем ягоных кампэтэнцыяў у справе лякальнай спадчыны паслужылі незвычайныя археалягічныя знаходкі на дзядзінцы Старога замку. Раскопкі там ён пачаў у 1932 годзе і непрафэсійна кіраваў імі, пакуль у 1936 годзе яго цалкам не адсунулі ад гэтай справы на падставе ягонай недастатковай навуковай кваліфікацыі і росту зацікаўленасьці ў ягоных знаходках з боку варшаўскіх спэцыялістаў210. Тое, што пазьней кваліфікавалі як культавыя збудаваньні заходняй пэрыфэрыі Кіеўскай Русі, Ядкоўскі з прычыны нястачы базавых ведаў і адукацыі палічыў будынкамі варагаў. Аднак нават гэтая інтэрпрэтацыя ня ўпісвалася
205 Przeglad statystyczny... S. 148.
206 APB. Sygn. 47, k. 248, k. 1-9.
207 Jodkowski J. Grodno...; Jodkowski J. Grodno i okolice. Jeziora Augustowskie i Suwalszczyzna. Przewodnik turystyczny. Grodno, 1934.
208 APB. Sygn. 47/245, k. 3-12. Падобныя пагрозы Ядкоўскі адкрыў у сувязі зь перабудовай Новага замку і рэстаўрацыяй Фары Вітаўта. Гл. Jodkowski J. Punkt wyjscia I I Nadniemienski Kurier Polski. 1924. № 57. S. 1; Jodkowski J. Protest II Nadniemienski Kurier Polski. 1925. № 272. S. 1-2.
209 APB. Sygn. 47/256, k. 4-6; sygn. 47, k. 247, k. 25.
210 Hoppe S. Jozef Jodkowski // Polski Slownik Biograficzny. T. 11. Wroclaw, 1964-1965. S. 258-259.
ў нацыянальную інтэрпрэтацыю Гародні як апоры польскасьці211. Пашыраць польскасьць для Ядкоўскага, такім чынам, азначала не выцясьняць лякальныя рэфэрэнцыі або расійскую ці іншую не адназначна польскую спадчыну, а інтэграваць яе ў польскі нацыянальны наратыў пра стары, багаты, разнастайны ўсход, у якім Гародня займала асаблівае месца212.
Ядкоўскі працаваў у згодзе са сваімі перакананьнямі і пры гэтым не баяўся канфліктаў зь мясцовай або беластоцкай адміністрацыяй. Тым ня менш, у ягоных поглядах адлюстроўвалася імкненьне ўславіць акурат польскую Гародню. Ягоныя дзеяньні кіраваліся ўяўленьнем, што гэты горад уяўляе сакральнае месца для нацыі, у якім асобныя будынкі належыць разглядаць як сьвятыні. Гэтак Ядкоўскі зрабіўся сапраўдным апалягетам польскага гораду Гародні. Тым ня менш, гэтая нацыянальная ўстаноўка не замінала яму займацца (рэ)каструяваньнем краёвай гісторыі, у якой праяўляліся ня толькі этнічна польскія элемэнты. Выгнаньне са створанага ім самім польскага раю адбылося акурат у той час, калі палянізацыя ягонага гораду набывала ўсё больш аўтарытарныя формы, а адкрыты польскі нацыяналізм насаджаўся дзяржаўнымі структурамі насуперак інтарэсам іншых групаў213.
1.3.2 Дзейнасьць Войска Польскага ў зьвязку з 400-гадовым юбілеем Стэфана Баторыя
Пры пошуку саюзьнікаў у барацьбе за захаваньне культурных помнікаў і стварэньне польскіх месцаў памяці Ядкоўскі нярэдка сутыкаўся з камандзірам штабу корпусу III Войска Польскага. Раскватараваныя тут вайсковыя часьці таксама былі зацікаўленыя ў тым, каб зьвязаць рыторыку нацыянальнай дзяржавы зь мясцовымі рэаліямі, каб тым самым падкрэсьліць сацыялізацыйную ролю войска. Генэрал Леан Бэрбэцкі распарадзіўся аказваць усялякую падтрымку пры перадачы Старога замку з вайсковых рук на балянс
211 Пры гэтым для яго ў гэты час не было падстаў разглядаць Гародню як беларускі горад, паколькі ў польскай гістарыяграфіі сыстэматычна адмаўлялася ўяўленьне пра нацыянальную адметнасьць сялян або іх уплыў на гарадзкое грамадзтва. Гл. да гэтага пытаньня: Lindner R. Historiker... S. 118-124; Лінднэр Р. Гісторыкі іўлада... С. 118-123.
212 Гостев А.П., Швед В.В. Кронон... С. 165-166.
213 Андрэй Чарнякевіч нават сьцьвярджае, што гісторыя польскай Гародні канчаецца ў 1936 годзе са звальненьнем Ядкоўскага. Хоць Чарнякевіч і мае тут рацыю ў дачыненьні да лякальнай гістарычнай палітыкі, аднак ён у сваім аналізе ня згадвае войска, школы ды іншыя дзяржаўныя ўстановы — там польскае Гродна ў сэнсе, нададзеным Ядкоўскім, існавала прынамсі да верасьня 1939 году. Гл.: Вашкевіч А., Чарнякевіч А. Польскі Гродна... С. 366.
музэю. Прадстаўнік войска ўваходзіў у музэйную раду. Апроч таго, жаўнеры былі накіраваныя для рэстаўрацыі хрысьціянскіх помнікаў архітэктуры, што апынуліся ў аварыйным стане214.
Гэта асабліва праявілася пры сьвяткаваньні 400-х угодкаў нараджэньня караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, бо яно дало публічны штуршок для таго, каб польская самасьвядомасьць магла выявіцца ва ўзаемадзеяньні паміж афіцыйнымі ўстановамі і ангажаванымі гараджанамі. У адмыслова надрукаваным да гэтай нагоды юбілейным выданьні можна пабачыць, што значылі гэтыя ўгодкі для вайскоўцаў215. Цэнтральнае месца ў выданьні займаюць заклікі мацаваць польскую дзяржаву, бараніць тэрытарыяльны статус-кво і захоўваць польскі дух супраціву ворагам на ўсходзе. Гераічная рыторыка, якая гэта суправаджала, адсылала адначасова да 400-х угодкаў нараджэньня караля, які памёр у Гародні, і да 15-гадовага юбілею ўтварэньня Польскай Рэспублікі216.
Гэтак нацыянальны мэтанаратыў упісваўся таксама ў лякальную гісторыю і ў «міт крэсаў». Гэта можна разумець як частку працэсу афармленьня польскага ляндшафту памяці. Хоць Гародня і згадвалася падчас яго фармаваньня на пачатку XIX стагодзьдзя, аднак гэты горад ня граў у ім цэнтральнай ролі, нягледзячы на значэньне як каралеўскай рэзыдэнцыі і месца правядзеньня кожнага трэцяга сойму Рэчы Паспалітай. Можна прывесьці аргумэнт, што Гародня месьцілася задалёка на поўначы гэтага ляндшафту памяці, які пачынаў фармавацца на паўднёвым усходзе217. Але супраць гэтага гаворыць рэлевантнасьць творчасьці Адама Міцкевіча, якая ў першай палове XIX стагодзьдзя была моцна зьвязаная з рэгіёнам паміж Вільняй і Наваградкам, дзе Гародня была трэцім цэнтрам, У другой палове XIX стагодзьдзя да гэтага дадалася творчасьць пісьменьніцы Элізы Ажэшкі. Ейны раман «На Нёмане» зрабіўся часткаю польскага літаратурнага канону218. Разам з тым Гародня надалей была важным месцам у тым культурным ляндшафце, які разумеўся як неад’емная частка польскай дзяржавы, што знайшло адлюстраваньне ў прадмове да юбілейнага выданьня пры апісаньні дасягненьняў Польскай Рэспублікі: