Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
214 APB. Sygn. 47, k. 7-15, k. 194.
215 Mozolewski A. Z okazji 400-ej rocznicy urodzin wielkiego krola Stefana Batorego. Grodno, 1933.
216 Тамсама. S. 2.
217 Kolbuszewski J. Kresy. Wroclaw, 1995.
218 Orzeszkowa E. Nad Niemnem. Warszawa, 1888.
Мы зноў акрыялі духам дзякуючы разуменьню нашых велічных здабыткаў за мінулыя 15 гадоў. Гэта крыніца нашай сілы, аснова польскай дзяржавы, якой яе хацеў бачыць Баторы і якой ён прысьвяціў сваё жыцьцё219.
Створаныя з нагоды юбілею Баторыя рэфэрэнцыі ня мелі нічога супольнага ні з пэрыядам праўленьня гэтага караля, ні з часамі Расійскай імпэрыі, калі Гародня з польскай пэрспэктывы належала да забраных земляў, бо яна была разьмешчана ў гістарычнай Літве. Адсылка да Новага часу служыла аўтарам выключна для доказу велічы польскай нацыі. Доўгае расійскае панаваньне і яго наступствы, наадварот, замоўчваліся. Агулам гэтыя тэксты ўтваралі нацыянальны наратыў, які ставіў жыцьцё Баторыя на адну роўніцу з паўстаньнямі XIX стагодзьдзя і заняцьцем Гародні пасьля адступленьня бальшавікоў. Гэтая повязь вякоў, паводле аўтараў, прасочвалася ажно да вайскова-патрыятычнага выхаваньня ў сучаснасьці. Яна праяўлялася ў дзейнасьці Таварыства аховы помнікаў, школы і музэю220. Такое самасьцьвярджэньне ў тэрмінах нацыянальнай гісторыі не было спэцыфічна гарадзенскаю зьяваю, аднак тут яго суправаджала ўсёбсяжнае замоўчваньне культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, якое было важнаю часткаю Рэчы Паспалітай. Бо Гарадзеншчына, урэшце, належала да ВКЛ, а не да Каралеўства Польскага. Апроч гэтага, у Цэнтральнай Эўропе 1930-х гадоў з наратыву звычайна выключаліся групы насельніцтва, якія не ўспрымаліся як тытульная нацыя той ці іншай дзяржавы. Аўтары юбілейнага выданьня, натуральна, абыходзілі ўвагаю той факт, што гэтыя групы насельніцтва ў Гарадзенскім павеце складалі прынамсі палову жыхароў. Аўтарам было дастаткова ўпэўненасьці, што Гародня — гэта польскі горад221.
1.3.3	Архітэктурныя зьмены ў сакральных будынках як сымбалічны акт
Мэтамарфозу цэнтральнага каталіцкага касьцёла, асьвечанага ў XIV стагодзьдзі як касьцёл сьвятой Маці Божай, можна інтэрпрэтаваць як гістарычную прыкмету (рэ)палянізацыі Гародні. Спачатку касьцёл быў пабудаваны з дрэва, але пры Стэфане Баторыі ў 1584 годзе яго ўзьвялі з каменю — з гатычнымі рысамі і рэнэсансавымі формамі. У наступных стагодзьдзях касьцёл быў моцна зьменены і ў XVII стагодзьдзі перабудаваны ў стылі барока. Пасьля
219 У арыгінале на польскай мове: Mozolewski A. Z okazji 400-ej rocznicy... S. 3.
220 Тамсама. S. 1-24.
221 Клясыфікацыю крыніцаў лякальнага антысэмітызму гл. у: Вашкевіч А., Чарнякевіч А. Польскі Гродна... С. 353 і наст.
таго як згодна з рашэньнем сойму ад 1793 году Гародня зрабілася часткаю Расійскай імпэрыі, у 1804 годзе самы вялікі сакральны будынак паміж Вільняй і Варшавай зрабіўся праваслаўнаю царквою. У 1807 годзе яе асьвяцілі як Сафійскі катэдральны сабор, і гэты храм больш за сто гадоў выкарыстоўваўся губэрнатарам Паўночна-Заходняга краю, царскай арміяй і самой Праваслаўнаю царквою222. Пасьля таго як пажар моцна пашкодзіў будынак у 1892 годзе, яго праз чатыры гады перабудавалі ў псэўдарускім стылі паводле праекту М. Чагіна223. Гэты псэўдарускі эклектычны стыль выконваў у канцы XIX стагодзьдзя функцыю рэпрэзэнтацыі імпэрскай улады па ўсёй царскай Расіі. Пры гэтым на літоўскіх землях, толькі нядаўна анэксаваных Расеяй, гэты стыль пасьля забароны Ўніяцкай царквы і падаўленьня паўстаньня ў 1863 годзе атрымаў асаблівае сымбалічнае значэньне ў барацьбе за выцясьненьне каталіцызму.
Праваслаўны сабор атрымаў пяць вежаў-цыбулін і мноства нэабізантыйскіх дэкарацыйных элемэнтаў. Калярыстыка будынку цалкам зьмянілася. Да яго дадалі больш адпаведныя праваслаўнаму царкоўнаму ансамблю элемэнты, павысілі купал, зьменшылі і закруглілі вокны. I так ужо моцна зьменены будынак канчаткова страціў свае прапорцыі, калі на дадатак да апсіды істотна павысілі званіцу. У выніку бачны здалёк храм сымбалізаваў расійскую прэтэнзію на панаваньне — двухаблічную, як Янус, у асобе цара і Маскоўскага патрыярхату. Гэтая прэтэнзія праяўлялася ў кожнай новай праваслаўнай царкве ў пераходнай зоне паміж каталіцызмам і праваслаўем, за якую ўвесь час вялася барацьба. Праўда, такая сымболіка мела асаблівую рэлевантнасьць для закладзенай Вітаўтам сьвятыні. Храм быў пабудаваны на ўдалым з горадабудаўнічай пэрспэктывы месцы і арыентаваўся на найважнейшыя зрокавыя восі Гародні.
Было відавочна, што такая прэтэнзія не была прымальнай для адроджанай польскай дзяржавы. Пасьля вяртаньня гэтага будынка Каталіцкаму касьцёлу ў 1920 годзе Войска Польскае выкарыстоўвала яго як гарнізонны касьцёл. У 1923 годзе яго перабудавалі паводле праекту бюро Гэнэбэрга. Вынік можна апісаць як дэмантаж псэўдарускіх элемэнтаў. Натуральна, зьніклі купалы-цыбуліны, якія для каталікоў на ўсіх «крэсах», але асабліва ў Варшаве служылі сымбалем расійскага панаваньня; зьнеслі таксама вежу і прыбралі
222 Мілінкевіч А., Пашэнда Е. Гродзенскі фарны касцёл // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3 / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. Мінск, 1996. С. 142.
223 Патліс В. В. Фара Вітаўта // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 702; Черепнца В. He потерять... С. 227.
10. Рымска-каталіцкая Фара Вітаўта ў 1880-х гадах.
11. Праваслаўны Сафійскі сабор падчас Першай сусьветнай вайны. Здымак каля 1916 году.
Grodno Kosctdl Gornizonowy.
12.	Пасьля перабудовы гэтага будынку паўстаў гарнізонны касьцёл. Здымак каля 1930 году.
некаторыя дэкарацыйныя элемэнты224. Скончаная ў 1935 годзе другая перабудова гарнізоннага касьцёла, праведзеная Оскарам Сасноўскім, ачысьціла гатычныя формы будынка, адкрыўшы часткова замураваныя вокны, вызваліўшы карніз ад рэштак ранейшых перабудоваў і рэалізаваўшы новую канструкцыю даху226. Арыгінальная канструкцыя захавалася толькі на нешматлікіх гравюрах, таму не было дакладных праектаў для гістарызацыі касьцёла. Сасноўскі ў дамове са сваім замоўцам прыняў рашэньне не вяртаць сьвятыню да стану перад наданьнем рысаў праваслаўнай царквы226. Вежы былі пераробленыя ў раманскім стылі, апоры былі ўмацаваныя — па сутнасьці, Сасноўскі тым самым візуальна падкрэсьліў сярэднявечны корпус будынка, якога да таго часу ў такім выглядзе не існавала227. У выніку аптьгчна была дасягнутая сувязь з каталіцкім касьцёлам — цяпер гарнізонны касьцёл і разам з тым былую Фару Вітаўта можна было здалёк бачыць і распазнаваць як каталіцкі храм. А каталіцкі касьцёл азначаў польскі касьцёл.
Знос праваслаўнай царквы сьв. Аляксандра Неўскага ў 1938 годзе трэба разглядаць на фоне неаднаразовай перабудовы гарнізоннага касьцёла. Пабудаваная ў 1869 годзе царква была часткаю дзяржаўных захадаў для ўмацаваньня праваслаўя на захадзе Расійскай імпэрыі пасьля падаўленьня паўстаньня 1863 году. Афіцыйна сьвятыня была прысьвечаная памяці пра замах на Аляксандра II. Царква будавалася на мясцовыя ахвяраваньні, сабраныя літоўскім мітрапалітам і віленскім губэрнатарам228. Будоўля была часткаю сымбалічнай палітыкі для ўмацаваньня Рускай праваслаўнай царквы. Апошняя разумелася як інструмэнт царскага панаваньня, які мусіў працаваць на аслабленьне ўплываў каталіцкіх землеўласьнікаў, сьвятароў ды іншых польскіх дзеячоў. Гэтая лёгіка абапіралася на маніфэстацыю палітычнай улады праз рэлігійную прысутнасьць. Незалежна ад таго, наколькі пасьпяховай была гэтая стратэгія сярод вернікаў, пасьля Першай сусьветнай вайны
224 Мноства паштовак пацьвярджае зьмены выгляду храму. Нават у савецкім даведніку па Гародні за 1989 год паказаны стан 1922 году, калі два купалы-цыбуліны ўжо прыбралі, але яшчэ можна бачыць элемэнты фасаду ў псэўдарускім стылі. Гл.: Гродно. Энцнклопеднческнй справочннк / Редкол.: Н. П. Шамякнн н др. Мннск, 1989. С. 68.
225 Кушнярэвіч A. М., Мілінкевіч А. У., Пашэнда Е. Гродзенскі фарны касцёл //Беларуская энцыклапедыя / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 5. Мінск, 1997. С. 439-440.
226 Патліс В. В. Фара Вітаўта... С. 702.
227 Loza S. Architekci і budowniczowie Polski. Warszawa, 1954. S. 286.
228 Черегшца B. He потерять... C. 225.
13. Праваслаўная царква сьв. Аляксандра Неўскага на пляцы Свабоды (польск. Plac Wolnosci) да зносу. Здымак першай паловы 1930-х гадоў.
і ўключэньня гэтага абшару ў склад польскай дзяржавы адбылася зьмена рэлігійных вехаў, што, аднак, захавала ўяўленьне пра рэпрэзэнтацыйнае перапляценьне рэлігіі ды ўлады229. Калі ў канцы XIX стагодзьдзя магло ісьціся пра імпэрскую палітыку для блякаваньня разьвіцьця нацыянальных рухаў на пэрыфэрыі, то ўжо з 1905-га (самае позьняе з 1919 году) можна канстатаваць моцную нацыяналізацыю рэлігійнага дыскурсу230.
Калі абставіны зносу царквы сьв. Аляксандра Неўскага вясною 1938 году можна разглядаць найперш зь лякальнай пэрспэктывы, то гэты працэс праходзіў ня без ініцыятывы або талераваньня з боку польскай дзяржавы. Мэту ліквідацыі сьлядоў расійскага панаваньня дзяржаўныя дзеячы ня толькі пастулявалі — яна пачалася ў 1930-х гадах. Гэтак, у 1938 і 1939 гадах прайшлі масавыя акцыі, ахвярамі якіх былі дзясяткі сакральных будынкаў там, дзе праваслаўе і каталіцызм з асаблівай непрымірымасьцю
229 Weeks Т. R. Nation and State in Late Imperial Russia. Nationalism and Russifica­tion on the Western Frontier, 1863-1914. DeKalb, 1996.
230 Смалянчук A. Паміж краёвасцю i нацыянальнай ідэяй. Польскі pyx на беларускіх і літоўскіх землях, 1864 люты 1917 г. Санкт-Пецярбург, 2004.
супрацьстаялі паміжсобку, бо змагаліся за ляяльнасьць адных і тых жа вернікаў.
Да зносу царквы пастановай гарадзкой рады гэтае пытаньне два гады абмяркоўвалася ў розных газэтах. Сярод аргумэнтаў на карысьць зносу называлася ня толькі падзеньне колькасьці праваслаўных вернікаў, але і болып актыўны рух транспарту, якому з прычыны разьмяшчэньня царквы пасярод пляцу Свабоды (польск. Ріас Wolnosci) даводзілася яе аб’яжджаць. Пляц Свабоды ляжаў у цэнтры новага гораду; у яго задняй частцы стаяў помнік свабодзе ў памяць пра ахвяраў савецка-польскай вайны 1919-1920 гадоў, на якім каменны арол сымбалічна распраўляў свае крылы. Апроч гэтага, гучаў аргумэнт, што царква эстэтычна ня ўпісваецца ў аблічча гораду і што яна ёсьць помнікам няволі231. Такім чынам праводзілася простая сувязь з часамі Расійскай імпэрыі, а праваслаўе і расійская дзяржаўнасьць зьвязваліся з нацыянальнаю памяцьцю пра задушаныя паўстаньні XIX стагодзьдзя, што служыла кантрастам з памяцьцю пра змаганьне супраць бальшавікоў пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны.