Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
Ейнай творчасьці былі ўласьцівыя моцныя нацыянальныя сантымэнты. Аднак тэматычна ейны фокус выходзіў далёка за межы этнічна польскага насельніцтва і яго інтарэсаў. Гэтак, яна — прынамсі часткова — ураўнаважвала ўласныя нацыянальныя памкненьні рэчаіснасьцю свайго асяродзьдзя. У такіх раманах, як «Хам» або «На Нёмане», беларускія сяляне паказаныя са сваімі моўнымі асаблівасьцямі. Наступствы мадэрнізацыі для сьвету лі-
241 Ліст да Паўла Паўловіча ад 3 лютага 1889 году. У арыгінале на польскай мове: Orzeszkowa Е. Listy zebrane. Т. 12. Wroclaw, 1971. S. 137.
242 Romanowski A. Pozytywizm na Litwie. Polskie zycie kulturalne na ziemiach litewsko-bialorusko-inflanckich w latach 1864-1904. Krakow, 2003.
тоўскіх габрэяў наўпрост разглядаюцца ў такіх творах, як «Мэер Юзафовіч». Габрэі ў творах Ажэшкі не паказваліся чыста карыкатурна, што было звычайным для ейнага часу, а таму абедзьве рэлевантныя для Гародні групы маглі прынамсі часткова ўбачыць сябе ў творчасьці пісьменьніцы. Гэты інклюзіўны падыход прывёў да таго, што нават праз дваццаць гадоў пасьля сьмерці пісьменьніцы зь ёй ідэнтыфікавалі сябе ня толькі каталікі. На дадатак творы Ажэшкі мелі дакумэнтальную каштоўнасьць. Апісваючы сваё асяродзьдзе з тымі васількамі, тым парывам ветру і тою былінкаю, яна сама стварала багаты літаратурны ляндшафт памяці і пакідала нашчадкам магчымасьць зрабіць яго сваім пунктам суаднясеньня і ўпісаць сябе ў яго.
Дзякуючызначэньню ейнагараману «НаНёмане», якое выходзіла далёка за межы Гародні, у Польскай Рэспубліцы ейная творчасьць папулярызавалася на дзяржаўным узроўні. Гэта праяўлялася перадусім на ўроках польскай літаратуры ў дзяржаўных школах і ў камплектаваньні публічных бібліятэк, якія цяпер запаўняліся ўсім тым, што раней было забаронена як польскі культурны здабытак. Творчасьць Ажэшкі ўжо тады належала да канону пазытывізму, за першынство ў якім яна здаўна супернічала з Баляславам Прусам. Канцэнтруючыся на арганічнай працы Ажэшкі, з-пад увагі выпадала яе супярэчлівае стаўленьне да такіх польскіх цэнтраў, як Варшава і Кракаў, дзе шмат хто ўсё жыцьцё лічыў яе сяброўкаю Расіі.
Незалежна ад або нават у кантрасьце з гэтым спрашчэньнем і абурэньнем, маўляў у творах Ажэшкі недастаткова польскіх галасоў у русіфікаванай сучаснасьці канца XIX стагодзьдзя, ейныя апавяданьні і раманы пасьля Першай сусьветнай вайны чыталі ня толькі дзеці з каталіцкіх сем’яў, чые бацькі цяпер карысталіся ў горадзе сваімі гістарычнымі правамі і пераважалі ў дзяржаўнай і гарадзкой адміністрацыі. Гэтак жа актыўна ейныя творы ўспрымалі праваслаўныя і габрэйскія школьнікі. Хася Бяліцкая ўспамінае: «У нас нарэшце пачаліся заняткі па польскай мове. Я пайшла ў гарадзкую бібліятэку і праглынула ўсё, што знайшлося — у тым ліку шмат твораў Элізы Ажэшкі»™. Падобныя ўспаміны дзяцей з праваслаўных і габрэйскіх сем’яў сьведчаць пра тое, што сацыялізацыя ў польскіх школах ужо правяла польскі канон у грамадзкае жыцьцё. Гэты канон у выпадку Элізы Ажэшкі не абавязкова выклікаў антаганізм паміж рознымі групамі насельніцтва244.
243 Інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане (Ізраіль) 4 сьнежня 2004 году.
244 Інтэрвію з М. Шаўчэнкай, праведзенае ў Гародні 4 красавіка 2006 году; інтэрвію з А. Навумюком, праведзенае ў Гародні 14 чэрвеня 2006 году.
14. Былы дом Элізы Ажэшкі і партрэт пісьменьніцы на паштоўцы, каля 1920 году.
Апроч гэтага недзяржаўны культ пісьменьніцы яіпчэ ў 1920 годзе атрымаў свой працяг дзякуючы заснаваньню Таварыства Элізы Ажэшкі. Спачатку ідэя палягала ў тым, каб заапекавацца і ейнаю спадчынай, і адкрыць ейную творчасьць ва ўсёй паўнаце. Да задачаў таварыства належала падрыхтоўка да друку неапублікаваных раней лістоў і п’есаў. Але неўзабаве ўспыхнулі дэбаты з гарадзкой адміністрацыяй вакол усталяваньня помніка і новага будынку тэатру, які прапаноўвалася назваць у гонар пісьменьніцы. Гэтак, у 1929 годзе са сьвяточнаю вечароваю праграмай быў адкрыты помнік аўтарства Рамуальда Зэрыха, які памясьціў бюст Ажэшкі на просты канструктывісцкі гранітны пастамэнт. Месца было выбрана адмыслова. Помнік стаяў зусім побач з тэатрам з Тызэнгаўзавага ансамблю ў цэнтральным гарадзкім парку, які тады яіпчэ называўся «Швайцарскаю далінаю». Як запэўніваў Юзаф Ядкоўскі ў надрукаваным ім юбілейным выданьні, памяць пра Элізу Ажэшку парознаму прысутнічае ў Гародні, але помнік — гэта асаблівы знак павагі ўсіх жыхароў гораду248. Пра абмежаванасьць сілаў і падтрымку ініцыятывы гараджан з боку гарадзкой адміністрацыі сьведчыць
245 Jodkowski J. Pami^tki ро Elizie Orzeszkowej «W hoMzie Elizie Orzeszkowej». Grod
no, 1929.
тая акалічнасьць, што плянаваны новы будынак тэатру ў гонар Ажэшкі так ніколі і не пабудавалі. Замест гэтага ейным імем назвалі пабудаваны яшчэ ў XVIII стагодзьдзі гарадзкі тэатар.
Ажэшка тым самым зрабілася гістарьгчным прыкладам грамадзянскай заангажаванасьці. 3 аднаго боку, дзяржава рабіла спробы выкарыстаць ейныя творы для польскага наратыву пра гісторыю рэгіёну, факусуючы ўвагу на польскіх рэфэрэнцыях. 3 другога боку, у ейных творах утрымліваўся інтэграцыйны падыход, які прывёў да іх шырокага засваеньня за межамі нацыянальнага наратыву. У гэтым сэнсе яна была «тутэйшай і адной для ўсіх»246.
1.4 Падсумаваньне: Падзеленыя гарадзкія прасторы
Разгляд Гародні ў два дзесяцігодзьдзі паміж сусьветнымі войнамі выяўляе шэраг амбівалентнасьцяў. Як правінцыйны горад на паўночным усходзе Польскай Рэспублікі, Гародня страціла значную долю адміністрацыйнага і эканамічнага значэньня на карысьць цэнтру ваяводства — Беластоку. Хаця культурна Гародня заставалася ў цяні Вільні, горад зь яго тэатрам, грамадзкімі аб’яднаньнямі і рэлігійнымі ўстановамі быў важным культурным цэнтрам для свайго найбліжэйшага навакольля. Пасьля ўваходу ў склад наваўтворанай Польскай Рэспублікі значэньне Гародні падкрэсьлівала разьмяшчэньне ў ёй штабу корпусу III і камандуючага 85-га пяхотнай дывізіі імя Стэфана Баторыя. Прадстаўнікі афіцэрскага складу, нароўні з чыноўнікамі адміністрацыі, былі найважнейшымі мясцовымі носьбітамі нацыянальных польскіх установак.
У той жа час Гародня не была памежным горадам. Замест гэтага яна вылучалася разьмяшчэньнем у пераходнай зоне. Гаворка ішла пра цэнтар аграрнага рэгіёну, які характарызаваўся наслаеньнем кулыурных уплываў каталіцызму, праваслаўя і юдаізму. Таму, нягледзячы на ўсе спробы гарадзкой адміністрацыі прысвоіць гарадзкія прасторы, у Гародні надалей можна было знайсьці прыкметы гораду з гістарьгчнай Літвы, сфармаванага пад моцным уплывам сваіх дачьшеньняў з навакольлем. Інкарпарацыя ў польскую нацыянальную дзяржаву натыкнулася на абмежаваньні ў выглядзе навакольля, населенага сялянамі ня толькі каталіцкага, але і праваслаўнага веравызнаньня. Дый і сам горад быў маяком польскасьці толькі ва ўяўленьні такіх польскіх дзеячоў, як Юзаф Ядкоўскі і афіцэраў Войска Польскага.
У Гародні існавалі добра структураваныя і падзеленыя гарадзкія прасторы, напрыклад, гарадзкі тэатар і публічная бібліятэка, якія
248 Мусіенка С. П. Пісьменніца з Прынёманскага краю // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 245-251.
ахоплівалі вышэйшыя слаі габрэйскай і хрысьціянскай буржуазіі і шляхты. Аднак нястача інтэграцыйных ідэнтыфікацыйных прапановаў — асабліва для бяднейшага габрэйскага і праваслаўнага насельніцтва — прыводзіла да таго, што культурны ляндшафт Гародні складаўся з мноства адасобленых адна ад адной прастораў, якія нярэдка існавалі паралельна ў адным гарадзкім квартале або ў адных і тых жа дамах. Але нават калі ўзяць пад увагу разнастайныя напружаньні і пагром 1935 году, нельга казаць пра цалкам расколаты горад. Узаемасувязі ў эканоміцы, адукацыі і культуры былі надта шчыльнымі, нават калі яны ператварылі ў гарызантальную супольнасьць гараджанаў далёка ня ўсіх гарадзенцаў.
Польская дзяржава прапаноўвала Гародні моцны гістарычны наратыў, які праз нацыянальную оптыку нагадваў пра горад вялікіх князёў, каралёў і соймаў. Гэты ракурс адносна пасьпяхова прапагандавалі паасобныя польскія дзеячы. Пры гэтым у публічнай прасторы не было месца для наратыву нацыянальных меншасьцяў, якія ў Гародні складалі нашмат больш за палову насельніцтва. Яны былі рэпрэзэнтаваныя толькі ў ізаляваных прасторах, напрыклад, габрэйскай супольнасьці або на могілках паасобных канфэсій. Наогул, Гародня вызначалася супрацьстаяньнем і суіснаваньнем канкурэнтных наратываў ды інтарэсаў розных жыхароў.
У гэтай канстэляцыі беларускія дзеячы — з прычыны сваёй слабой прысутнасьці і дзяржаўнай палітыкі — да 1939 году адыгрывалі толькі маргінальную ролю. Ужо ў міжваенны час ва ўспрыманьні як саміх гараджанаў, так і вясковых сэзонных работнікаў і хатняй прыслугі вызначальнаю была сувязь беларускага руху з традыцыямі, каштоўнасьцямі і гаворкамі вёскі. Гэта ня значыць, што ў Гародні не было тых, хто ўспрымаў сябе як беларусаў. Але іхная прысутнасьць у комплекснай гарадзкой публічнай прасторы была вельмі слабой з прычыны моцнай ролі рэлігійнай прыналежнасьці пры нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Праваслаўе, нягледзячы на спробы пераарыентацыі, было моцна зьвязанае з Расіяй. Нарастала палярызацыя паміж габрэямі і хрысьціянамі з аднаго боку ды каталікамі і праваслаўнымі з другога. Польская дзяржава вяла ўсё больш рэпрэсіўную палітыку з мэтай маргіналізацьгі беларускіх актывістаў. Таму ў вьпгіку пра беларускае пытаньне было практычна не чуваць у публічнай сфэры.
Калі трымацца вобразу палімпсэсту і разглядаць горад як шматслойную прастору памяці, то ў выпадку 1920-х і 1930-х гадоў заўважна, што перад Другою сусьветнаю вайной яго паверхня зазнала большыя і меншыя папраўкі ў культурнай тэкстуры. Асабліва актыўна сьціраліся адсылкі да доўгага стагодзьдзя расійскага панаваньня. Самы выразны прыклад — гэта разбурэньне ў 1938 годзе
праваслаўнай царквы ў цэнтры новага гораду. Але часта існая забудова толькі зьлёгку мадыфікавалася для аднаўленьня прывязкі да польскага кантэксту, прычым апошні інтэрпрэтаваўся іначай, чым ў XVIII стагодзьдзі, а менавіта выключна ў зьвязку з польскаю нацыянальнаю дзяржаваю, то-бок сувязі з ВКЛ мелі меншае значэньне. Праз перайменаваньне вуліцаў, перабудову або знос будынкаў і акцэнтаваньне гістарычных урачыстасьцяў адміністрацыя гораду ўсталёўвала дамінантны нацыянальны наратыў. Ен утрымліваў прапанову для некаталіцкага або няпольскага насельніцтва толькі ў тым выпадку, калі яны былі гатовыя адмовіцца ад рэпрэзэнтацыі часткі ўласнай групы.