Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
24 Encyklopedia «BiaJych plain». Т. 7 / Red. A. Winiarczyk. Radom, 2002. S. 137; Liszewski K. Wojna polsko-sowiecka... S. 63.
25 Encyklopedia «Bialych plain»... S. 136 i наст.
26 Габрэйскую пэрспэктыву гл. у: Ioffe Е. G., Maziec W. G. Zydzi na Biaiorusi w drugim cwiercwieczu XX wieku Ц Tematy polsko-bialoruskie / Red. R. Traba. Olsztyn, 2003. S. 117; агляд ізраільскіх пунктаў погляду гл. у: Fatal-Knaani Т. Grodno is not the Same. The Jewish Community in Grodno and its Vicinity During the Second World War and the Holocaust 1939-1943. Jerusalem, 2001.
27 Ідэя, якую пазьней пераняла савецкая пракуратура, што вылілася ў шматлікія прысуды.
2.1.2	Пачатак савецкіх дэпартацыяў ідалейшых рэпрэсіяў
Калі першы раз прыйшлі Саветы, мы баяліся; мы былі гатовыя на ўсё. Мая маці, якая жыла на хутары
ля Верцялішкаў, пасылала нам хлеб і сала, каб мы рыхтаваліся бегчы на ўсход. Але яны пакінулі нас у спакоі. Майго мужа правяралі, рі займаўся ён [...] палітыкай да рэвалюцыі. Ператрэсьлі ўвесь наш дом, але нічога не змаглі знайсьці. У нас не было нічога, акрамя халасьцяцкай шафы ды старой канапы. Гэта нас выратавала, бо сям’я польскага афіцэра, у якой была шыкоўная мэбля, зьнікла таго самага дня — у поўным складзе. [...] Тады ўсяму настаў канец.
Добрае жыцьцё для мяне скончылася. Для нас не было месца ў новым жыцьці Мы да яго не дапасаваліся, сталі чужымі ва ўласным доме. Усё вакол нас падавалася нам заняпалым — звычаі, парадак28.
Марыя Шаўчэнка
Пасьля таго як супраціў у Гародні быў зламаны, адбылася замена гарадзкой адміністрацьгі савецкімі кадрамі. Разам з гэтым пачалася першая хваля рэпрэсіяў, якія разгортваліся спачатку супраць удзельнікаў абарончых баёў. Пазнейшыя рэпрэсіі былі абумоўленыя сацыяльнымі крытэрыямі. У першыя дні акупацыі прынялі сьмерць групкі абаронцаў, расстраляныя на «Сабачай горцы» на ўскраіне гораду, а таксама ў ляску, які жыхары тады называлі «Сакрэтам»29. Асаблівую ўвагу чэкісты зьвярталі на афіцэраў польскай арміі, якія хаваліся ў ваколіцах. Іх арыштоўвалі на падставе дырэктывы НКУС ад 15 верасня 1939 г., якая прадугледжвала затрыманьне «найважнейшых капіталістаў, дзяржаўных чыноўнікаў і сяброў польскіх партыяў». Пасьля затрыманьня іх трымалі спачатку ў гарадзкой турме, а потым перавозілі ў месцы масавых забойстваў, у тым ліку ў Катынь30.
28 Інтэрвію з М. Шаўчэнкаю, праведзенае ў Гародні 4 красавіка 2006 году на расійскай мове.
29Liszewski К. Wojna polsko-sowiecka... S. 74-75. Грунтуецца на дакумэнтах, якія прааналізаваў Ян Томаіп Грос: Калекцыя Андэрса і збор Міністэрства інфармацыі Польскай Рэспублікі ў Лёнданскім зборы архіву Інстытуту Гувэра, цыт. паводле: Guryn A. Zbrodnie sowieckie wobec ludnosci cywilnej w Grodnie // Gazeta Polska (Toronto). 23.-25.10.1992.
30HAPB. Ф. 4, воп. 21, cnp. 1715, арк. 127. Дакумэнтальна пацьверджана, што палонныя зьніклі з Гародні. Але няясна, дзе іх забілі: Sanford G. Katyn and the Soviet Massacre of 1940: Truth, Justice and Memory. London, 2005. P 110-111; Anders W Zbrodnia Katyhska w swietle dokumentow. Londyn, 1950. S. 217; Moszynski A. Lista katynska. Londyn, 1977.
Сярод гарадзенскіх ахвяраў былі, паводле апублікаванага ў Лёндане ў 1977 годзе «Катынскага сыіісу», генэрал Браніслаў Багатырэвіч, кіраўнік гарадзкой бібліятэкі Тадэвуш Янкоўскі, камандуючы 3-га дывізіёну жандармэрыі, падпалкоўнік Станіслаў Куцель, і простыя жаўнеры, напрыклад, Стэфан Гэрцаг, Зыгмунт М. Гарбовы, Леан Фэль, Анджэй Яраш і Тадэвуш Радзішэўскі81.
У наступныя дні сьвятароў, настаўнікаў, чыноўнікаў і вайскоўцаў дапытвалі пра іхную дзейнасьць у Польскай Рэспубліцы. Дырэктары гімназіяў імя Генрыка Сянкевіча і Эміліі Плятэр былі затрыманыя, адвакаты Жабакліцкі і Тэрлікоўскі зьніклі, як і многія іншыя вядомыя гарадзенцы. Жонку вядомага адваката Зыгмунта Гарбачэўскага, Уладзіславу Гарбачэўскую, аднойчы затрымалі чэкісты. На чорным лімузіне яе вазілі па горадзе, і яна мусіла паказваць, дзе жывуць важныя ў гарадзенскім жыцьці асобы. Ёй дазволілі вярнуцца дахаты, але іншыя зьнікалі назаўсёды32. У наступныя месяцы чэкісты высочвалі кансьпірацыйныя групы так званых ворагаў дзяржавы і падазроных элемэнтаў, якіх пад наглядам НКУС трымалі ў той жа гарадзкой турме, дзе ў 1930-я гады палітычных вязьняў трымала польская дзяржава33. Да іх належаў таксама польскі пісьменьнік Густаў Гэрлінг-Грудзінскі, успаміны якога пра пакутлівы шлях з Гародні праз турму ў Віцебску да працоўнага лягеру пад Архангельскам — важкае і пераканаўчае літаратурнае сьведчаньне сталінскіх злачынстваў34.
У адпаведнасьці з прынцыпам «раскулачваньня», ужо апрабаваным у расійскай частцы СССР і на ўсходзе БССР, у навакольных вёсках на хуткую руку праводзілася пераразьмеркаваньне зямлі. Апошняе азначала экспрапрыяцыю і перападзел вялікіх і сярэдніх маёнткаў і верагодную дэпартацыю іх гаспадароў разам зь сем’ямі ў Сібір або Казахстан. У слаба разьвітай сельскай гаспадарцы рэгіёну такі лёс напаткаў у першую чаргу сялян з надзеламі ад 5 да 10 га35. У Гародні ў кастрычніку 1939 году была праведзеная нацыяналізацыя шэрагу сярэдніх і буйных прадпрыемстваў36. Пачаліся рэпрэсіі ў дачыненьні іх уласьнікаў37. За першы месяц
3lZachodniaBialorus... S. 71-76.
32 Пісьмовыя ўспаміны Б. Гарбачэўскага (Торунь, 1997). С. 4.
33dowacki A. Sowieci... S. 272.
34 Herling-Grudzinski G. Welt ohne Erbarmen. Munchen, 2000.
36 Белозоровнч B. A. Западнобелорусская деревня в 1939-1953 годах. Гродно, 2004. С. 45 і наст.
36Назаўсёды разам... С. 110.
37 Bender S. The Jews of Bialystok... R 60-63.
у спачатку толькі ўмоўна далучаных да БССР абласьцях былі затрыманыя 4 315 прадстаўнікоў ранейшых сацыяльных структураў. Пасьля на некалькі месяцаў усталяваўся падманлівы спакой38. Савецкае кіраўніцтва спрабавала расьсеяць недавер большасьці жыхароў да новай улады, часова праводзячы больш мяккую палітыку.
У нататках ананімнай бібліятэкаркі, якія захаваліся ў прыватным архіве, мімаходзь прысутнічае згадка пра перамены, якія суправаджалі прыход Саветаў у 1939 годзе: «У выніку вялікага руху насельніцтва губляюцца многія кнігі»39. Перш чым гарадзкая бібліятэка напоўнілася савецкай літаратурай, яе фонд неаднаразова «чысьціўся». Для ангельскай, францускай ды іншай заходнеэўрапейскай літаратуры, якую тут чыталі раней, ужо не знаходзілася месца. Неафіцыйная бібліятэчная статыстыка сьведчыць, што яшчэ на пачатку 1940 году заставалася частка старой бібліятэкі. Паводле гэтых падлікаў, гаворка ідзе прынамсі пра 35 тысяч кніг са старых фондаў і пра 14 тысяч савецкіх кніг. Аднак да 1939 году ў фондах гарадзкой бібліятэкі было больш за 100 тысяч тамоў. 3 ранейшых збораў у архіў здалі ня толькі кнігі польскіх пісьменьнікаў, але і Флорэнс Л. Барклай, Юма ды Ніцшэ. То-бок ужо ў 1940 годзе бібліятэчны фонд быў напаўзьнішчаны, але яшчэ было магчыма пазычыць кнігі на польскай мове або на ідышы. Канчатковы разрыў са спадчынаю перадваеннага гораду адбыўся толькі падчас нямецкай акупацыі, ахвярамі якой зрабіліся рэшткі захаваных польскіх і габрэйскіх кніг, а таксама савецкі кніжны фонд.
Жыцьцё гараджан, асабліва габрэяў, моцна ўскладніла плынь габрэйскіх уцекачоў з акупаванай нямецкімі войскамі Польшчы40. Іхная колькасьць вырасла ў канцы лістапада 1939 году да прынамсі 2000 чалавек. Улічваючы і так высокае беспрацоўе і беднасьць,
38Гісторыя Беларусі ў шасці тамах, 1917-1945 гг. Т. 5 / Пад рэд. А. Вабішчэвіча і інш. Мінск, 2006. С. 465.
39 Ананімныя нататкі па-польску ў прыватным архіве Багдана Гарбачэўскага з Торуня (с. 2-3). Лічба ў 35 тысяч тамоў пацьвярджаецца артыкулам пра гісторьпо бібліятэкі ў кнізе «Памяць», у якой апроч гэтага згадваецца спальваньне немцамі кніг. Адначасова замоўчваецца, што пад савецкай акупацыяй былі зьнішчаныя дзясяткі тысяч кніг. У ваенньі час згадваецца імя спадарыні Дамброўскай, якая захоўвала бібліятэчныя фонды прынамсі з 1942 году, калі яны ўжо былі «эвакуаваныя». Ня выключана, але і не вядома дакладна, што гэта была аўтарка гэтых нататак у дзёньніку. Гл.: Міхальчык С. I. Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Ф. Карскага II Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна / Склад. і навук. рэд. I. П. Крэнь, У. А. Нядзелька, Э. С. Ярмусік. Мінск, 1999. С. 541-543.
40 Bender S. The Jews of Bialystok... R 53-59.
гэтыя людзі маглі разьлічваць выключна на дабрачыннасьць прыватных асобаў і арганізацый габрэйскай супольнасьці41. Апошняя спрабавала выкарыстаць частку харальнай сынагогі ды іншыя месцы, напрыклад дом Лейба Яфэ на левым беразе Нёману, для разьмяшчэньня ўцекачоў, якія ня мелі сваякоў у Гародні42. Сіротаў, як, напрыклад, Шлёму Пэрэла (вядомага пазьней як Салямон Гітлер’юнге), накіроўвалі ў савецкія ўстановы гораду43. У канцы 1939 году савецкае кіраўніцтва плянавала перасяліць больш за тысячу ўцекачоў на ўсход, але ў Магілёўскую вобласьць прыбыло толькі 440 чалавек. Магчыма, большасьць уцекачоў не пажадала ехаць ва ўнутраныя вобласьці Савецкага Саюзу. У Гародні былі цяжкія ўмовы жыцьця, але тут прынамсі існавала габрэйская самадапамога44.
Нівэляваньне даваенных сацыяльных структураў набыло новы размах, калі ў лютым 1940 году пачаліся першыя буйныя дэпартацыі чыгункаю ў Сібір і Казахстан. Спачатку яны закранулі так званых польскіх вайсковых асаднікаў, рэкрутаваных з колаў польскіх рэзэрвістаў пасьля савецка-польскай вайны для стварэньня поясу абарончых паселішчаў і расьселеных у сельскай мясцовасьці. Разам зь лесьнікамі дэпартацыям падлягалі таксама сяляне, якіх залічылі ў «кулакі»46. Яшчэ раней асаднікаў і землеўласьнікаў абвясьцілі паза законам, і ў першыя тыдні пасьля прыходу Саветаў — найперш у далечыні ад буйных населеных пунктаў — мясцоваму насельніцтву быў выдадзены карт-бланш на любы гвалт у іх дачыненьні46. А ў сярэдзіне красавіка 1940 году адбылося гвалтоўнае высяленьне польскіх вайскоўцаў, былых паліцыянтаў і камэрсантаў, а таксама ўцекачоў з занятых немцамі польскіх тэрыторый, якія шукалі прытулку ў Гародні і яе ваколіцах47. Усіх дэпартаваных, да якіх з гэтага часу належалі і ўжо і іх сваякі, так званыя тройкі НКУС абвесьцілі
41НАРБ. Ф. 4, воп. 21, спр. 1511, арк. 24-26.
42Bielicka Ch. Mein Leben... S. 86.
43 Perel S. Ich war Hitleijunge Salomon. Berlin, 1992. S. 9-22.