Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
I ўсё ж такі разьмяшчэньне ў гэтай пераходнай зоне дазваляла і прадстаўнікам іншых групаў адкрываць для сябе спадчыну, інтэрпрэтаваную як польскую. Цэнтральным прыкладам гэтага можна назваць творчасьць пісьменьніцы Элізы Ажэшкі. Нягледзячы на сваю нацыянальна скіраваную праграму, яна праланоўвала габрэям і праваслаўным магчымыя праекцьп лякальных ідэнтьгчнасьцяў паза межамі нацыянальнага. Перадумоваю для гэтага была ейная ангажаванасьць пры жыцьці і шырокія літаратурныя зацікаўленасьці. Апроч каталіцкай шляхты гэтая цікавасьць тьгчылася таксама сялян і рабочых ды была спалучальная з сучаснасьцю мясцовых габрэяў.
Пры гэтым відавочна, што міжваенны час у Гародні нельга апісаць як частку аднавымернага працэсу нацыяналізацыі, дарма што ў 1930-х гадах абвастрыліся палітычныя канфлікты, якія маглі мець этнічныя і нацыянальныя складнікі. Без сумневаў, гаворка ішла пра фарсаваную інтэграцыю ў польскую дзяржаву, якая спрыяла нацыяналізацыі празь перапісы насельніцтва, увядзеньне пашпартнай сыстэмы і абавязковай школьнай адукацыі. Тым ня менш, лякальныя ўмовы ды трэньні ўнутры гарадзкой супольнасьці прыводзілі да таго, што супярэчнасьці паміж рознымі сацыяльнымі групамі ня зьніклі. Зь іншага боку, гэтыя супярэчнасьці немагчыма апісаць цалкам у нацыянальных катэгорыях або нават выключна як нацыянальныя канфлікты. Пры вызначэньні пазыцыі кожнага чалавека ўнутры гарадзкой супольнасьці па-ранейшаму мела значэньне рэлігійная прыналежнасьць. Рэлевантным было і сацыяэканамічнае становішча.
Апісаная напачатку іграграма беластоцкага ваяводы Генрыка Асташэўскага, якая прадугледжвала палянізацыю рэгіёну праз мадэрнізацыю гораду і вёскі, сымбалізавала ня столькі апатэоз уніфікацыйнага запалу нацыянальнай дзяржавы, колькі спробу зьмяніць дагэтуль амаль нязьменнае становішча этнічна польскай меншасьці на «крэсах» насуперак волі іншых групаў. Прадугледжаных праграмай значнай разбудовы сыстэмы школьнай адукацыі і падтрымкі
мясцовай прамысловасьці за кошт дзяржаўнага капіталу зболыпага не адбылося. Гэта пацьвярджае дэфіцыт рэсурсаў і адпаведных посьпехаў. Гэтак, нягледзячы на выразныя адміністрацыйныя прэфэрэнцыі, этнічныя палякі ва ўсходняй частцы ваяводзтва — як у сельскай мясцовасьці, так і ў горадзе — надалей складалі дэмаграфічную меншасьць. Таму немагчыма казаць пра ўсёахопную палянізацыю рэгіёну. Апроч дэмаграфічных рэалій, ёй перашкаджалі пабытовыя цяжкасьці. Зьмены аблічча гораду, абумоўленыя рэлігійнымі, этнічнымі і нацыянальнымі рэзонамі, толькі часткова змаглі паўплываць на публічную прастору ў Гародні. Сакрэтны даклад ваяводы паўстаў у момант, калі польская дзяржава спрабавала зрабіць праваслаўных вернікаў часткаю этнічна зразуметага польскага грамадзтва. Адначасова дзяржава змагалася зь любымі сымпатыямі да камунізму ў публічным жыцьці, прычым заяўленая мэта палягала ў тым, каб папярэдзіць патэнцыйнае ўзьнікненьне «пятай калёны». Пры гэтым, апроч беларусаў, перадусім меліся на ўвазе габрэі. Нягледзячы на гэты агрэсіўны падыход, які прывёў да абмежаваньня правоў вялікай часткі гарадзкога насельніцтва, надалей існавалі супольныя пункты суаднясеньня і прасторы, што было паказана на прыкладзе сытуацыі з жытлом, культурных інстытутаў і памяці пра Элізу Ажэшку.
Тым ня менш, таксама відавочна, што прадстаўнікі войска і адміністрацыйнага апарату спрыялі радыкалізацыі ўзаемнага ўспрыманьня, што асабліва распаліла канфлікт паміж габрэямі і палякамі, але таксама паміж каталікамі і праваслаўнымі. Хаця габрэі і хрысьціяне ў Гародні працягвалі суіснаваць, скрозь грамадзтва прайшлі некалькі расколін. Пра глыбіню крызы ў гарадзкай супольнасьці сьведчаць такія гвалтоўныя інцыдэнты, як пагром 1935 году, а таксама несупынныя эканамічныя цяжкасьці, зьвязаная зь імі эміграцыя і радыкалізацыя польскіх дыскусіяў у публічнай сфэры. Хаця асобныя часткі яшчэ складалі крохкае цэлае, у горадзе ўжо можна было заўважыць зоны разломаў.
II. Нівэляваньне.
Другая сусьветная вайна
і яе наступствы (1939-1949 гады)
Калі ўявіць гарадзкую прастору ў якасьці пэргаменту з чытэльным культурным тэкстам, то гэтая прастора робіцца палімпсэстам у працэсе частковага або поўнага заціраньня старога тэксту. Акурат гэтае нівэляваньне ранейшых сьлядоў робіць магчымым цалкам новае культурнае кадаваньне. Хаця падчас Другой сусьветнай вайны Гародня як матэрыяльная прастора была разбураная толькі часткова, вынішчэньне насельніцтва і тым самым разбурэньне сацыяльнай структуры зь яе інстытутамі і культурнымі сувязямі, якое адбылося паміж 1939 і 1949 гадамі, азначала амаль поўнае зьнішчэньне культурнай тэкстуры. Але і падчас гэтага гвалтоўнага працэсу адбываліся зьмены ва ўзаемным успрыманьні жыхароў. Таму Другая сусьветная вайна дэталёва прасочваецца ніжэй у яе лякальных наступствах і ўключаецца ў эўрапейскі кантэкст.
2.1	Савецкая акупацыя
(верасень 1939 чэрвень 1941 году)
Другая сусьветная вайна для Гародні не была поўнаю нечаканасьцю. У газэтах, па радыё і праз чуткі перадаваліся і камэнтаваліся зьвесткі пра палітычнае напружаньне паміж эўрапейскімі дзяржавамі і пакт Молатава Рыбэнтропа, а таксама інфармацыя пра мабілізацыю ў Нямеччыне. Ужо ў канцы жніўня польская армія пачала канфіскоўваць у цывільнага насельніцтва ровары, у школах распаўсюджваліся інструкцыі на выпадак вайны1. Тым ня менш, разрывы бомбаў на сьвітаньні 1 верасьня засьпелі гарадзенцаў зьнянацку, абудзіўшы іх ад сну2. Калі па радыё абвясьцілі пра нямецкую агрэсію на захад і поўнач Польшчы, самалёты Люфтвафэ, якія ўзьняліся ў паветра ва Ўсходняй Прусіі, ужо скідалі бомбы на цэнтар Гародні,
1 Zandman Е, Chanoff D. Niemals die letzte Reise. Munchen, 1999. S. 47.
2Інтэрвію з Аляксандрам Рымарчуком, праведзенае ў Гародні 4 красавіка 2006 году на расійскай мове.
каб падрыхтаваць імклівы наступ вэрмахту ў кірунку Сувалак і Беластоку3.
Паводле падзелу сфэраў уплыву паміж Нямецкім райхам і Савецкім Саюзам Гародня была часткаю савецкай зоны, таму бамбаваньне Гародні падаецца памылкай. Але яго можна патлумачыць, зыходзячы зь лёгікі гэтага падзелу. Вызначаная пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны лінія Керзана паслужыла Гітлеру і Сталіну ў 1939 годзе арыенцірам для маркіраваньня прэтэнзіяў на польскую тэрыторыю. Гэтая лінія праходзіла ад Гародні ўверх уздоўж левага берагу Нёману. Адхіленьні ад гэтай лініі далей на поўдзень выявіліся яшчэ ў 1919 годзе, бо спрэчным было пытаньне пра ўсходнюю мяжу Полыпчы ў Галіччыне. 3 таемнага дадатковага пратаколу да пакту Молатава Рыбэнтропа вынікала далейшае значнае адхіленьне на поўнач4. Савецкія прэтэнзіі на вялікую частку Беластоцкага ваяводзтва стварылі на геастратэгічнай мапе клін, які цягнуўся ад берагу Нёману на захад, да земляў, якія паводле пагадненьня належалі да пачатковай сфэры ўплыву Нямецкага райху8. Гэтая тэрыторыя была занятая цягам тыдня. Адпаведна пазьнейшы савецкі абшар на кароткі час трапіў пад нямецкі кантроль, пакуль вэрмахт не спыніўся непадалёк ад Беластоку ў чаканьні, пакуль Саветы зоймуць горад6.
Скідваючы бомбы на вайсковыя базы, чыгункі і склады боепрыпасаў вакол Гародні ў першыя верасьнёўскія дні 1939 году, нямецкі бок ня толькі наносіў удар польскай арміі, але і рыхтаваў савецкі паход на захад. Стратэгічна апэратыўны кошт заняцьця Гародні для Чьгрвонай арміі зьмяншаўся, а яе абарона — ускладнялася7. Шок ад кароткага зьяўленьня нямецкіх войскаў на беразе Нёману глыбока засеў у габрэйскіх сем’ях8.
Пасьля таго як пажары былі патушаныя, а першыя ўцекачы з захаду знайшлі часовы прытулак, паведамленьне 17 верасьня
3 Bender S. The Jews of Bialystok during World War II and the Holocaust. Waltham, 1998. B 49-50.
4Glowacki A. Sowieci wobec Polakow na ziemiach wschodnich II Rzeczypospolitej 1939-1941. Lodz, 1998. S. 37.
s Eberhardt P Polska granica wschodnia, 1939-1945. Warszawa, 1989. S. 8-15.
6Gnatowski M. Bialostocczyzna w latach wojny i okupacji hitlerowskiej. Bialystok, 1979. S. 10-25; Gnatowski M. Niepokorna Bialostocczyzna. Opor spoleczny i polskie podziemie niepodlegioSciowe w regione biatostockim w latach 1939-1941 w radzieckich zrodiach. Bialystok, 2001.
’Черепнца B. ...He потерять связуюіцую ннть: Нсторня Гроднешцпны ХІХ-ХХ стст. в событнях н лнцах. Гродно, 2003. С 251.
8 Bielicka Ch. Mein Leben als Partisanin. Munchen, 2008. S. 74-76.
1939 году пра пераход савецкімі войскамі мяжы выклікала паніку сярод шырокіх колаў каталіцкага насельніцтва. Адна з гарадзенскіх настаўніц пасьля вайны згадвала:
Я выйшла на вуліцу. Абурэньне большае, чым 1 верасьня. Людзі выбягаюць з дамоў — ня толькі каб даведацца пра новую пагрозу, якая навісла над краінай, але таксама каб словамі, жэстамі, крыкамі і сьлязьмі выказаць бязьмежны гнеў з таго, што адбываецца9.
Аднак замест выкананьня патрыятычнага абавязку найперш зноў запанаваў хаос. Часткі польскай арміі яшчэ раней былі накіраваныя на захад, каб спыніць нямецкі наступ. Нэрвовасьць на вуліцах гораду павысілася ў выніку нястачы каардынацыі пры перамяшчэньні рэгулярных войскаў і атрадаў паліцыі. Дзяржаўныя харчовыя пайкі і банкаўскія рэзэрвы найперш разьмяркоўваўся толькі сярод чыноўнікаў польскай дзяржавы, якія атрымалі заробкі на тры месяцы наперад. Пачаліся рабункі, парушылася забесьпячэньне прадуктамі харчаваньня. Мірнае насельніцтва без палітычных падтэкстаў рабілася ахвяраю крымінальных элемэнтаў10. Камандаваньне польскай арміі не прадугледжвала абароны Гародні. Камандуючы штабу акруговага корпусу III, генэрал Юзаф Алыпына-Вільчынскі, абмежаваўся тым, што каардынаваў тут яшчэ 17 верасьня стварэньне кансьпірацыйных структураў, каб пасьля, з улікам мізэрных шанцаў утрымаць горад, пакінуць Гародню ў кірунку нэўтральнай Літвы11,
2.1.1	Сутычкі паміж камуністамі і польскімі войскамі
У той жа час камуністы ў падпольлі рыхтаваліся да таго, каб падтрымаць агрэсію з усходу12. Гарадзкая турма на Рынкавай плошчы таксама пацярпела ад нямецкіх бомбаў, і ў выніку вязьням удалося ўцячы — сярод іх ня толькі звычайным злачынцам, але і кіроўнай частцы гарадзенскага камуністычнага падпольля, якую кінулі
9 У арыгінале на польскай мове: Majko В. Relacja dwczesnej nauczycielki grodzienskiej o obronie miasta we wrzesniu 1939 // Liszewski K. Wojna polsko-sowiecka 1939 roku. Londyn, 1988. S. 196.