Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
44Zachodnia Biaiorus... S. 275.
45 Deportacje obywateli polskich z Zachodniej Ukrainy i Zachodniej Biaiorusi w 1940 roku / Red. V Komogorov i inni. Warszawa, 2003. S. 27.
46 У ваколіцах Гародні здараліся такія адзінкавыя спантанныя акцьгі, напрыклад, у вёсцы Верцялішкі. Гл.: Дзяржаўны архіў Гарадзенскай вобласьці (ДАГВ). Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 20 і наст. Гл. таксама: Masowe deportacje radzieckie w okresie II Wojny Swiatowej I Red. S. Ciesielski i inni. Wroclaw, 1994. S. 37-43. Гл. таксама: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 52-53; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 100-101.
47 Wierzbicki M. Polacy i Bialorusini... S. 178 i наст.
варожымі элемэнтамі^. Як і на іншых захопленых СССР абшарах, ажно да чэрвеня 1941 году на падставе адмыслова складзеных сьпісаў фармаваліся транспарты для дэпартацыі жыхароў давеннага гораду і іх сем’яў49.
Усяго з паўночна-ўсходніх раёнаў Польшчы, далучаных да БССР, было дэпартавана больш за 100 тысяч чалавек50. Сярод ахвяраў былі каталікі, праваслаўныя і юдэі51. Вырашальным для дэпартацыі быў перадусім сацыяльны статус у даваенным грамадзтве і, адпаведна, абумоўлены гэтым небясьпечны патэнцыял для савецкага ладу. Прычынай дэпартацыі таксама былі даносы суседзяў. Арышты, прадыктаваныя перадусім сацыяльнымі крытэрамі, закранулі перш за ўсё сем’і чыноўнікаў гарадзкой адміністрацыі, сьвятароў, юрыстаў, лекараў ды іншых гараджанаў, якія з савецкага пункту гледжаньня маглі быць носьбітамі нацыянальнай сьвядомасьці або мець прафэсійныя веды, што маглі б прыдацца для арганізацыі патэнцыйнага супраціву. Да гэтай групы належалі і сем’і афіцэраў польскай арміі. Дзеля апісаных вышэй нацыятворчых высілкаў і зьвязаных з гэтым для іншых групаў абмежаваньняў дэпартацыі ў Гародні закранулі перадусім польскія сем’і52. Фармальна адбор тых, хто падлягае дэпартацыі, грунтаваўся на падставе функцыянальных крытэраў, аднак на практыцы ён нярэдка быў адвольным, і шмат гарадзенцаў было вывезена на падставе незразумелых і таму непрадказальных прьгчын. Прыкладам такой рэпрэсіўнай палітыкі, якая абапіралася ня толькі на нацыянальныя катэгорьгі, служыць праведзеная ў 1940 годзе нацыяналізацыя, што закранула ўласьнікаў прыватнай нерухомасьці з жылой плошчай, большай
48 Центральный архнв ФСБ Росснн в г. Москва (ЦА ФСБ РФ). Ф. 3, оп. 7, д. 6, л. 24-26, цыт. паводле: Komogorow V Polskie podziemie na terenach Zachodniej Ukrainy i Zachodniej Bialorusi w latach 1939-1941. Warszawa i in., 2000. S. 67-71.
49 Парсаданова B. C. Депортацня населення нз Западной Укранны н Западной Белорусснн в 1939-1941 гг. // Новая н новейшая нсторня. 1989. № 2. С. 28.
о0 Хацкевіч А. Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939-1941 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 1. С. 89.
513 пункту гледжаньня асобнай групы яна заўсёды здаецца асабліва дыскрымінаванай, бо ў гэтым выпадку прыглушаюцца ўсе астатнія ахвяры: Ярмуснк Э. С. Католнческнй костёл в Беларусн в годы Второй мнровой войны (1939-1945). Гродно, 2002. С. 139-155.
52Тое самае датычыць Баранавіччыны: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 56-57; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 104-105. Праўда, Аляксандар Бракель прыходзіць у сваёй інтэрпрэтацыі да іншай высновы, бо ён разглядае прыналежнасьць да нацыянальных групаў як пастаянную велічьшю. Тым ня менш, і ён падкрэсьлівае значэньне сацыяльнага статусу ў даваенным грамадзтве, а таксама савецкае ўспрыманьне меркаванага патэнцыялу небясьпекі.
за 113 м2, пазбавіла іх маёмасьці і нярэдка вялікай часткі жылой прасторы. Хаця гэты крок і закрануў у вялікай ступені габрэяў, бо ім належала самая высокая доля нерухомасьці, аднак гэтая нацыяналізацыя была мэтава накіраваная ня супраць іх, а супраць прадстаўнікоў паноўных клясаў, да якіх належалі і іншыя гарадзенцы.
2.1 .ЗДалучэньнеда БССРякінсцэнізацыя волевыяўленьня беларускага народу
Мэтаю савецкай акупацыі, якая пачалася ў 1939 годзе, была інтэграцыя рэгіёну ў дзяржаўную структуру СССР53. Паралельна з далучэньнем паўднёва-ўсходніх абшараў польскай дзяржавы да Украінскай ССР, да БССР далучаліся занятыя тэрыторыі Беластоцкага і Наваградзкага ваяводзтваў, а таксама частка Віленскага ваяводзтва і Палесься. Прапагандысты з дапамогай цэлай арміі агітатараў з СССР і асабліва з усходу БССР пашыралі меркаваньне, што Чырвоная армія прыйшла на дапамогу рабочым і сялянам, каб абараніць іх ад нямецкай агрэсіі. Гэтую пагрозу, як паказала бамбаваньне Гародні 1 верасьня 1939 году, нельга было цалкам ігнараваць, хоць гэта і прыхоўвала несумяшчальны зь міжнародным правам характар савецкай агрэсіі. Каб легітымізаваць новую ўладу ў народзе, паводле адмысловага сцэнару быў арганізаваны «Народны сход Заходняй Беларусі»54, які выбіраўся, згодна з усімі правіламі сталінізму, дэмакратычным шляхам і тым самым нібыта выявіў свабодную волю народу. Як вынікае з прамовы старшыні Цэнтральнага камітэту КП(б)Б ад 12 кастрычніка 1939 году, выбары мясцовых дэлегатаў, прадстаўленыя як спантаннае волевыяўленьне народу, скрупулёзна рыхтаваліся яшчэ да савецкай акупацыі. Патэнцыйных дэлегатаў ужо тады выбралі, падрыхтавалі і — пад выглядам чырвонаармейцаў — заслалі ў акупаваныя вобласьці. Гаворка тут ідзе пра больш ці менш заслужаных партыйных работнікаў — меншае значэньне мела тое, ці паходзілі яны з усходу БССР. Кіраўніцтва камісарыятаў, якім да афіцыйнага далучэньня вобласьці да СССР падпарадкоўваліся Гародня ды іншыя гарады, складалася, згодна зь менскім плянам, з «чэкістаў, супрацоўнікаў
53 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня. Мінск, 1993. 239-260.
64 Панятак «Заходняя Беларусь» адсылае да канца савецка-польскай вайны, калі
этнічна акрэсьленыя беларускімі нацыяналістамі «беларускія землі» перайшлі пад польскую ўладу. Гл.: Коўкель 1.1. Аб паходжанні тэрміну «Заходняя Беларусь», яе тэрыторыі, нацыянальным і канфесійным складзе насельніцтва (1921-1939 гг.) // Этносоцнальные н конфесснональные процессы в трансформнруюіцемся обіцестве: Матерналы Международной научной конференцнн / Под ред. У.Д. Розенфельда. Гродно: ГрГУ, 2000.
Народнага камісарыяту ўнутраных спраў і двух мясцовых прадстаўнікоў — ад рабочых і ад левай інтэлігенцыі»55. Сябры мясцовых габрэйскіх і польскіх сацыялістычных партыяў былі выключаныя як з працэсу вылучэньня дэлегатаў, так і з новых органаў56. Для выбару кандыдатаў была вызначаная квота ў 70 % беларусаў, што ў выпадку Гарадзенскага раёну азначала трыццаць трох беларусаў, трох палякаў, шэсьць габрэяў, аднаго расійца і аднаго літоўца67. Высокая яўка на выбары і падтрымка вылучаных кандыдатаў болып як 90 % галасоў былі дасягнутыя масавай агітацыяй, прымусам і фальсыфікацыямі58.
Народны сход адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 году ў Беластоку. Як і плянавалася, сход прыняў рашэньне пра далучэньне заходнебеларускіх земляў на паўночным усходзе Польскай Рэспублікі да БССР і юрыдычнае замацаваньне ўжо праведзенай экспрапрыяцыі. Гародню далучылі да паштовай і тэлеграфнай сыстэмы Савецкага Саюзу59. 15 студзеня 1940 году была афіцыйна ўтвораная савецкая Беластоцкая вобласьць, пры гэтым быў пераняты і крыху мадыфікаваны польскі адміністрацыйны падзел. Гэтак, Гародня захавала статус раённага цэнтру, а Беластоку па-ранейшаму належала функцыя адміністрацыйнага цэнтру ўсяго рэгіёну. Выкананьне рашэньняў Народнага сходу суправаджалася хуткім увядзеньнем савецкіх адміністрацыйных структур і практык, пры гэтым адбываўся зварот да інстытуцыйных шаблёнаў з унутраных рэгіёнаў СССР і асабліва з усходняй часткі БССР, якая ўваходзіла ў СССР да 1939 году. Тым ня менш, новыя ўлады перанялі пэўную колькасьць існых структураў і дапасавалі іх да гатовых савецкіх мадэляў камбінатаў, каапэратываў і арцеляў.
Пачаткі савецкага панаваньня праходзілі пад дэвізам «вызваленьня беларускіх народных масаў і барацьбы рабочых за сацыялістычнае грамадства», чаму папярэднічала амаль поўнае пераўтварэньне ранейшага інстытуцыйнага ляндшафту. Гэтак, тыповыя для рэгіёну дробныя гарбарні былі мусова аб’яднаныя ў арцелі. Той, хто раней працаваў як прыватны кравец, павінен быў далучыцца да «Атэлье моды», якім кіравала цэнтральнае ўпраўленьне тэкстыль-
65 У арыгінале на расійскай мове: НАРБ. Ф. 4, воп. 21, спр. 1584, арк. 32. 5вГісторыя Беларусі... С. 456.
57 Gnatowski М. Zgromadzenie Ludowe Zachodniej Bialorusi. Fakty, oceny, dokumenty. Bialystok, 2001. S. 255-259.
58 Gross J. T. Und wehe... S. 74-114.
69 Gtowacki A. Sowieci... S. 153.
най прамысловасьці60. Заяўлены хуткі эканамічны рост у 1940 годзе, адкрыцьцё новых фабрык і заснаваньне савецкіх прафсаюзаў грунтаваліся перадусім на выкарыстаньні раней акумуляваных рэсурсаў ды іх уключэньні ў новыя сацыялістычныя інстытуцыі61. Шэраг новых фабрык узьнік у выніку аб’яднаньня некалькіх нацыяналізаваных фірмаў: хлебапякарня, абутковая фабрыка, некалькі цагляных заводаў, фабрыка напояў ды іншыя62. Раздробны гандаль быў нацыяналізаваны цалкам, што закранула перш за ўсё габрэйскае насельніцтва63. У слаба індустрыялізаваных гарадах, да якіх належала і Гародня, нацыяналізацыя закранула найперш дробныя майстэрні, у якіх працавала большасьць рамесьнікаў. Габрэйскія цесьляры, краўцы, токары, кавалі, шаўцы і сталяры фармальна былі аб’яднаныя ў арцелі. Ужо ў канцы 1940 году на афіцыйным узроўні было заяўлена пра ліквідацыю беспрацоўя64. Аднак у выніку нацыяналізацыі гандлю забесьпячэньне неабходнымі таварамі заставалася надзвычай кепскім. У выніку адзяржаўліваньня раней прыватньхх гаспадарчых структураў забесьпячэньне прадуктамі першай неабходнасьці восеньню 1939 году цалкам парушылася65. У выніку Гародня захавала значэньне як галоўны нефармальны рынак рэгіёну. Гарадзкая адміністрацыя спрабавала кіраваць гандлем з дапамогай афіцыйных дырэктываў. Аднак гэта толькі прывяло да ўзмацненьня чорнага рынку66. Кірмашы на вуліцы Скідзельскай або пры выезьдзе на Гожу адыгрывалі такую ж важную ролю ў забеспячэньні гараджанаў прадуктамі, як і раней67.
Савецкае пераўладкаваньне сацыяльнай структуры зьмяніла аблічча Гародні не адразу, бо частка рамесьнікаў па-ранейшаму працавала ва ўласных майстэрнях. Распаўсюджанай заставалася надомная праца. Умовы працы на «новых старых» фабрыках таксама не зьмяняліся ў адначасьсе. Новыя савецкія дзеячы мелі вялікія цяжкасьці з выкананьнем запаветных чаканьняў Менску і Масквы што да