Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
10 Інтэрвію з Маргарытай Духовіч, праведзенае ў Гародні 29 сакавіка 2006 году на расійскай мове.
11 Gwozdek Z. Biaiostocki okr^g ZWZ-AK. Bialystok, 1993. S. 7-8.
12 У Баранавічах y гэты ж час адбыліся падобныя сутыкненьні. Гл.: Brakel A. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944. Das westliche WeiBrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung. Paderborn u. a., 2009. S. 37-38; Bpaкель A. Пад чырвонай зоркай i свастыкай: Варанавіччына ў 1939-1944 гг. / Пераклад з нямецкай мовы У. Папковіча, нав. рэд. М. Кароль. Смаленск, 2018. С. 73-76.
ў турму ў 1930-х гадах13. У гэтыя пераходныя дні, якія пасьля ўсёабсяжнага разбурэньня дзяржаўных структураў Польскай Рэспублікі характарызаваліся ўсё большым уладным вакуўмам, у горадзе дайшло да некалькіх сутычак, у якіх вылілася напружаньне. Болып дакладныя зьвесткі (на падставе шэрагу апісаньняў у незалежных крыніцах) засталіся толькі пра інцыдэнт на плошчы Стэфана Баторыя, дзе 19 верасьня акапаліся камуністычныя паўстанцы14. Пры адваяваньні плошчы ў вулічных баях загінула б шмат чалавек, таму паліцыянты, якія засталіся ў горадзе, замацаваліся на супрацьлеглых вежах гарнізоннага і езуіцкага касьцёлаў і адтуль абстрэльвалі акопы. Баі прывялі да некалькіх ахвяраў з абодвух бакоў.
Нягледзячы на абвастрэньне канфлікту зь міжваеннага часу, дні зьнікненьня дзяржаўных структураў нельга ацэньваць як распад гораду на юдэйскую і хрысьціянскую часткі. Гаворка ішла хутчэй пра момант узнікненьня анархіі, які камуністы і нацыяналісты, а таксама іншыя, непалітычна матываваныя гульцы выкарысталі для таго, каб паквітацца са старымі ворагамі, у той час як яшчэ існыя дзяржаўныя органы намагаліся прынамсі часткова падтрымліваць грамадзкі парадак15.
На пачатку верасьня 1939 году большасьць нешматлікіх раскватараваных у Гародні войскаў была перакінута для абароны супраць агрэсіі на захадзе. Таму ў сярэдзіне верасьня ў горадзе засталіся толькі два блага ўзброеныя батальёны. Польскі генштаб плянаваў перацягнуць і гэты кантынгент на поўдзень усходніх ваяводзтваў. Таму 20 верасьня, калі паказаліся першыя савецкія танкі, на беразе Нёману засталося толькі некалькі соцень рэкрутаў і яшчэ не забраныя ў войска рэзэрвісты. Дзеля нястачы ўзбраеньня шмат якім жаўнерам польскай арміі яшчэ раней загадалі прабівацца на заходні фронт. Выгляд дэмабілізаваных вайсковых частак матываваў новыя часткі хутчэй да дэзэртырства, чым да гераічнага змаганьня за Айчыну16.
13 Wierzbicki М. Polacy і Biaiorusini w zaborze sowieckim: stosunki polsko-biaioruskie na ziemiach pdinocno-wschodnich II Rzeczypospolitej pod окйраед sowieck^ 1939­1941. Warszawa, 2000. S. 160 i наст.
14 Ha падставе выкладу гэтых падзеяў можна зразумець, хто прытрымліваецца якой пэрспэктывы. Марак Вяжбіцкі займае прапольскую пазыцыю і разглядае жыхароў Гародні ня як лякальную супольнасьць, а пераносіць інтарэсы польскай дзяржавы з варшаўскай пэрспэктывы на «крэсы» і пры гэтым прыпісвае непалякам падступнасьць, здраду і агрэсіўнасьць: Тамсама. S. 132.
lsLiszewski К. Wbjna Polsko-Sowiecka... S. 206; Wierzbicki M. Polacy i Biaiorusini... S. 72 i наст.
ieGrzelak Cz. Wilno Grodno Kodziowce 1939. Warszawa, 2002. S. 105-107.
Тым ня менш, перадусім гарадзенскія каталікі яшчэ 18 верасьня пачалі арганізоўваць супраціў захопу іхнага гораду, які яны хацелі абараняць як інтэгральны складнік польскай дзяржавы. Віцэбурмістар Савіцкі і маёр польскай арміі па прозьвішчы Сэрафін кіравалі падрыхтоўкаю да абароны гораду. Яны мабілізавалі жанчын і дзяцей у санітарную службу, расставілі скаўтаў і рэзэрвістаў на пазыцыі ды разьмеркавалі невялікія запасы боепрыпасаў і харчоў. Савецкі бок ня быў падрыхтаваны да значнага супраціву, а польскі бок ня быў дакладна паінфармаваны пра моц савецкага наступу, таму адзін дзень пратрывала надзея, што Чырвоную армію можна будзе адбіць кактэйлямі Молатава. Аднак колькасьць ахвяраў з польскага боку расла нашмат хутчэй, чым колькасьць зьнішчаных савецкіх танкаў, пакуль Гародня не была канчаткова захопленая 22 верасьня 1939 году17.
3 17 да 22 верасьня 1939 году рэзэрвісты і паліцыянты ваявалі са зброяй у руках супраць паўстанцаў унутры гораду і, магчыма, ужо тады лічылі іх габрэйскай пятай калёнай, хаця маладыя прыхільнікі камуністаў паходзілі ня толькі з габрэйскіх сем’яў і спрабавалі дыстанцыявацца ад іх праз сваю палітычную барацьбу. Ва ўспамінах каталіцкіх відавочцаў выкрышталізавалася размытая карціна габрэйскай пагрозы ў лякальным камуністычным пратэсьце, бо для каталікоў з набліжэньнем Чырвонай арміі гэтая пагроза зрабілася мясцовай рэальнасьцю18. Пабытовы антысэмітызм часткі хрысьціянскага насельніцтва, які паасобныя дзеячы палітычна мабілізавалі ў другой палове 1930-х гадоў, атрымаў такім чынам новую праекцыю. Імпліцытнае абвінавачаньне ў здрадзе польскай дзяржаве, якое моцна распаўсюдзілася пасьля баёў паміж камуністамі і абаронцамі Гародні, з самага пачатку злавесна пераносілася на ўсіх габрэяў і было зьвязанае з уяўленьнем, што яны — галоўнае апірышча і выгадаатрымальнікі савецкай сыстэмы19. Гаворка пры гэтым ішла, як паказана вышэй, не пра новы фэномэн, а пра вяртаньне да канцэпцыі «жыдакамуны», якую яшчэ ў міжваенны час
17 Ян Томаш Грос цытуе сьведчаньні, якія кажуць пра 800 польскіх ахвяраў: Gross J. Т. Und wehe, du hoffst... die Sowjetisierung Ostpolens nach dem HitlerStalin-Pakt; 1939-1941. Freiburg im Breisgau, 1988. S. 20. Савецкі бок таксама панёс страты: 47 салдатаў было забіта, 156 — паранена, і дванаццаць танкаў выведзеныя са строю, у тым ліку чатыры цалкам зьнішчаныя. Гл.: Назаўсёды разам: Да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР / Уклад. У. I. Навіцкі. Мінск, 1999. С. 88.
18 Успаміны Баляслава Валасевіча пра 1939-1941 гады. Копія інтэрвію, праведзенага ў Торуні 7 траўня 1997 году. Прыватная ўласнасьць Багдана Гарбачэўскага. Гл. таксама: Liszewski К. Wojna Polsko-Sowiecka... S. 196-205.
19 Wok6i Jedwabnego / Red. P Machcewicz, K. Persak. T. 1. Warszawa, 2002. S. 19.
пашыралі права-нацыяналістычныя колы. Гэтая канцэпцыя сэмантычна зьвязвала радыкальны антыбалыпавізм з антысэміцкім пудзілам габрэйскага імкненьня да сусьветнага панаваньня20.
У Гародні такі сьветапогляд прывёў да асаблівай палярызацыі ва ўспрыманьні крытычнай сытуацьгі. Гэтак, хадзілі чуткі, што на вуліцах старога гораду, населеных пераважна габрэямі, хаваюцца снайпэры і страляюць у палякаў, якія нічога не падазраюць21, Для мясцовых патрыётаў, якія шукалі вінаватых у сваёй бядзе, Гародня зрабілася сынонімам гэтай габрэйскай «змовы» супраць польскага народу, якая нібыта пацьвярджала ўсе ранейшыя асьцярогі. У пазьнейшых антыгабрэйскіх выступах у недалёкім Тыкоціне каталіцкі натоўп крычаў: «Біце іх за Гародню і Скідзель!»22 Шырока распаўсюдзіліся страшныя казкі пра «габрэяў, якія аблівалі польскіх мінакоў кіпнем»23. Немагчыма высьветліць, колькі праўды было ў гэтых гісторыях, але цалкам незалежна ад гэтага кідаецца ў вочы, што ў розных гарадах Польскай Рэспублікі ўзьнікалі цалкам аналягічныя легенды, якія грунтаваліся на даўніх стэрэатыпах. Гэта нібыта пацьвярджала вобраз ворага — прыхільных да балыпавікоў габрэяў; тым самым спраўдзілася і зьвязанае зь ім прарочаньне пагрозы з усходу.
У памяці гарадзенцаў гэтая дэталь набыла асаблівае значэньне. Параза абаронцаў гораду і імклівае прасоўваньне савецкіх танкаў да цэнтру Гародні да сёньняшняга дня тлумачаць тым, што ў танках сядзелі гарадзенскія габрэі-камуністы і паказвалі дарогу. Натуральна, гэтую акалічнасьць немагчыма ні пацьвердзіць, ні зьняпраўдзіць дакумэнтальна. Але вырашальнае значэньне мае тое, што ва ўспрыманьні польскіх відавочцаў гаворка ішла цалкам канкрэтна пра гарадзенскіх габрэяў. Толькі праз гэтае зьвязваньне вобраз «жы-
20Pufelska A. Die «Judao-Kommune». Ein Feindbild in Polen. Das polnische Selbstverstandnis im Schatten des Antisemitismus. 1939-1948. Paderborn, 2007. S. 46-58, 64-72.
21Інтэрвію з Б. Гарбачэўскім, праведзенае ў Торуні 19 чэрвеня 2006 году на польскай мове.
22 У Скідзелі ў дні паміж пераходам усходняй мяжы польскай дзяржавы і надыходам Чырвонай арміі нядоўга адбываліся боесутыкненьні з партызанамі-камуністамі, якія, у залежнасьці ад пэрспэктывы, называюць «Скідзельскім паўстаньнем» або «Скідзельскай здрадай». Гл.: Zachodnia Biaiorus. 17.IX.1939-22.VI.1941. Wydarzenia i losy ludzkie. Rok 1939. Zrodia do historii Polski w XX wieku ze zbiorow Narodowego Archiwum Republiki Biaiorus / Red. W Adamuszko. Warszawa, 1998. S. 223.
“Wokdi Jedwabnego... T. 2. S. 347; Piotrowski T. Poland’s Holocaust. Ethnic Strife, Collaboration with Occupying Forces and Genocide in the Second Republic, 1918­1947. Jefferson, 1998. P 53; Jasiewicz K. Zaglada Polskich Kresow. Ziemianstwo polskie na Kresach Polnocno-Wschodnich Rzeczypospolitej pod okupacj^ 1939-1941. Warszawa, 1997.
дакамуны» набыў для некаторых хрысьціянаў часавы і прасторавы фокус і застаўся такім праз дзесяцігодзьдзі ды ўсё яшчэ ўплывае на наратыў пра верасень 1939 году24. Болып за тое, відавочцы ў адпаведных польскіх нацыяналістычных публікацыях успамінаюць пра тое, што з танку, які першым дасягнуў моста празь Нёман, выйшаў габрэй, які ў 1935 годзе ўдзельнічаў у той бойцы на нажах, якая пазьней паслужыла для антысэмітаў нагодаю для пагрому26. Адпаведна, вобраз савецкіх танкаў, нібы ў крывым люстэрку, рэтраспэктыўна зьвязаў антысэміцкія ўяўленьні міжваеннага часу і тэорыі змоваў пра паразу 1939 году.
Бальшыня габрэйскага насельніцтва ўспрымала сытуацыю дыямэтральна супрацьлегла. На іхную думку, у гэтых уяўленьнях праявіўся акурат антысэмітызм шматлікіх каталікоў. Тое, што ў польскіх рэляцыях падаецца як арганізаваная зьнізу самаабарона гораду, у габрэйскай гістарыяграфіі называецца антысэміцкім пагромам, у якім камуністы збольшага перасьледаваліся ня як палітычныя або ваенныя праціўнікі, а менавіта як габрэі26. Гэты погляд падтрымлівалі савецкія спробы затушаваць абарону Г ародні, пусьціўшы ў ход вэрсію плянамернага пагрому. Газэта «Правда», цэнтральны маскоўскі партыйны орган, паведаміла 21 верасьня 1939 году праўзяцьце Гародні ў вайсковым сэнсе, a 26 і 28 верасьня падрабязна апісала баявыя дзеяньні з пункту гледжаньня мясцовых камуністаў, што дазволіла на ўзроўні ідэалёгіі патрактаваць гэтае ўварваньне як вызваленьне. Згадваліся кактэйлі Молатава і пастфактум этнічна маркіраваліся як польскія. Паводле «Правды», савецкія танкі праехалі ў горад па мосьце празь Нёман пад польскім агнём. Хаця танальнасьць супрацьлеглых бакоў гучыць падобна, аднак для таго, каб давесьці легітымнасьць уласнай вэрсіі, выкарыстоўваліся розныя аргумэнты. «Правда» паведамляла пра захоп адной гарбарні камуністычнымі паўстанцамі толькі парай стрэлаў кулямі «дум-дум». А абаронцы нібыта атрымлівалі 100 злотых на дзень за ўдзел у баях. Гучала сьцьверджаньне, што барацьба зь мясцовымі камуністамі вылілася ў пагром, у выніку якога загінулі некалькі чалавек27.