Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
насьць гэтага працэсу палягае ў тым, што нямецкі і савецкі бакі адначасова пачалі вэрыфікацыю этнічнасьці. Хадайніцтвы пра эвакуацыю ў Нямеччыну не спыняліся, так што камісія разглядала іх ажно да нямецкага нападу на Савецкі Саюз.
80 ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 233, арк. 54-55; Gtowacki A. Sowieci... S. 79-80.
81 Яшчэ адной групай, якая сутыкнулася з праблемамі пры паўсюдным увядзеньні пашпартоў, былі ўцекачы. Яны мусілі прыняць савецкае грамадзянства, каб пазьбегчы высылкі ў акупаваныя немцамі часткі Полыпчы. Гл.: Sleszynski W. Okupacja... S. 175.
82 Тамсама. S. 142-144, 157-159.
ахрышчаныя каталікамі83. Тым самым з нацыянальнай катэгорыі палякаў вылучаўся пэўны кантынгент, і колькасьць прадстаўнікоў беларускай нацыянальнасьці павышалася84. Гэтая супярэчнасьць чарговы раз дэманструе комплексную сытуацыю шматслойных ідэнтычнасьцяў, якія ў той час ня цалкам укладаліся ў нацыянальную інтэрпрэтацыйную мадэль.
Натуральна, савецкае разуменьне нацыянальнасьці і фіксаваньне яе ў пашпарце не прыводзілі да адназначнай адданасьці або суб’ектыўнай самаарыентацыі на карысьць фармальна ўстаноўленай ідэнтычнасьці. Аднак гэта стварала сытуацыю, у якой дзяржаўны бок з дапамогаю ясна акрэсьленай лёгікі пераводзіў этнічную і рэлігійную прыналежнасьць у тэрміны мадэрнай дзяржавы. Істотна пры гэтым, што можна было назваць толькі адну нацыянальнасьць, якая праз аднаразовае фіксаваньне набывала абавязковую сілу ў адносінах з савецкімі ўстановамі. Абодва прынцыпы былі вынікамі фармаваньня мадэрнай нацыянальнай дзяржавы і спадарожнай яму гамагенізацыі. Аднак, як і ў іншых месцах, на літоўска-польска-беларускім памежжы яны таксама супярэчылі саматоеснасьці вялікай колькасьці жыхароў і чраз адназначную ідэнтыфікацыю ўзмацнялі падставу для імклівай гамагенізацыі. Крытэры адназначнасьці і даўгавечнасьці нацыянальнасьці ў СССР базавалася на ўяўленьні, што нацыянальнасьць чалавек атрымлівае пры нараджэньні або ў спадчыну. Гаворка ішла, такім чынам, пра зьвязваньне такіх этнічных крытэраў, як мова і культура, з уяўленаю этнічнай супольнасьцю, якая фармуецца на аснове акрэсьліваньня кроўнага сваяцтва. Гэта тлумачыць, чаму пры запісе ў пашпарт прынцыпова ўлічвалася толькі нацыянальнасьць бацькоў, і ў дзяцей са зьмяшаных шлюбаў была магчымасьць выбару. Пры гэтым рэлігія на пэўны час і ў супярэчнасьці з варожым стаўленьнем да яе ў СССР зрабілася галоўнаю прыкметай этнічнасьці, бо іншыя крытэры, напрыклад, мова, былі менш адназначнымі, ня кажучы ўжо пра іх дакумэнтальнае пацьверджаньне. Сытуацыя, якая з гэтага вынікала, прынесла якаснае і колькаснае зьмяненьне ў параўнаньні з сытуацыяй, якая існавала ў міжваенны час. Тады, як у выпадку перапісаў насельніцтва, што праводзіліся кожныя дзесяць гадоў, упаўнаважаны ад мясцовай адміністрацыі запытваў, на якой мове чалавек гаворыць дома і якую веру вызнае, аднак з гэтага не выні-
83Szumski J. Sowietyzacja Zachodniej Biatorusi 1944-1953. Propaganda i edukacja w shizbie ideologii. Krakow, 2010. S. 207; беларускамоўная вэрсія: Шумскі Я. Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944-1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі. 2-е выд. Смаленск, 2014. С. 175.
84 Вялікі А. На раздарожжы... С. 68-70.
кала такіх выразных наступстваў для будучых дачыненьняў зь дзяржаўнымі ўстановамі, як у выпадку з выдачай пашпарту. Хаця на падставе вынікаў перапісаў 1921 і 1931 гадоў і рабіліся пэўныя высновы, напрыклад, мэтанакіраванае заснаваньне школаў з выкладаньнем на мове меншасьці. Праўда, гэта надзвычай рэдка тычылася праваслаўных сялян у паўночна-ўсходняй частцы краіны, бо школаў увогуле не ставала, і да таго ж ужо ў сярэдзіне 1930-х гадоў усе школы зь беларускай мовай выкладаньня былі мэтанакіравана зачыненыя, каб пазьбегчы пашырэньня беларускай нацыянальнай сьвядомасьці сярод праваслаўных сялян85.
Эфэкт савецкай сыстэмы пашпартызацыі не абавязкова праяўляўся непасрэдна, бо большасьць вёсак рэгіёну былі наўмысна зь яе выключаныя, што дэ-факта прыкавала сялян, якія засталіся без пашпартоў, да іхнага месца жыхарства і пазьней да калгасаў. Аднак у Гародні падчас гэтага працэсу мадэрнае ўяўл еньне пра беларускую этнічнасьць як доказ існаваньня акрэсьленай у этнічных катэгорыях тытульнай нацыі ўпершыню было ўпісанае ў асабістыя дакумэнты ўсіх тых, хто ня змог давесьці сваю прыналежнасьць да польскай, габрэйскай або расійскай нацыі. Гэты адміністрацыйны працэс паслужыў перадусім пераводу культурных тэрмінаў у палітычныя. Гэты перавод увязваў два прынцыповыя дапушчэньні, якія былі перадумовамі для сталінскай інсцэнізацыі культурнага росквіту беларускага народу: дапушчэньне пра існаваньне беларускага народу і вызначэньне таго, што ўтварае яго ў культурных адносінах. У працэсе барацьбы супраць рэлігіі зьвязаныя зь ёй важныя кампанэнты беларускай этнічнасьці былі прыглушаныя, таму болып увагі пачалі атрымліваць іншыя культурныя складнікі: перадусім мова і традыцыі, зьвязаныя з жыцьцём у вёсцы. Прадстаўнікі гарадзкой беларускай культуры ў 1939 годзе былі надзвычай аслабленыя з прычыны слабасьці нацыянальнага руху і перасьледу з савецкага і польскага боку. Пасьля заканчэньня хвалі сталінскіхчыстак савецкае грамадзтва прапаноўвала толькі вузка абмежаваную прастору для разьвіцьця альтэрнатыўных беларускіх культурных практык. Таму ўжо ў 1939 годзе зьвязваньне этнічнай беларускасьці з палітычнай канцэпцыяй нацыянальнасьці і прэтэнзіі кампартыі на выключнае панаваньне былі перанесеныя на захад БССР.
Праўда, з розных прычынаў гэты працэс нельга апісваць як нацыяналізацыю. Вышэй было паказана, што існаваньне БССР як беларускай квазідзяржавы ў складзе СССР не азначала пасьлядоўнай падтрымкі мясцовых беларускіх кадраў або культуры. Высокія партыйныя функцыянэры, якія на паперы належалі да беларускай
85 APB. Sygn. 47, k. 106, 121.
нацыянальнасьці, перадусім дзейнічалі як камуністы, а беларускае насельніцтва належала вызваліць «ад польскага ярма» ў сацыяльных адносінах86. Да таго ж замацаваньне катэгорыі нацыянальнасьці ў савецкіх пашпартах не прывяло ні да поўнага разрыву з ранейшай лякальнай шматслойнай ідэнтычнасьцю, ні да яе імгненнага ўпісваньня ў выразна праведзеныя рамкі. Пры гэтым ішлося хутчэй пра нацыяналізацыю пэўных катэгорыяў, чым пра імгненнае зьмяненьне ідэнтычнасьці. Доказам гэтай тэзы можа служыць школьны ляндшафт. Хаця ў выпадку расійскай, польскай і беларускай школаў у першую чаргу гаворка ішла пра асноўную мову выкладаньня, а навучальныя пляны па найважнейшых прадметах былі ідэнтычныя, на падставе мовы яны разглядаліся як нацыянальныя школы87. Мова выкладаньня пры гэтым зрабілася прыкметай нацыянальнасьці, бо яна імпліцытна была зьвязаная з дапушчэньнем, што адпаведную ўстанову наведваюць перадусім «прадстаўнікі пэўнай нацыянальнасьці», якія гавораць на адпаведнай мове.
Да таго ж факусаваньне на Гародні выяўляе адрозьненьне паміж вёскай і горадам. Калі ў горадзе беларусізацыя ўжо чыста дзеля дэмаграфічных рэалій мусіла супярэчыць штодзённым рэаліям большасьці яго жыхароў, то ў вёсках гэтага рэгіёну яшчэ да першага прыходу Саветаў панавалі атрыбуты беларускай этнічнасьці, у прыватнасьці, мова і традыцыйны вясковы лад жыцьця. Акурат большасьць або нрынамсі вялікая група вяскоўцаў патэнцыйна маглі ідэнтыфікаваць сябе як беларусаў. Гаворка ішла пра тых праваслаўных і каталікоў, якія пры будучай дзяржаўнай пашпартызацыі маглі б атрымаць у пашпарце запіс «беларус». Аднак у вёсках гэтая пашпартызацыя наўмысна не вялася. У гэтым рэгіёне толькі пачыналася разбурэньне вясковых структураў і іх рэлігійных інстытутаў. Таму ідэнтычнасьць мясцовых жыхароў усё яшчэ заставалася плыннай. Пра гэта сьведчаць, напрыклад, хадайніцтвы вяскоўцаў з ваколіцаў Гародні. Сяляне з шасьці населеных пунктаў, якіх запісалі як беларусаў, хадайнічалі пра тое, каб іх дзеці вучыліся па-польску88. Іншаму вяскоўцу была яшчэ больш зразумелая пазыцыя савецкіх уладаў: «Палякі дваццаць гадоў намагаліся выхаваць з нас палякаў, што ім давалася з цяжкасцю. А вы за некалькі тыдняў зрабілі з нас палякаў»89. Гэтае выказваньне падкрэсьлівае сытуа-
88Вялікі А. На раздарожжы... С. 225-232.
87 Szumski J. Polityka oswiatowa... S. 285.
88 Трацяк Я. Рэлігійная і нацыянальная палітыка КП(б)Б у Заходняй Беларусі ў 1939-1941 it. Ц Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2000. № 13. С. 176-177.
89 Brakel A. Unter Rotem Stem... S. 94; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 144.
цыйнасьць і актыўнае прадукаваньне ідэнтычнасьці ў ходзе зьмены уладаў. Стратэгія акупантаў тым часам палягала ў актыўным узаемадзеяньні з рэакцыяй акупаваных. Простае параўнаньне формаў панаваньня ў гэтай цытаце часта інтэрпрэтуецца на карысьць польскай улады. Маўляў, савецкія рэаліі настолькі рэпрэсіўныя, што хочацца вяртаньня польскага часу. Сьцьвярджэньне, што за вельмі кароткі час людзі парабіліся палякамі, трэба разумець як іронію: калі трэба, можна было прыстасавацца і прыняць польскую ідэнтычнасьць. Падобныя выпадкі разьбіраліся раённым партактывам з высокім прыярытэтам, бо прызнаньні беларусаў у польскасьці лічыліся небясьпечнымі. Здавалася, яны падрывалі ляяльнасьць грамадзянаў да савецкай улады, але і пацьвярджалі нешта, чаго, на погляд камуністаў, не магло быць: сяляне зьмянялі сваю нацыянальную прыналежнасьць.
2.1.5	Канфлікт паміж кадрамі з усходу і мясцовым насельніцтвам
Савецкія акупанты Гародні паводле вызначэньня былі чужынцамі з усходу, бо мясцовыя камуністы лічыліся падазронымі самі па сабе і спачатку ім не давяралі ніякіх важных функцыяў у новай дзяржаве. Пры гэтым мясцовым насельніцтвам новыя савецкія кадры ўспрымаліся ня менш чужымі, чым нямецкія захопнікі. Гарадзенцы агулам ахрысьцілі вельмі разнародную групу савецкіх захопнікаў як усходнікаў, бо яны прыйшлі з усходу ў 1939 годзе. Розьніца паміж імі і жыхарамі далучаных тэрыторыяў, у адказ названых заходнікамі, была аграмадная90. Супярэчнасьць паміж уяўленьнямі савецкіх кадраў і рэальнасьцю на месцах захавалася ў розных анэкдотах, якія цыркулююць да сёньняшняга дня91. У цэлым асьцярогі насельніцтва ў дачыненьні савецкіх захопнікаў скандэнсаваліся ў карыкатурны вобраз апошніх, які мусіў паказваць перавагу заходнікаў перад усходнікамі. Жыхары даваеннага гораду расказвалі, як шакавала савецкіх афіцэраў высокая цывілізаванасьць, багаты асартымэнт тавараў у крамах і культурнасьць Гародні92. У захапленьні ад курсу рубля да злотага адзін да аднаго яны цалкам выкупілі асартымэнт габрэйскіх крамаў, якія ненашмат пазьней экспрапрыявалі ва ўласьнікаў. Гаварылі, што асабліваю папулярнасьцю карысталіся гадзіньнікі, упрыгажэньні і адзеньне. Да народных легендаў належыць расказ пра жонак усходнікаў,