Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
145 Сннтковская Г. Внктор Корецкнй. Москва, 1984. С. 9. Гл. таксама: Nikolaeva М. Das sowjetische politische Plakat als Dokument der sowjetischen Kultur der 1920er und 1930er Jahre // Ost-West Perspektiven. 2004. № 4. S. 61-77.

must
15. Савецкі плякат са словамі Сталіна. Аўтар: Віктар Карэцкі верасень 1939 году.
ўтваралі значнай часткі кіраўніцтва. Аднак у выпадку гэтых кадраў гаворка ішла пра запісаных беларусамі камуністаў і камсамольцаў, якія ўжо мелі за сабой паслужны сьпіс у СССР або атрымалі там адукацыю. Пры гэтым яны, імаверна, дзеялі ў першую чаргу не як беларусы, а як савецкія кадры146. Такім чынам, ва ўспрыманьні каталіцкага насельніцтва ў 1939-1941 гадах ранейшае сэміятычнае атаесамленьне беларусаў і камунізму пацьвердзілася, што зьвязала старыя забабоны з канкрэтнай пагрозай і спраектавала іх на ўсю групу, як і ў выпадку з польскімі ўяўленьнямі пра існаваньне «жыдакамуны»147. Пагроза савецкіх рэпрэсіяў адразу прыглушыла іншыя галасы, і таму «з экрану» зьніклі таксама беларускія нацыянал-камуністы.
У той час як эканамічныя пераўтварэньні і абмежаваньні свабоды веравызнаньня закранулі болыпасьць насельніцтва, савецкая палітыка абвяшчала далейшыя прынцыповыя перамены. Афіцыйна анэксія паўночна-ўсходніх земляў Польскай Рэспублікі служыла абароне беларускага народу — прычым меліся на ўвазе перадусім правы беднякоў, рабочых і сялян148. Аднак інсцэнізаваны з размахам «вызваленчы паход» і падтрыманая дзяржаваю прысутнасьць беларускай мовы не павышалі яе прэстыжу.
Апроч увасабленьня БССР як формы беларускай савецкай дзяржаўнасьці, у акупаваных абласьцях беларуская мова перадусім была санкцыяваная ў якасьці атрыбуту беларускай этнічнасьці. Гэтак, прадугледжвалася выкладаньне ваўсіх школах прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» па-беларуску. Афіцыйна гэта падавалася як доказ спрыяньня, які мусіў ліквідаваць пагардлівае стаўленьне да беларусаў з боку некаторых групаў насельніцтва, аднак на практыцы гэта прывяло да цэлага шэрагу праблемаў і мела адваротны вынік149. Моўны досьвед, які суправаджаў гэты працэс, меў два бакі — асабліва для маладзейшага пакаленьня. 3 аднаго боку школьнікі адчулі кантраст, калі нібыта мова вёскі гучала ў гарадзкіх школах; з другога боку, самі настаўнікі, што засталіся, вельмі рэдка маглі даць рады новым патрабаваньням у абсягу
146 Пра савецкі генэзіс беларусізацыі ў адрозьненьне ад карэнізацыі гл.: Lindner R. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in WeiBrussland im 19. und 20. Jahrhundert. Munchen, 1999. S. 156-180; Лінднэр P. Гісторыкі i ўлада: нацыятворчы працэс i гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ-ХХ ст. / Пераклад з ням. Л. Баршчэўскага; нав. рэд. Г. Сагановіча. Санкт-Пецярбург, 2003. С. 156-180.
147 Wierzbicki М. Polacy і Biaiorusini... S. 13.
148ДАГАГВ. Ф. 9, воп. 33, спр. 3, арк. 1-3.
149Giowacki A. Sowieci... S. 420-421.
мовы150. Таму хутка паляцелі скаргі на настаўнікаў, якія блага гаварылі па-беларуску або не гаварылі па-беларуску ўвогуле151. Хаця мясцовыя кадры і ведалі мясцовую беларускую гаворку, аднак самі гаварылі пераважна на польскай або, радзей, на расійскай мове. Да прычынаў гэтай сытуацыі належыць залічыць слабыя посьпехі беларускага нацыянальнага руху і апісаная ў сакрэтным дакладзе ваяводы адукацыйная палітыка, якая прадугледжвалападаўленьне любой формы інстытуцыяналізацыі беларускай культуры. Ключавым фактарам была таксама нізкая ступень распаўсюджанасьці беларускай літаратурнай мовы162. У выніку большасьці школьнікам яна цяжка давалася153, таму часова выкладаньне мусіла весьціся на іхнай роднай мове — прагматычнае рашэньне, тым болып што гэтай мовай валодалі і настаўнікі.
Галоўная прычына гэтай шызафрэнічнай сытуацыі сыстэматычнай інстытуцыялізацыі і адначасовай маргіналізацыі беларускай мовы палягаў у тым, што прыход Саветаў у Гародню ў 1939 годзе адбываўся перадусім на расійскай мове164. Ідзецца пра супольную мову кадраў з розных частак СССР, дый на ўсходзе БССР расійская мова цягам 1930-х гадоў зрабілася дамінантнай мовай Камуністычнай партыі. Таму ўвядзеньне беларускай як тытульнай мовы ў публічнай прасторы мела для савецкага кіраўніцтва легітымацыйную функцыю пры далучэньні гэтых тэрыторыяў. Беларуская мова была справай прапагандысцкага ведамства, але не галоўным клопатам савецкай палітыкі. Нават калі б пашырэньне літаратурнай мовы было прыярытэтам, моўныя звычкі насельніцтва ўтварылі б бар’ер у горадзе для гэтай задумы. Тут нават пасьля прыходу Саветаў толькі меніпасьць гаварыла па-беларуску155. У адказ
150 Раман Шпарлюк падкрэсьлівае наступствы польскай школьнай палітыкі, якая не дапускала выкладаньня на беларускай мове з канца 1920-х гадоў, і зьвяртае ўвагу на тое, што беларуская і расійская мовы як пісьмовыя мовы прыйшлі ў рэгіён адначасова, бо беларуская мова, асабліва ў вёсках Заходняй Беларусі, раней дэ-факта амаль не была распаўсюджаная як пісьмовая мова. Гл.: Szporluk R. The Press in Belorussia, 1955-65 // Soviet Studies. 1967. № 18. R 482—493. Аляксандар Бракель паказаў падобную сытуацыю ў былым Наваградзкім ваяводзтве: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 20; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 68.
151 Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 73; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 121.
102 Тут відаць прынцыповую супярэчнасьць з пазьнейшым савецкім перапісам насельніцтва, бо ён у выпадку ўсёй БССР прыводзіць беларускую мову як родную для больш як дзьвюх трацінаў насельніцтва — уключна з усходняй часткай былога Беластоцкага ваяводзтва. Гл.: Бондарчнк В. Белорусы... С. 29 і наст.
153 yvA. VT-1743, V. 4.
164 ПІыбека 3. Нарыс... С. 345-348.
165Bielicka Ch. Mein Leben... S. 77.
нязвыклая прысутнасьць беларускай мовы ў публічнай прасторы выклікала зьдзіўленьне часткі насельніцтва, якое цяпер, як сьведчаць успаміны габрэйскіх і каталіцкіх школьнікаў, часта было вымушанае вучыць беларускую мову156. Калі старэйшыя гараджане прынамсі разумелі расійскую мову, а шмат хто і актыўна валодаў ёй, то праз дваццаць гадоў пад польскай уладай для большасьці маладзейшых гарадзенцаў з каталіцкіх і габрэйскіх сем’яў расійская мова была больш чужой, чым мясцовая беларуская гаворка. Зь іншага боку, акурат маладзейшыя больш-менш хутка засвойвалі ў школах расійскую мову. Большасьць функцыянэраў кампартыі і саветаў гарадзкога ўзроўню не валодалі польскай мовай і толькі адзінкі пасьлядоўна гаварылі па-беларуску, таму рэгулярна ўзьнікалі сытуацыі, у якіх савецкія агітатары не гаварылі на мове тых, каго мусілі загітаваць157. Гэтак, у штодзённым жыцьці ўзмацнілася адчужэньне — у тым ліку на фоне моўных непаразуменьняў, — што ня раз вылівалася ў канфлікты. Напружаньне расло яшчэ і таму, што паступова ўсё новыя школы мусілі ператварыцца ў беларускаі расійскамоўныя, дарма што ўжо да гэтага шмат якія школьнікі ня мелі свабоднага выбару мовы выкладаньня168. Падчас унутрыпартыйных дыскусіяў аб працы з насельніцтвам у заходніх абласьцях, на паседжаньні мясцовага актыву ў кастрычніку 1940 году былі агучаныя наступныя патрэбы польскага насельніцтва рэгіёну:
Да першай памылкі: няправільна меркавалася, што з разбурэньнем польскай дзяржавы разбурыцца таксама ўсё польскае. Было забыпга, што польскі народ застаўся, што культура гэтага народу засталася, якую ні ў якім выпадку нельга ігнараваць, і наадварот трэба шанаваць. Па-другое: нашы таварышы забыліся, штоў Савецкім Саюзе кожная нацыянальнасьць мае права на свабоднае разьвіцьцё сваёй культуры — сацыялістычнай па зьмесьце, нацыянальнай па форме. Яны забыліся даручэньні таварыша Сталіна. Нашы таварышы забыліся, што ў Беластоцкай вобласьці жывуць няшмат, але і нямала палякаў, прынамсі 1.250.000 [...] Яны пачалі думаць, што польскія школы ня маюць пэрспэктывы159.
156 Інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане 28 лістапада 2004 году на польскай мове; Інтэрвію з Г. Хасідам, праведзенае ў Гародні 17 верасьня 2005 году на польскай мове; Інтэрвію з А. Навумюком, праведзенае ў Гародні 14 чэрвеня 2005 году.
157 Інтэрвію з А. Івашчанкам, праведзенае ў Гародні 15 красавіка 2006 году.
158 Szumski J. Sowietyzacja... S. 229-230; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 196-197.
159 У арыгінале на расійскай мове: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 50, спр. 52, арк. 104-106.
У рамках праведзенай у кастрьгчніку 1940 году дыскусіі па павышэньні эфэктыўнасьці саветызацьгі было прынята фармальнае рашэньне прымусіць кадры, якія працуюць на захадзе, вывучыць адну з моваў, на якой гавораць на гэтых землях. У выпадку Гародні мелася на ўвазе не беларуская, а польская мова160. Але вайна, поўная зьмена зыходнай сытуацыі пасьля 1944 году і незацікаўленасьць большасьці савецкіх кадраў ва ўліку мясцовых рэалій прывялі да таго, што гэтае прадпісаньне пазьней не выконвалася. Пра тое, што беларуская мова не замацавалася да 1941 году ў занятым Саветамі горадзе, сьведчыць перавод большасьці школаў у наступныя гады на расійскую мову161. На патрабаваньне Менску ў кастрычніку 1940 году ў Гародні была праведзена асьветніцкая акцыя пра нацыянальнае пытаньне, чыёй афіцыйнай мэтай было інфармаваньне насельніцтва, што згодна з савецкай канстытуцыяй кожны мае права атрымліваць адукацыю на роднай мове162. У працэсе наступных зьменаў і рэструктурызацыі ў канцы 1940 пачатку 1941 гадоў у Гародні колькасьць польскамоўных школ павялічылася з трох да чатырох, а зь пяці сярэдніх навучальных устаноў, што выкладалі на ідыш, засталося толькі чатыры. Колькасьць беларускамоўных школаў упала зь дзесяці да чатырох, у той час як лік расійскамоўных школаў вырас з чатырох да васьмі163. Нават бязь перапісу насельніцтва зразумела, што колькасьць школаў і на ідыш, і на польскай мове па-ранейшаму не адпавядае патрэбам насельніцтва. Зрабілася яіпчэ ясьней, што расійская, а не беларуская мова была сапраўдным пераможцам у гэтых адміністрацыйна кіраваных зьменах164. Пры гэтым зыходным пунктам савецкай адукацыйнай палітыкі часта была не прапаганда беларушчыны, а рэакцыя на мясцовыя рэаліі, у якіх беларуская літаратурная мова ў найлепшым выпадку ня грала для большасьці жыхароў ніякай ролі. Нямала людзей надалей лічылі яе вясковай і непаўнавартай.
Праўда, нягледзячы на ўсё, у Гародні на беларускай мове вучылася болып дзяцей, чым калі-небудзь раней. Гэта павінна было спрыяць перадачы сацыялістычных зьместаў, што можна апісаць як «affirmative action»165. Пры гэтым расійская мова мела яўную струк-