• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

    Гісторыя Гародні (1919-1991)

    Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
    Фелікс Акерман

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 488с.
    Смаленск 2021
    187.02 МБ
    128Кловскнй Д. Дорога... С. 19.
    129 Інтэрвію з А. Навумюком, праведзенае ў Гародні 14 чэрвеня 2005 году; інтэрвію з Г. Хасідам, праведзенае ў Гародні 17 верасьня 2005 году.
    130 Кловскнй Д. Дорога... С. 6-15.
    131 Інтэрвію з Г. Хасідам, праведзенае ў Гародні 17 верасьня 2005 году на польскай мове.
    з гэтай супярэчнасьці ва ўзаемным успрыманьні, мела далёкасяжныя наступствы падчас вайны і спрычынілася ў Гародні да надлому адносінаў паміж хрысьціянамі і юдэямі. Тым ня менш, пашырэньне сярод каталіцкага насельніцтва абвінавачаньняў габрэяў у здрадзе Польшчы супярэчыла рэальнаму становішчу шмат каго зь іх пад савецкай уладай. Гэтак, адносіны паміж габрэйскім насельніцтвам і савецкім кіраўніцтвам былі больш чым абмівалентныя. Габрэйскіх рамесьнікаў, гандляроў і прадстаўнікоў вольных прафэсіяў неўзабаве пасьля прыходу Чырвонай арміі закранулі экспрапрыяцыі і ўвядзеньне савецкай плянавай эканомікі132. Тонкая габрэйская вышэйшая праслойка ў эканамічным, рэлігійным і палітычным жыцьці Гародні была навідавоку, і яе прадстаўнікі зрабіліся ахвярамі рэпрэсіяў, як і выбітныя каталікі з Гародні. У выніку, нягледзячы на пачатковую эўфарыю, давер шмат якіх габрэяў да савецкіх захопнікаў быў падарваны133. Пры гэтым самі дзяржаўныя ўстановы прыкладалі намаганьні для таго, каб не выглядаць у вачах грамадзтва жыдоўскай уладай134.
    Да пачатку 1940 году гаспадарчыя структуры ў прыватнай уласнасьці фармальна былі збольшага скасаваныя. Аднак шмат якія, пераважна габрэйскія, гандляры ўладкаваліся ў дзяржаўныя структуры гандлю. Гэта не была ўзнагарода за вітаньне Чырвонай арміі. Пасьля чыстак гарадзкіх структураў ад прадстаўнікоў польскай дзяржавы акурат габрэі, дзеля свайго прафэсійнага досьведу і патрэбы ў мясцовай працоўнай сіле, часткова перанялі функцыі, якія раней выконвалі гарадзенцы-каталікі. Часта яны займалі пасады, на якіх ужо працавалі ў даваенны час — толькі ўжо ў савецкіх структурах. На гэта ў 1940 годзе зьвяртаў увагу сакратару партыі начальнік гарадзкой управы НКУС: моцная прысутнасьць габрэяў у адзяржаўленым гандлі ў памеры 72 % супярэчыць нацыянальнай палітыцы партыі135.
    Тое, што польскія гісторыкі лічаць доказам перавагі, якая надавалася габрэям у савецкай сыстэме136, сьведчыць хутчэй пра функцыянальную пераемнасьць, якая захавалася нягледзячы на нацыя-
    132 Brakel A. Unter Rotem Stem... S. 88-89; Вракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 138-139.
    133Zandman F., Chanoff D. Nigdy nie gasnie nadzieja. Z popiotow Holocaustu do naukowych odkryc i sukcesu na amerykanskiej gietdzie. Warszawa, 2005. S. 52 i наст.
    134 Fatal-Knaani T. Grodno... P 9.
    136 Розенблат E. Еврея... C. 98.
    136 Wierzbicki M. Polacy i Zydzi w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-zydowskie na ziemiach potnocno-wschodnich IIRP pod okupacj^ sowieck^ (1939-1941). Warszawa, 2001. S. 122-129.
    налізацыю, бо больш за дзьве траціны гандлёвай дзейнасьці да пачатку вайны вялося з удзелам габрэйскіх камэрсантаў137. Таму шмат якія мясцовыя актары аднавілі свае старыя сувязі, якія ў сытуацыі дэфіцытарнай эканомікі дазвалялі ім выкарыстоўваць сваё цяпер савецкае месца працы для таго, каб адначасова пракручваць прыватныя гешэфты. Габрэі надалей працавалі ў афіцыйных і нефармальных сфэрах гандлю на такіх ключавых пунктах, як закупкі, перапродаж, складзкая справа, лягістыка і продаж. Гэтак яны надалей узаемадзейнічалі з хрысьціянскім насельніцтвам і па-ранейшаму функцыянавалі, нягледзячы на татальную нацыяналізацыю, як пасярэднікі паміж горадам і вёскаю. Тое, што габрэі займалі эксклюзіўную пазыцыю, не вынікала з разьлікаў савецкай палітыкі, і сьведчыла не пра ўяўны габрэйска-бальшавіцкі хаўрус, а пра аб’ектыўны ціск мясцовых рэалій, зь якім акупанты адразу сутыкнуліся, нягледзячы на свае ідэалягічныя шоры.
    Нават калі асобныя габрэі ў новай сыстэме маглі асабіста ўзбагаціцца або зрабіцца часткай савецкай адміністрацыі, габрэі як такія не маглі быць выгадаатрымальнікамі ад новага рэжыму. Гэтак, рабочыя і рамесьнікі, якія складалі нашмат болып за палову габрэйскай супольнасьці да вайны, хутка зразумелі, што іхнае эканамічнае становішча ў СССР значна пагоршылася, прычынай чаго не была іх рэлігійная або этнічная прыналежнасьць138. Падставай для такіх сьцьвярджэньняў была сытуацыя з таварамі штодзённага ўжытку, якая разьвівалася ў катастрафічным кірунку, калі амаль усе гарадзенцы былі вымушаныя карыстацца з паслуг чорнага рынку, каб забясыіечыць свае сем’і асноўнымі прадуктамі. Таму рабочых з габрэйскіх, каталіцкіх і праваслаўных сем’яў нацыяналізацыя прадпрыемстваў і гандлю закранула ў аднолькавым маштабе139.
    Нашмат мацней з новаўвядзеньнямі сутыкаліся тыя прадстаўнікі мясцовай буржуазіі, якія яшчэ не зрабіліся ахвярамі дэпартацыяў. Хаця спачатку працы хапала, яе цяпер па-іншаму разьмяркоўвалі і аплочвалі. Натуральна, было забаронена наймаць хатнюю прыслугу, і каб пракарміць сям’ю цяпер было неабходна, ня так як раней, каб і муж, і жонка працавалі прынамсі адну поўную стаўку. Паралельна з гэтым жытло гэтых сем’яў ушчыльнялі новымі кватарантамі, так што гаспадарам часта заставаліся толькі адзін-два пакоі140. Калі суаднесьці, то гэтая страта якасьці жыцьця азначала
    137 APB. Sygn. 121, k. 10-89.
    138 Zachodnia Biaiorus... S. 261.
    139 YVA. VT-1743, v. 4; Sleszynski W Okupacja... S. 159.
    140 Fatal-Knaani T. Grodno... R 10.
    для буржуазіі болып карэнную ломку, чым новыя-старыя клопаты для бяднейшых гарадзенцаў.
    Захады савецкіх уладаў таксама можна апісаць тут хутчэй як камбінацыю сацыяльнай і функцыянальнай лёгікі, чым як мэтанакіраваную палітыку супраць або на карысьць прадстаўнікоў пэўнага этнасу ці нацыі. Гэтыя працэсы закранулі ўсіх, хто прылічваўся да маёмасных клясаў і прадстаўнікоў польскай дзяржавы. Будучы сама па сабе меншасьцю, гэтая група насельніцтва не была аднароднаю. У яе ўваходзілі і юдэі, і каталікі, і праваслаўныя, хоць і ў рознай долі ў кожнай канкрэтнай сфэры. У яе ўваходзілі былыя польскія чыноўнікі ніжэйшых рангаў, мясцовая каталіцкая шляхта, якая асела ў горадзе, юдэйскія, каталіцкія і праваслаўныя прадпрымальнікі, а таксама афіцэры Войска Польскага ды іхныя сем’і. Нават калі іх чакалі дэпартацыі ў 1940 або 1941 годзе, спачатку ім даводзілася шукаць заробак. Адпаведна, яны залежалі ад нішы на мясцовым рынку працы, падкантрольным савецкім уладам. Пра тое, што прадстаўнікі свабодных прафэсіяў апынуліся ў зусім розных умовах, сьведчыць розьніца паміж адвакатамі, якія цяпер больш не маглі працаваць у сыстэме савецкай юстыцыі141, і дактарамі, якія былі патрэбныя і якіх бралі на працу, хаця да вайны яны часта належалі да заможных гараджанаў142. Габрэйскія жыхары Гародні, не закранутыя рэпрэсіямі, былі калектыўна ўдзячныя савецкім уладам толькі ў адным. Пад ціскам звонку на нацыянальную палітыку антыгабрэйскія выхадкі сталі выключэньнем. У той час як варожасьць паміж юдэямі і хрысьціянамі расла, прысутнасьць савецкіх кадраў ды інстытутаў прыводзіла да таго, што гэтыя напружаньні падаўляліся, а некантраляваныя выбухі агрэсіі збольшага адсутнічалі143.
    2.1.7	Правал савецкай беларусізацыі
    Сытуацыя беларускага насельніцтва зьмянілася цалкам, бо цяпер яно як тытульноя нацыя афіцыйна апынулася ў цэнтры савецкай прапаганды144. У іканаграфію савецкай анэксіі Заходняй Беларусі ўвайшоў плякат Віктара Карэцкага, які, пасьля таго як яго рэпра-
    141 Гарбачэўскі Б. Пісьмовыя ўспаміны (Торунь, 1997). С. 4.
    142 Blumstein A. A little house... P 16.
    143Zbikowski A. Konflikty narodowosciowe na polskich Kresach Wschodnich (1939­1941) w relacjach zydowskich biezenc6w// Tygiel narodow. Stosunki spoleczne i narodowo^ciowe na dawnych ziemiach wschodnich Rzeczypospolitej w latach 1939-1953 / Red. K. Jasiewicz. Warszawa, 2002. S. 410.
    144Больш пра кантэкст узмацненьня этнічна акрэсьленых структураў гл.: Slezkine Y. The USSR as a Communal Apartment, or How a Socialist State Promoted Eth­nic Particularism // Slavic Review. 1994. № 53. P 444.
    дукцьпо 22 верасьня 1939 году надрукавалі ў маскоўскай «Правде», распаўсюджвалі на занятых тэрыторыях пасьля прыходу Чырвонай арміі. На плякаце чырвонаармеец і немалады селянін абдымаюцца і цалуюцца145. На гэтай выяве беларуская або ўкраінская этнічнасьць увасабляецца празь сялянскі вобраз у цэлым і праз аблямаваную вышыўкай ільняную кашулю ў прыватнасьці, а салдат як прадстаўнік савецкай улады абазначаны зоркай на касцы і зброяй. Праз абдымкі ілюструецца адначасова тэза пра добраахвотнае «ўзьяднаньне беларускага народу» і абарончую функцыю Чырвонай арміі. Аднак зразумела таксама, што беларускі народ у савецкім успрыманьні, аналягічна з украінскім, вызначаўся сялянамі. Падчас першай савецкай акупацыі гэтых земляў такая ўнутраная супярэчнасьць вызваленьня працоўных масаў, што вынікае з надпісу на плякаце, павышаецца яшчэ і вонкавай супярэчнасьцю. У той час як сяляне, якія гаварылі на беларускай гаворцы, складалі большасьць у ваколіцах Гародні, гарады і мястэчкі на ўсходзе Польскай Рэспублікі ўсё яіпчэ вызначаліся іншым насельніцтвам. Прысутнасьць габрэйскіх, каталіцкіх і праваслаўных сьвятароў і буржуазіі, а таксама рабочага клясу, які ня быў наскрозь арганізаваны ў камуністычныя суполкі, стварала значнае адрозьненьне з сытуацыяй пасьля 1944 году, калі большасьць даваенных гарадзенцаў ужо загінула або ўцякла ці чакала перасяленьня. Дзякуючы гэтай акалічнасьці гісторыя пра «ўзьяднаньне беларускага народу» ў гарадах выглядала прапагандысцкай байкай і магла паставіць пад пытаньне рэалізацыю савецкай стратэгіі анэксіі, бо гэтая гісторыя ня ўлічвала рэчаіснасьці гарадоў на захадзе акупаваных тэрыторыяў, у якіх дамінавала габрэйска-каталіцкае насельніцтва і куды зь верасьня 1939 году прыбывалі ўцекачы з цэнтральных частак Польшчы. Хаця пра гэтых уцекачоў задбала зболыпага сама габрэйская супольнасьць, у Гародні ў працэнтных адносінах было няшмат беларускага народу для вызваленьня або ўзьяднаньня з усходняю часткаю Беларусі. Зь іншага боку, у Гародні рабочыя складалі значную частку насельніцтва, і іхныя інтарэсы, незалежна ад нацыянальнасьці, былі на самым версе афіцыйных прыярытэтаў бальшавікоў.
    Аднак пасьля прыходу Саветаў адбылася ключавая зьмена, якая набудзе значэньне пад нямецкім панаваньнем. Паціху-памалу, але няўхільна беларускія камуністы зрабіліся часткай новай гарадзкой эліты. Як ужо гаварылася, і да гэтага ў горадзе жылі хрысьціяне і камуністы, якія называлі сябе беларусамі, але ніколі раней яны не