Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
"Kabzinska I. Wsrod «Koscielnych Polakow». Wyznaczniki tozsamosci etnicznej (narodowej) Polakow na Bialorusi. Warszawa, 1999. S. 129-132.
91 Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 63; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 111.
92 Інтэрвію з A. Навумюком, праведзенае ў Гародні 14 чэрвеня 2005 году.
якія, каб не адстаць ад мясцовых модніц, надзелі нядаўна купленыя начныя сарочкі на спэктакль у гарадзкім тэатры93.
Тая акалічнасьць, што гэтыя расказы перагукаюцца зь львоўскімі ды віленскімі анэкдотамі, у якіх тыражаваўся падобны вобраз, вымагае з асьцярожнасьцю ставіцца да іх імавернасьці94. Падобна як з байкамі пра «кіпень з габрэйскіх бальконаў», гаворка тут ідзе пра культурныя шаблёны. Тым ня менш, гэтыя саркастычныя расказы ўтрымліваюць важны зыходны пасыл. Узаемнае ўспрыманьне жыхароў усходу і захаду Беларусі зноў вызначалася адчужанасьцю. Падставаю для гэтага былі розныя ўмовы жыцьця пасьля краху Расійскай імпэрыі, а таксама прэтэнзіі грамадзянаў Польскай Рэспублікі на цывілізацыйную вышэйшасьць. Асабліва важным было разбурэньне гарадзкой культуры і дамінаваньне тых кадраў, якія, нягледзячы на простае паходжаньне, выбіліся наверх дзякуючы членству ў кампартьгі. Гэты працэс ужо адбыўся ў гарадах СССР96. Сельская гаспадарка на ўсходзе і захадзе таксама мела значныя адрозьненьні, бо калектывізацыя на захадзе яшчэ ня цалкам набрала сваю разбуральную дынаміку96. У гарадах гэты кантраст быў яіпчэ больш заўважны, бо тут савецкія кадры, часта вясковага паходжаньня, сутыкаліся зь бедным, але яшчэ недабітым горадам, аблічча якога і асартымэнт тавараў падаваліся ім багатымі нават пасьля бамбаваньняў і баёў у верасьні 1939 году.
Катэгорыя нацыянальнасьці наўрад ці будзе рэлевантнаю для эмпірычнага разгляду пытаньня, кім жа былі гэтыя ўсходнікі і на якія мясцовыя сілы маглі абаперціся савецкія захопнікі. Хутчэй значэньне мела тое, што асабліва партыйныя работнікі расійскай ці ўкраінскай нацыянальнасьці, як правіла, паходзілі ня з гэтага рэгіёну, а іхныя беларускія таварышы былі адабраныя і падрыхтаваныя для апаратнай работы яшчэ да Другой сусьветнай вайны збольшага на ўсходзе БССР — то-боку іншай дзяржаве. У1939 годзе высокапастаўленая намэнклятура, якія складаліся з новапрызначаных дырэктараў прадпрыемстваў, школаў і ўстановаў, часта паходзіла з усходняй часткі БССР97. Там падчас сацыяльных пэртурбацый 1920-х
93Sleszynski W. Okupacja... S. 301; Blumstein A. A Little House on Mount Carmel. London, 2002. P 19.
94 Jones E. Zydzi Lwowa w okresie okupacji 1939-1945. Lodz, 1999. S. 23-44; Lem S.
Swiat na kraw^dzi. Ze Stanislawem Lemem rozmawia Tomasz Fialkowski. Krakow, 2000. S. 41.
96 Freitag G. Nachstes Jahr in Moskau! Die Zuwanderung von Juden in die sowjetische Metropole 1917-1932. Gottingen, 2004.
^ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, cirp. 6, арк. 455.
97 Chiari B. Alltag hinter der Front. Besatzung, Kollaboration und Widerstand in WeiBrussland 1941-1944. Dusseldorf, 1998. S. 40; беларускамоўная вэрсія: К’яры Б.
і 1930-х гадоў, якія ў выніку прывялі да ўсёабсяжнага зьнішчэньня дарэвалюцыйных сацыяльных структураў, кар’еру зрабілі найперш тыя, хто на падставе сацыяльнага паходжаньня з працоўнага клясу пасаваў да бальшавіцкіх схемаў і здаваўся сацыяльна прымальным. Таму гаворка ішла, як правіла, пра камуністычныя кадры, якія раней ніколі не былі за савецкай даваеннай мяжой. Аднак партыйных работнікаў з усходняй часткі БССР не ставала, a фэдэрацыйная форма Савецкага Саюзу грунтавалася на тым, што кіроўныя пасады ў новадалучаных абшарах займалі перадусім кадры, якія прайшлі навучаньне ў глыбіні СССР, таму гаворка таксама не ішла выключна пра ўнутрыбеларускую справу. Як і ў Берасьці, Пінску і Баранавічах, у Гародні былі задзейнічаныя кадры розных нацыянальнасьцяў, перадусім расійцы і ўкраінцы, якія мелі вялікую колькасную перавагу. Доля партыйных работнікаў, паводле савецкага разуменьня запісаных беларусамі і габрэямі, намінальна адпавядала мясцоваму складу насельніцтва, у той час як палякі амаль не былі прадстаўленыя98.
Зь іншага боку, з прычыны рызыкаў ваеннага часу і пэрыфэрыйнага становішча Заходняй Беларусі праца на гэтай захопленай чужой тэрыторыі, з гледзішча Масквы або Ленінграду, не належала да самых прэстыжных. У выніку ў Заходнюю Беларусь трапляла шмат кар’ерыстаў, чыя кар’ера яшчэ толькі пачыналася. Шмат каго зь іх сюды проста перавялі, у тым ліку нямала кепска адукаваных, маладых і недасьведчаных камсамольцаў". На кароткіх курсах перад гэтым ім ня толькі прышчаплялі правільны савецкі сьветапогляд, але і азнаямлялі з галоўнымі пагрозамі ў рэгіёне: патэнцыйнымі ворагамі лічыліся перадусім каталіцкія і праваслаўныя сьвятары, рабіны, прадстаўнікі польскай дзяржавы і былыя землеўласьнікі100. Тым ня менш, пры выбары кадраў для накіраваньня ў Заходнюю Беларусь спачатку не адыгрывала значнай ролі ані нацыянальнасьць, ані геаграфічнае паходжаньне101. Галоўнае значэньне мела ляяльнасьць да партыі і гатоўнасьць
Штодзённасць за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (1941-1944 г.) / Пераклад з нямецкай мовы Л. Баршчэўскага; нав. рэд. Г. Сагановіч. 2-е выд., папраўл. Мінск, 2008. С. 56.
98 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 50, спр. 369, арк. 91.
"Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 65 i наст.; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... С. 114 і наст.
100 Інтэрвію з А. Івашчанкам, праведзенае ў Гародні 15 красавіка 2006 году на расійскай мове.
101Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 62-64; Вракель A. Пад чырвонай зоркай... С. 110-112.
адправіцца ў вобласьці, якія лічыліся ненадзейнымі, і там давесьці пры патрэбе сваю цьвёрдасьць у абыходжаньні з насельніцтвам. Да кастрычніка 1940 году апроч прадстаўнікоў розных сакрэтных службаў і вайскоўцаў у Беластоцкую вобласьць прыбылі больш за 12 тысяч функцыянэраў з СССР. Тры тысячы зь іх складалі камуністы або камсамольцы102.
Калі ж прыкласьці гэтыя лічбы да мясцовай сытуацыі, то робіцца зразумела, што кіраўніцтва БССР з самага пачатку было вымушанае — асабліва ў сфэры адукацыі — выкарыстоўваць мясцовыя сілы для ажыцьцяўленьня новых навучальных плянаў103. Патрэба ў настаўніках, якія атрымалі савецкую адукацыю, паўсюдна была высокай. 3 аднаго боку, колькасьць школаў расла, а з другога — шмат настаўнікаў зрабіліся ахвярамі савецкіх рэпрэсіяў як прадстаўнікі польскай дзяржавы на мясцовым узроўні. Тым ня менш, дзеля дэфіцыту кадраў з усходу ўлады былі вымушаныя выкарыстоўваць і тутэйшых настаўнікаў, якія тут засталіся. Адпаведна, у 1940 годзе ў Гародні працавалі 322 настаўнікі, у тым ліку 120 — габрэйскай, 116 — польскай, 52 — беларускай, 29 — расійскай і пяць — іншай нацыянальнасьці. Па вялікім рахунку гэтая прапорцыя адпавядала дэмаграфічнаму складу даваеннага гораду і сьведчыць пра нізкую долю настаўнікаў з усходу. Гэта пацьвярджаецца тым фактам, што толькі адзінаццаць настаўнікаў былі камуністамі і васямнаццаць — камсамольцамі (нізкая квота ў савецкіх умовах)104. Гэтыя мясцовыя сілы ня толькі лічыліся ненадзейнымі, але і выкарыстоўвалі школы як паўпублічную прастору для таго, каб паказаць уласнае стаўленьне да бальшавікоў105. Гэтак, чыталіся каталіцкія ранішнія малітвы, школьныя калектывы адмаўляліся ад уступленьня ў піянэрскую або камсамольскую арганізацыю, а пры выкладаньні такіх прадметаў, як гісторыя і літаратура, настаўнікі выражалі свае погляды з часоў Польскай Рэспублікі або Расійскай імпэрыі106. Калі пра гэта рабілася вядома, настаўнікам пагражалі дысцыплінарныя або яшчэ больш суровыя пакараньні. У польскамоўньгх школах прэвэнтыўна праводзіліся дадатковыя праверкі107.
102 Gnatowski М. W radzieckich okowach. 0 agresji 17 wrzesnia 1939 roku i radzieckiej polityce w regionie lomzynskim w latach 1939-1941. Lomza, 1997. S. 105.
103Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 72; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 121.
104 ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 769, арк. 13.
106 Плешавеня A. М. Напярэдадні // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 333-334; Szumski J. Polityka oswiatowa.... S. 170-172.
10вЯрмуснк Э.С. Католнческнй костёл... С. 37-65.
107 ДАГВ. Ф. 127, воп. 1, спр. 11, арк. 35-75.
Нягледзячы на савецкія рэпрэсіі, у гарадзенскім падпольлі працягвалі дзейнічаць асобныя прадстаўнікі польскай дзяржавы і цэлы шэраг сыянісцкіх групаў108. У структурах пазьнейшай Арміі Краёвай у Беластоцкай вобласьці нават паводле савецкіх ацэнак было каля пяці тысяч чалавек109. На Гарадзеншчыне, якая ў 1941 годзе была падзелена на шэсьць акруг «Саюзу ўзброенай барацьбы» (Zwiqzek Walki Zbrojnej), падчас вайны да польскіх падпольных фармаваньняў належалі ад тысячы да паўтары тысячы чалавек110.
На розных узроўнях адміністрацыі і на асобных вытворчых аб’ектах дзеялі прадстаўнікі каардынаванай зь Лёндану польскай падпольнай дзяржавы, хаця нельга сказаць, што ўсё каталіцкае насельніцтва гораду ўдзельнічала ў супраціве111. Паляваньне НКУС на асобных «замежных шпіёнаў», наадварот, было важнай крыніцай недаверу да этнічных палякаў112. Такія публічныя заявы, як «Прэч бальшавікоў, хай жыве вольная Полыпча!», якія цяпер зьяўляліся на мурах і ўлётках, пацьвярджалі для чэкістаў і партыі неабходнасьць савецкай палітыкі цьвёрдай рукі ў дачыненьні польскага насельніцтва пз. Тым ня менш, увядзеньне савецкіх структураў у Гародні ў 1939 годзе адбывалася спачатку без шырокага фронту адкрытага супраціву114. Прычынаю былі арышты і дэпартацыі прадстаўнікоў гарадзкой эліты, якія, з гледзішча савецкіх уладаў, спраўна выконвалі сваю ролю прэвэнтыўнага ўдару супраць магчымага супраціву115.
108 Gizijewska М. Dzieje polskiego podziemia na Bialostocczyznie w latach 1939-1956. Warszawa, 1992.
109ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, cnp. 189, арк. 92-94.
110 Gnatowski M. Biaiostocczyzna... S. 386; Gwozdek Z. Bialostocki okreg... S. 7-8.
111У спэцыяльных польскіх публікацыях кідаецца ў вочы, што супраціў моцна абагульняецца як агульнанародны рух. Гэтак, напрыклад, у выпадку Варіпавы або атрадаў у лясах Наваградзкага ваяводзтва ёсьць падрабязныя апісаньні, якія пераносяцца на такія мясьціны, як Гародня. Пры гэтым у выпадку Гародні да сёньняшняга дня няма агульнай працы, а ёсьць толькі фрагмэнты. Гл.: Strzembosz Т. Rzeczpospolita podziemna: spoleczenstwo polskie a panstwo podziemne 1939-1945. Warszawa, 2000; Boradyn Z. Niemen: Rzeka niezgody. Polsko-sowiecka wojna partyzancka na Nowogrodczyznie 1943-1944. Warszawa, 1999; беларускамоўная вэрсія: Барадзін 3. Нёман — рака нязгоды: польска-савецкая партызанская вайна на Наваградчыне (1943-1944 гг.). Санкт-Пецярбург, 2018.