Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
160Brakel A. Unter Rotem Stem... S. 69-77; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... С. 118-127.
161ДАГАГВ. Ф. 6112, воп. 1, спр. 7, арк. 2-3.
162 ДАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 410, арк. 284.
163 Тамсама. Ф. 127, воп. 1, спр. 2, арк. 2-3.
164 Шыбека 3. Нарыс... С. 305.
166 Martin Т. The Affirmative Action Empire. Nations and Nationalism in the Soviet Union, 1923-1939. Cornell, 2001.
турную перавагу. У новых заходніх абласьцях БССР была ўведзеная савецкая школьная сыстэма, таму расійская мова ў гарадах з самага пачатку лічылася мовай сацыяльнага росту166. Звычайны аргумэнт, які нават беларускамоўных бацькоў падштурхоўваў да таго, каб аддаць сваіх дзяцей у школы з выкладаньнем па-расійску, палягаў у сацыяльным пад’ёме, які савецкая сыстэма абяцала ўсім тым, хто трымаўся яе правілаў. А канкрэтна бацькам былі важныя іпанцы дзяцей на як мага лепшую адукацыю. I на захадзе, і на ўсходзе БССР лічылася, што яна цесна зьвязаная з дасканалым валоданьнем мовай адміністрацыі, навукі і прамысловасьці. Рэтраспэктыўна немагчыма праверыць, наколькі моцна гэтае стаўленьне вынікала зь перайманьня савецкіх узораў. Тым ня менш, кідаецца ў вочы, што адначасова адбыўся рэгрэс да сытуацыі перад 1914 годам, калі расійская мова дамінавала ў адміністрацыі і эканоміцы.
На фоне нечаканай і непрадбачанай усімі сытуацьгі школьнікі перадусім былі занятыя тым, каб за вельмі кароткі час засвоіць расійскую або беларускую мову — то-бок часта адну або нават дзьве чужыя. Пераход на беларускую мову выявіўся асабліва складаным167. Між тым большасьць габрэйскіх дзяцей паміж сабой, як і дома, гаварылі пераважна на ідыш. Пры гэтым іўрыт быў асуджаны і забаронены ў школах як мова рэакцыі, буржуазіі і нацыяналізму. Супольнай мовай для габрэйскіх і хрысьціянскіх аднаклясьнікаў па-ранейшаму была польская, а ў кантактах зь дзецьмі савецкіх кадраў — усё часьцей расійская168.
Ў нататках адной бібліятэкаркі Гародня ў студзені 1940 году паўстае наступным чынам: сярод карыстальнікаў гарадзкой бібліятэкі, паводле ейных падлікаў, было 1118 палякаў, 911 габрэяў, 295 беларусаў і 176 расійцаў, хаця зь ейных запісаў няясна, якім чынам атрыманыя гэтыя лічбы. Тым ня менш, гэты сыііс дэманструе, што нацыянальнасьць тым часам зрабілася фіксаванай катэгорыяй разуменьня рэчаіснасьці ў жыцьці савецкага гораду — раней бібліятэкарка адзначала толькі мову кніжак169. Чытачы ўзялі па абанэмэнце 1717 кніг
l86Brakel A. Unter Rotem Stem... S. 77; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 126-127.
167 ДАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 410, арк. 315.
168 Інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане 28 лістапада 2004 году на польскай мове; Інтэрвію з Броняй Клябанскай, праведзенае ў Ерусаліме 14 сьнежня 2004 году на польскай мове.
169 Аб праўдападобнасьці дакумэнту сьведчыць перадусім супадзеньне зь іншымі крыніцамі пра перасьлед польскіх сем’яў падчас нямецкай акупацыі, а таксама са скрупулёзным апісаньнем зьніпічэньня гарадзенскіх габрэяў. Рукапісныя нататкі, якія Багдан Гарбачэўскі вьшадкова знайшоў на месцы, важныя таму, што савецкія
на польскай мове, 295 — на ідышы ды іўрыце, 580 — на расійскай мове і чатыры на беларускай мове. У лютым лічбы зьмяніліся нязначна. Чытачы ўзялі па абанэмэнце 1279 кніжак на польскай, 517 на ідышы або іўрыце, 483 на расійскай і 10 на беларускай мове. Гэтыя лічбы адразу даводзяць, што гаворка ідзе пра шматмоўны горад, у якім расійская і асабліва беларуская мова мела сярод насельніцтва далёка не такі статус, які ёй прьшісвала кіраўніцтва БССР. Зразумела таксама, што надалей чытачы бралі па абанэмэнце пераважна кнігі на польскай мове. Мізэрную колькасьць узятых па абанэмэнце беларускіх кніжак можна патлумачыць, імаверна, малой колькасьцю беларускай літаратуры ў бібліятэцы, аднак незалежна ад гэтага можна зрабіць выснову, што беларуская як літаратурная мова ня грала вялікай ролі ані ў даваенным горадзе, ані пад савецкім панаваньнем.
Тым самым прыход Саветаў у Гародню ў моўных адносінах трэба апісваць хутчэй як русіфікацыю, нават калі было зразумела, што лінгвістычная рэчаіснасьць розных групаў заставалася комплекснай у залежнасьці ад канкрэтнай сытуацыі і яе цяжка рэканструяваць на падставе захаваных крыніцаў. Гэтак, беларуская мова прысутнічала перадусім у афіцыйным ужытку, на транспарантах і ў пэўных публічных дакумэнтах — урэшце, фармальна Гародня была ўключана ў БССР, а не РСФСР. На фоне нэгатыўнага стаўленьня шырокіх гарадзкіх колаў да новага рэжыму дзейнасьць савецкіх кадраў, якія валодалі беларускай мовай, не магла даць плёну170. Вонкавыя намаганьні для павярхоўнай беларусізацыі абмяжоўваліся прысутнасьцю чырвоных транспарантаў і вышыванкі ў грамадзкіх месцах, у школах і на прадпрыемствах. Публічная інсцэнізацыя беларускасьці, якая гэта суправаджала, служыла толькі для легітымацыі савецкага панаваньня. Бо нават на ўзроўні абкаму і райкаму беларускія элемэнты часта выкарыстоўваліся толькі для аздабленьня171. Хаця газэты і афіцыйныя паведамленьні публікаваліся па-беларуску, асноўная частка ўнутранай дакумэнтацыі ў 19391941 гадах вялася на расійскай мове і суправаджалася беларускай мовай толькі ў шапках старонак і на пячатках172. Фатаграфічныя сьведчаньні савецкай прапаганды ў Беластоку надалей сьведчаць пра тое, што расійская мова і там дамінавала ў гарадзкой прасто-
крыніцы часта падчышчаліся і збольшага самі навязваюць або ігнаруюць пункт гледжаньня насельніцтва.
170 Gnatowski М. W radzieckich okowach... S. 119-121.
171 Аляксандар Бракель прыводзіць у выпадку Баранавіччыны ідэнтычныя зьвесткі: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 77; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 126-127.
172 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 2; ДАГВ. Ф. 1171c.
ры і дапаўнялася хутчэй ідышам і польскай мовай, чым беларускай173. У гэтым сэнсе створаная дзяржаваю сыстэма стымулаў для мясцовага насельніцтва ў новых заходніх абласьцях БССР працавала так, што з 1939 году расійская мова выглядала нашмат больш прыцягальнай. Да таго ж відавочны ўплыў працягвала аказваць лінгвістычная канстэляцыя міжваеннага часу.
2.1.8 Адзін цягнік паміж савецкаю дэпартацыяй і нямецкім бамбаваньнем
Апошняя вялікая хваля савецкіх дэпартацыяў жыхароў Гародні адбылася ў чэрвені 1941 году. Успаміны тады яшчэ 17-гадовага Багдана Гарбачэўскага, які разам са сваім бацькам Зыгмунтам быў арыштаваны 19 чэрвеня, ілюструюць пераход ад савецкай да нямецкай акупацыі гораду — як яго перажылі тыя гарадзенцы, чыя дэпартацыя пачалася 21 чэрвеня 1941 году:
У наш вялікі вагон-цяплушку загналі каля 50 чалавек са скарбам. Акрамя нашай сям’і з чатырох чалавек там была сям’я інжынэра Альбрэхта — бацька, маці і дзьве дачкі. Таксама там апынулася габрэйская сям ’я і селянін, са сваёй сям ’ёй. Стракатая кампанія. Транспарт выехаў з Гародні ў суботу перад поўначчу. Раніцай мы быліў Ваўкавыску. Дзьверы нашага вагону расчыніліся, і нам дазволілі прынесьці вады. Ідучы зь вядзерцам у пошуку вады, я напаткаў дзяўчыну ў форме чыгуначніцы і з павязкай Чырвонага Крыжа. Яна кажа: «Вайна зь немцамі! Чарэмха, памежная станцыя, ужо занятая немцамі». 3 гэпгымі зьвесткамі я вяртаюся ў вагон. Вельмі хутка пасьля гэтага прыляцелі нямецкія самалёты і пачалі бамбіць чыгуначную станцыю, на якой мы стаялі. Ніводная бомба ня трапіла ў наш вагон, але паблізу бомба ўпала на грузавы цягнік з тэкстылем. Ад выбуху дэфармаваліся рэйкі нашых дзьвярэй, і вагон перастаў зачыняцца. Частку даху таксама сарвала, таму да нас трапляла сьвежае naeempa, а дзьверы не зачыняліся. Калі мы прыбылі ў Слонім, была абвешчана паветраная трывога. Частка цягніка спынілася на мосьце. Пад аховаю нашых вартаўнікоў, якія раней стаялі на пляцоўках паміж вагонамі, мы пабеглі на сенажаць. Больш самалёты не вярталіся. Увечарымы быліў Баранавічах. Горадужо бамбілі. Уначы мы назіралі абарону гораду зэніткамі і пражэктарамі. Некаторыя будынкі каля вакзалу загарэліся. На досьвітку самалёты адляцелі. Наш цягнік праехаў праз Баранавічы. Большасьць маіх спадарожнікаў паснула. Мне даручылі сачыць,
173 Sleszynski W. Okupacja... S. 142-144.
калі мы прыбудзем у Стоўпцы, дзе праходзіла старая польская мяжа. Там я павінен быў усіх пабудзіць, каб яны маглі разьвітацца з роднай зямелькай. Калі мы рушылі ў кірунку Гарадзеі, прыкладна за 9 км ад Баранавічаў нямецкія бамбардзіроўшчыкі дагналі наш цягнік. Ужо першая бомба трапіла ў цягнік і першы вагон, дзе ехалі чэкіспгы разам з нашымі дакумэнтамі. Лякаматыў адчапіўся і пайшоў далей на ўсход. Цягнік зышоў з рэек, і вагоны затрэсьліся, коцячыся на колавых цялежках. Самалёты вярталіся і скідалі на цягнік запальныя бомбы. На жаль, уратавацца змаглі пасажыры ня ўсіх вагонаў. Дзьверы замыкаліся так, каб нельга было іх адчыніць голымі рукамі. Здаецца, два вагоны згарэлі разам з дэпартаванымі. [...] Цягнік спыніўся ў вельмі глыбокай лагчыне, парослай кустамі. Калі я разам з дочкамі інжынэра Альбрэхта пабег у поле, самалёты прыляцелі зноў і пачалі страляць па нас з кулямётаў. Адной з дачок куля прабіла руку, але не закранула костку. Калі чэкісты зразумелі, што гэта сапраўдная вайна, яны паскідалі свае фуражкі ў лесе і кінуліся ўцякаць ва ўсходнім кірунку. Мужчыны пайшлі ў найбліжэйшую вёску і нанялі машыну, каб пагрузіць туды наш ацалелы скарб і даехаць да найбліжэйшага мястэчка, дзе мы атабарыліся ў стадоле174.
Пешы пераход празь вёскі назад у Гародню заняў некалькі тыдняў. Багдан Гарбачэўскі і ягоны бацька, якія супраць сваёй волі пакінулі акупаваную Саветамі Гародню, празь месяц вярнуліся ў горад, ужо заняты нямецкімі войскамі.
Апісаная адысэя — гэта толькі адно з апавяданьняў пра масавыя дэпартацыі жыхароў далучаных усходніх абшараў Польскай Рэспублікі, якія пачаліся яшчэ 19 і 20 чэрвеня175. Гэты расказ дэманструе, наколькі плаўна разбурэньні дэмаграфічнай структуры Гародні пад савецкай і нямецкай акупацыямі пераходзілі адно ў другое — і ня толькі ў пераносным сэнсе. Цягнік трапіў пад агонь падчас нямецкай агрэсіі на СССР. Бомбы падалі на чыгуначныя вузлы і вайсковыя аб’екты, але дэпартаваных, якія не згарэлі ў вагонах, нямецкая паветраная атака ўратавала ад вывазу ў Казахстан176. Каталікі,
174Успаміны Багдана Гарбачэўскага на польскай мове (Торунь, 1997). С. 5. Паць-