Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
197 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 538.
198 Гл. расказ Эдмунда Дзмітрава у: Wokol Jedwabnego... Т. 2. S. 280; Priemel K. Ch. Sommer 1941: Die Wehrmacht in Litauen // Holocaust in Litauen. Krieg, Judenmorde und Koilaboration im Jahre 19411 Hrsg. von V Bartusevicius u. a. Koln u. a., 2003. S. 26-39.
199 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 544.
200 Калацэй M. Я. Шталаг № 324 — лагер для савецкіх ваеннапалонных Ц Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 376.
201 Тамсама. С. 378.
16. Салдаты вэрмахту на савецкім танку ў чэрвені 1941 году, на заднім пляне гарнізонны касьцёл з разбураным дахам, зьлева порцік ратушы.
17. Гэты фотаздымак салдата і помніка Сталіну перад ратушай паходзіць, як і выява 16, з прыватнага ваеннага дзёньніка службоўца вэрмахту, які прадалі з аўкцыёну ў канцы XX стагодзьдзя.
колькасьць і паходжаньне невядомыя202. Паралель паміж абыходжаньнем з ваеннапалоннымі і габрэямі праводзіць адзін зь відавочцаў, які назіраў, як камуністаў, палітрукоў і габрэяў трымалі асобна і ўжо 22 ліпеня 1941 году павезьлі іх забіваць на гарадзкой ускраіне203.
У1945 годзе савецкая камісія па расьсьледаваньні злачынстваў нямецкіх акупантаў на падставе сьведчаньняў відавочцаў і грубай ацэнкі ды колькасьці знойдзеных масавых пахаваньняў вызначыла, што ў лягеры памерлі каля 14 тысяч чалавек204. Нават калі сярод ахвяраў былі толькі асобныя жыхары Гародні, усё адно дзясяткі целаў, якія штодня хавалі на гарадзкіх вайсковых могілках часоў Першай усясьветнай вайны, выразна паказвалі ўсім жыхарам ступень брутальнасьці нямецкага панаваньня205. Узімку, калі штодня паміралі да сотні салдатаў, целы прысьшалі зямлёй і ў вялікіх ямінах каля лягеру206. Ператварэньне тэрыторыі каля Калбасіна ў дуляг для навакольнага габрэйскага насельніцтва, што адбывалася ў рамках падрыхтоўкі да ліквідацыі габрэяў у «Беластоцкай акрузе» (Bezirk Bialystok) без прыцягненьня ваеннапалонных да адпаведных работ, дае падставы меркаваць, што зь вязьняў мясцовага шталягу ніхто ня выжыў207.
2.2.1 Беластоцкая акруга як акупаваная тэрыторыя з асаблівым статусам
Наваствораная Беластоцкая акруга заняла ў акупаванай немцамі Эўропе асаблівае месца208. Тым ня менш, яна была часткай агульных нямецкіх плянаў па радыкальным пераўладкаваньні
202 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 829; Kay A. J. Exploitation, Resettlement, Mass Murder: Political And Economic Planning for German Occupation Policy in the Soviet Union, 1940-1941. Oxford, 2006. P 76, 169; Volkmann H.-E. Okonomie und Expansion: Grundzuge der NS-Wirtschaftspolitik. Munchen, 2003. S. 412-415.
203 Ня выключана, што гэтая акцыя была наўпрост зьвязаная са згаданымі раней пакараньнямі сьмерцю. Аднак гэта немагчыма пацьвердзіць дакумэнтальна. Гл. па гэтым пытаньні: Раскажы жывым / Падрыхтаваў да друку Э. С. Ярмусік // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 380; Удзельнікі антыфашысцкага падполля, асобы, якія актыўна садзейнічалі падполлю, члены іх сем’яў і мірныя жыхары — ахвяры фашысцкага тэрору // Памяць: гісторыкадакументальная хроніка горада Гродна... С. 493-497.
204 ДАГВ. Ф. 6126, воп. 6, спр. 25, арк. 1-14.
206 Blumstein A. A little house... P 128-129.
206 HAPB. Ф. 655, воп. 1, cnp. 9, арк. 13-49, цыт. паводле: YVA. JM/10645, v. 30-49.
207 Ацалелыя ваеннапалонныя пасьля канца Другой сусьветнай вайны трапілі ў Савецкім Саюзе пад рэпрэсіі ды ня мелі месца ў пазьней створаным наратыве пра Вялікую Айчынную вайну. Таму, нягледзячы на вялікую колькасьць савецкіх ахвяраў, існуе толькі жменька сьведчаньняў. Гл.: Раскажы жывым... С. 379-380.
208 Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня, 2008. С. 773-784.
Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Тэрыторыя былога Беластоцкага ваяводзтва спачатку была пераведзена пад нагляд гаўляйтара НСДАП ва Ўсходняй Прусіі ды обэр-прэзыдэнта Эрыха Коха209. Гэты абшар плянавалася ўключыць у склад Нямецкага райху, але ўказ Адольфа Гітлера ад 1 жніўня 1941 году спачатку абвяшчаў толькі пра ўсталяваньне цеснай сувязі з Райхам. Частка акупаваных тэрыторыяў пад назвай «Беластоцкая акруга» была, такім чынам, фармальна падпарадкаваная Ўсходняй Прусіі. У рамках падрыхтоўкі да пазьнейшай поўнай інкарпарацыі з Кёнігсбэргу ажыцьцяўлялася пабудова ў Беластоку стандартных структураў Райху210. Адпаведна, зьмянілася таксама геаграфічная арыентацыя Гародні. Ужо праз дванаццаць дзён пасьля пачатку нямецкай акупацыі чыгуначная лінія ў напрамку Аўгустова была пераробленая на прынятую ў астатняй Эўропе шырыню каляіны. Неўзабаве па гэтай лініі пусьцілі штодзённыя простыя цягнікі да Кёнігсбэргу. Пры канцы 1941 году была цалкам пераробленая чыгунка праз Сувалкі да Дзьвінску211. Мытная мяжа з Усходняй Прусіяй перастала існаваць у лістападзе 1941 году212. Тым ня менш, акруга заставалася самастойным утварэньнем з уласнымі адміністрацыйнымі структурамі, якія толькі паступова ў асобных сфэрах прыпадабняліся да адпаведных структураў Усходняй Прусіі, напрыклад, у паштовай, лесагаспадарчай і мытнай, у выніку чаго акупацыйныя ўстановы часткова былі падобныя да ўстаноў Райху, а часткова — да ўстаноў Генэрал-губэрнатарства213.
Кох быў фармальным кіраўніком цывільнай адміністрацыі ў Беластоцкай акрузе, і канкрэтнае прывязаньне да Ўсходняй Прусіі адбывалася праз прызначэньне ў апарат цывільнай адміністрацыі і паліцэйскія структуры кадраў СС і НСДАІІ з Кёнігсбэргу, Аленштайну, Тыльзіту, Гумбінэну, Ліку, Бартэнштайну, Проскену і Мэмэлю214. Павятовыя камісары, як і намесьнік Эрыха Коха ў Беластоку, доктар
209 Orlowski S., Ostrowicz R. Erich Koch przed s^dem Polskim. Warszawa, 1959. S. 66 i наст.; Meindl R. OstpreuBens Gauleiter. Erich Koch — eine politische Biographie. Osnabriick, 2007. S. 296-298.
210 Bender S. The Jews of Bialystok... R 99.
211 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 312.
212 Bender S. The Jews of Bialystok... P 99; Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 301.
213 Bender S. The «Reinhardt Action» in the «Bialystok District» // Bialystok in Bielefeld. Nationalsozialistische Verbrechen vor dem Landgericht Bielefeld 1958 bis 1967 / Hrsg. von K. Stoll u. a. Bielefeld, 2003. S. 186-208.
214 Documents Concerning the Murder... Vol. II. P 19-229, Vol. IV P 537-538; Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 305. Сучасныя назвы гарадоў — Калінінград, Ольштын, Савецк, Гусеў, Элк, Бартошыцы, Просткі і Клайпэда. — Заўв. перакл.
Фрыц Брыкс з Тыльзіту, у мінулым былі ўсходняпрускімі ляндратамі216. У Беластоку і Гародні з афіцэраў паліцыі бясьпекі і службы бясыіекі ўжо 10 жніўня 1941 году было сфармаванае аддзяленьне дзяржаўнай паліцыі, падпарадкаванае ўправе ў Аленштайне. 3 той прычыны, што Беласток месьціцца болып як за 200 кілямэтраў ад Аленштайну, стала кіраваць працай філіялу з Эрмлянду (папольску Вармія) было немагчыма. Таму пазьнейшы камандзір службы бясьпекі, доктар Вільгельм Альтэнлё, у кастрычніку 1942 году афіцыйна пераехаў зь берагоў ракі Лыны ў Беласток, пасьля таго як тут ужо нейкі час да гэтага папрацавалі ягоныя падначаленыя216. Ён непасрэдна падпарадкоўваўся Галоўнай управе бясьпекі Райху (РСХА) у Бэрліне. Апроч таго, права аддаваць загады мелі інспэктар паліцыі бясьпекі ў Кёнігсбэргу і кіраўнік цывільнай адміністрацыі. Прадстаўніцтвам камандзіра службы бясьпекі ў Гародні спачатку кіраваў Гайнц Эрэліс, а пазьней Эрых Шот. Акрамя таго, у навастворанай акрузе дзеялі часткі паліцыі парадку (Ordnungspolizei), якія ў гарадах былі арганізаваныя ў форме ахоўнай паліцыі (Schutzpolizei), а ў вёсках — у форме жандармэрыі пад камандаваньнем начальніка паліцыі парадку.
Нягледзячы на прыцягненьне ўсходняпрускіх кадраў, намаганыгі НСДАП пабудаваць у Беластоцкай акрузе ўсёахопную сетку сяброў партыі, якія паходзілі з Райху, былі марнымі217. Апошнія складаліся толькі з шэрагаў паліцэйскага апарату, цывільнай адміністрацыі і нешматлікіх немцаў, якія займаліся тут камэрцыяй пад наглядам акруговай управы сэквэстраванай маёмасьці (Treuhandstelle)216. Адміністрацыйныя межы акругаў і камунаў (Gemeinden) былі дапасаваныя да ўсходняпрускіх узораў. Гародня як павятовы цэнтар была цяпер адміністрацыйным цэнтрам дванаццаці акругаў, кожную зь якіх узначальваў нямецкі камісар219. Агульная адміністрацыйная прысутнасьць на тэрыторыях, якія з 1939 году ўваходзілі ў БССР, была адносна нізкай, аднак у Беластоцкай акрузе яна была
215 Documents Concerning the Murder... Vol. IV P 529; Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 175-176, 531.
216 Documents Concerning the Murder... Vol. IV P 539; Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 188; Bender S. The Jews of Bialystok... S. 101.
217 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cnp. 72, арк. 5.
218 Documents Concerning the Murder... Vol. IV P 426-438, 532-533; Rosenkotter B. Treuhandpolitik. Die «Haupttreuhandstelle Ost» und der Raub polnischer Vermogen 1939-1945. Essen, 2003; гл. y гэтым пытаньні таксама працу аб дзейнасьці ўправы сэквэстраванай маёмасьці ў Познані: Dingell J. Zur Tatigkeit der Haupttreuhandstelle Ost, Treuhandstelle Posen 1939 bis 1945. Frankfurt am Main, 2003.
219 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cnp. 33, арк. 36.
вышэйшая, у тым ліку і таму, што на ўсходзе і поўначы акругі праходзілі мытныя межы зь Нямецкім райхам220. Зьмены правоў уласнасьці на зямлю ды іншых маёмасных варункаў, якія адбыліся да чэрвеня 1941 году, збольшага былі пакінутыя ў сіле, што азначала прызнаньне савецкіх экспрапрыяцыяў221.
Пасьля першай савецкай акупацыі Гародні, дэпартацыяў і расстрэлаў вязьняў незадоўга да ўварваньня вэрмахту вялікая частка хрысьціянскага насельніцтва, але найперш каталікі гораду, адчулі палёгку ў зьвязку зь нямецкай акупацыяй рэгіёну222. У нямецкай кінахроніцы разбурэньне цэнтральнай часткі Гародні прэзэнтавалася як вызваленьне ад «бальшавіцкага ярма»223. Створаная ўвосень 1941 году цывільная адміністрацыя была ўкамплектаваная галоўным чынам (але не выключна) каталікамі, якія ў міжваенны час не абавязкова вылучаліся сымпатыямі да фашызму і, тым ня менш, былі цяпер гатовыя кіраваць гарадзкімі справамі пад нацысцкай уладай. Бурмістру Завадзкаму было даручана наладзіць інфраструктуру гораду. Аднак такія цэнтральныя сфэры гарадзкога кіраваньня, як фінансы, праца і права, пасьля стварэньня нямецкай цывільнай адміністрацыі былі перададзеныя павятоваму камісарыяту, на чале якога стаяў Дзітрых фон Плёц, доктар юрыспрудэнцыі з Усходняй Прусіі.