Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
Osnabruck, 2004. S. 196-200. Апроч таго, Capa Бэндэр прыводзіць аргумэнт, што розная сіупень гвалту ў першыя дні нямецкай акупацыі залежала ад інтэрпрэтацыі загадаў Галоўнай управы бясьпекі Райху з боку айнзацкамандаў на месцах. Гл.: Bender S. The Jews of Bialystok... P 282-283.
276 Amar T. C. Zabojstwo we Lwowie. Koniec miasta wieloetnicznego, budowa sowieckoukraihskiego Lwowa i los modelowego miasta pogranicza // Nowa Ukraine. 2007. № 1-2. S. 107-121
Іншыя прычыны адсутнасьці такіх эксцэсаў, як у Ядвабным, могуць палягаць у геаграфічным становішчы і, такім чынам, ускосна і ў складзе насельніцтва Гародні. Пры гэтым памеры гораду самі па сабе адыгрывалі невялікую ролю, як паказваюць арганізаваныя немцамі і падтрыманыя часткай насельніцтва злачынствы супраць габрэяў у Львове276. У мясцовым кантэксьце істотнай падаецца большая адлегласьць Гародні ад літоўскай мяжы, дзе «зачыстка тэрыторыі», згодна з загадам камісара, зь першых тыдняў кампаніі праводзілася асабліва жорстка і пасьлядоўна. Яшчэ адной прычынай можа быць тое, што склад насельніцтва ў гарадах і мястэчках на поўначы былога Беластоцкага ваяводзтва заўважна адрозьніваўся ад складу насельніцтва на ўсходзе. У паселішчах вакол Ядвабнага каталікі складалі відавочную большасьць і ў выніку польска-літоўскага канфлікту каталіцкае насельніцтва на гэтым памежным абшары таксама і на вёсцы было значна мацней палярызаванае ўздоўж нацыянальнай лініі. У той жа час у Гародні каталікі і габрэі складалі групы насельніцтва падобнай велічыні. Апроч таго, лініі канфлікту тут пралягалі ня толькі паміж хрысьціянамі і габрэямі, але і паміж хрысьціянамі праваслаўнага і каталіцкага веравызнаньня. Прысутнасьць праваслаўных мае значэньне, бо ў нацыянальным сэнсе яны не былі адназначна вызначанай групай, якая б разам з габрэямі і каталікамі магла ўтварыць выразны трыкутнік узаемадачыненьняў277. Гэта было істотным адрозьненьнем ад сытуацыі на паўднёвым усходзе міжваеннай Польшчы, дзе ступень нацыяналізацыі ўкраінскага насельніцтва была значна вышэйшай і суправаджалася моцным праграмным антысэмітызмам, які ўрэшце зрабіў габрэйскае насельніцтва ахвярным казлом у польска-ўкраінскім канфлікце278. Для гарадзенскіх хрысьціян не былі ўласьцівыя радыкальна антысэміцкія пазыцыі пры адначасовай канкурэнцыі этнічных нацыяналізмаў. Такім чынам, можна сьцьвярджаць, што канфлікт паміж палякамі і габрэямі ў Гародні, які цягам савецкай акупацыі зрабіўся болып адчувальным, не ўзмацняўся дзякуючы
276 Szarota Т. U progu Zaglady: zajscia antyzydowskie i pogromy w okupowanej Europie. Warszawa, 2000. S. 7-12.
277 Невялікую ступень пашырэньня нацыянальнай сьвядомасьці ў выпадку беларусаў канстатуе таксама Аляксандар Бракель, хаця ён усё ж такі спрэс апісвае іх як адносна гамагенную нацыянальную меншасьць. Гл.: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 19-24, 93.
278 Барбара Эпштайн падкрэсьлівае гэта ў вьшадку Менску, які быў савецкім і да 1939 году, і робіць з гэтага выснову пра габрэйска-беларускую салідарнасьць, праўда, не называючы іншых прычынаў адсутнасьці пагромаў: Epstein В. The Minsk Ghetto, 1941-1943. Jewish Restistance and Soviet Internationalism. Berkeley, 2008. R 12.
прысутнасьці яшчэ адной групы, якая мела адмысловы этнанацыянальны статус. Таму вялікае значэньне тут мае акурат нашмат меншая ступень нацыяналізацыі беларускага насельніцтва (у тагачаснай нямецкай тэрміналёгіі — weifiruthenisch).
Бальшыня тых, хто складаў сьведчаньні або ствараў афіцыйныя дакумэнты ў рамках адміністрацыйнай дзейнасьці падчас ваенных дзеяньняў 1941 году, самі былі пад моцным уплывам успрыманьня падзеяў праз нацыянальную прызму, зь якой трэці, беларускі бок зболыпага заставаўся выключаным. Працы на гэтую тэму рэдка абыходзяцца без спасылкі на справаздачу лёнданскаму ўраду ў выгнаньні, складзеную Янам Карскім летам 1941 году:
Урэшце, габрэі ў сваёй масе стварылі такую сытуацыю, што палякі іх разглядаюць як памагатых бальшавікоў. I палякі — гэта можна сказаць з пэўнасьцю — толькі чакаюць моманту, каб адплаціць габрэям. У прынцыпе ўсе палякі разьюшаныя і расчараваныя пазыцыяй габрэяў. Пераважная бальшыня (перадусім моладзь) зь нецярплівасьцю чакае зручнай нагоды, каб «адплаціць ім крывёю»2™.
Рэлевантнымі групамі на гэты момант падаюцца ўжо толькі палякі і габрэі. Перасячэньне гэтых групаў або частковае супадзеньне іхных інтарэсаў у гэтай сытуацыі на сэмантычным узроўні гэтак жа выносіліся за дужкі і тым самым выключаліся, як і ўдзел іншых групаў. Нянавісьць ва ўспрыманьні і апісаньні абодвух бакоў канфлікту, наадварот, фіксуецца ў якасьці нацыянальна вызначанай канстанты. Гэтую нянавісьць нечаканым, на першы погляд, чынам апісвае дваццацігадовая габрэйка, якая 21 кастрычніка 1941 году пакінула сьведчаньне ў архіве Варшаўскага гета пра гарадзенскія рэаліі:
Нянавісьць зрабілася яшчэ мацнейшаю, чым была перад вайною. Але тады палякі немаглі свабодна выяўляць сваёй нянавісьці, таму яны жывілі яе цішком і трымалі ў сабе. Пры гэтым трэба падкрэсьліць, што габрэі самі былі прычынай нянавісьці, бо ад часу прыходу расійскай арміі яны паводзілі сябе ў адносінах да палякаў пагардліва і часта іх прыніжалі. Габрэі віталі прыход бальшавікоў зь вялікай радасьцю — цяпер яны пачуваліся горда і ўпэўнена і паводзіліся амаль што
279 AZIH. Ring 1/934. У арыгінале на польскай мове. Адпаведныя цытаты гл. таксама ў: Zbikowski A. Zydzi polscy pod okupacjq sowieck^ 1939-1941 // Studia z dziejdw Zydow w Polsce. T. 2. Warszawa, 1995. S. 65; Musial B. «Konterrevolutionare Elemente sind zu erschieBen». Die Brutalisierung des deutsch-sowjetischen Krieges im Sommer 1941. Munchen, 2000. S. 72; Wierzbicki M. Polacy i Zydzi... S. 137 i наст.
так, нібыта яны былі гаспадарамі становішча, а да палякаў ставіліся пагардліва, часта дэманструючы ім іхную бясьсільнасьць™.
Тут ня толькі пацьвярджаецца папярэдне канстатаванае ўзмацненьне нянавісьці. Болыпая частка адказнасьці за пагаршэньне адносін паміж габрэямі і палякамі ўскладаецца на габрэйскі бок. Гэтак, сучасьніца зазначае, што пасьля ўсталяваньня ўлады бальшавікоў кірунак уціску памяняўся, даючы цяпер волю агрэсіі габрэяў у дачыненьні палякаў. Пры гэтым кідаецца ў вочы, што аўтарка настолькі гідзіцца паводзінамі сваёй этнічнай групы, што паміж радкамі выяўляецца яшчэ адзін аспэкт: унутрыгабрэйскія канфлікты, зь якіх можна зрабіць выснову, што, відаць, не габрэі зьдзекаваліся з сваіх польскіх суседзяў пад савецкай уладаю, а толькі іхная частка. Яшчэ адзін момант, які дадае сумневаў, хаваецца ў алісаньні Чырвонай арміі як расійскай арміі. Гэта паказвае, што залічэньне да пэўнай нацыянальнасьці не заўсёды варта прымаць за чыстую манэту ў этнічным сэнсе, бо на той момант Чырвоная армія была не выключна расійскім фармаваньнем, але савецкімі ўзброенымі сіламі пад камандаваньнем грузіна, і складалася з салдат, якія паходзілі з усіх рэспублік Савецкага Саюзу.
Дыямэтральна супрацьлеглае, на першы погляд, назіраньне ўтрымліваецца яшчэ ў адным ананімным паведамленьні з Гародні, якое таксама захоўваецца ў архіве Эмануэля Рынгельблюма, але значна радзей цытуецца польскімі гісторыкамі:
Заняцьце гарадзенскага гарнізону 23 чэрвеня адбывалася спакойна. Ад бальшавікоў не застпалося і сьледу. Палякі вітаюць сваіх суседзяў, што прыйшлі з таго боку Одры, з радасьцю і энтузіязмам. Бездань, якая цягам стагодзьдзяў аддзяляла суродзічаў Бісмарка, Фрыдрыха і «Гакаты»* ад нашчадкаў Баляслава і Ягайлы, цяпер зьнікаеў адзін момант. А габрэі... не, яны хаваюць у склепах свой ўбогі скарб^.
Тут найперш кідаецца ў вочы іранічная, амаль самавыкрывальная інтанацыя. 3 аднаго боку здаецца, што палярызацыя ў гора-
280 AZIH. Ring 1/934. У арыгінале на польскай мове.
* «Гаката» — гутарковая назва «Саюзу Ўсходняй Маркі» (Ostmarkenverein), скарот прозьвішчаў ягоных заснавальнікаў (НКТ=НаКаТа: Ferdinand von HansemannPempowo, Hermann Kennemann-Klenka, Heinrich von Tiedemann-Seeheim). — Заўв. перакл.
281 AZIH. Ring 1/805, k. 2. У арыгінале на польскай мове. Цытуецца паводле: YVA. М10/805, V. 2.
дзе разьвярнулася на 180 градусаў — цяпер палякі думаюць, што прыйшоў іхны час. Але адначасна складаецца ўражаньне, што палякі і габрэі — гэта дзьве групы, выразна аддзеленыя адна ад адной у сваім успрыманьні рэчаіснасьці і ў сваіх дзеяньнях, і што ў іх узаемадзеяньні ня ўдзельнічаюць ніякія іншыя групы. Тым ня менш, гэты дакумэнт, нягледзячы на пагардлівыя ноткі ў дачыненьні палякаў, не дае падставаў для высновы пра ўсплёск гвалту: паводле аўтара, заняцьце гораду адбывалася мірна, менавіта таму, што частка насельніцтва яго вітала, тады як другая частка была занятая сьпешным ратаваньнем маёмасьці. Відаць, тэма стаўленьня палякаў да новых акупантаў падавалася аўтару важнейшай, чым непасрэдныя дачыненьні паміж дзьвюма часткамі насельніцтва. Такая расстаноўка акцэнтаў, магчыма, адпавядала ягонаму асабістаму пункту гледжаньня, але яна нагадвае нам пра тое, што новую якасьць міжэтнічных адносінаў спарадзілі рамкавыя ўмовы, якія задаваліся то аднымі, то другімі акупантамі. Мясцовыя варункі адыгрывалі пры гэтым важную ролю, але самі па сабе яны не тлумачаць радыкалізацыі ў адносінах перадусім паміж габрэямі і хрысьціянамі,
Сугучнасьць гэтых розных дакумэнтаў дае падставы сьцьвярджаць, што ў выніку перамены акупацыйных рэжымаў сытуацыя, якая існавала паміж 1939 і 1941 гадамі, проста перавярнулася, аднак у далейшым мы падрабязна прааналізуем прычыны таго, што гэтая перамена ў дакумэнтах апісваецца толькі ў нацыянальных тэрмінах і ў форме выразнага супрацьпастаўленьня габрэяў і палякаў. Пры гэтым ставіцца пад сумнеў пераканаўчасьць ужо традыцыйных інтэрпрэтацыйных схемаў, якія зыходзяць з наяўнасьці ўсёабсяжнага польска-габрэйскага канфлікту, што грунтуецца перадусім на супадзеньні ўжываных абодвума бакамі візій. Яны сустракаюцца як у дакумэнтах, складзеных з польскай ці габрэйскай пазыцыі, так і ў савецкіх афіцыйных паведамленьнях і матэрыялах нямецкай вайсковай і цывільнай адміністрацыі. Праўда, у афіцыйных нямецкіх дакумэнтах у якасьці сфэры сьветапоглядных задач партыі ці службы бясьпекі фігуруюць таксама рэлігійныя супольнасьці. Аднак, як паказана і ў выпадку з выдачай савецкіх пашпартоў, запісаная ў іх, афіцыйна засьведчаная нацыянальнасьць служыла для арыентацыі афіцыйных установаў. У ацэнках сытуацыі ў горадзе і сельскай мясцовасьці пасьлядоўна праводзілася адрозьненьне паміж нацыянальнымі групамі, прычым габрэйскае насельніцтва разглядалася нямецкім бокам асобна і таму адразу выключалася з агульнай масы жыхароў282.