Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
291 Канцэптуалізацыя Беларусі Weipruthenien), якая адбылася яшчэ падчас Першай сусьветнай вайны, адпавядала ўяўленьням беларускіх нацыяналістаў і пры гэтым у значнай ступені ігнаравала пэрспэктыву польскага, літоўскага або расійскага бакоў. Гл. у гэтым пытаньш: Lindner R. Historiker... S. 145-146; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 145-146.
292 Quinkert В. Propaganda... S. 57 і далей.
насельніцтва СССР як адно цэлае293. Для аслабленьня савецкага грамадзтва як цэлага прадугледжвалася аддаваць перавагу асобным групам насельніцтва і пазьней стварыць паміж Польшчай і Расеяй асобныя адміністрацыйныя адзінкі. Веданьне пра мясцовую спэцыфіку ў найвышэйшых нямецкіх плянавікоў заходзіла так далёка, што прапаноўвалася пры гэтым пазьбягаць тэрмінаў «велікаросы», «маларосы» і «беларусы» {WeiPrussen). Замест гэтага нямецкая прапаганда мусіла выкарыстоўваць тэрміны расійцы, украінцы і беларусы (WeiPruthenen). Апроч гэтага, замест «расійскі народ» належала ўжываць выраз «народы Савецкага Саюзу», а замест «нацыянальнасьці» належала апэраваць паняткамі «народнасьць» або «племя» {Volker, Volksgruppen oder Volksstamme)294. Гэтыя прапановы, якія прымаліся да ўвагі і ў Беластоцкай акрузе, сьведчаць пра тое, што нямецкі бок дакладна прааналізаваў савецкую нацыянальную палітыку і зрабіў зь яе высновы для ўласнай акупацыйнай стратэгіі. Аднак для таго каб выкарыстаць гэты аналіз, акупанты на месцах мусілі займець уяўленьне пра склад насельніцтва. На месцы толькі ў вельмі рэдкіх выпадках было магчыма правесьці ўласны перапіс, для беглага агляду служылі такія дапаможнікі, як «Статыстыка насельніцтва Беларусі». Дзякуючы апошняму сфармуляваныя польскімі і савецкімі дзяржаўнымі ўстановамі веды пра мясцовае насельніцтва цяпер служылі падставаю для ўспрыманьня гэтага рэгіёну з боку немцаў. Такім чынам, нямецкія дасьледнікі перанесьлі ў свае працы савецкую або польскую ацэнку мясцовага насельніцтва з адпаведнай катэгарызацыяй, што і сфармавала катэгорыі, у якіх нямецкія салдаты і чыноўнікі маглі ўспрымаць мясцовых жыхароў296.
Гэтая патрэба ў арыентацыі была ў «Беластоцкай акрузе» такой вялікай, што там яшчэ ў 1941 годзе пачалася рэгістрацыя ўсіх жыхароў, якая запатрабавала вялікіх рэсурсаў. Мэтай рэгістрацыі было ўзяць жыхароў на дзяржаўны ўлік і выдаць ім афіцыйныя асабістыя дакумэнты з шэрагам важных зьвестак. Калі ў Польскай Рэспубліцы пасьведчаньне асобы можна было атрымаць у гарадах па ўласнай ініцыятыве, а савецкая пашпартызацыя ахоплівала толькі гарады і памежную паласу, то цяпер уводзіўся пагалоўны
293 Bundesarchiv, Abteilung Militararchiv in Freiburg (BA-MA). RW 4/524, Bl. 13 ff, цыт. паводле: Quinkert B. Propaganda... S. 68.
294 Тамсама.
295 Пры гэтым трэба прыпусьціць, што ў залежнасьці ад узросту і сацыялізацьгі
пэўную ролю грала створаная НСДАП і СА ў 1920-х і 1930-х гадах карціна сьвету ў галовах кадраў, якія працавалі на месцах. Пра ўзьнікненьне гэтай карціны сьвету гл. сярод іншых: Koonz С. The Nazi Conscience. Cambridge London, 2003.
прымус, які пашыраўся таксама на навакольныя вёскі. Як і ў савецкай рэгістрацыі зноў адбывалася адназначнае залічэньне да пэўнай нацыянальнасьці. Для запаўненьня пасьведчаньняў асобы ўжывалася наступная катэгарызацыя:
а) народнасьць (Vblkszugehorigkeit) (польская, беларуская, расійская, украінская, літоўская і фольксдойчэ);
б) веравызнаньне (рыма-каталіцкае, грэка-каталіцкае, праваслаўнае, эвангелісцкае і мусульманскае);
в) грамадзянства паводле стану на 1 верасьня 1939 году (польскае, расійскае, літоўскае і г. д.);
г)родная мова (мова, на якой гавораць у сям’і: польская, беларуская, расійская, украінская, літоўская, нямецкая);
д) вайсковая падрыхтоўка (калі і ў якім войску служыў);
е) фатаграфія;
ё) тэрмін дзеяньня (ня больш за адзін год, рэгістрацыя павінна пацьвярджацца службовай пячаткай)296.
Найперш кідаецца ў вочы, што ў пераліку ўжо цалкам адсутнічаюць згадкі пра габрэяў. Выдача такіх дакумэнтаў габрэйскаму насельніцтву не прадугледжвалася. Гэтая катэгарызацыя, ахопліваючы чатыры важныя і прынцыпова варыянтныя ўзроўні ідэнтычнасьці — мову, этнічную прыналежнасьць, рэлігію і грамадзянства, — прадугледжвала выбар толькі аднаго адназначнага варыянту ў кожным пункце. Хоць народнасьць (Volkszugehbrigkeit) тут не называлася нацыянальнасьцю экспліцытна, але працэдура мела на ўвазе, што належаць можна толькі да аднаго народу. Тое самае датычыла роднай мовы: у сям’і, згодна з гэтай катэгарызацыяй, гаварылі толькі на адной мове. Катэгорыі ад д) да ё) не пакідаюць сумневу ў тым, што рэгістрацыя была інструмэнтам улады, які мог паслужыць для пацыфікацыі гэтага рэгіёну. Гэта пацьвярджаецца таксама момантам выдачы аўсвайсаў (Kennkarte). Распараджэньне пра рэгістрацыю насельніцтва паступае ў нямецкія ведамствы ў ліпені 1942 году — у момант, калі прыярытэтам для вэрмахту і гестапа ў Беластоцкай акрузе зрабілася змаганьне з бандамі291.
296 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 65, арк. 1-39.
297 Тамсама. Арк. 1-5. Дадатковае пытаньне з боку начальніка мясцовага гарнізону вэрмахту ў Гародні ад 18 студзеня 1943 году наўпрост зьвяртае ўвагу на гэтую ўзаемасувязь: «На падставе досьведу, атрыманага пры правядзеньні ваенных акцыяў, высьвятленьне асобы мірных жыхароў усё яшчэ значна ўскладняецца тым фактам, што яны ня могуць прадставіць пасьведчаньне асобы. Гэта асабліва адмоўна адбіваецца пры выкананьні вэрмахтам задачаў у сфэры барацьбы з бандамі». Гл.: ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 65, арк. 35.
Спалучэньне шэрагу апісальных катэгорый з адносна моцнай індывідуалізацыяй праз пашпартнае фота і абмежаваньнем тэрміну дзеяньня, што патрабавала рэгулярнага зьяўленьня ў афіцыйную ўстанову, было для Гародні і і яе ваколіцаў навіной нават пасьля папярэдняй савецкай пашпартызацыі. Яшчэ адным новаўвядзеньнем тэхнічнага характару было пагалоўнае выкарыстаньне пашпартных здымкаў для ідэнтыфікацыі адпаведнай асобы. Вытворчасьць такой вялікай колькасьці фатаграфіяў у сельскай мясцовасьці была зьвязаная з шэрагам практычных праблемаў298. Тым ня менш, у сьнежні 1942 году ў Гарадзенскім павеце паставілі на ўлік амаль 100 тысяч з прыкладна 120 тысяч жыхароў, старэйшых за 14 гадоў. Да гэтага часу было зроблена больш за 100 тысяч фатаграфіяў, але выдадзена толькі 33 400 пасьведчаньняў299.
Пры гэтым цывільная адміністрацыя лічыла само сабой зразумелым, што габрэі павінны ўлічвацца асобна — яны падлягалі адмысловай рэгістрацыі створанымі ў міжчасе юдэнратамі (габрэйскімі радамі). Да ўведзеных нямецкай цывільнай адміністрацыяй захадаў бясьпекі належалі, сярод іншага, вокладкі рознага колеру для мужчын і жанчын. Ужо зімой 1942/43 году невялікія падпольныя майстэрні пасьпяхова падраблялі гэтыя дакумэнты для кансьпірацыйных мэтаў. Але ня варта недаацэньваць маштабу таго ўзьдзеяньня, якое зрабіла на саматоеснасьць «пашпартызаваных» жыхароў адназначнае вызначэньне нацыянальнасьці. Праўда, на дакумэнтальным узроўні гэта немагчыма пацьвердзіць. Пры гэтым зноў высьветлілася, што для ажыцьцяўленьня такой рэгістрацыі патрэбныя былі ня толькі значныя адміністрацыйныя рэсурсы, але і доступ да дакумэнтаў, якія ў сумнеўных выпадках дазвалялі правесьці праверку. У прыватнасьці, нямецкія ўлады у Гародні ажыцьцяўлялі пераправерку мясцовых жыхароў, якія прэтэндавалі на статус фольксдойчэ, спадзеючыся атрымаць з гэтага статусу пэўныя перавагі падчас вайны. Апроч таго, пэўную ролю адыгрывалі разгляд у судзе спрэчак пра спадчыну і паліцэйскі перасьлед парушальнікаў нямецкіх загадаў, а таксама пошук патэнцыйных праціўнікаў акупацыйнай улады. Для гэтых мэтаў акупанты канфіскавалі дакумэнты мясцовай управы НКУС, а таксама дамагліся перадачы ім царкоўных кніг. У дадатак духавенства павінна было паведамляць цэнтральным установам пра зарэгістраваныя нараджэньні і сьмерці300. Прадукаваныя такім чынам савецкімі і нямецкімі акупантамі веды пра
298 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 65, арк. 35 і наст.
299 Тамсама. Арк. 31-34.
300 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 59-62.
склад насельніцтва рэгіёну сьведчаць пра тое, што і першыя, і другія надавалі ім павышаную ўвагу. Гэта тлумачыцца найперш ацэнкай, што ў рэгіёне прысутнічае патэнцыял гвалту. Гэткую ж пільную ўвагу паліцыя бясьпекі і служба бясьпекі надавалі дакумэнтам даваеннага габрэйскага самакіраваньня. Яны былі сканфіскаваныя і перададзеныя ў цэнтар, каб палепшыць кантроль над эксплюатацыяй і перасьледам гарадзенскіх габрэяў301.
Цягам вайны некалькі разоў узьнікалі сытуацыі, калі жыхары Гарадзенскага павету самі павінны былі даводзіць сваю нацыянальную прыналежнасьць, каб скарыстацца дзяржаўнымі ільготамі і прывілеямі. Сюды належыць атрыманьне месцаў у сьпісе фольксдойчаў за нямецкай уладай. Дзяржаўныя ўстановы правяралі этнічную прыналежнасьць на падставе каталёгу крытэраў. Выніковая канстатацыя была падставай для вызначэньня эксклюзіўнай нацыянальнай прыналежнасьці. Зьвязаныя з гэтым магчымасьці для паляпшэньня праўнай сытуацыі былі закрытыя для прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. Нямецкая цывільная адміністрацыя з 1941 году сама спараджала супярэчнасьць, бо, з аднаго боку, у рамках ажыцьцяўленьня германізацыі павінна была зарэгістраваць вялікую колькасьць фольксдойчаў, а зь іншага боку, у гэтай відавочна чужой краіне мусіла асабліва строга правяраць «прыналежнасьць да нямецкай нацыі» (die Zugehdrigkeit zum deutschen Volkstum). У зборы заключэньняў адпаведнай камісіі, які захоўваецца ў архіве Беластоцкага ваяводзтва, ёсьць нібыта адназначныя выпадкі, у якіх прыводзяцца доказы, што адпаведныя асобы проста прапусьцілі акцыю высяленьня этнічных немцаў летам 1939 году.
У адным з такіх абгрунтаваньняў коратка зазначалася:
Гартунг як былы прускі грамадзянін быў нямецкім салдатам і ўдзельнічаў у сусьветнай вайне. Ён мае Жалезны Крыж II ступені і быў паранены. Веды нямецкай мовы добрыя. Г. працуе начальнікам пошты. [...] 3 улікам таго, што Г. быў нямецкім салдатам і быў паранены, выступаем за наданьне яму грамадзянстпва™2.
Абгрунтаваньне было складанейшым пры наяўнасьці прагалаў у дакумэнтах аб паходжаньні, якое лічылася базавай канстантай, галоўнай перадумовай сэртыфікаванай нямецкасьці:
Гэрбст па крыві належыць да нямецкай нацыі. Ягоныя продкі, пэўна, калісьці выехалі зь Нямеччыны. Праз доўгае