Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
310 Biihrmann-Peters F. Ziviler Strafvollzug fiir die Wehrmacht. Militargerichtlich Verteilte in den Emslandlagern 1939-1945. Dissertation. Universitat Osnabrtick, 2002.
311 Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 142.
2.2.4 Забойства гарадзенскіх габрэяў паміж чэрвенем 1941 ісакавіком 1943году
Стварэньне гета ў цэнтры Гародні і ў прадмесьці Слабодка 2 лісталада 1941 году было галоўным крокам да разбурэньня гарадзкога мікракосму. Стварэньне гета прывяло да поўнай сэгрэгацыі гарадзкога насельніцтва. Нямецкі апарат з самага пачатку праводзіў строгае адрозьненьне паміж габрэйскім і негабрэйскім насельніцтвам. Першае ў адпаведнасьці зь Нюрнбэрскімі законамі вызначалася на падставе «расавай біялёгіі»312. На практыцы гэта азначала, што ўлічвалася прыналежнасьць да былой габрэйскай супольнасьці, а ў спрэчных выпадках — пацьверджаньне паходжаньня з габрэйскай сям’і. Пры гэтым рэлевантнымі былі перадусім дакумэнты кагалу, а таксама сьпісы, якія складаліся юдэнратамі. Астатнія жыхары згодна з нацыянал-сацыялістычнай расавай тэорыяй лічыліся славянамі. Уведзеная сэгрэгацыя насельніцтва паводле расавага крытэру ўзмацнілася пасьля стварэньня ў лістападзе 1941 году двух гета і дасягнула апагею цягам наступнага году313. За межамі гета сыстэматычна разбураліся любыя рэпрэзэнтацыі габрэйскага жыцьця. Драўляная сынагога ў Фарштаце загінула ў пажары яшчэ ў 1941 годзе314.
У выніку палітыкі дыскрымінацыі і пазьнейшага ўзмацненьня тэрору супраць габрэяў у Нямецкім райху, а таксама на акупаванай немцамі тэрыторыі Польшчы, габрэйскае насельніцтва Гародні ахапіў жах яшчэ да пачатку нямецкай акупацыі315. Загад насіць белую нарукаўную павязку з надпісам «Jude» азначаў уварваньне ў жыцьцё гарадзенскіх габрэяў рэчаіснасьці абвяшчэньня іх па-за законам, якая ўжо панавала ў цэнтральных частках акупаванай
312 Для недалёкага Райхскамісарыяту Остлянд у жніўні 1941 году гэта вызначалася наступным чынам: «Габрэем ёсьць той, хто паходзіць ад прынамсі трох бабуляў і дзядуляў габрэйскай расы па крыві. Апроч таго, габрэем ёсьць той, хто паходзіць ад аднаго або дваіх дзядуляў і бабуляў габрэйскай расы па крыві і а) належыць ці належаў да габрэйскай рэлігійнай супольнасьці або б) 20.06.1941 году або пазьней ажаніўся (або жыў як у шлюбе) з асобаю, якая належыць да габрэяў згодна з гэтай дьгрэктывай, або цяпер ці ў будучыні ўступіць у такі шлюб». Гл.: BArch. R 90/145. Цытуецца паводле: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 100.
313 Hanf E. Die Grodnoer Ghettos I und II 1941-1943. Zur lokalen Verortung des Holocaust. Bachelorarbeit eingereicht an der Europa-Universitat Viadrina. Frankfurt (Oder), 2008. S. 18-25.
314 Verbin M. Wooden Synagogues of Poland in the 17th and 18th Century. Herzliya, 1990. P 3.
315 Інтэрвію з Броняй Клябанскай, праведзенае ў Ерусаліме 14 сьнежня 2004 году на польскай мове; Zandman Е, Chanoff D. Niemals... S. 66-68, 101-123; Blumstein A. A little house... P 101-123.
Польшчы. Ужо ў канцы чэрвеня габрэям загадалі прышыць на адзеньне жоўтыя нашыўкі ў форме зоркі Давіда316. Выключэньне з публічнай прасторы набыло нечуваны раней маштаб, калі ў ліпені габрэям забаранілі хадзіць па ходніках і абавязалі пазначыць свае дамы і кватэры. Бальшыня зь іх яшчэ жыла ва ўласных кватэрах, і яны яшчэ маглі адносна свабодна перамяшчацца па горадзе317. Але гэтая свабода, ужо моцна абмежаваная праз пазбаўленьне амаль усіх грамадзянскіх правоў, скарачалася і надалей. Гарадзкая адміністрацыя загадала прымусова створанаму юдэнрату забясьпечыць мэблю, прадметы хатняй абстаноўкі і бялізну для абсталяваньня ўправы гестапа і службы бясьпекі, а таксама кватэраў іхных супрацоўнікаў318. 14 кастрычніка 1941 году ўсе габрэі мусілі здаць свае ровары цывільнай адміністрацыі Гародні319.
Яшчэ раней падчас рэгістрацыі гарадзенскіх габрэяў юдэнрат правёў адрозьненьне паміж працаздольнымі і непрацаздольнымі асобамі. Для ўнутранай лёгікі пазьнейшых забойстваў гэты падзел быў гэткі ж важны, як і прынцыповае адрозьненьне паміж габрэямі і негабрэямі. Гэтае спалучэньне нібыта расавых і эканамічных крытэраў ужо неўзабаве пасьля ўступленьня вэрмахту ў адным з данясеньняў агучыў прадстаўнік палявой камэндатуры вэрмахту гаўптман Нікеска:
Габрэі спрэс нахабныя і фанабэрыстыя. Плачуцца, што галадаюць, і трымаюць схаваныя [sic!] запасы харчоў, якія дзеляць міжсобку. [...] Безумоўна, неабходна стварыць гета, бо спэкуляцыя і марадэрства пазбаўляюць працоўнае насельніцтва прадуктаў харчаваньня, якія прадаюцца на чорным рынку. Гета, на жаль, не былі створаныя™.
Згаданае асуджэньне гандлю харчамі сьведчыць пра тое, што некаторыя габрэі, нягледзячы на спробы немцаў выкарыстаць для патрэбаў ваеннай эканомікі савецкую нацыяналізацьпо гаспадаркі Гародні, надалей займаліся сваімі прафэсійнымі заняткамі. Прымусовыя работы і зьмяншэньне заробку давялі шмат якія сем’і да голаду і галечы яшчэ да стварэньня двух гета. За арганізацыю працоўнай сілы і яе забесьпячэньне адказваў юдэнрат у рамках дамоўленасьці
316 Documents Concerning the Murder... Vol. I. P 22.
317 Тамсама. Vol. II. P 136.
318 Тамсама. P 194.
319 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cnp. 15, арк. 183.
320 BA-MA. F 43059, Bl. 190. Цытуецца паводле: Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S.
527.
з аддзелам працы ў нямецкай цывільнай адміністрацыі. Супрацоўнікі акупацыйнага апарату мелі магчымасьць запатрабаваць там працоўную сілу для сваіх устаноў, а таксама для прыватных мэтаў. Гэтак, начальніку мытні, напрыклад, для дапамогі ў хатняй гаспадарцы далі некалькіх прымусовых работнікаў-габрэяў321.
Аднак стварэньне ў Гародні двух гета было ня толькі лягічным наступствам агульнай стратэгіі, скіраванай на як мага эфэктыўнейшую эксплюатацьпо габрэйскіх работнікаў. Як даводзіць Крысьціян Герлах у сваёй працы пра нямецкую палітыку гаспадараньня і зьнішчэньня на тэрыторыі, якая сёньня ўваходзіць у склад Беларусі, гэтая працоўная сіла была цалкам у распараджэньні акупантаў яшчэ да ізаляцыі габрэяў у гета. Фармальна вырашальную ролю ў гэтай справе адыграў загад управы гестапа ва ўсходняпрускім Аленштайне, які патрабаваў поўнай сэгрэгацыі насельніцтва. У Беластоку гета стварылі яшчэ 1 жніўня322. У Гародні ж гэта адбылося пазьней, 2 лістапада 1941 году. Гэта тлумачыцца тым, што Гародня была ня так моцна разбураная, і таму нястача жылплошчы адчувалася толькі пры разьмяіпчэньні нямецкіх устаноў323. Такім чынам, можна прьшусьціць, што стварэньне гета тлумачыцца спалучэньнем прагматычных і ідэалягічных фактараў. Тое, як яны фармуляваліся пры дапамозе нацьіянал-сацыялістычнай расавай тэорыі, можна ўявіць сабе на прыкладзе справаздачы, складзенай з нагоды перадачы гэтага абшару цывільнай адміністрацыі. Гэтая справаздача была падобная да антысэміцкага памфлету і прадбачвала ў сваёй рыторыцы зьнішчэньне ўсіх габрэяў:
Толькі цяпер яны атрымліваюць цалкам заслужаную расплату за ўсю фанабэрыю і зьдзекі зь людзей. Яны былі і застаюцца на гэтай зямлі галоўнай прычынай раскладаньня і ўсякага бруду. Іх абавязкова належыць ізаляваць ад астатняга насельніцтва. 3 прыроджанага страху выконваюць яны работы, у якіх зьявілася неабходнасьць. [...] Сувэрэннае вядзеньне гэтай даўняй нацыянальнай барацьбы пры адначасовым вынішчэньні габрэйства ёсьць ключом і да татальнага палітычнага і эканамічнага асваеньня тэрыторыі^.
321 Documents Concerning the Murder... Vol. II. E 263-264.
322 Bender S. The Jews of Bialystok... P 281-283.
323 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde...S. 527. Аргумэнтацыя супадае з прыведзенай Аляксандрам Бракелем у выпадку Баранавіччыны, бо там гета афіцыйна было створанае толькі ў сьнежні 1941 году, пасьля таго як ужо была прадугледжана адмысловая габрэйская жылая акруга. Гл.: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 103.
324 Тамсама. S. 529.
1 лістапада 1941 году камісар гарадзенскай паліцыі публічна абвесьціў пра стварэньне двух гета, выдаўшы два плякаты на нямецкай, польскай і беларускай мовах. Аб’ява № 1 уводзіла камэнданцкую гадзіну для ўсіх гарадзенцаў, не закранутых стварэньнем гета. 3 17:00 1 лістапада да 7:00 3 лістапада пропускі выдаваліся «толькі ў жыцьцёва важных выпадках»325. Аб’ява № 2 апісвала дакладныя межы дзьвюх закрытых частак гораду, у якіх мусілі разьмясьціцца ўсе гарадзенскія габрэі. Для стварэньня гета негабрэйскаму насельніцтву гэтых частак загадалі пакінуць свае кватэры за час з 7:00 да 12:00 2 лістапада і пераехаць у загадзя вызначанае падменнае жытло. Негабрэйскім сем’ям прапаноўваліся вазы, габрэі ж мусілі перанесьці свае рэчы і скарбы ў гета без усялякай дапамогі. Вазы дазвалялася выкарыстоўваць толькі для транспартаваньня старых і дзяцей. Гэтая аб’ява для габрэйскага насельніцтва паклала пачатак функцыянальнаму падзелу гета: «Габрэі перасяляюцца з 12:00 у пазначаную тэрыторыю гета, прычым рамесьнікі — у гета I, а ўсе астатнія — у гета II». У той час як рэгуляваньне пытаньня жылплошчы для негабрэйскіх сем’яў, якія мусілі пакінуць свае дамы, ляжала ў кампэтэнцыі цывільнай адміністрацыі, унутры гета за разьмеркаваньне жытла адказваў юдэнрат. Асаблівую ўвагу нямецкія службы надавалі апрыходаваньню габрэйскай маёмасьці. Аб’ява № 2 зь вялікаю дакладнасьцю прадпісвала:
Пакінутыя габрэйскія кватэры іх гаспадарам належыць замкнуць. Ключ трэба падпісаць прозьвішчам гаспадара, вуліцай і нумарам дома і здаць пры ўваходзе ў гета разьмешчанаму там пасту паліцыі. Забараняецца выносіць габрэйскую маёмасьць з кватпэры і вывозіць па-за межы гета, таксама забараняецца абменьваць гэтае майно або аддаваць яго на захаваньне. Займаньне пакінутых кватэр будзе разглядацца як спроба марадэрства і карацца сьмерцю™.
Гэты загад мусіў не дапусьціць таго, што сапраўды адбылося 1 лістапада, — а менавіта ўзьнікненьня вялікага чорнага рынку, на якім гарадзенскія хрысьціяне скуплялі ў сваіх габрэйскіх суседзяў усе прадметы ня першай неабходнасьці па нізкай цане, а таксама закладаньня таемных схованак для габрэйскіх сямейных скарбаў і памятных рэчаў дзе толькі можна.
Перасяленьне пачалося 2 лістапада пад наглядам 3-й роты 13-га рэзэрвовага паліцэйскага батальёну. Упершыню адбывалася поўнае
326 Абедзьве аб’явы захаваліся толькі ў прыватным архіве Багдана Гарбачэўскага, кожная зь іх складаецца з плякату з тэкстам на адным баку.