Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
388 YVA. 033с/3565, v. 6.
389 Documents Concerning the Murder... Vol. I. P 164; Vol. VI. P 201, 213-216.
390 У арыгінале на польскай мове: YVA. М.49/547, v. 3. Гл. таксама: Успаміны былога вязня гродзенскага гета Сямёна Ісаакавіча Ліпеца II Памяць: гісторыкадакументальная хроніка горада Гродна... С. 395.
3 высокай доляй імавернасьці ў вьшадку апісаных акцыяў для зьнішчэньня сьлядоў ішлося аб працы адмысловай каманды 1005 на чале з Вальдэмарам Махалем, якая складалася з прыкладна пяцідзесяці немцаў з мабільнага атраду жандармэрыі і каля пяцідзесяці габрэяў391. Пасьля завяршэньня работ усіх габрэйскіх вязьняў належала расстраляць, аднак незадоўга да выкананьня гэтага загаду габрэі зрабілі спробу ўцячы, што ўдалося адзінаццаці чалавекам392. Дзеля грунтоўнага зьнішчэньня большасьці сьлядоў і адсутнасьці плянамерных захадаў для абнаўленьня памяці пра забітых большасьць ахвяраў Другой сусьветнай вайны і Галакосту ня толькі засталіся безыменнымі — да сёньняшняга дня не вядомыя ўсе месцы іхнага пахаваньня393.
2.2.5 Жыцьцё за межамі гета:
паміж штодзённасьцю, прымусовай працай і тэрорам
Калі з самага пачатку нямецкай акупацыі габрэйская супольнасьць сутыкнулася з ростам дыскрымінацыі, то хрысьціянскае насельніцтва жыло ў паралельным сьвеце, які сьпярша характарызаваўся адноснай нармальнасьцю і ўсё болыпай супрацай з акупантамі. Пасьля стварэньня цывільнай адміністрацыі штодзённае жыцьцё ў тых частках гораду, якія для жыхароў гета былі «арыйскім бокам», адзначылася цяжкай працай пры дэфіцыце прадуктаў харчаваньня. Цывільная адміністрацыя засяродзілася спачатку на матэрыяльных пытаньнях і пры патрэбе падключала для запалохваньня насельніцтва паліцэйскі апарат.
391 Lost Jewish Worlds. The Communities of Grodno, Lida, Olkieniki, Vishay I Ed. by Sh. Spector, B. Freundlich. Jerusalem, 1996. P 168; Curilla W. Die deutsche Ordnungspolizei... S. 765.
392 Сярод ix быў i Сямён Ліпец з Гародні, чыё сьведчаньне супадае з працытаваным. Гл.: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 393-395; Datner Sz. Sonderkommando 1005 і jego dzialalnosc, ze szczegolnym uwzglednieniem okegu Bialostockiego // Biuletyn Zydowskiego Instytutu Historycznego. 1976. № 4. S. 71-72; Bender S. The Jews of Bialystok... S. 295. Згаданыя ў апісаньні савецкія патроны здаюцца праўдападобнымі, бо расстрэлы ў крэпасных збудаваньнях за рысаю гароду праводзілі як нямецкія, так і савецкія акупанты. Правёўшы цягам некалькіх тыдняў раскопкі, вязьні маглі мець дастаткова ведаў пра адрозьненьні ў мэтадах ліквідацыі, каб прынамсі ў некаторых выпадках адрозьніваць ахвяраў нямецкай улады ад ахвяраў улады савецкай.
393 Інфармацыю пра частку імёнаў ахвяраў можна атрымаць у базе даных «Hall of Names» на сайце «Yad Vashem», праўда, выбар фрагмэнтарны, бо шмат якія габрэйскія сем’і былі зьнішчаныя цалкам. Іншыя зьвесткі адлюстроўваюць толькі той факт, што асоба, імаверна, загінула. Дзе, калі і пры якіх абставінах, часьцей за ўсё для ўраджэнцаў Гародні дакладна высьветліць ужо немагчыма. Разам з тым імёны шмат якіх ахвяраў чэкістаў ды месца іхнага пахаваньня, імаверна, можна будзе высьветліць, калі ў архіве КДБ Рэспублікі Беларусь адкрыецца доступ да адпаведных матэрыялаў.
Зь іншага боку, з дваццаці школаў цягам нямецкай акупацыі дзевяць было разбурана, і ніводная пры канцы вайны ўжо не працавала394. Саветызаваныя музэі, бібліятэкі, тэатры і кінатэатры або зачыняліся, або выкарыстоўваліся толькі для забаўляньня немцаў або прапаганды нацыянал-сацыялістычных ідэяў396. Савецкія бібліятэчныя фонды спальваліся, важныя культурныя здабыткі вывозіліся з музэйных фондаў396. Бэрнардынскі касьцёл выгарэў, кляштар бэрнардынак пасьля канца вайны быў у значнай ступені разбураны, а дах гарнізоннага касьцёлу быў моцна пашкоджаны ў выніку паветранай атакі. 3 тае прычыны, што школы доўгі час былі зачыненыя, неўзабаве ўжо выкарыстоўвалася і дзіцячая праца.
Гарадзкое жыцьцё для балыпыні гарадзенцаў было непарыўна зьвязана з чорным рынкам, неабходным для выжываньня, бо гандаль быў абмежаваны і скіраваны на патрэбы нямецкага войска. Гарадзкая публічная прастора палягала цяпер толькі ў няспыннай цыркуляцыі чутак, у чым горад не асабліва адрозьніваўся ад вёскі. Адрозна ад вёскі, дзе былі лясы і балоты, куды можна было ўцячы, горад дзеля шчыльнейшай заселенасьці і канцэнтраванай прысутнасьці паліцыі і арміі ўяўляў зь сябе болып прасякнутую ўладай прастору, якая характарызавалася вышэйшым сацыяльным кантролем397.1 ў вёсцы, і ў горадзе назіралася сацыяльная атамізацыя, людзі замыкаліся ў сваіх сем’ях. Бальшыня хрысьціянаў Гародні, што засталіся ў горадзе, абмяжоўвалася забесьпячэньнем сваіх сем’яў правіянтам, рэшту часу праводзячы ва ўласных кватэрах і дамах.
Калі разглядаць фазы абвастрэньня рэпрэсіяў у гета і па-за іх межамі як узаемна абумоўлены працэс, то кідаецца ў вочы, што на адзінкавыя праявы супраціву па-за межамі гета нямецкі бок у 1942 годзе адказваў крывавымі калектыўнымі пакараньнямі398. Гэтаму папярэднічала ўсё большае непрыманьне акупантаў з боку хрысьціянскага насельніцтва. Праўда, спачатку яно не прыводзіла да шырокамаштабнай падпольнай барацьбы399. У лютым на гарадзенскім
394 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 5, арк. 1-2.
395ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 259; інтэрвію з Б. Гарбачэўскім, праведзенае ў Торуні 19 чэрвеня 2006 году на польскай мове.
396 Міхальчык С. I. Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Ф. Карскага // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 543.
397 Chiari В. Alltag hinter der Front... S. 153-159; К’яры Б. Штодзённасць за лініяй фронту... С. 169-174.
398 Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 308.
309 Падпольле было арганізаванае або камуністамі, або структурамі Арміі Краёвай. Гл.: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 396-407.
бровары быў выяўлены акт сабатажу, які паліцыя кваліфікавала як арганізаваны крадзеж прадуктаў харчаваньня і тытуню. Падпал гарадзкога пункту здачы яек у інтэрпрэтацыі нямецкіх уладаў дазваляў «зрабіць выснову пра ўзмацненьне дзейнасьці польскага руху супраціву і партызанаў»400. Як і за савецкай уладаю, вайсковыя акцыі падпольля былі абумоўленыя наяўнасьцю ў навакольлі вялікай прасторы для адыходу. Горад жа быў перадусім полем шпіянажу ўсіх бакоў. Гэтак, ячэйкам камуністычнага падпольля, якія падтрымлівалі сувязь з савецкім кіраўніцтвам, даручалася ў першую чаргу назіраць за сытуацыяй401. Час ад часу яны праводзілі невялікія акцыі сабатажу402. Пры гэтым Гародня была хутчэй транзытным горадам, чым месцам вядзеньня барацьбы403. Арганізаваныя, праўдападобна, мясцовай арганізацый Арміі Краёвай акты сабатажу і кропкавыя напады на нямецкія вайсковыя канвоі, а таксама рэйды для нарыхтоўкі правіянту, якія суправаджаліся гвалтам адносна мясцовага насельніцтва, пачасьціліся толькі ўлетку 1942 году, і нават тады адбываліся збольшага ў аддаленых мясьцінах404. Гарадзкія
Апроч гэтага, быў ценявы сьвет крымінальнікаў, якія выкарыстоўвалі сытуацыю з вакуўмам улады падчас вайны для таго, каб рабаваць мясцовае насельніцтва. 3 гледзішча тутэйшых сялян іх не заўсёды можна было адназначна адрозьніць ад групаў арганізаванага супраціву, бо мэтады апошніх, асабліва пры нарыхтоўцы харчаваньня, таксама былі жорсткімі.
400 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр.З, арк. 194.
401 Частка савецкіх партызанаў у Беластоцкай акрузе была шчыльна зьвязаная з супрацівам у тамтэйпіым гета. Гэтак, чальцам падпольля, арганізаванага ў гарадзенскім гета № 1, удалося выжыць і ўзяць удзел у баявых дзеяньнях, але перадусім у выведцы. Гл.: Мараш Я. Н., Плешавеня A. М. Гродзенскае гета / Падрыхт. да друку Э. С. Ярмусік // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 388.
402 Туронак Ю. Мадэрная гісторыя... С. 466.
403 Д а гэтай высновы прыходзяць нават у тых дасьледаваньнях аб дзейнасьці Арміі Краёвай, у якіх адчуваецца моцны ўплыў нацыянальнай парадыгмы. Гл.: Chlebowski С. Wachlarz. Monografia wydzielonej organizacji dywersyjnej Armii Krajowej wrzesien 1941-marzec 1943. Warszawa, 1983. S. 133-138; Szczesniak J. Jeszcze par^ s!6w o zagiadzie IV Odcinka «Wachlarz» H Wojskowy Przeglqd Histoiyczny. 1993. № 3-4. S. 656-661. Абодва аўтары падкрэсьліваюць, што Гародня ў першую чаргу функцыянавала як транзыгная станцыя і ляжала на адноснай пэрыфэрыі для чацьвёртага ўчастку арганізацьгі «Вахляж» («Веер»), Тут былі кансьпірацыйныя кватэры (напрыклад, у крамах пры рынку і на колішняй вуліцы Пілсудзкага), дзе месьціліся падпольныя майстэрні для вырабу фальшывых дакумэнтаў і дзе можна было бясьпечна спыніцца на начлег. Цікавае ў гэтай сувязі стратэгічнае значэньне станцыі Малкіня як чыгуначнага вузла для арганізацыі польскага падпольля ў Гародні. У Малкіні таксама пачыналася ветка, якой транспарты ехалі ў блізкую Траблінку, чыя назва ў той час яіпчэ не была вядомая.
404 ДАГВ. Ф. 12, воп. 1, спр. 5, арк. 1-18.
структуры польскага супраціву абапіраліся перадусім на сацыяльную і эканамічную падтрымку вёскі і выкарыстоўвалі лясы і балоты ў якасьці сховішча для апэрацыйных атрадаў. Гэтак, увосень 1942 году польскаму ўраду ў выгнаньні паведамлялася, што лясы ў рэгіёне населеныя нават шчыльней за вёскі408.
Становішча хрысьціянскага насельніцтва ўсяго рэгіёну адчувальна пагоршылася з канца лета 1942 году. У гэты час тэрор супраць цывільнага насельніцтва ўзмацніўся і ў іншых частках былой Польшчы, Але ўсё ж такіў Гародні адчуваеццачасавая блізкасьць наступнай ліквідацыі гета № 2 і тым самым пераход масавага забойства габрэяў у фінальную фазу406. Пасьля замаху на аднаго з прадстаўнікоў нямецкага акупацыйнага апарату былі арыштаваныя сто прадстаўнікоў гарадзенскай інтэлігенцыі. 20 кастрычніка 1942 году мінімум дваццаць пяць з гэтых закладнікаў былі расстраляныя на ўскраіне гораду. Гэта былі выключна вядомыя гараджане каталіцкага веравызнаньня, якія раней пазьбеглі савецкіх рэпрэсіяў ці здолелі іх перажыць. Сярод іх было некалькі інжынэраў, напрыклад, Мечыслаў Альбрэхт. Да ахвяраў належалі вядомыя ўсяму гораду настаўнікі гімназіі імя Міцкевіча, у тым ліку Ян Каханоўскі, Францішак Данько і Юзаф Ванатоўскі, даваенны дырэктар тытунёвай фабрыкі Ян Шыманскі, былы старшыня дзяржаўнай тытунёвай і алькагольнай манаполіі Баляслаў Журакоўскі, судзьдзя Вінцэнт Гедройць, капітан 76-га палка польскага войска ды іншыя польскія вайскоўцы і юрысты407.