Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Паралельна з канчатковай ліквідацыяй гета № 1, цягам 1943 году ў меру росту супраціву з боку розных дэцэнтралізаваных структураў, узмацнілася змаганьне з так званымі бандамі, за якое адказваў адмысловы аддзел СД у Беластоку. Гэты аддзел нёс таксама адказнасьць за забойства габрэяў у невялікіх паселішчах. Хаця гэта найперш закранала шырокія масы вясковага насельніцтва, з ростам актыўнасьці разнастайных партызанскіх фармаваньняў на паўднёвым усходзе Гарадзеншчыны абвастрылася і сытуацыя ў горадзе. У ліпені 1943 году ў крэпасьці адбылося другое калектыўнае
406 Archiwum Wschodnie w Warszawie —■ zbiory Hoover Institution (AW-HI). III/50/33, IY k. 227.
406 Пры гэтым можна прывесьці аріумэнт, што ня толькі існавала структурная ўзаемаабумоўленасьць нямецкай акупацыйнай палітыкі супраць габрэяў і хрысьціянаў, але і што яна адпаведна абвастралася ў простай часавай пасьлядоўнасьці. Гл. у гэтым пытаньні: Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 318.
407 Ахвяры, названыя Багданам Гарбачэўскім на падставе дакумэнтаў ягонага бацькі. Параўн.: Documents Concerning the Murder... Bd. II. P 323; HAPB. Ф. 655, воп. 1, cnp. 9, арк. 26. Цытуецца паводле: YVA. JM/10645.
пакараньне сьмерцю. Настаўнікі, судзьдзі, былы бурмістар, начальнік аддзелу працы, сьвятары, лекары ды іншыя дзяржаўныя службоўцы былі забітыя як прадстаўнікі польскай нацыі, прычым, як і падчас савецкіх дэпартацыяў, закладнікі былі выбраныя перадусім паводле сацыяльных крытэраў. Такім чынам, гэтыя злачынствы ўпісваюцца ў стратэгію зьнішчэньня інтэлігенцыі, якая засталася ў горадзе, як носьбіта ведаў, культуры і ідэяў — стратэгію, якую раней, зь верасьня 1939 году і да чэрвеня 1941 году, ажыцьцяўляў савецкі бок. Абодва калектыўныя пакараньні сьмерцю — дарма што яны адбываліся ў крэпасьці, за рысаю гораду — асабліва запомніліся хрысьціянскаму насельніцтву, бо для застрашэньня і прапаганды прынцыпу калектыўнай адказнасьці пра ўзяцьце закладнікаў было абвешчана публічна.
Парушальнікаў загадаў акупацыйнай улады каралі менш публічна: іх у крэпасьці з рознаю пэрыядьгчнасьцю расстрэльвала каманда, падпарадкаваная СД у Беластоку. Іхныя імёны збольшага невядомыя, а колькасьць можна толькі вельмі прыблізна ацаніць у дыяпазоне ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў408. Істотным адрозьненьнем калектыўнага пакараньня ў ліпені 1943 году ад таго, што адбылося ў кастрычніку 1942 году, было тое, што акупанты пакаралі сьмерцю і ўсіх сваякоў закладнікаў, якіх выявілі падчас арыштаў 15 ліпеня 1943 году. То-бок упершыню ў Гародні сыстэматычна і па-за межамі гета забівалі таксама жанчын і дзяцей409. Храналягічна паміж першым калектыўным забойствам прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі і другім пакараньнем, якое закранула таксама жанчын і дзяцей, адбылася дэпартацыя больш як 20 тысяч габрэяў і наступнае за ім забойства жанчын, мужчын, старых і дзяцей410.
Калі разглядаць выкарыстаньне прымусовых работнікаў і дынаміку нямецкіх рэпрэсіяў супраць гарадзенскіх хрысьціянаў і габ-
408 Documents Concerning the Murder... Vol. I. E 461, 481-483; Vol. II. E 317-349.
409 Сьпісы складаліся ацалелымі закладнікамі, і пасьля вайны яны параўноўваліся зь іншымі крыніцамі. Такім чынам, ідзе гаворка не пра пералік немцамі асобаў, якія падлягалі арышту, але пра складзены прыватнымі асобамі агляд, які, нягледзячы на вусны пераказ, падаецца імаверным, бо ён пацьвярджаецца іншымі крыніцамі. Гл.: Асабісты архіў Багдана Гарбачэўскага з Торуня; НАЕБ. Ф. 655, воп. 1, спр. 9, арк. 26. Цытуецца паводле: YVA. JM/10645.
410 У выпадку Гародні не стае адпаведных дакумэнтаў, каб даказаць каўзальную ўнутраную сувязь відавочнай радыкалізацыі з боку нямецкіх акупантаў у сфэры напружаньня паміж Г алакостам і рэпрэсіямі супраць хрысьціянскага насельніцтва. Але важнай дасьледчай задачай найбліжэйшай будучыні было б даказаць гэта ў выпадку ішпых гарадоў рэгіёну, у якіх добра захаваліся пацьверджаньні перасьледу і габрэяў, і хрысьціянаў.
рэяў, то яшчэ болыл выразна відаць унутраную ўзаемасувязь паміж эксплюатацыяй абедзьвюх сэгрэгаваных групаў насельніцтва і радыкалізаванай формай рэпрэсіяў. Ужо з чэрвеня 1941 году яшчэ не абяскроўленая эканоміка Гародні — як паказана вышэй на прыкладзе габрэйскіх прымусовых работнікаў — у якасьці дробнай, але зусім ня лішняй шрубкі была ўключаная ў мэханізм нямецкай ваеннай машыны411. Калі вясковае насельніцтва было інтэграванае ў нямецкую сыстэму рэпрэсій і забесьпячэньня патрэбаў войска і ваеннай эканомікі перадусім праз прымусовыя паборы, то і ў гарадах усе вытворчыя магутнасьці былі пераабсталяваныя пад гэтыя патрэбы412. У кравецкіх майстэрнях, дубільнях, цагельнях, лесапільнях і на гарадзенскай тытунёвай фабрыцы побач зь вязьнямі гета з самага пачатку працавалі таксама работнікі з астатняй часткі гораду413. Нямецкая арганізацыя ваеннай эканомікі пераняла адзяржаўленыя яшчэ за савецкай акупацыяй прадпрыемствы, кіраваньне якімі ўзялі на сябе, як у выпадку гуты на левым беразе Нёману, прадпрымальныя немцы зь ліку цывільных414. Адмыслова арганізаваная Ўправа сэквэстраванай маёмасьці (Treuhandstelle) у Беластоку каардынавала яе экспрапрыяцыю цывільным шляхам, у тым ліку сыстэматычнае прысваеньне габрэйскай маёмасьці, а таксама культурных здабыткаў рэгіёну416. Інтэнданцкая служба вэрмахту вызначала квоты пабораў, неабходныя для задавальненьня патрэбаў далейшай ваеннай кампаніі, і кантралявала іхнае выкананьне416.
Для рэалізацыі пастаўленых акрузе ваенных задач да прымусовай працы прыцягвалі і вялікую частку хрысьціянскага насельніцтва. Такім чынам нямецкая цывільная адміністрацыя змагалася зь вялікім беспрацоўем. У ліпені 1941 году ў Гародні было ад пяці да сямі тысяч беспрацоўных, гэта значыць, амаль кожны трэці жыхар хрысьціянскага веравызнаньня417. Найбольшая частка прымусовай працоўнай сілы спачатку выкарыстоўвалася ў самім рэгіёне. Аднак цягам 1942 году ўсё часьцей набіраліся групы для вывазу на тэрыторыю «старога Райху». Лічба вывезеных з заходняй часткі Беластоцкай акругі склала больш за 40 тысяч чалавек. Паводле савецкіх
411 Bialystok in Bielefeld... S. 173.
412 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 386.
413 Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 374.
414ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 19.
41s Mark В. Ruch oporu w getcie bialostockim: samoobrona, zaglada, powstanie. War­szawa, 1952. S. 60.
418 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 393.
417 Тамсама. S. 453-457.
зьвестак, з усходняй часткі акругі ва Ўсходнюю Прусію і ўглыб Райху былі вывезеныя каля 20 тысяч чалавек, зь іх толькі паўтары тысячы з Гародні418. Кожны другі настаўнік гораду пры канцы вайны быў або забіты, або вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну419.
Групы складаліся адвольным спосабам, у тым ліку праз затрыманьне ўсіх без разбору ў людных месцах, рэкрутацыю асобаў пэўнага году нараджэньня, а таксама па разнарадцы з прадпрыемстваў. Пачынаючы зь вясны 1943 году, калі ў Гародні заставаліся ўжо толькі дзьве сотні габрэйскіх работнікаў, назіралася абвастрэньне рэпрэсіяў. Гэтак, у красавіку 1943 году на прымусовую працу прызвалі ўсіх гарадзенцаў мужчынскага полу ва ўзросьце ад 19 да 20 гадоў, а таксама жаночага полу ва ўзросьце ад 17 да 18 гадоў. Найперш рэкрутацыя работнікаў адбывалася для рэгіянальных патрэбаў, але гэтыя патрэбы збольшага задавальняліся рэкрутаваньнем за кошт вясковага насельніцтва, у выніку чаго абумоўлены вайною працэс уцёкаў з гораду часткова пайшоў у адваротным кірунку. Невыкананьне нямецкіх загадаў каралася сьмерцю420. Так званыя остарбайтары з Гародні выкарыстоўваліся найперш у сельскай гаспадарцы Ўсходняй Прусіі, на абаронных прадпрыемствах Кёнігсбэргу і ў іншых галінах гаспадаркі ды рэгіёнах. 3 779 чалавек, вывезеных з Гародні ў 1942 годзе, 480 трапілі ў Кёнігсбэрг, 254 — у Лік, 20 — у Мэмель, 23 — у Тыльзіт, па адным у Растэнбург ды Інстэрбург — усё гэта гарады ва Ўсходняй Прусіі. 3 460 остарбайтараў, зарэгістраваных аддзелам працы, у 1943 годзе бальшыня зноў была вывезена ўва Ўсходнюю Прусію, астатнія групамі ў іншыя гарады, напрыклад, Штутгарт і Магдэбург. I яшчэ ў першыя месяцы 1944 году з двухсот аднаго гарадзенца амаль усе былі вывезеныя ў Кёнігсбэрг — зь іх чатыры пятыя былі пазначаныя як палякі і толькі адна пятая як беларусы421.
Нямецкі акупацыйны рэжым пры эксплюатацьгі мясцовага насельніцтва з самага пачатку прадугледжваў пэўную гіерархію паводле этнічна-нацыянальных крытэраў. Крысьціян Герлах паказаў, што ў выкарыстаньні працоўнай сілы на прадпрыемствах і будоўлях Гародні ўлетку 1941 году прадугледжвалася наступная гіерархія: «1) фольксдойчы; 2) палякі; 3) беларусы; 4) габрэі; 5) ваеннапалонныя»422.
418 Bialystok in Bielefeld... S. 169; ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 5, арк. 1-2.
419 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 2, арк. 12.
'20Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 374-375.
421 НАРВ. Ф. 655, воп. 1, спр. 9, арк. 16-17. Цьггуецца паводле: YVA. JM/10645;
Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 460-480.
422 Тамсама. S. 578.
Аднак габрэі вельмі хутка апусьціліся на апошнюю пазыцыю; з увагі на тое, што ўзімку ваеннапалонныя масава паміралі ад голаду і хваробаў, гэта азначала змрочны прагноз адносна шанцаў на выжываньне габрэйскага насельніцтва ў гета. У той жа час абыходжаньне зь іншымі групамі было зьвязанае з эксплюатацыяй загнаных у гета габрэяў. Абвастрэньне нацыянал-сацыялістычнай палітыкі эксплюатацыі закранула і хрысьціянскае насельніцтва. Аддзел працы прыцягнуў да прымусовых работ і негабрэйскае насельніцтва гораду. Мясцовае гестапа жорстка перасьледавала тых, хто спрабаваў гэтага пазьбегчы423. Такім чынам, габрэйскія і хрысьціянскія рабочыя і рамесьнікі з Гародні працавалі на нямецкую вайсковую вытворчасьць разам. Нягледзячы на адрознасьць нямецкай палітыкі адносна габрэяў і хрысьціян, у сфэры прымусовай працы былі перасячэньні, як паказвае адкрыты 28 сакавіка 1942 году працоўнавыхаваўчы лягер, які служыў для пакараньня перадусім работнікаў з гета, але таксама і зь іншых частак гораду. Зьняволеньнем у гэтым лягеры са строгім рэжымам на тэрмін да шасьці месяцаў караліся парушэньні працоўнай дысцыпліны424.
У другой палове 1942 году зрабілася зразумела, што эканамічныя інтарэсы не спынілі дэпартацыі габрэйскага насельніцтва ў асобных гета. Таму задача выраўноўваньня прадукцыйнасьці працы габрэйскіх і негабрэйскіх работнікаў набыла для нямецкіх акупантаў яшчэ большае значэньне. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Гародні на патрэбы нямецкай ваеннай эканомікі з гета працавалі 3597 кваліфікаваных работнікаў і 2553 некваліфікаваныя, што часова бараніла іх і іхныя сем’і ад дэпартацыяў, бо спачатку тыя яшчэ адбываліся паводле крытэраў эканамічнай мэтазгоднасьці. Тым ня менш, мясцовым нямецкім установам было зразумела, што за кароткі час замяніць усіх габрэйскіх работнікаў на іншую мясцовую працоўную сілу немагчыма. 3 аднаго боку, кваліфікацыя, працоўны досьвед і колькасьць габрэйскіх рамесьнікаў былі вышэйшыя. А з другога — усьведамляючы пагрозу сьмерці, габрэі працавалі відавочна эфэктыўней за іншых работнікаў425. Тым ня менш, цывільная адміністрацыя спрабавала арганізаваць навучаньне хрысьціянскіх работнікаў на спэцыяльных паскораных курсах «Нямецкага рабочага фронту ». Калі ў лістападзе 1942 году колькасьць габрэйскіх работнікаў у выніку дэпартацыяў адчувальна зьменшылася, было