Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
423 3 паказанняў Марыі Болтрык, якая пражывала на вуліцы Грандзіцкай, дом 27 // Памяць: гісторьгка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 381.
424 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр.З, арк. 205-209; Росснйскнй государственный военный архнв (РГВА). Фонды бывшего Особого архнва. Ф. 1323, оп. 2, д. 243, л. 55.
425 Documents Concerning the Murder... Vol. VI. P 238-241.
пастаўлена пытаньне пра шырокамаштабную акцыю перасяленьня ў Гародню рабочых і сялян з навакольных мясьцінаў замест габрэйскіх працаўнікоў. Кіраўнік павятовай гаспадарчай управы меркаваў, што крыніцай чалавечых рэсурсаў можа быць толькі вёска426. Ужо ў лістападзе 1942 году пачалося прымусовае перасяленьне сялян зь Белавескай пушчы ў іншыя часткі акругі427. Такім чынам меркавалася пазбавіць партызанскія атрады падтрымкі з боку жыхароў лясных абшараў і адначасова задаволіць патрэбу ў працоўнай сіле там, дзе яе не ставала428. Калі спачатку гэта датычыла перадусім сельскай мясцовасьці, то пазьней пачаліся перасяленьні ўва ўсёй акрузе.
Гэтак, у сьнежні 1942 году павятовы камісар фон Плёц раптоўна заявіў свайму начальству, што ёсьць патрэба толькі ў чатырох тысячах работнікаў, зь іх паўтары тысячы кваліфікаваных работнікаў з гета без праблем можна было б замяніць людзьмі з навакольных вёсак429. На ягоную думку, для гэтага было дастаткова абавязаць лішнюю працоўную сілу пакінуць тэрыторьпо акругі, прызначаную пад лесапасадкі, а таксама перасяліць сялян, якія атрымліваюць асабліва нізкія ўраджаі. Фон Плёц заявіў у адпаведным дакладзе, што можа «з задавальненьнем канстатаваць, што габрэйская акцыя нечакана нязначна паўплывала» на вайсковую вытворчасьць430. Гэта было магчыма толькі таму, што ў міжчасе да прымусовай працы быў прыцягнуты іншы працоўны кантьшгент.
Гэты досыць слаба выражаны ў Гародні канфлікт паміж забясьпячэньнем дзеяздольнасьці нямецкай ваеннай машыны ды імкненьнем цывільнай адміністрацыі і гестапа выканаць загады аб ліквідацыі ўсіх гета ў акрузе абвастрыўся, калі ліквідацыя Беластоцкага гета паставіла тамтэйшую тэкстыльную прамысловасьць пад такую пагрозу, што і намесыгік Коха Брыкс, і беластоцкі начальнік СД, якія самі несьлі адказнасьць за жахлівыя ўмовы ўнутры гета, мусілі асабіста дамагацца ад Бэрліну адтэрмінаваньня ліквідацыі431. Хаця цывільная адміністрацыя акругі магла на пэўны час затрымаць дэпартацыю тых работнікаў, якія былі патрэбныя для рэалізацыі яе гаспадарчых мэтаў, але дэпартацыі людзей, пры-
426 Documents Concerning the Murder.. P 242.
427 Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 310-311, 319.
428 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 936.
428 Тамсама. S. 664.
430 Documents Concerning the Murder... Vol. VI. P 244-246.
431 Bialystok in Bielefeld... S. 193.
знаных непрацаздольнымі, ужо пачаліся432. Адказныя за эксплюатацыю габрэйскай працоўнай сілы самі актыўна ўдзельнічалі ў яе сыстэматычным зьнішчэньні, бо гэта ўваходзіла ў іх кампэтэнцыю, прьгчым цывільная адміністрацыя і СД працавалі разам433. Дзякуючы інстытуцыйнай канфігурацыі яны практыкавалі розныя падыходы толькі ў выбары сродкаў і часавым плянаваньні.
Тым ня менш, насуперак прагнозам павятовага камісара фон Плёца, нястача кваліфікаваных рамесьнікаў пасьля ліквідацыі гета зрабілася востраю іграблемаю. Для захаваньня вытворчасьці ваеннага значэньня не ставала такіх кваліфікаваных работнікаў, як шаўчых, сьлесараў, токараў, мадэльшчыкаў ды іншых, як вынікае зь ліста дырэктара гарадзенскага дрэваапрацоўчага заводу ад 14 кастрычніка 1943 году да гарадзенскага павятовага камісара. Адказам былі новыя перасяленьні. Таму яшчэ ў сакавіку 1943 году частку беларускага насельніцтва зь вёсак вакол Віцебску ў якасьці працоўнай сілы перавезьлі ў Гародню, дзе перасяленцаў засялілі ў будынкі, якія засталіся ад гета № I434. Марыя Антонаўна Ідэль, 1916 году нараджэньня, была сярод перасяленцаў 1943 году:
У Гародню мяне прывезьлі напрыканцы 1943 году. Пры наступленьні Чырвонай арміі немцы многіх віцяблян загналі ў таварныя цягнікі і павезьлі на захад. Там былі жанчыны, дзеці, былі і мужчыны, якіх не забралі ў войска. У мяне якраз малое дзіця было. Помню яшчэ, што ў маім вагоне ехалі сьвятары, праваслаўныя бацюшкі. Малодшы зь іх, як я даведалася, спачатку вучыўся ў каталіцкай сэмінарыі, потым закахаўся і перайшоў у праваслаўе. Разам зь ім ехалі яго жонка і дзіця. Дык ён увесь час чытаў малітвы на рускай мове і рабіў гэта так прыгожа!
Спачатку нас прывезьлі ў Літву, у нейкі лягер для перасяленцаў. Аднак ён быў перапоўнены. Там былі людзі зь Віцебску, са Смаленску. Але нас, нарэшце, хоць у прыбіральню пусьцілі. А попгым ізноў загналі ў цягнік і павезьлі сюды. Калі мы даехалі да Гародні, нас напачатку павялі ў лазьню на сучаснай вуліцы Будзённага. Мы такрадаваліся, бо за час падарожжа найбольш марылі пра тое, каб памыцца. Пасьля лазьні нам далі яшчэ па талерцы супу. Потым павялі ў былое гета і разьмеркавалі
432 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 689.
433 Гл. прысуд y справе супраць Альтэнлё, Гаймбаха, Эрэліса і Дыбуса ў: Documents Concerning the Murder... Vol. IV P 505-510, a таксама падрабязнае абгрунтаваньне: Тамсама. Р 418-560.
434 Тамсама. Р 498.
па пустых дамах, дзе ўжо не было яўрэяў. Дамы былі ў жахлівым стане. Вокны пабітыя, дзьверы паламаныя435.
Аддзел працы пераправіў больш за 2300 перасяленцаў у якасьці остарбайтараў у глыбіню Райху436. У студзені 1944 году пачалася ўзгодненая Генрыхам Гімлерам і Эрыхам Кохам ды арганізаваная акруговай цывільнай адміністрацыяй эвакуацыя каля 30 тысяч фольксдойчаў з Валыні, некалькі тысяч зь якіх пасялілі ў Гарадзенскім павеце437. У Беластоку яшчэ ў студзені 1944 году прыбылыя з украінскіх гарадоў, у тым ліку Крамянца і Жытоміра, групы былі пераведзеныя ў арганізаваны адмыслова для фольксдойчаў лягер пад назвай «Фронт — Радзіма», які служыў зборным лягерам438. Пры засяленьні фольксдойчаў у і без таго пацярпелыя ад вайны гарады акругі часта даходзіла да актаў гвалту, падчас якіх ранейшых жыхароў бесцырымонна выганялі зь іхнага жытла439.
2.2.6 Стратэгіі выжываньня ўцекачоў з гета ў Гзродні і ваколіцах
Пасьпяховых уцёкаў з гета было мала. Яшчэ менш было шанцаў выжыць па-за яе небясьпечнай, але ўсё ж часова абароненай прасторай. Ужо проста для таго, каб такія шанцы зьявіліся, патрабавалася шмат шанцаваньня і шчасьлівых супадзеньняў440. 3 прьгчыны геаграфічнага становішча і працягласьці вайны выжываньне асобных уцекачоў з гета было зьвязанае з выпадковым спалучэньнем мноства фактараў і сытуацыяў. Гэта і выратавальныя знаёмствы, і шчырае заангажаваньне, і добразычлівая бязьдзейнасьць ці чысты бізнэс. Уцячы было магчыма, асабліва для маладзейшых габрэяў, але выжыць па-за межамі гета амаль не было шанцаў441. Хаваць габрэяў, даваць ім прадукты ці не паведамляць пра іх было забаронена пад страхам сьмерці. Таму хрысьціяне недаверліва прыглядаліся адзін да аднаго. Той, хто прымаў у сябе габрэяў, нават сярод мясцовага насельніцтва мог лічыцца — часта і пасьля заканчэньня вайны —
435 Гл.: Гародня ў Другой сусветнай вайне. 1939-1945 г. // Горад святога Губерта: краязнаўчы альманах. Вып. 1: Гісторыя Гародні XX ст. у вусных успамінах / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Сейны, 2002. С. 33-34.
436 НАРБ. Ф. 655, воп. 1, спр. 9, арк. 16. Цытуецца паводле: YVA. JM/10645.
437 APB. Sygn. 70, k. 1-3.
438Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 320.
439 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 119.
440 Гл. y гэтым пытаньні інтэрвію з «Archiv Zwangsarbeit»: Chossid, Grigori Nesselewitsch. za034, Zwangsarbeit 1939-1945. S. 24-27.
441 Гл. успаміны Сямёна Ліпеца ў: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 393-395.
за здрадніка442. Таму ўласны горад рабіўся асабліва небясьпечнаю зямлёю: тут, дзе габрэі і хрысьціяне жылі ў непасрэднай блізкасьці, людзі ведалі адзін аднаго ня толькі з выгляду, таму шмат якім хрысьціянам было няцяжка пазнаць уцекачоў з гета. Агрэсія з боку акупантаў і распаўсюджаная адсутнасьць спачуваньня да лёсу габрэяў спрыялі страху перад здраднікамі. Па-польску тых, хто даносіў на габрэйскіх уцекачоў, называлі «szmalcownicy» (шантажысты). Па ўсёй акупаванай Полылчы яны шантажавалі ўцекачоў з гета або даносілі пра іхныя сховы за ўзнагароду, і таму зрабіліся найбольшай пагрозай для ўцеклых габрэяў. Нідзе ў горадзе ўцекачы з гета не маглі быць упэўненьхя, што на іх нехта не данясе443.
Разам з вонкава непадазроным выглядам — рысы твару, колер валасоў і адценьне скуры ды вопратка не павінны былі моцна адрозьнівацца ад тыповага для хрысьціянскага насельніцтва, — вырашальным крытэрам для выжываньня па тым баку гета была мова. Тыя гарадзенскія габрэі, што былі шчыльней інтэграваныя ў гарадзкую польскамоўную грамадзкасьць або хадзілі ў польскамоўную школу, мелі перавагу перад тымі, хто належаў да габрэяў-артадоксаў, якія гаварылі пераважна толькі на ідышы або іўрыце. Менавіта дзеля таго, што раней розныя групы насельніцтва жылі паблізу, найменшыя адхіленьні ад распаўсюджанай у Гародні гаворкі польскай мовы, набліжанай да сльшнай у Польшчы «gwary wilenskiej», былі падазроныя.
Аднак варожасьць і зычлівасьць ішлі рука аб руку. Цётка Аляксандра Блюмштайна пасьля нелегальнай праходкі па родным горадзе расказвала ў гета, што многія мінакі яе пазнавалі. Некаторыя былі прыемна зьдзіўленыя, убачыўшы яе жывой, і зычліва віталі яе словамі «Czesc Boze», што яна разумела прыкладна як «Барані цябе Божа». Іншыя яе не заўважалі, як быццам яе ўжо не існавала444. Тым ня менш, шмат на каго пры такіх праходках на арыйскім баку складалі даносы, тым самым аддаючы іх на немінучую сьмерць. Некаторыя хрысьціянскія сем’і прымалі сваіх знаёмых габрэяў, але часта толькі на кароткі час — яны баяліся пільных суседзяў, шан-
442 Праца Яна Томаша Гроса, сфакусаваная найперш на Кельцах і Цэнтральнай Полыпчы, дэманструе пануючыя настроі ў польскім грамадзтве. Яны не адрозьніваліся прынцьшова і на паўночна-ўсходніх землях Польскай Рэспублікі. Праўда, прысутнасьць савецкіх уладаў усё ж такі ў значнай ступені абараняла ад фізычных нападаў. Гл.: Gross J. Т. Strach. Antysemityzm w Polsce tuz po wojnie. Historia moralnej zapasci. Krakow, 2008.
443 Інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане 28 лістапада 2004 году на польскай мове.