Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
444 Blumstein A. A little house... P 330.
тажыстаў і паліцыі аховы. У выпадку арышту ўцекача галаве сям’і разам з жонкай і дзецьмі пагражаў расстрэл на месцы ці ў крэпасьці на ўскраіне гораду. Да невялікага ліку тых, хто пазьней атрымаў ад «Яд-Вашэм» узнагароду «Праведнік народаў сьвету» за тое, што на працягу ўсёй вайны хаваў у сваім доме яўрэяў, належалі бацькі Аляксандра Навумюка. Хоць некаторыя габрэйскія сьведкі паведамляюць, што асабліва баяліся каталікоў, з таго, што сям’я Навумюка была праваслаўнага веравызнаньня, нельга выводзіць правіла445. Паводле ўспамінаў сына, ягоныя бацькі пайшлі на гэтую рызыку перадусім як людзі і прыяцелі, а не як праваслаўныя, хоць іхнае хрысьціянскае выхаваньне, безумоўна, адыгрывала пэўную ролю ў гэтым учынку446. Нават пры элемэнтарнай дапамозе, накшталт продажу хлеба, патрэбны быў узаемны давер — і ўцекачы з гета, і іхныя памочнікі-хрысьціяне мусілі ведаць, зь кім маюць справу, каб мінімізаваць рызыку. Высьветлілася, аднак, што большасьць сяброўскіх адносін зь міжваеннага часу ня вытрымала выпрабаваньня ваенным ліхалецьцем. Але там, дзе яны праяўляліся хоць на момант, вырашальнае значэньне мела найперш сумеснае жыцьцё ў падзеленай гарадзкой прасторы да Другой сусьветнай вайны447.
Фэлікс Зандман, а таксама Аляксандар Блюмштайн і ягоныя родныя перажылі вайну ў каталіцкіх сем’ях, якія яны добра ведалі зь міжваеннага часу, — праўда, не ў самой Гародні, а на ўскраіне гораду або наводшыбе вёскі. 3 прычыны адносна невялікіх памераў Гародні і блізкасьці навакольных вёсак тут было проста дабрацца да вёскі і ў выпадку патрэбы вярнуцца назад448. Шанцы выжыць у вёсцы былі трошкі вышэйшыя, калі сябры, знаёмыя або кліенты з даваеннага часу былі гатовыя пайсьці на вялікую рызыку і прытрымліваліся цэлага шэрагу правілаў для захаваньня поўнай таямніцы міжвольных гасьцей. Але далёка ня ўсё гарадзенскія габрэі мелі знаёмых хрысьціянаў у вёсках, і яшчэ менш габрэяў
445 Fogelman Е. Conscience & Courage: Rescuers of Jews During the Holocaust. New York, 1994. P 213.
446 Інтэрвію з A. Навумюком, праведзенае ў Гародні 14 чэрвеня 2005 году.
447 У вельмі нешматлікіх выпадках вайскоўцы вэрмахту або прадстаўнікі нямецкіх прыватных прадпрыемстваў таксама дапамагалі габрэйскім уцекачам або прымусовым рабочым. У Гародні такія выпадкі не вядомыя. У Беластоку атрымалі падтрымку некалькі сувязных з Гародні, якія забясьпечвалі сувязь паміж гета і камуністычным падпольлем. Там існавала таксама сувязь зь Вільняю: Priemel К. СН. Am Rande des Holocaust. Die Rettung von Juden durch Wehrmachtsangehorige in Vilnius II Zeitschrift fiir Geschichtswissenschaft. 2004. Ns 52. S. 1017-1034; Bielicka Ch. Mein Leben... S. 202.
448 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 673.
былі ў стане матэрыяльна падтрымліваць гэтых знаёмых падчас сваіх міжвольных хованак449.
Як паказана вышэй, сувязі зь вёскай адыгрывалі цэнтральную ролю і ў нелегальным забесьпячэньні гета. Пры гэтым у гандлёвых дачыненьнях паміж сялянамі, кантрабандыстамі ды іхнымі кліентамі галоўнымі былі ня столькі матывы хрысьціянскай любові да бліжняга, колькі магчымасьць атрымаць максымальны прыбытак ва ўмовах ваеннага часу. Дзякуючы пралазам у вонкавых сьценах будынкаў на межах гета450 ці ў платах з калючага дроту або дошак, а таксама дзякуючы існаваньню сетак кантрабандыстаў гета не былі гермэтычна ізаляванымі гарадамі ў горадзе451.
Прымусовая праца, уцекачы і кантрабанда падтрымлівалі сувязь паміж адасобленымі сьветамі452. Пакуль гета не перайшло пад нагляд гестапа, за парушэньне межаў рэдка каралі расстрэлам. Час ад часу жыхары гета адважваліся выйсьці ў горад, каб забраць сьпешна схаваную раней маёмасьць, даведацца навіны ці папрасіць знаёмага пра паслугу453. Аднак з гэтых вылазак ва ўяўную нармальнасьць яшчэ ў той самы дзень ці прынамсі наступнай раніцай трэба было вярнуцца ў гета, бо да пачатку ліквідацыі, нягледзячы на катастрафічныя ўмовы, яно ўсё ж было найбольш бясьпечным месцам. Зь іншага боку, жыхары астатніх частак горада таксама маглі без праблем заходзіць у гета — напрыклад, Багдан Гарбачэўскі паведамляе пра паўафіцыйныя дзьверы ў майстэрнях былой габрэйскай прафэсійнай вучэльні ў канцы вуліцы Пэрэца, якая належала да гета. 3 майстэрняў, куды габрэі і хрысьціяне разам хадзілі на прымусовую працу, быў просты праход у гета, які нямецкія ўстановы моўчкі цярпелі — відаць, таму, што дзякуючы гэтаму было менш
449 Шмат хто з ратаўнікоў перад вайной быў, як відаць са сьпісу «Праведнікаў народаў сьвету» ў «Яд-Вашэм», нянькамі, пацыентамі ці кліентамі тых, хто выжыў. Так было ў выпадках Фэлікса Зандмана і Аляксандра Блюмштайна. Гл.: Zandman Е, Chanoff D. Niemals... S. 139 ff; Blumstein A. A little house... B 256 ff.
450 Гл. расказ C. I. Ліпеца: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 393-395.
451YVA. 033с/3565, v. 3-4; 03/1645, v. 8.
452 Гэтыя сувязі еьвядома выкарыстоўваліся таксама й некаторымі нямецкімі акупантамі, напрыклад, накіраваным у Вільню Антонам Шмідам, каб хоць на пэўны час забясыіечыць габрэям працу ці перавесьці іх у іншыя гета: Wieninger М., Pabst Ch. М. Feldwebel Anton Schmid: Better in Wilna // Uberleben im Dritten Reich: Juden im Untergrund und ihre Helfer / Hrsg. von W. Benz. Munchen, 2003. S. 187-205. Гл. таксама: Lustiger A. Feldwebel Anton Schmid. Judenretter in Wilna 1941-1942 I I Retter in Uniform. Handlungsspielraume im Vernichtungskrieg der Wehrmacht I Hrsg. von W. Wette. Frankfurt am Main, 2003. S. 44-67.
453 Zandman E, Chanoff D. Niemals... S. 67-68; ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cnp. 54, арк. 6.
мітусьні каля галоўнага ўваходу. Гарбачэўскі бесьперашкодна карыстаўся з гэтых дзьвярэй увосень 1942 году, каб наведваць знаёмага ў гета № I454.
Як і гараджане, большасьць вяскоўцаў таксама баялася габрэяўуцекачоў ці нават ставілася да іх варожа, таму шмат каму заставалася адно толькі іпукаць часовага схову ў лясах. Выжыць бяз зброі было практычна немагчыма: з аднаго боку, у лесе былі канфлікты паміж савецкімі, габрэйскімі, польскімі партызанамі і бандамі, якія лютавалі ў акрузе і не падпарадкоўваліся нічыім ваенным загадам; з другога боку, неабходна было здабываць харчы455. Аднак нават у арганізаванага падпольля гета № 1 на пачатку 1943 году было толькі некалькі пісталетаў і гранат. Урэшце, неспрыяльныя ўмовы па-за гета і дэманстрацыйныя забойствы ўцекачоў пасярод гета схілялі бальшыню вязьняў да цярплівага чаканьня.
У Гародні нават у апошнія дні перад канчатковай ліквідацыяй рэштак гета часовае выжываньне залежала ад кантактаў са зьнешнім сьветам. Пра гэта сьведчыць дакладнае апісаньне жыцьця ў схове, якое захавалася ў архіве падпольля Беластоцкага гета:
16 лютага, пасьля чатырохгадзіннай зачысткі гета, сярод габрэяў, якім удалося схавацца, пашырылася меркаваньне, што акцыя была перапыненая толькі часова, каб усе выйшлі са сваіх хованак, пасьля чаго пачнецца канчатковая зачыстка. Таму ўсе, хто мог, надалей сядзелі ў сваіх сховах. Мы, як і ўсе, падрыхтавалі сабе прытпулак: ён быў у двары юдэнрату на вуліцы Замкавай, 3, у адрыне наводшыбе, адна сьцяна якой была якраз на мяжы гета. У ёй мы прабілі дзірку да касьцельнага саду на вуліцы Замкавай, 9. 3 саду праз жалезную браму можна было выйсьці на вуліцу Замкавую. Гэты выхад палягчаў нам сувязь з горадам, безь якой мы не змаглі б выжыць, боў нас не было хлеба (пра іншыя харчы, безь якіх неяк можна абысьціся, яўжо не кажу). Апроч таго, у нас быў выхад на тэрыторыю гета. Трэба падрабязьней патлумачыць канструкцыю схову. Хованка была ў адрыне, але там была яшчэ драўляная камора, заваленая саломай. Звонку гэта выглядала як капа саломы памерам 18x4x2. [...] На дзьвярах адрыны вісеў вялізны замок. Апроч таго, звонку яна была застаўленая дошкамі. [...] Па ўсёй сьцяне самой хованкі яшчэ была ніша ўвышкі адзін мэтар, у якой
454 Інтэрвію з Б. Гарбачэўскім, праведзенае ў Торуні 19 чэрвеня 2006 году на польскай мове.
400 Гл.: Мараш Я. Н., Плешавеня A. М. Гродзенскае гета... С. 388.
мы захоўвалі ўсе патрэбныя рэчы: вёдры, бочкі з вадой, посуд, харчы, дрэўны вугаль і г. д. [...] Увогуле можна сказаць, што наша хованка была адной з найлепшых, бо ў скрайнім выпадку мы маглі ўцякаць у розных кірунках. Хлеб і іншыя патрэбныя рэчы мы маглі здабыць у горадзе, ваду таксама было проспга прынесьці, бо на вуліцы Замкавай дзеля беспасярэдняга суседзтва з горадам ваду не адключылі. (У іншых частках гетпа вада была адключаная.) Тут я мушу дадаць, каб чытачу лягчэй было арыентавацца, што меркаваньне пра хуткую ліквідацыю было памылковым, і габрэі паступова пачалі выпаўзаць са сваіх сховаў.
Зь іншага боку, многія ня выйшлі, бо былі перакананыя, што ліквідацыя можа пачацца ў любы момант (мы таксама належалі да такіх). I тут адбылося тое, што мы часта бачылі пасьля кожнай акцыі ў гета: зьмяншэньне гета. Усе быліў такой роспачы, што амаль ня бралі з сабой рэчаў і харчоў. Урэшце, перад канчапгковай ліквідацыяй 12 сакавіка ўсіх заблякавалі ў трох дварах па вуліцы Замкавай, 5, 7 і 9.
Я некалькі разоў быў у гэпгай клетцы, бо гэта ўжо нельга было назваць гета. Немагчыма ўявіць, якое ўражаньне гэта на мяне зрабіла. Хлеба больш не было. Пасьля, калі стала трохі лягчэй дабрацца да хлеба, кіляграм яго каштаваў 35марак. За кіляграм масла плацілі 700 марак. Людзі ўжо больш не маглі і прасілі, каб іх як мага хутчэй забілі. Мы рабілі некалькі вылазак з нашага схову, каб пашукаць у пакінутых навакольных дамах харчоў, і знайшлі даволі шмат манкі і ячнай крупы. Хлеба мы не знайшлі, так што нам увесь час даводзілася выходзіць у горад.
Так міналі 24 дні да ліквідацыі 12 сакавіка.
12 сакавіка зранку мы ўбачылі нашых катаў з гестапа: Візэ і Шота, yea ўніформе, з аўтаматамі. Мы зразумелі, што гэта канчатковая ліквідацыя. Мы толькі зьдзівіліся, што ўся акцыя заняла пяць гадзін і адбылася безь ніводнага стрэлу. Проста немагчыма было ўсьвядоміць, што там унізе ідуць апошнія з 22 тысяч габрэяў Гародні. Мы плакалі.
Для нас пачаліся цяжкія дні: мы думалі, што яны будуць шукаць сховаў, таму мы зачыніліся і тыдзень не выходзілі з тайніка. Выдаваліся вельмі малыя порцыі вады і хлеба. Тады мы зноў пачалі хадзіць у горад, каб здабываць хлебу розных знаёмых палякаў. Мы хадзілі да палякаў, кабусталяваць больш цесную сувязь. Неўзабаве давялося кінуць і гэтпа.