Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
Міхась Забэйда ўжо добра вядомы ў мностве замежных гарадоў. Ягонаму лірычнаму тэнару ўласьцівая мяккасьць гучаньня і выбітная сьпеўная культура. Самай цікавай часткай вечарыны былі беларускія народныя песьні. Выступоўца з моцным пачуцьцем перадаў усю паэзію беларускіх краявідаў. Удзячнасьць публікі выявілася ў працяглых авацыях, а таксама ў мностве кветак, падораных сьпеваку4Ж.
Нешматлікія захаваныя дакумэнты таксама наўрад ці дазваляюць трактаваць кантакты Камітэту зь нямецкімі ўстановамі, якія вяліся зь перапынкамі, як праяву беларускага народнага руху або ўвасабленьне ўсюдыіснага канфлікту паміж польскай і беларускай нацыямі. Яны хутчэй паказваюць, што патрэбы акупантаў у культурнай арыентацыі ў чужым для іх рэгіёне адпавядалі палітычным і эканамічным стратэгіям выжываньня некаторых мясцовых дзеячоў: адныя спадзяваліся выкарыстаць «Беларускі нацыянальны камітэт» для стабілізацыі сытуацыі, а другія праз гэты камітэт намагаліся прадставіць уласныя інтарэсы ў якасьці беларускіх. Пра тое, што абедзьве стратэгіі не былі цалкам адарваныя ад ідэяў нацыянальнага руху і тым ня менш мелі мала супольнага зь мясцовымі рэаліямі, сьведчыць канцэрт Міхася Забэйды — беларуская ідылія пасярод вайны, якой у Беластоку або Гародні ў гэтай форме ніколі не было.
Калі адкрытая калябарацыя такіх дзеячоў, як Якуцэвіч, і мела пэўны працяглы эфэкт, то ён палягаў у дыскрэдытацыі рыторыкі ды ідэалёгіі, якая дэкляравалася беларускай і нацыянальнай, перад паўторным заняцьцем Гародні Чырвонай арміяй. Адкрытая калябарацыя прадвызначыла таксама й будучыню актывістаў у Савецкім Саюзе, пазбавіўшы любога ўплыву тых гарадзенскіх беларусаў, якія дзейнічалі ня ў якасьці камуністаў. Тыя, хто ня ўцёк і не схаваўся, трапілі ў чорныя сьпісы калябарантаў, абвешчаных чэкістамі ў вы-
496 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 84.
496 Тамсама. Арк. 86.
шук497. Нешматлікія сьведчаньні дзейнасьці «Беларускага нацыянальнага камітэту», «Беларускай самапомачы» і «Беларускай рады даверу» выразна паказваюць, што спроба нацыянальнай мабілізацыі беларускага насельніцтва з трэскам правалілася498.
Пра тое, што праца пад нацыянальнымі лёзунгамі не заўсёды ўлічвала мясцовую сытуацыю, сьведчыць і той факт, што ў Гародні дзейнічаў яшчэ і «Украінскі камітэт» — хоць у гэтым рэгіёне жыла мізэрна малая ўкраінская меншасьць. Праўда, яго заснаваньне супадае ў часе зь перасяленьнем у Беластоцкую акругу фольксдойчаў з Валыні, але самазваныя прадстаўнікі новапрыбылых перасяленцаў выстаўлялі патрабаваньні таго ж кшталту і падобным тонам, як і «прафэсійныя беларусы», што хутчэй наводзіць на думку пра заданьне нямецкіх акупантаў, чым пра патрэбы насельніцтва. «Літоўскі камітэт», наадварот, меў натуральнае поле дзейнасьці ў выглядзе каталікоў на поўначы Гарадзеншчыны, якія гаварылі на дыялекце літоўскай мовы. Іхныя намаганыгі ўзмацніць там нацыянальную сьвядомасьць каталіцкіх сялян і адмежаваць іх ад польскасьці сутыкаліся ў камісарыяце Гарадзенскага павету з такім жа недаверам, як і высілкі «Беларускага нацыянальнага камітэту», напрыклад, у Скідзелі ці Лідзе. Гэтак, «Літоўскаму камітэту» спачатку забаранілі ўвозіць у Беластоцкую акругу літоўскія газэты, а пазьней ён быў канчаткова ліквідаваны. Апроч таго, трэба адзначыць спробы немцаў здабыць прыхільнасьць для сваіх ваенных плянаў з боку былых афіцэраў царскай арміі, што, аднак, мела колькасна нязначны посыіех. Гэтак, у вэрмахт удалося завэрбаваць невялікую колькасьць казакоў, а ў гарадзенскім гестапа служыла некалькі былых салдат Белай арміі. У астатнім расійскі фактар у Гародні не адыгрываў ніякай ролі.
Сьціплыя дасягненьні беларускай культуры ў гарадзкой прасторы ў кантэксьце падвойнай акупацыі рэтраспэктыўна выглядаюць хутчэй праявамі бясьсільля. Атамізацыя грамадзтва і слабая ўкарэненасьць тых беларускіх дзеячоў, якія зрабілі стаўку на нацыяналсацыялістаў як на партнэраў, былі ўзаемаабумоўленымі. Ідэалягічна і культурна нацыяналісты былі занадта далёка ад сваёй мэтавай групы, якую складала найперш сялянства. 3 часавай адлегласьці куплены дарагою цаною беларускі канцэрт сьпевака зь Ля Скала падаецца такім жа жэстам адчаю, як і цыкл вечарын Агнэс Мігель у паўднёва-ўсходняй Прусіі.
497 ДАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 1, арк. 21 і наст.
498 У выпадку Баранавіччыны Аляксандар Бракель прыходзіць да такой самай высновы: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 142-143. Такім чынам ён аспрэчвае інтэрпрэтацыю крыніцаў, у якіх нямецкія спробы сутыкнуць беларусаў і палякаў можна зразумець як індыкатар польска-беларускага канфлікту.
Слабасьць беларускага руху нават пад нямецкай пратэкцыяй паказвае памылковасьць прыпушчэньня аб наяўнасьці ўсёабсяжнага канфлікту паміж палякамі і беларусамі. 3 абодвух бакоў былі калябаранты, якія пры дапамозе нацыянальных аргумэнтаў спрабавалі ачарніць уяўнага праціўніка перад тагачасным супольным гаспадаром. Іхная варажнеча не была вайною масаў. У горадзе дзейнасьць (цяпер пераважна беларускага) камуністычнага падпольля характарызавалася падобнай дыстанцыяй палітычных дзялкоў ад насельніцтва. 3 набліжэньнем Чырвонай арміі павольна расла і падтрымка насельніцтвам камуністаў. Параза нямецкага Райху, а значыць, і фаварызаванага ім курсу на ўгрунтаваную на палітычным апартунізьме сымбалічную беларусізацыю паставіла крыж на палітычных мроях беларускіх калябарантаў. Пасьля другога прыходу Саветаў рэпрэзэнтацыі беларускай этнічнасьці былі ачышчаныя як ад свайго нацыянальнага зьместу, так і ад урбаністычных элемэнтаў, пра якія праз супрацоўніцтва зь нямецкаю цывільнаю адміністрацыяй так дбалі эмігранты і мясцовыя калябаранты.
2.3 Прыход Саветаў у ліпені 1944 году
У гэты вялікі гістарычны дзень, у які Чырвоная армія зьнішчыла ўсе перашкоды на сваім шляху дзякуючы кіраўніцтву галоўнакамандуючага Узброеных сілаў, , таварыша Сталіна, зьнішчыла нямецкага ворага і выгнала яго за межы нашай Радзімы і са сваімі слаўнымі сьцягамі прынесла беларускаму народу поўнае вызваленьне, Чырвоная армія 16.7.1944 вызваліла наш родны горад ад нямецка-фашысцкіх акупантаў499.
3 гэтых словаў на расійскай мове пачыналася першая супольная пастанова гарадзкога савету рабочых і гарадзкога камітэту КП(б)Б ад 17 ліпеня 1944 году. Дата ў дакумэнтах была пазьней выпраўленая ад рукі. Спачатку было абвешчана, што Гародня была вызваленая ўжо 13 ліпеня, хаця яшчэ працягваліся баі на левым беразе Нёману. Пасьля адваёвы ўсходняй Полыпчы партыйныя агітатары таксама пасьпяшаліся абвесьціць па-расійску, што савецкая армія зноў прыйшла на дапамогу прыгнечаным украінскім і беларускім масам, «каб яны самі маглі вызваліцца ад прыгнёту землеўласьнікаў і капіталістаў, каб дазволіць жыхарам гэтых абласьцей разам зь вялікім савецкім народам жыць шчасьліва і радасна ды перажыць росквіт культуры і мастацтва»500. Аднак пры гэтым зазначалася такса-
499 У арыгінале на расійскай мове: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 2, арк. 1 і наст.
°00 У арыгінале на расійскай мове: ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 3, арк. 3.
сюды толькі ў канцы 1943 году, амаль праз паўгоду пасьля ліквідацыі гета471. Таму немагчыма дакладна сказаць, хто спачатку засяліўся ў пакінутыя дамы гета № 1 — але гэта былі перасяленцы або з ваколіцаў Гародні, або з ваколіцаў Віцебску. Таксама імаверна, што тыя, хто засяліўся ў ацалелыя хаты вакол Рыбнага рынку, па другі бок ад вуліцы Пэрэца, зрабілі гэта не з уласнай волі.
Нягледзячы на новых насельнікаў, гістарычны габрэйскі квартал даўно перастаў існаваць. Акрамя даслоўна палітай крывёй сынагогі і некаторых ацалелых школьных і адміністрацыйных будынкаў на вуліцы Пэрэца, пра колішнюю веліч габрэйскай супольнасьці сьведчылі ўжо перадусім прагалы ў гарадзкой забудове ды трое ацалелых могілак.
2.2.8 «Беларускі нацыянальны камітэт» ды іншыя беларускія калябаранты
Захоп Гародні немцамі даў актывістам беларускага нацыянальнага руху, якія, нягледзячы на савецкія чысткі, заставаліся ў горадзе або вярнуліся сюды, магчымасьць сфармуляваць асноўныя нацыяналістычныя пастуляты472. У ліпені 1941 году ў Гародні быў заснаваны «Беларускі нацыянальны камітэт», які бесцырымонна прэтэндаваў на тое, каб выступаць ад імя 45 % гарадзкога і 90 % вясковага насельніцтва, бо яны нібыта былі беларусамі473. Пра тое, што колькасьць і дзейснасьць такіх актывістаў у Гародні былі нязначнымі нават у час спрыяльнай палітычнай кан’юнктуры (у гэтым выпадку пры частковай і часовай падтрымцы з боку нямецкіх акупантаў), сьведчаць адказы на запыты райхсміністэрства прапаганды ў апытальніку за студзень 1942 году:
Ці выстаўлялі беларусы патрабаваньні да мясцовых устаноў у сэнсе нацыянальнай дзейнасьці ў сфэры народнай культуры? Так. [...] Ці назіраецца актывізацыя беларускай часткі насельніцтва ў беларускім нацыянальным сэнсе? Толькі нязначная4™.
Тут можна было б запярэчыць, што чужынцы дрэнна арыентаваліся ў мясцовых рэаліях. Аднак у выпадку беларускіх калябарантаў гэта выключана. 3 аднаго боку, нямецкая цывільная адміністрацыя была адносна падрабязна паінфармаваная пра тагачасныя настроі насельніцтва. Зь іншага боку, павятовы камісар рэгулярна
471 Гародня ў Другой сусветнай вайне. 1939-1945 г... С. 34.
472 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 6-7.
473 Тамсама.
474 Тамсама. Спр. 54, арк. 252.
падтрымліваў сувязь зь беларускімі актывістамі, якія цяпер, як і пры канцы Першай сусьветнай вайны, бачылі магчымасьць здабыць прастору для рэалізацыі прынамсі некаторых сваіх мэтаў. Да апошніх належалі арганізацыя беларускіх школаў, сірочых дамоў і спажывецкіх таварыстваў, узмацненьне нацыянальнай сьвядомасьці беларускіх масаў і разьвіцьцё адпаведнай этнічна зразуметай культуры475. Аднак патрабаваньне стварыць структуры беларускай дзяржаўнасьці ў карэспандэнцыі ўжо ня згадваецца. «Беларускі нацыянальны камітэт» быў распушчаны празь некалькі месяцаў пасьля заснаваньня476. Спачатку немцы спадзяваліся выкарыстаць камітэт ва ўласных мэтах, але зь цягам часу яны пачалі ўсё болып баяцца, што яго дзейнасьць прывядзе да непатрэбнай дэстабілізацыі сытуацыі. Ня раз гучала патрабаваньне замяніць польскі пэрсанал мясцовай адміністрацыі на беларускі, што магло б распаліць польска-беларускі канфлікт477. Нават з гледзішча агульнай стратэгіі «падзяляй і ўладар» немцы ня бачылі ніякіх плюсаў ва ўзмацненьні такога канфлікту, бо на гэтым этапе вайны прыярытэтам было ўсталяваньне спакою і парадку478.