Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
Павал Якуцэвіч у кастрычніку 1941 году стаў афіцыйным прадстаўніком беларускага насельніцтва ў створанай адмыслова для гэтага Беларускай радзе даверу. Разгляд ягонай дзейнасьці выразна паказвае, што акупацыйная палітыка, з аднаго боку, апялявала да нацыянальных групаў, што само па сабе ўзмацняла ролю катэгорыі нацыянальнага, а з другога боку — што акупанты валодалі толькі абмежаванымі рэсурсамі для праверкі матывацыі мясцовых актывістаў і дзейснасьці гэтай палітыкі. Што да Якуцэвіча, то ўжо пры канцы верасьня нямецкі пост палявой жандармэрыі ў вёсцы Верцялішкі паведамляў, што ён пашыраў у вёсцы лёзунг беларускага на-
475 Гл. таксама што да патрабаваньняў камітэту: ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 21 і наст.
476 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 2, 27.
477 Юры Туронак прыводзіць аргумэнт, што гэты тып канфлікту ўзмацніў беларускую ідэнтычнасьць у часе вайны. Праўда, пры гэтым ён спасылаецца толькі на саміх актывістаў і не суадносіць іхную колькасьць і ўплыў з усім насельніцтвам. Гл.: Туронак Ю. Мадэрная гісторыя... С. 636-638.
4|8Апрача таго, часовая стрыманасьць немцаў пры актывізацыі беларускіх калябарантаў адпавядае высновам Бабэты Квінкерт, якая заўважыла дзьвюхфазавую мадэль у плянах нямецкага ваеннага кіраўніцтва і асабліва Альфрэда Розэнбэрга. Неўзабаве пасьля нападу на Савецкі Саюз належала распаліць незадаволенасьць бальшавікамі і габрэямі, аднак спачатку трэба было адмовіцца ад прапаганды будучага падзелу Савецкага Саюза і стварэньня на яго тэрыторьгі новых дзяржаў, у тым ліку для таго, каб прыцягнуць на свой бок чьгрвонаармейцаў этнічна расійскага паходжаньня. Гл.: Quinkert В. Propaganda... S. 66-68.
рэагаваць на такія скаргі ад насельніцтва толькі зьвяртаючыся з адпаведнымі просьбамі да высокапастаўленых вайскоўцаў507.
Для большасьці жыхароў другі прыход Чырвонай арміі ў Гародню і аднаўленьне савецкіх структураў у жніўні 1944 году азначала канец нямецкай акупацыі, аднак разбурэньне гораду працягвалася. Законы ваеннага часу афіцыйна дзеялі яшчэ некалькі гадоў пасьля Другой сусьветнай вайны508. Апроч таго, пры адсутнасьці мясцовай прапіскі нейкі час было забаронена прыяжджаць у Гародню без дазволу809. Аднак калі барацьба з ворагам на Захадзе матывавалася тым, каб пакласьці канец яго злачынствам, то ізноў распачатая барацьба з жыхарамі наноў анэксаваных абласьцей легітымавалася савецкім бокам ня чым іншым, апроч як плянам грунтоўна саветызаваць гэтую тэрыторыю. Але пакуль вайна яшчэ мела свой мясцовы працяг у выглядзе барацьбы супраць фармаваньняў Арміі Краёвай, якія засталіся ў вёсках і лясах Гарадзеншчыны і праяўлялі спарадычную актыўнасьць810. У ходзе запачаткаванай немцамі шырокамаштабнай барацьбы з партызанамі ў 1943-1944 гадах фармаваньні акругі Арміі Краёвай «Grodno Prawy Niemen» панесьлі вялікія страты, а пасьля пагадненьня зь нямецкім абвэрам вясной 1944 году яны былі занятыя заснаваньнем новых падпольных структураў. Дзеля малой колькасьці ўзброеных байцоў атрады ў ваколіцах Гародні абмяжоўваліся кропкавымі ліквідацыямі мясцовых супрацоўнікаў НКУС і сексотаў, якія даносілі савецкім ўладам на польскія структуры511. Адпаведна, у выпадку затрыманьня байцоў гэтых атрадаў чакала сьмерць паводле законаў ваеннага часу або прынамсі доўгае турэмнае зьняволеньне і высылка на ўсход СССР.
Асноўнай перадумовай для паўторнага ўсталяваньня савецкай улады ў 1944 годзе было перасяленьне ў Гародню кіраўнічых кадраў і спэцыялістаў з усіх сфэраў грамадзкага жыцьця. Тым ня менш, у ліпені 1944 году ў Гародні атабарыліся толькі 90 сяброў партыі — у параўнаньні з 561 камуністам і кандыдатам у сябры партыі, якія працавалі ў горадзе ў 1941 годзе. Гэта дазваляе меркаваць, што
607 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 21, арк. 54.
508 Пра ролю савецкіх юрыстаў пры анэксіі заходніх абласьцей БССР гл.: Сноп С.М. Роля праваахоўных органаў у аднаўленні савецкай улады і пабудове садыялізму на Гродзеншчыне (1944-1949 гг.) Ц Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры. 1997. № 3. С. 44-49.
609 Szumski J. Sowietyzacja... S. 266; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 231.
610 Represje NKWD wobec zotnierzy Podziemnego Panstwa Polskiego w latach 19441945. T. 2 / Red. F. Gryciuk, P Matusak. Siedlce, 1995. S. 24-25.
511 Labuszewski T. Kresowi stracency. Sylwetki dowodcow grodzienskiej AK po 1944 r. H Biuletyn Instytutu Pami^ci. 2004. № 12. S. 51-62.
пасьля нямецкай агрэсіі большасьць функцыянэраў савецкага акупацыйнага рэжыму ўцякла на ўсход512. Як вынікае з унутранай партыйнай статыстыкі, у міжчасе са 196 кадраў 28 мабілізавалі ў Чырвоную Армію, пяць адправілі ў партызанскія атрады і 120 эвакуавалі на ўсход; 13 чалавек загінула, у тым ліку трое — у партызанах. Яшчэ дваіх выключылі з партыі падчас вайны. Дапушчэньне, што пад нямецкай акупацыяй у Гародні заставалася толькі некалькі партыйцаў, падмацоўваецца таксама малой колькасьцю партыйных судоў над імі пасьля вайны513. Гэтак, пасьля другога прыходу Саветаў было вядома спачатку толькі пра 25 камуністаў, якія з 1941 да 1944 году заставаліся на акупаваных тэрыторыях. Зь іх 15 чалавек выключылі з партыі за пасіўнасьць або калябарацыю, а трое тым часам памерлі514. Гэта дазваляе зрабіць выснову ня толькі пра тое, што зь ліку сяброў партыі толькі адзінкі пайшлі ў гэтым рэгіёне ў партызаны, але і пра тое, што з 1944 году новыя савецкія кадры зноў былі чужынцамі, што прывяло да паўтарэньня сытуацыі 1939 году, калі ўзьнікла ўзаемная адчужанасьць.
Сярод сьвежа прысланых быў таксама Альбэрт Івашчанка. Ён нарадзіўся ў сібірскай вёсцы, скончыў шэсьць клясаў школы і пачаў вучыцца горнай справе ў 1940 годзе. Пасьля пачатку савецка-нямецкай вайны ён разам са сваімі тады 16-гадовымі аднаклясьнікамі быў мабілізаваны ў горную прамысловасьць у якасьці так званага рабочага рэзэрву. Пасьля няшчаснага выпадку ў шахце, у якім ён ледзь выжыў, яму ампутавалі руку. Тым ня менш ён мусіў працягваць працу ў шахце. Прапанова адправіцца па лініі камсамолу ў партыйную школу ў Чалябінску дала Івашчанка добрую магчымасьць кінуць фізычна цяжкую працу. Празь некалькі месяцаў навучаньня, у 1944 годзе ён быў пераведзены працаваць на Гарадзеншчыну. Праз шэсьцьдзясят гадоў ён шукаў у абласным архіве дакумэнты да гісторыі камуністычных прафсаюзаў. У міжчасе абараніў кандыдацкую дысэртацыю пра ролю прафсаюзаў як памочнікаў Кампартыі пры падрыхтоўцы настаўнікаў, якую напісаўу Менскім пэдагагічным інстытуце ў 1958-1965 гадах. Самазадаволена і адначасова зь недаверам да замежнага гісторыка ён расказвае ў чытальнай залі515:
512 Сьпіс ахвяраў пад нямецкаю ўладаю пацьвярджае, што ў горадзе засталіся толькі нешматлікія савецкія кадры. Гл.: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 464-498.
513ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 168, арк. 19.
614 Тамсама. Спр. 260, арк. 14.
516 Месца захоўваньня зафіксаванай духоўнай спадчыны беларускага народу і на пачатку XXI стагодзьдзя ўсё яшчэ месьціцца ггры канцы вуліцы заснавальніка ЧК Фэлікса Дзяржынскага.
Мяне тады добра падрыхтавалі. Нам давялося прайсьці месячны курс, на якім нам тлумачылі ўсе адметнасьці беларускіх абласьцей. Нас вучылі, што трэба паважаць народныя традыцыі і культуру. Тады на сяле яшчэ лютавалі банды, таму трэба было праяўляць пільнасьць. Але мы з самага пачатку спрабавалі падняць культуру намесцах, стварыць чытальні, падключыць людзей да радыёсеткі. Уявіце сабе: ксяндзы гаварылі, што чорт уселіцца ў хату да людзей, калі яны паставяць у сябе радыёкропку або выпішуць партыйную прэсу. [...] Але мы іх паступова палітычна падкоўвалі, прасьвятлялі. Для гэтага нам даводзілася гутарыць з моладзьдзю, якая прыходзіла, каб ёй пачыталі газэту. У вёсцыўсе былі непісьменныя, жахліва неадукаваныя. Уявіце сабе: людзі нават не маглі падпісаць ліста да Сталіна! [...] Мы тады напружана працавалі з насельніцтвам, заахвочвалі яго да культурнай самадзейнасьці, каб людзі сьпявалі ў хоры і г. д., але ўзровень тутэйшага насельніцтва быў вельмі нізкі516.
Ужо немагчыма рэканструяваць, якое дакладна ўражаньне рабіў на тутэйшае насельніцтва аднарукі камсамольскі работнік з расійскага тылу, але яго культурная дыстанцыя, а таксама з каляніяльным душком пыха ў дачыненьні да мясцовых жыхароў адчуваецца нават праз доўгі час. Аднак непаразуменьні ўзьнікалі перадусім паміж тымі, хто ўжо быў зболыпага сацыялізаваны пры савецкай сыстэме, і тымі, каго гэта яшчэ толькі чакала. Апроч таго, гэты рэгіён цягам Другой сусьветнай вайны ўжо карэнным чынам зьмяніўся517.
Эфэкт адчужэньня ўскосна пацьвярджае партыйная статыстыка. Праўда, каб вызначыць паходжаньне задзейнічаных функцыянэраў, за адсутнасьцю іншых дакумэнтаў даводзіцца зьвяртацца да савецкай катэгорыі нацыянальнасьці. Гэты працэс не выключае магчымых памылак ды імпліцытна прадугледжвае, што працэс нацыяналізацыі этнічных ідэнтычнасьцяў унутры Савецкага Саюзу ў гэты момант ужо збольшага завершыўся, хоць гэта і ня так. Нягледзячы на гэтую небясьпеку, даводзіцца зьвяртацца да гэтых лічбаў з тым абмежаваньнем, што яны мала кажуць пра тое, як адпаведныя асобы самі сябе вызначалі і ў якой іпастасі яны дзейнічалі ў Гародні ў сваім разуменьні — як савецкія функцыянэры, або як расійцы, украінцы і беларусы. Такім чынам, у 1944 годзе ў гарадзкі савет, паводле савецкай інтэрпрэтацыі, уваходзілі 195 расійцаў, 84 беларусы,
616 Інтэрвію з А. Івашчанкам, праведзенае ў Гародні 15 красавіка 2006 году на расійскай мове.
517 Szumski J. Sowietyzacja... S. 129-130; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 108-109.
38 украінцаў, 38 габрэяў і чатыры дэпутаты іншай нацыянальнасьці. На падставе гэтага складу можна прыпусьціць, што сярод дэпутатаў у большасьці выпадкаў былі асобы, якія паходзілі з па-за рэгіёну і не належалі да польскай нацыянальнасьці. Апроч таго, можна меркаваць, што кадры габрэйскай нацыянальнасьці пераважна не былі ўраджэнцамі Гарадзеншчыны. Прычынай такой раскладкі быў папярэдні адбор кандыдатаў, якія вылучаліся рабочымі калектывамі па даручэньні партыі518. Сярод дэпутатаў 117 паходзілі з арміі, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі, 108 былі прапагандыстамі (запісанымі як савецкія работнікі), 41 — работнікамі прамысловых прадпрыемстваў, 40 — партыйнымі работнікамі, 17 — работнікамі ў сфэры транспарту, 17 — выкладчыкамі ВНУ, у ліку дэпутатаў было восем дактароў, два інжынэры, два дзеячы мастацтва, але толькі сем дэпутатаў, пазначаных як рабочыя, не належалі да названых вышэй.