Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
667 Szumski J. Sowietyzacja... S. 74; ІПумскі Я. Саветызацыя... С. 62.
568 У арыгінале на расійскай мове: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 166, арк. 16-19.
б69Тамсама. Ф. 6195, воп. 1, спр. 91, арк. 326-329.
і контравыведкі савецкіх і польскіх спэцслужбаў570. Стандартная аргумэнтацыя ідэалягічных праціўнікаў разьбіралася і абмяркоўвалася партыйным актьхвам671. Каб апраўдаць існаваньне лініі, адрознай ад афіцыйнай, спачатку канстатавалася, што ў нацыяналістычна настроеных праціўнікаў савецкай улады скончыліся аргумэнты, бо насельніцтва ўжо выразна перайшло на пазыцыі савецкай улады. Таму цяпер ксяндзы, якія бачылі ў культурнай палітыцы бальшавікоў прадвесьце апакаліпсісу, болып не пагражалі канцом сьвету, што належала нібыта да іх звычайнага рэпэртуару. Хадзілі чуткі, што землі вакол Вільні і Гародні неўзабаве вернуць Польшчы, і што тым палякам, якія бралі ўдзел у савецкіх выбарах, забароняць уезд у Польшчу672.
У канцы 1946 году на агітацыйнай сустрэчы з гарадзкой інтэлігенцыяй прагучалі наступныя пытаньні, зь якіх можна зрабіць выснову пра тое, што турбавала насельніцтва:
Як савецкая ўлада ставіцца дарэлігіі і да сьвяпгароў?
Ці будзеў савецкіх школах вывучацца Закон Божы?
Ці можна дзецям хадзіць у рэлігійныя школы?
Ці ўсе настаўнікі атрымаюць працу — з 21 школы засталося толькі дзевяць ?
Ці можна настаўнікам хадзіць у царкву ці касьцёл?
Ці будзе мэдычнае страхаваньне бясплатным?
Як выглядаюць адносіны з Англіяй і Амэрыкай?5,13
На сходзе рабочых закраналіся яшчэ болып казытлівыя тэмы:
Чаму бальшавікіраспусьцілі Камінтэрн?
Што такое нацыянальны польскі ўрад?
Ці праўда тое, што немцы пісалі пра Катынскі лес?™
Іншыя пытаньні датычылі правядзеньня польска-савецкай мяжы і цалкам штодзённых патрэбаў, напрыклад, перабояў пры забесьпячэньні вадою, дэфіцыту грамадзкіх лазьняў і паставак мыла575. У палітры пытаньняў, якія турбавалі насельніцтва, кідаецца ў вочы блізіня паміж штодзённымі клопатамі і экзыстэнцыйнымі страхамі. Занатоўвалі ж іх занепакоеныя партыйныя работнікі, якія бачылі
570 Szumski J. Sowietyzacja... S. 79; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 66.
671ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 61, арк. 52.
672 Вялікі А. На раздарожжы... С. 76-86; ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 61, арк. 52 і наст.
573 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 61, арк. 53. У арыгінале на расійскай мове.
674 Тамсама. Арк. 54. У арыгінале на расійскай мове.
675 Тамсама. Спр. 148, арк. 8.
ў гэтых пытаньнях пацьверджаньне сваіх асьцярогаў, што сытуацыя зь ідэалягічнай апрацоўкай засталых гараджанаў выглядае вельмі кепска. Гэтыя назіраньні пацьвярджалі нэгатыўны савецкі вобраз неспакойнага памежнага рэгіёну зь небясьпечным каталіцкім насельніцтвам. Аднак гэта дэманструе таксама ступень паняверкі насельніцтва, што нагадвае пра тое, што яно не ўспрымала як непазьбежнасьць другі прыход Саветаў. У 1944 годзе і пазьней для засталага насельніцтва заставаліся няяснымі і ягонае геапалітьгчнае становішча, і лякальныя наступствы новай саветызацыі. На дадатак гэтыя пытаньні сьведчаць пра тое, што вынікі першай савецкай акупацыі ў 1939-1941 гадах былі не настолькі трывалыя, каб савецкія кадры ўбачылі тут у 1944 годзе ўжо цалкам прасякнутае сталінізмам грамадзтва, у якім былі б табу паўпублічнае адстойваньне рэлігійных інтарэсаў сьвятароў і школаў або крытычныя пытаньні пра такія савецкія злачынствы, як Катынскі расстрэл. Пры гэтым у выглядзе пытаньняў пра будучыню Каталіцкага касьцёлу праяўляліся таксама мэтанакіравана распаўсюджваныя польскім бокам чуткі, якія мусілі зьбіць палякаў з тропу і паўстрымаць іх ад супрацы з савецкімі ўладамі576.
У 1947 годзе новыя спробы ўзьдзейнічаць на мясцовае польскае насельніцтва з дапамогай адмысловай прапагандысцкай групы былі прызнаныя нездавальняльнымі. Пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў, што асабліва «ў Гарадзенскай вобласьці палітычная работа сярод польскамоўнага насельніцтва і асабліва сярод прадстаўнікоў польскай нацыянальнасьці» вядзецца недастаткова377. 3 аднаго боку, да мясцовага насельніцтва належала зьвяртацца наўпрост; з другога — былі даступныя толькі звычайныя інструмэнты савецкай прапаганды578. Таму сытуацыя істотна не зьмянялася. Крытычныя галасы ды іх уважлівае ўспрыманьне партыйным цэнтрам — гэта, наадварот, выражэньне спосабу камунікацыі, які ў Гародні панаваў яшчэ падчас высяленьня гараджанаў-палякаў і да канца 1940-х гадоў. Няпэўная сытуацыя спрыяла росту колькасьці хадайніцтваў на выезд. Адначасова некаторыя сем’і забіралі свае хадайніцтвы, бо не маглі дакладна ацаніць наступстваў сваіх дзеяньняў. Зь іншага боку, занепакоеныя пытаньні мясцовых каталікоў пацьвярджалі асьцярогі савецкіх кадраў і таму ўскосна павышалі ціск на тых, хто пакідаў горад. I яны паказвалі, што хаця гаворка ішла пра каталікоў, на ўвазе меліся палякі. Пры гэтым хваля высяленьняў, якая цягну-
576 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 61, арк. 52-54.
° ‘' Коммуннстнческая партня Беларусн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 4: 1945-1955. Мінск, 1986. С. 40-44.
678 Szumski J. Sowietyzacja... S. 214-215; ШумскіЯ. Саветызацыя... С. 180-181.
лася з 1944 да 1949 году, выконвала сваю функцыю этнічнай гамагенізацыі гораду, зьвязаную са спадзяваньнем на заспакаеньне гэтага рэгіёну. Будучы сфакусаванай на паляках, яна спрыяла таму, што этнічныя групы звонку і знутры ўспрымаліся ў нацыянальных катэгорыях — ускосна таксама ў выпадку праваслаўнага насельніцтва679. Цягам другой вялікай хвалі з 1955 да 1959 году з СССР была выселеная наступная група былых уцекачоў, дэпартаваных і гарадзенцаў, у меншай ступені закранутых савецкімі рэпрэсіямі580.
2.3.3	Ацалелыя ў Галакосьце габрэі
паміж інтэграцыяй, перасяленьнем і перасьледам
Адзін з ацалелых габрэяў, Фэлікс Зандман, які правёў 14 месяцаў у склепе пад домам сваёй выхавацелкі за горадам, апісваў сваё вяртаньне ў Гародню наступным чынам:
Нас прывезьлі ў турму. Адчынілася вялікая брама. У двары нам загадалі сесьці на брукоўцы і чакаць. Я глядзеў на шэрыя цагляныя муры і закратаваныя шыбы. Я ніколі ня бачыў турмы знутры. [...] Празь нейкі час да нас падыйшоў савецкі афіцэр. Ён задаў нам некалькі пытаньняў і адразу зразумеў сытуацыю. Зь яго слоў, ён сам быў габрэем. «Мне вельмі шкада», — дадаў ён і працягнуў кожнаму з нас руку.
3 турмы мы пайшлі на Брыгідзкую вуліцу. Наш дом быў пусты. [...] Нам не было чаго распакоўваць, таму мы адразу ж выйшлі пахадзіць па горадзе — у надзеі ўбачыць знаёмыя твары, сустрэць тых, хто застаўся ў жывых. Спачатку мы нікога не знайшлі. Але паступова яны зьявіліся — поўныя страху вочы бегалі туды-сюды, цішком касавурыліся на нас5Й1.
Габрэйская супольнасьць была ўжо зьнішчаная, таму ўсталяваньне савецкай улады ў гэтым рэгіёне азначала толькі часовае спыненьне перасьледу нешматлікіх ацалелых габрэяў. Калі яны вярталіся са сваіх прытулішчаў, вызваленых канцэнтрацыйных лягераў і, пазьней, дэмабілізаваных частак Чырвонай арміі ды з усходу Савецкага Саюзу, некаторыя зь іх усё яшчэ цешылі сябе надзеяй даведацца што-небудзь пра сваякоў у Гародні і, магчыма, нават знайсьці крэўных. Але ў большасьці выпадках ад іх не засталося і сьледу, таму родныя вуліцы, дамы і кватэры абуджалі ўспаміны
579 Szumski J. Sowietyzacja... S. 82-83; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 68-69.
580 Сярод іх была сям’я Гарбачэўскіх, якая чакала дэпартаванага ў Сібір у 1944 годзе бацьку, каб у 1956 годзе ўрэшце выехаць разам зь ім. Інтэрвію з Б. Гарбачэўскім, праведзенае ў Торуні 19 чэрвеня 2006 году на польскай мове.
581 Zandman Е, ChanoffD. Niemals... S. 173.
пра страчаны сьвет. Для ацалелых габрэяў сама Гародня ператварылася ў мэтафарычныя могілкі. Пасьля зачыстак трупы забітых габрэяў былі пахаваныя як на гістарычных могілках на беразе ракі Гараднічанкі, так і на вялікім пагосьце, што разьмяшчаўся пры дарозе на Грандзічы582. Аднак болыпасьць ахвяраў ня мела сваёй магілы. У канцы лета 1944 году на месцы былога гета № 1 ацалелыя габрэі знайшлі выкінутыя на сьметнік фотаздымкі сваіх родных і знаёмых, вывезеных у Калбасіна, Траблінку і Аўшвіц-Біркенаў583.
Матэрыяльная спадчына ахвяраў, у тым ліку нерухомая і рухомая маёмасьць, якую не расьцягнулі і ня зьнішчылі, апынулася ў руках дзяржавы або працягвала выкарыстоўвацца новымі ўласьнікамі. Канфлікты паміж новымі і былымі ўласьнікамі спараджалі вельмі розныя сытуацыі584. Перадусім на самым пачатку, калі лёс ацалелых габрэяў і ў СССР быў яшчэ няпэўны і зьявілася магчымасьць на выезд у Полыпчу, адбываліся канфрантацьгі з новымі ўласьнікамі або карыстальнікамі габрэйскіх рэчаў, якія ў некаторых выпадках былі настолькі сапаўпэўненыя, што адмаўляліся аддаваць нават сямейныя рэліквіі. Як і ў цэнтральнай ці паўднёвай Польшчы, вяртаньне габрэяў, якія засталіся ў жывых, успрымалася іхнымі былымі суседзямі як пагроза, бо яны баяліся, што тыя будуць патрабаваць вярнуць сваю маёмасьць. Летам 1944 году Хася Бяліцкая, якая была сувязной паміж Беластоцкім гета і савецкімі партызанамі, прыехала ў свой бацькоўскі дом на вул. Падольнай разам з баявымі паплечнікамі, каб вярнуць хаця б стол. Першая падобная спроба была няўдалай586. Гіршу Хасіду так і не ўдалося трапіць у бацькоўскі дом на гэтай жа вуліцы, нават нягледзячы на тое, што дом у 1941 годзе занялі калябаранты, а ён пасьля ўцёкаў зь цягніка, які кіраваўся ў лягер Траблінка, таксама пайшоў у партызаны і ваяваў у габрэйскім атрадзе686. Пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў Хасід ды іншыя габрэі ўладкаваліся на працу ў органы дзяржбясьпекі, бо яны вая-
582 YVA. 03.1645, v. 8.
583 Інтэрвію з Л. Чапнік, праведзенае ў Бэер-Шэбе (Ізраіль) 30 лістапада 2004 году на расійскай мове.
584 Ян Шумскі лічыць, што калі да гэтага часу ніякіх пісьмовых сьведчаньняў тых падзей у БССР не было знойдзена, то, хутчэй за ўсё, яны былі зьнішчаныя пасля эміграцыі тых, хто застаўся ў жывых. Гл.: Szumski J. Sowietyzacja... S. 128; ШумскіЯ. Саветызацыя... С. 108.
685 Інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане 28 лістапада 2004 году на польскай мове.
688 Eckmann L., Lazar Ch. The Jewish Resistance. The History of the Jewish Partisans in Lithuania and White Russia during the Nazi Occupation 1940-1945. New York, 1977; Tec N. Defiance: The Bielski Partisans. New York, 1995.