Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
валі ў савецкіх партызанскіх атрадах і не маглі знайсьці іншай пасады587. Савецкі апарат не аказваў падтрымкі ацалелым габрэям пасьля іхнага вяртаньня. Таму Фэлікс Зандман разам зь іншымі арганізаваў у сваёй кватэры нешта накшталт прыватнага інтэрнату для ацалелых габрэяў, якія вярнуліся дамоў588. Нешматлікія габрэі Гародні сустрэліся тут досыць выпадкова. А ў савецкім горадзе не засталося ніводнай габрэйскай установы589.
Данііл Клоўскі ў сваіх успамінах пацьвярджае, што савецкая адміністрацыя гораду не аказвала ніякай падтрымкі былым вязьням гета. Харчовыя карткі выдаваліся толькі тым, хто працаваў. Аднак ягонае апісаньне маёмасных спрэчак сьведчыць, што зь першай хваляй высяленьня былых польскіх грамадзян сытуацыя зьмянілася. Калі ён вярнуўся ў Гародню ў 1947 годзе, ягоны стрыечны брат праз суд ужо здолеў адсудзіць цётчын дом. У 1941 годзе каталіцкая сям’я, чыя кватэра засталася на тэрыторыі гета № 2, пераехала ў кватэру Клоўскіх. Ён апісвае сваю сустрэчу зь імі:
Гэта былі добрасардэчныя, разумныя і прыстойныя людзі. Паколькі іхны дом быў у раёне гета, шэсьць гадоў таму, пахіліўшы галовы і спачуваючы нам, яны пераехалі ў наш дом. Цяпер, калі бацька сказаў наўпрост, што ён хацеў бы забраць сваю маёмасьць назад, яны ўспрынялі гэта як аднаўленьне справядлівасьці. [...] Калі яны даведаліся, што нам няма дзе спыніцца, яны прапанавалі нам пераехаць у меншы з двух пакояў. Палякі таксама сказалі, што яны захавалі шэсьць венскіх крэслаў, якія мы пакінулі пры пераезьдзе ў гета, і што яны аддадуць іх нам, як толькі мы атрымаем наш стары дом назад6Ж.
Бацька Клоўскага знайшоў схаваную пад падлогай швейную машыну «Зынгер», што належала іхнай сям’і. У хуткім часе ён дабіўся вяртаньня іхнага колішняга жытла і пераехаў туды разам з сынам591. Анатоль Ванюкевіч, які ня змог знайсьці нікога са сваякоў пасьля вяртаньня ў Гародню ў 1947 годзе, сутыкнуўся з падобнаю сытуацыяй. У бацькоўскім доме яго пазнала дворнічыха. Адзін з суседзяў,
587 Тамсама. Гл. таксама інтэрвію з Г. Хасідам у рамках праекту аб прымусовых работніках. Там выкарыстоўваецца савецкая форма ягонага імя — «Грнгорнй»: Chossid, Grigori Nesselewitsch. za034, Zwangsarbeit 1939-1945.
588 Інтэрвію з Г. Хасідам, праведзенае ў Гародні 17 верасьня 2005 году на польскай мове.
580 Тамсама. Гірш Хасід, напрыклад, не сутыкаўся з Фэліксам Зандманам у тыя гады.
890 Арыгінал на расійскай мове: Кловскнй Д. Дорога... С. 268-269.
591 Тамсама. С. 17.
афіцэр Чырвонай арміі габрэйскага паходжаньня, здолеў прабіць (пры дапамозе сваёй жонкі, якая працавала ў гарадзкой адміністрацьгі) вяртаньне Ванюкевічу часткі бацькоўскай кватэры. Анатоль уладкаваўся памочнікам кухара ў рэстаране «Нёман»592. Такім чынам, вяртаньне маёмасьці залежала ня толькі ад сустрэчы з добразычлівымі знаёмымі-хрысьціянамі, але і ад наяўнасьці заступнікаў сярод савецкіх кадраў, якія зноў атабарыліся ў Гародні. Сярод іх былі таксама вайскоўцы і чыноўнікі габрэйскага паходжаньня, што прывяло, як і ў 1939 годзе, да канфрантацыі паміж вельмі рознымі формамі габрэйскай ідэнтычнасьці, хоць пасьля Галакосту салідарнасьці было больш, чым ў 1939 годзе.
Дарма што паўтары тысячы кадраў габрэйскай нацыянальнасьці былі перакінутыя ў Гародню падчас яе саветызацыі ў першыя гады пасьля 1944-га, прысутнасьць габрэйскай этнічнасьці абмяжоўвалася прыватнаю прастораю. Нягледзячы на наяўнасьць асаблівага статусу савецкага партызана, Гірш Хасід ніколі ня згадваў пра свой лёс пры людзях. I, як і іншых, яго аб гэтым і не пыталі. Вайна надзвычайным цяжарам лягла на ўсіх людзей, што часта прымушала іх засяродзіцца ў першую чаргу на лёсе сваёй сям’і ці групы. Зь іншага боку, савецкі наратыў пра вайну выключаў і габрэяў, і палякаў593. Яны былі афіцыйна ўключаныя ў адзіны савецкі народ, у якім прадугледжвалася выключная роля расійскага народу. Прапагандаваны дзяржавай антысэмітызм эпохі позьняга сталінізму таксама накладаў свой адбітак на штодзённае жыцьцё. Таму партыйныя работнікі, лекары і рабочыя габрэйскага паходжаньня стараліся не прыцягваць да сябе ўвагу. Тыя, хто нягледзячы на ўсё захаваў веру ў Бога, у першыя гады яшчэ маглі прыватна зьбірацца на малітву. Са жніўня 1944 году яны не маглі карыстацца сынагогаю, бо тая адыйшла камунальнай службе, якая стала выкарыстоўваць яе пад склад694.
У канцы 1940-х гадоў пачала ўзмацняцца атмасфэра ўзмоцненага перасьледу антысаветчыкаў, шпіёнаў ды іншых здраднікаў, а разам з тым у сталінскай культурнай і кадравай палітыцы ўзьніклі антыгабрэйскія ўхілы, якая дакацілася і да Гародні. На паседжаньні гарадзкога партактыву 11 кастрычніка 1947 году сакратар абласной
692 YVA. VT.1743, v. 17.
593 Gitelman Z.Y. Die sowjetische Holocaust-Politik Ц Mahnmale des Holocaust. Mo­tive, Rituale und Statten des Gedenkens / Hrsg. von J. E. Young. Munchen, 1994. S. 115-125.
594 Ува ўсёй БССР для вернікаў былі адкрытыя толькі дзьве сынагогі. У Гародні дакумэнтальна не пацьверджанае існаваньне ніводнай. Гл.: Szumski J. Sowietyzacja... S. 127-128; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 106.
арганізацыі так ахарактарызаваў двух выкладчыкаў пэдагагічнага інстытуту:
Як вы ведаеце, пасьля вайны амэрыканскія «дзядзькі» пад шырмай шчырага спачуваньня і спагады да вялікіх разбурэньняў, нанесеных нашай сацыялістычнай радзіме Вялікай Айчыннай вайной і нямецка-фашысцкімі акупантамі, пачалі высылаць многім нашым людзям розныя пасылкі, замаскаваныя пад гуманітарную дапамогу для габрэйскіх абшчын. Паколькі ў Гародні габрэйскай абшчыны не існуе і ніколі не існавала, названыя таварышы з партыйнымі білетамі ў кішэні вырашылі стварыць новую абшчыну дзеля таго, каб атрымліваць гэтыя пасылкі. [...] Калі прыйшлі першыя пасылкі, я прапанаваў, каб яны былі перададзеныя ў дом інвалідаў вайны, што, урэшце, і было зроблена. Калі прыйшла другая партыя, таварышы вырашылі ня ўлічваць меркаваньня партыйнага кіраўніцтва і пакінуць пасылкі сабе. I што было ў гэтых пасылках? Шмацьцё ад амэрыканскай буржуазіі, маца і бутэлька кепскага, кіслага віна. Вы ж самі бачыце, на якую нікчэмнасьць паквапіліся гэтыя таварышы, стаўшы тым самым на антыпартыйны шляхж.
Гэтая цытата выяўляе пазыцыю немясцовых кадраў, якія зьявіліся тут толькі пасьля 1944 году. Для іх габрэйская супольнасьць тут ніколі не існавала, і для іх існаваньне і знішчэньне гэтай супольнасьці ня мела якога-небудзь значэньня. Кпіны з кашэрнай ежы перарасьлі ў клеймаваньне пэўных кадраў, якія б хутчэй павесілі на сьценах сваіх кватэр трафэйныя нямецкія карціны, чым партрэты правадыроў рэвалюцыі, за нізкапаклонства перад Захадам. Антыгабрэйскі патас быў толькі адным з шырокай палітры рытарычных прыёмаў для выкрыцьця агульных правалаў у партыі, і адсылаў да сталінскіх практык 1930-х гадоў. Зь іншага боку, выкладчыкігабрэі, як, напрыклад, дэкан матэматычнага факультэту, былі абвінавачаныя ў чужой Савецкаму Саюзу сацыялізацыі596. Якаў Рыфкінд вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце і адкрыта хваліў адукацыю, якую там давалі, у Пэдагагічным інстытуце597. Ён быў абвінавачаны ў тым, што фаварызаваў студэнтаў з заходніх частак БССР. Адпаведна, хваля рэпрэсіяў, якая накрыла Гародню ў 1947 годзе, была накіраваная супраць габрэяў, якія трактаваліся
595 У арыгінале на расійскай мове: ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 2, спр. 116, арк. 6-7.
S96Szumski J. Sowietyzacja... S. 212; ШумскіЯ. Саветызацыя... С. 178-179.
697 Поўны тэкст стэнаграмы з нарады гарадзкога партактыву гл. у: ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 2, спр. 116, арк. 1-43.
як бязродныя прыблуды і патэнцыйна небясьпечныя правакатары — абвінавачаньні, якія сталінізм высунуў пад лёзунгам барацьбы з касмапалітызмам™.
Абвастрэньне гэтай формы антысэмітызму эпохі позьняга сталінізму адбылося на пачатку 1953 году, калі, выконваючы дырэктывы Масквы і не зважаючы на фактычную адсутнасьць габрэйскага жыцьця ў горадзе, для клеймаваньня лекараў і прадстаўнікоў некаторых іншых прафэсій была задзейнічаная мяшанка культурных і рэлігійных катэгорыяў этнічнасьці і біялягічнага паходжаньня, якая падкрэсьлівала іх габрэйскі радавод599. 13 студзеня 1953 году цэнтральная газэта «Правда» напісала пра раскрытую змову лекараў. Вядомых маскоўскіх мэдыкаў абвінавацілі ў тым, што яны ў супрацы са спэцслужбамі Ізраілю і ЗІПА плянавалі атруціць савецкае кіраўніцтва600. «Гродзенская праўда» на наступны дзень перадрукавала гэтую перадавіцу ў поўным аб’ёме, і гэта паказвае, што гэты крок адбыўся цэнтралізавана і што захад БССР не трактаваўся нейкім асобным чынам. У адваротным выпадку рэгіянальныя асаблівасьці былі б улічаныя601. За дзесяць дзён у абласным партыйным выданьні быў апублікаваны артыкул пад назвай «Пад сьцягам сямейнасьці і групаўшчыны». Ніводнага разу ня ўжыўшы слова «габрэй», газэта публічна абвінаваціла дырэктара роварнай фабрыкі Барыса Вайняронка ў прызначэньні на кіраўнічыя пасады на прадпрыемстве некваліфікаваных пратэжэ. Дзякуючы згаданым імёнам па бацьку тагачасныя чытачы беспамылкова разумелі, што мелася на ўвазе пад словам групаўшчына. Такія старазапаветныя імёны, як Майсей, Ісак і Абрам, былі ў той час даволі незвычайныя для хрысьціянскіх сем’яў Гарадзеншчыны. Хаця памянёныя начальнікі і работнікі ніяк не былі зьвязаныя паміж сабой сваяцтвам, мелася на ўвазе, што на падставе супольнага паходжаньня яны складалі адзіны клан, і што дырэктар умела зрываў перавыкананьне пляну, рамонтныя работы і праектаваньне новых пабудоў. Вайняронак быў таксама абвінавачаны ў стварэньні сеткі надомных работнікаў, у якой
598Szumski J. Sowietyzacja... S. 188-191; ШумскіЯ. Саветызацыя... С. 156-158.
599 Гл. да пытаньня цэнтральнага працэсу ў Маскве: Gruner Е Patrioten und Kosmopoliten. Juden im Sowjetstaat 1941-1953. Koln, 2008.
600 Ірына Раманава i Сяргей Хоміч зьвяртаюць увагу ў сваім тэксьце пра вяртаньне ахвяраў палітычных рэпрэсіяў на тое, што яшчэ і празь дзесяцігодзьдзі пасьля сфабрыкаваных абвінавачаньняў вялікая частка постсавецкага грамадзтва верыць у тое, што яны былі справядлівымі: Хоміч С., Раманава I. Адаптацыя былых рэпрэсіраваных да вольнага жыцця // Homo Historicus. 2008. С. 105-128.
601 Подлые шпноны н убнйцы под маской профессоров-врачей // Гродненская правда. 1953. 14 января. № 9. С. 1.