Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Гэтыя злачынствы ўзмацнілі варожае стаўленьне да акупантаў, што не стрымала шырокія колы населыгіцтва ад таго, каб адразу
635 Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 299 i наст.
шукаць працу ў новых структурах. Пры гэтым людзі кіраваліся лёгікай «ад адваротнага». У 1939 годзе шырокія колы габрэйскага насельніцтва радасна віталі балыпавікоў як вызваліцеляў. Падобная эўфарыя выбухла ў шырокіх колах каталіцкага насельніцтва летам 1941 году пасьля пачатку нямецкай і, адпаведна, канца савецкай акупацыі. Аднак на падставе фактаў супрацы з варожымі рэжымамі немагчыма зрабіць высновы пра калябарацыю цэлых нацыянальных групаў. Хаця гарадзенскія габрэі і былі задзейнічаныя ў структурах савецкай улады, яны ў мясцовым маштабе не пераважалі ў іх. Збольшага гаворка ішла пра функцыянальную пераемнасьць іхнай дзейнасьці, напрыклад, у гандлі. Праўда, у адміністрацыі назіралася замена палякаў габрэямі. Але, па-першае, гэты працэс таксама можна абгрунтаваць прагматычнымі прычынамі, бо апроч звольненых чыноўнікаў польскай дзяржавы перадусім габрэі мелі дзякуючы сваім даваенным прафэсіям адукацыю і досьвед, неабходныя для адміністрацыйнай дзейнасьці. А па-другое, недапушчэньне прадстаўнікоў этнічных меншасьцяў да выкананьня адміністрацыйных функцый практыкавалася і ў Польскай Рэспубліцы, таму гэтыя савецкія рэпрэсіі білі па ўсіх этнічных паляках, хаця меліся быць скіраваныя перадусім супраць прадстаўнікоў польскай дзяржавы. Гэтая дзяржава амаль не дапускала этнічныя меншасьці ў свае структуры, і гэта рэтраспэктыўна нельга тлумачыць уяўнай габрэйскай калябарацыяй. Гэтак жа Польская Рэспубліка не нясе адказнасьці за тое, што на яе прадстаўнікоў абрынуліся савецкія рэпрэсіі.
Асаблівая ўнутраная ўзаемасувязь дзьвюх акупацый выйшла наяў, калі гэты працэс восеньню 1941 году пайшоў у адваротным кірунку і пасады ў цывільнай адміністрацыі цяпер зноў перадусім занялі каталікі. Як і ўяўную звышпрысутнасьць габрэяў у савецкіх структурах, гэты момант таксама можна патлумачыць функцыянальна. Пад нямецкім панаваньнем зь яго ізаляцыяй габрэйскага насельніцтва і перасьледам савецкіх кадраў стаўка была зроблена перадусім на тых, хто раней працаваў у адміністрацыйным апараце і ня стаўся ахвяраю савецкіх дэпартацыяў. Яны былі ўнутрана гатовыя да гэтага і пасьля савецкіх рэпрэсіяў мелі таксама паважныя прычыны вітаць адступленьне Чырвонай арміі — як раней рацыянальным і лягічным было тое, што габрэйская супольнасьць яе вітала.
He падлягае сумневу, што Другая сусьветная вайна і асабліва нямецкая акупацыя Гародні справакавалі гвалт уздоўж этнічных і нацыянальных лініяў, і што здараліся адпаведныя канфлікты. Аднак звужэньне апісаньня ў нацыянальных гістарыяграфіях і перайманьне тэрміналёгіі акупантаў прыводзяць да моцнай схематызацыі, што
не адпавядае рэчаіснасьці Гародні. Пры гэтым адміністрацыйныя захады акупантаў самі ўплывалі на тое, што этнічныя групы рэгіёну пачалі ўспрымаць адна адну ў нацыянальных катэгорыях.
Замест таго, каб зводзіць нацыянальныя рахункі, было ўстаноўлена, што цэнтральную ролю ў канфліктах паміж акупацыйнай уладай і насельніцтвам гралі адчужанасьць акупантаў, іхныя недастатковыя веды пра мясцовыя ўмовы і няздольнасьць дапасавацца да іх. Адбытае найперш на словах заснаваньне гораду пад назвай «Гартэн» пацьвярджала намер германізаваць «Беластоцкую акруіу», але на практыцы хутка зрабілася зразумела, што тут ішлося хутчэй пра рытарычную фігуру, якая мусіла легітымізаваць яе плянаванае ўключэньне ў Райх, аднак у штодзённым жыцьці амаль ня мела значэньня. Контуры савецкай Гародні праглядаліся выразьней з той прычыны, што фармальна яна магла быць далучаная да БССР. А рыторыка наконт «Заходняй Беларусі», якая ўрэшце ўзьядналася з усходнім арэалам пасяленьня беларусаў, была бліжэйшая да рэальнасьці, бо ў навакольных вёсках было шмат праваслаўнага сялянства, якое можна было разглядаць як беларусаў. У такіх гарадах, як Гародня, праект «узьяднаньня Беларусі» да 1941 году выклікаў мноства глыбокіх супярэчнасьцяў, якія стварылі канфліктны патэнцыял, што часткова выбухнуў пасьля 1941 году. У штодзённым побыце прывілеяваны дэ-юрэ статус унармаванай толькі 20 гадоў таму беларускай мовы, якая ў міжчасе перажыла рэформу правапісу, і дамінаваньне расійскай мовы, забясьпечанае дэ-факта савецкімі кадрамі, сутыкаліся са звычкамі і завядзёнкамі мясцовых жыхароў, якія ў шмат якіх выпадках валодалі некалькімі мовамі. Гэтак, пажылыя гараджане гаварылі па-расійску яшчэ з часоў да Першай сусьветнай вайны. Моладзь хутка вывучыла ў новых школах прынамсі адну зь дзьвюх гэтых моў. Тым ня менш, для вялікай часткі насельніцтва расійская мова была чужою, а пры яе ўвядзеньні яны сутыкнуліся таксама з чужымі завядзёнкамі і рытуаламі636.
Разбурэньне гарадзкіх інстытутаў і тым самым гарадзкой прасторы Гародні, якая існавала да 1939 году, было працэсам, падчас якога савецкія і нямецкія захады ўзаемна накладаліся. Савецкая ўніфікацыя габрэйска-хрысьціянскай гарадзкой супольнасьці, якая адбылася да 1941 году і падчас якой з публічнай сфэры было выдалена мноства палітычных, культурных, рэлігійных і эканамічных адметнасьцяў, суправаджалася стварэньнем савецкіх адміністрацыйных, гаспадарчых, адукацыйных і мэдьгчных устаноў, якія не выключалі ўдзелу мясцовых жыхароў. Аднак працяглае па часе разбурэньне інстытутаў, напрыклад, самакіраваньня габрэйскай
636 Szumski J. Sowietyzacja... S 259-261; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 224-226.
супольнасьці, пад нямецкім панаваньнем адчувалася болып балюча, паколькі цяпер памер арганізацыі і ўзровень згуртаванасьці быў пытаньнем жыцьця і сьмерці. Праведзенае нямецкім бокам нівэляваньне культурнага ляндшафту стварыла новыя ўмовы для саветызацыі, якая зноў пачалася ў 1944 годзе, бо пасьля таго, як з гораду зьніклі дзьве траціны жыхароў, адчужанасьць паміж Саветамі і насельніцтвам адчувалася ня так моцна. Гэтак «вызваленьне ад гітлераўскага фашызму» легітымізавала савецкае панаваньне ўжо іншым чынам, чым пры акупацыі ў верасьні 1939 году. Тады фонды гарадзкой бібліятэкі адразу былі скарочаныя на траціну згодна з савецкай ідэалягічнай дактрынай, а пасьля пацярпелі ад таго, што немцы спальвалі і вывозілі кнігі. Такім чынам, абодва акупанты ішлі плячо ў плячо ў зьнішчэньні культурных здабыткаў, прычым апошнія часта станавіліся ахвярай ваенных дзеяньняў.
Апроч фізычнага разбурэньня гарадзкой культуры, асноўныя наступствы Другой сусьветнай вайны для Гародні заключаліся перадусім у забойстве амаль усіх гарадзенскіх габрэяў і высяленьні вялікай часткі тых грамадзянаў Польскай Рэспублікі, якія змаглі давесьці, што яны палякі або габрэі. У гэтых працэсах можна ўбачыць і галоўнае адрозьненьне паміж акупацыйнымі стратэгіямі. Нямецкая зацыкленасьць на расава-біялягічных катэгорыях у іх сацыяльна-дарвінісцкай форме апраўдвала з гледзішча забойцаў забойства цэлых этнічных групаў, у той час як савецкі бок спачатку кіраваўся перадусім сацыяльнымі крытэрамі, каб пасьля ўсё ж прыступіць да перамяшчэньня цэлых групаў насельніцтва, што суправаджалася шматлікімі ахвярамі, аднак не азначала поўнай сьмерці. Відавочная паралель паміж абедзьвюма акупацыямі заключаецца ў масавым выкарыстаньні прымусовай працы і прымусовых высяленьняў як узаемазьвязаных захадаў з галіны эканомікі і гаспадарчага плянаваньня.
Тым ня менш, калі адсачыць храналёгію зьнішчэньняў і сыстэматычна прааналізаваць катэгорыі, якія акупанты выкарыстоўвалі для апісаньня сытуацыі ды сэлекцыі пэўных групаў, робіцца зразумела, што абедзьве дзяржавы апэлявалі да этнічных прыкметаў і пры гэтым самі актыўна іх замацоўвалі. Хаця яны па-рознаму вызначалі катэгорыю нацыі, але вынік быў падобны: праведзеная ідэнтыфікацыя служыла для ўласнай арыентацыі акупантаў і адназначна ўпісвалася ў асабістыя дакумэнты амаль усіх жыхароў гэтага рэгіёну. Хаця пасьведчаньні асобы выдаваліся і раней, яны, па-першае, не задумваліся як пашпарты, безь якіх нельга было выправіцца ў іншае месца. А па-другое, яны ня ўтрымлівалі экспліцытнай катэгорыі нацыянальнасьці (у савецкім варыянце) або нацыянальнай прыналежнасьці (Volkszugehorigkeit) (у нямецкім).
Надалей пры бюракратычнай рэгістрацыі насельніцтва абапіраліся на гэтыя ідэнтыфікацыі. У выпадку высяленьня польскіх грамадзянаў вырашальнае значэньне мела тое, да якой нацыянальнасьці належаў чалавек. Адпаведныя асобы мусілі пры гэтым актыўна даводзіць сваю польскасьць. Гэтыя захады паспрыялі доўгатэрміновай нацыяналізацыі катэгорыяў, на падставе якіх цяпер ня толькі адбываўся збор статыстычных зьвестак пра насельніцтва, але якія часткова і абумоўлівалі рознае абыходжаньне зь ім.
Гэтыя зьмены маркіравалі адыход ад рэлігійных катэгорыяў, якія ў міжваенны час, разам з роднай мовай, служылі галоўнай прыкметай для адрозьненьня этнічных групаў пры ўліку насельніцтва. Праўда, адбывалася ня столькі выцясьненьне рэлігійнасьці як важнай прыкметы этнічнасьці, колькі перавод рэлігійнай прыналежнасьці ў адназначную нацыянальную катэгорыю. Пры дзяржаўным уліку хрысьціянскага насельніцтва ўжываліся стэрэатыпныя атаесамленьні каталік = паляк і праваслаўны = расеецібеларус, бо гэтыя атаесамленьні надалей дзеялі ў рэгіёне дзеля малой ступені нацыяналізацыі этнічных ідэнтычнасьцяў, а іншыя прыкметы, накшталт мовы, не былі дастаткова адназначнымі. Адпаведна, рознае вызначэньне крытэраў нацыянальнасьці або нацыянальнай прыналежнасьці і спэцыфічнае ўжываньне ў сытуацыях, напрыклад, пры вэрыфікацыі хадайніцтваў для атрыманьня статусу фольксдойча або, у выпадку палякаў, на выезд у Польшчу, вельмі выразна дэманструюць, што гаворка ідзе пра канструкцыі, якія перадусім дыктаваліся патрэбамі акупантаў, якім для аналізу настрояў насельніцтва давялося правесьці пэўную катэгарызацыю, у арыентацыі. I яна была ў кожным выпадку праявай і вынікам іхнай ідэалягічнай дактрыны, пра што сьведчыць праведзеная нямецкім бокам гіерархізацыя розных групаў, пры якой наслойваліся этнічныя, нацыянальныя і расавыя канатацыі, а таксама гэта пацьвярджае савецкая прывязка нацыянальнасьці да катэгорыі сацыяльнага паходжаньня.
Гэтую надзвычай абвостраную пасьля пачатку вайны нацыяналізацыю катэгорый адміністрацыйнага ўліку нельга атаесамляць з аўтаматычнай нацыяналізацыяй этнічных ідэнтьгчнасьцяў. Запіс у пашпарце наўрад ці і надалей меў значэньне для саматоеснасьці асобы. Зь іншага боку, такое цьверджаньне немагчыма давесьці на аснове наяўных крыніцаў для 1939-1949 гадоў — з гэтага часу захавалася надта мала асабістых сьведчаньняў. Тым ня менш, унутраныя трэньні ў гарадзкой супольнасьці Гародні сьведчаць пра тое, што ня толькі ўлады бачылі насельніцтва ў нацыянальных катэгорыях, але і самі гарадзенцы усё болей успрымалі адзін аднаго ў іх. Дзякуючы радыкалізацыі адносін у горадзе, выкліканай нямецкімі акупантамі