Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
621 Thum G. Die fremde Stadt... S. 227, 397.
622 Jankowski E. Eliza Orzeszkowa. Warszawa, 1964.
623 Krzyszton J. Wielbl^d na stepie. Warszawa, 1978.
624 Інтэрвію з Рышардам Казярам, праведзенае ў Гародні 4 лютага 2008 году на польскай мове.
625 Gizijewska М. Dzieje Polskiego Podziemia na Bialostocczyznie w latach 1939-1956. Torun, 1992. S. 10.
атрымалі польскія вайскоўцы. Аднак ваенныя сутыкненьні і наступныя рэпрэсіі супраць іх удзельнікаў утварылі першы базіс памяці, якая пацьвярджала ўжо наяўнае адмоўнае стаўленьне да савецкай дзяржавы на чале са Сталіным і павышала патэнцыял канфлікту з акупантамі.
Наступная група мігрантаў лёгка выпадае з поля зроку. Шукаючы свайго шчасьця, у глыбіні Савецкага Саюзу заставаліся як перакананыя камуністы, так і ахвры рэпрэсіяў, якія не пачалі доўгую дарогу з Сібіры або Казахстану назад на захад шматнацыянальнай імпэрыі. Як паказваюць дзьве габрэйскія біяграфіі, у гэтых мясьцінах, як і ў Гародні, не было ніякіх умоў для публічнага выражэньня памяці пра сваё паходжаньне і перажытае. Як сьведчыць жыцьцёвы шлях Данііла Клоўскага, прычыны заключаліся перадусім у антысэмітызьме пасьляваенных дзесяцігодзьдзяў, які ў асабістай рэтраспэктыве ўспрымаўся як вельмі моцны і які, натуральна, не спрыяў мэмарыялізацыі таго, што яшчэ нядаўна давялося перажыць габрэям. Клясная кіраўніца Клоўскага сказала яму, калі яны засталіся сам-насам перад ягоным ад’ездам з Гародні на навучаньне ў ВНУ: «Не забывайся, што ты ня толькі габрэй, але і жыў на акупаванай тэрыторыі»626. Чалавек, які выжыў у гета, некалькіх канцэнтрацыйных лягерах і маршах сьмерці, чалавек, які падчас вайны не ваяваў са зброях у руках супраць ворага і не працаваў дзеля перамогі ў тыле, — ён ня ўпісваўся ў сфармуляваны гераічны канон вэтэрана Вялікай Айчыннай вайны. Аднак Клоўскага таксама перасьцераглі ад таго, каб падтрымліваць кантакт з ацалелымі габрэямі, якія выехалі на Захад. Пасьля таго, як ягоны бацька быў вызвалены, афіцэр СМЕРШу канфідэнцыйна параіў не пісаць туды лістоў.
Інакш выглядала сытуацыя Лізы Чапнік, якая разам зь сяброўкамі Хасяй Бяліцкай і Аняй Руд праводзіла падпольную дзейнасьць у гета, разам зь імі з 1943 году актыўна ўдзельнічала ў камуністычным супраціве ў Беластоку, а пасьля ліквідацыі тамтэйшага гета далучылася да савецкіх партызанаў у навакольных лясах627. Яна афіцыйна лічылася гераіняй, бо пасьля вяртаньня была перакананаю камуністкаю і засталася ў Савецкім Саюзе. Таму не было супярэчнасьці ў тым, каб праслаўляць яе дзейнасьць, хоць яна адбывалася на фоне Галакосту. У сваім аповедзе «Як мы вялі разьведку», апублікаваным у «Гродзенскай праўдзе» 25 ліпеня 1945 году, яна апісвала, як тайна праносіла матэрыялы ваеннага прызначэньня празь нямецкія пасты ў Беластоку і яго ваколіцах, ніводным словам
826 У арыгінале на расійскай мове: Кловскнй Д. Дорога... С. 284.
627 Bender S. The Jews of Bialystok... B 295.
ня згадваючы, што яна была сувязною паміж гета і партызанскімі атрадамі628. 1 ў далечыні ад Гародні яна падтрымлівала цесны кантакт са сваёй швагеркай Аняй Руд, якая страціла мужа ў гета. Аднак, як і іншыя ацалелыя савецкія габрэі, яна надалей не выносіла памяць пра Галакост за рамкі прыватнай сфэры.
2.4 Падсумаваньне: Нямецкая і савецкая акупацыйная палітыка ў параўнаньні
Другая сусьветная вайна спрычынілася ў Гародні да трох працэсаў, якія ўзаемна абумоўлівалі адно аднаго з 1939 да 1949 году. Радыкалізацыя вайны прывяла, з аднаго боку, да паступовага разбурэньня сацыяльнай тапаграфіі Гародні, а з другога боку выклікала абвастрэньне ўзаемаадносін мясцовых этнічных групаў. Гэтыя працэсы, якія суправаджалася санкцыянаванай дзяржавай нацыяналізацыяй пашпартных ідэнтычнасьцяў і дзеяньнем кантрольных мэханізмаў, прымушалі прадстаўнікоў гэтых групаў мацней фармуляваць сваю тоеснасьць у нацыянальных катэгорыях. Хаця немагчыма акрэсьліць дакладную статыстычную карціну ступені дэмаграфічнага разбурэньня Гародні, можна правесьці ацэнку на прыкладзе хады вайны і разыходжаньняў у польскай і савецкай статыстыцы перасяленьняў. Можна суаднесьці савецкія статыстычныя зьвесткі неўзабаве пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны і часовую фіксацыю насельніцтва савецкай камісіяй у кастрычніку 1944 году з дакумэнтаванымі зьвесткамі пра колькасьць ахвяраў сярод габрэйскай супольнасьці і колькасьцю выселеных з 1944 да 1947 году жыхароў Гародні польскай нацыянальнасьці. Паўстае наступная карціна: у 1940 годзе ў рысе гораду жылі каля 50 тысяч чалавек629. Вельмі імаверна, што зь іх было забіта прынамсі 20,5 тысяч габрэяў. Нягледзячы на значны прыток савецкіх функцыянэраў і работнікаў з 1939 да 1941 году і ў 1944-м, а таксама нягледзячы на вялікую флюктуацыю ў выніку ўцёкаў, адпраўкі на прымусовыя работы і мабілізацыі, у 1944 годзе ў Гародні налічвалася 32 тысячы жыхароў630. Гэтая лічба здаецца рэалістычнаю, бо нямецкая статыстыка 1943 году, ужо пасьля забойства гарадзенскіх габрэяў, фіксавала 33 657 засталых або новапрыбылых гараджанаў®31. Зь іх да чэр-
628 Чапннк Л. Как мы велн разведку // Гродненская правда. 1945. 25 нюля. № 122. С. 2.
829 Районнрованне западных областей Белорусской ССР. Мннск, 1940. С. 226-227. Цытуецца паводле: Gnatowski М. Bialostocczyzna... S. 22.
в30ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 5, арк. 3.
631 ВА-МА. 15024, Bl. 1 і наст.
веня 1946 году прынамсі 14 426 чалавек выехалі ў Польшчу, a 6140 грамадзянаў даваеннай Польскай Рэспублікі засталіся на месцы632. Калі адняць ад 32 тысяч жыхароў афіцыйную колькасьць высяленцаў і тыя чатыры тысячы чалавек, якія, паводле савецкіх зьвестак, прыбылі з усходніх абласьцей БССР, то застаюцца каля 13,5 тысяч даваенных жыхароў. 6126 зь іх падалі хадайніцтва на выезд як палякі або іх сваякі і толькі 14 зь іх — як габрэі, аднак да 15 чэрвеня 1946 году яшчэ ня выехалі633. Група засталых складалася перадусім з праваслаўнага насельніцтва Гародні і тых каталікоў, якія не падалі хадайніцтва на выезд або атрымалі адмову на той падставе, што ня здолелі давесьці сваё польскае паходжаньне. Дарма што застаецца вельмі вялікая ступень недакладнасьці што да складу гэтых групаў, і ў гэтых падліках не вядомыя некаторыя зьвесткі, напрыклад, колькасьць мабілізаваных салдатаў, дакладная колькасьць дэпартаваных да 1941 году гарадзенцаў і лічба прымусовых работнікаў, якія не вярнуліся дадому, можна канстатаваць, што больш за дзьве траціны насельніцтва даваеннага гораду сталі ахвярамі фізычнага зьнішчэньня або высяленьня, За малым выключэньнем не засталося габрэяў, якія былі жыхарамі даваеннага гораду. Колькасьць каталікоў, якія пазначылі ў сваім пашпарце польскую нацыянальнасьць, да 1946 году зьменшылася на крыху менш як траціну і яшчэ больш скарацілася з так званымі хвалямі рэпатрыяцыі ў Польшчу, якія пасьля сьмерці Сталіна зноў далі былым польскім грамадзянам магчымасьць выехаць з СССР.
Тым самым дэмаграфічнае разбурэньне Гародні больш чым напалову перавышае маштаб архітэктурных стратаў, якія, паводле савецкіх ацэнак наступстваў нямецкай акупацыі, склалі 43 % жылога фонду634. Хаця і пасьля 1946 году ў горадзе заставалася чвэрць даваеннага насельніцтва, дынаміка савецкага засяленьня неўзабаве зрабіла яго меншасьцю. Інакш сытуацыя выглядала ў сельскай мясцовасьці, дзе, з улікам меншай долі габрэяў у даваенным насельніцтве, меншай працэнтнай долі выселеных пасьля 1944 году каталікоў і меншай канцэнтрацыі савецкіх кадраў, структура насельніцтва, нягледзячы на шматлікіх ахвяраў вайны, зьмянілася значна менш. Дэмаграфічная структура ў горадзе — дзеля высокай долі габрэяў і каталікоў ды свайго разьмяшчэньня на тэрыторыі, двойчы далучанай Савецкім Саюзам да БССР як арэалу пасяленьня
832 НАРБ. Ф. 788, воп. 1, спр. 23, арк. 61. Цытуецца паводле: Вялікі А. На раздарожжы... С. 286-287.
833 НАРБ. Ф. 788, воп. 1, спр. 23, арк. 35. Цытуецца паводле: Вялікі А. На раздарожжы... С. 288-289.
634 ДАГВ. Ф. 6126, воп. 6, спр. 25, арк. 4.
беларусаў, — была моцна разбураная падчас і ў выніку Другой сусьветнай вайны.
Нямецкія і савецкія акупанты разглядалі мясцовае насельніцтва як частку акупаванай краіны, якую трэба падпарадкаваць імпэрскім мэтам. Пад нямецкай уладай гэта значыла перадусім эксплюатацьпо працоўнай сілы і рабаваньне мясцовай гаспадаркі. Хаця і прадугледжвалася далучэньне гэтай тэрыторыі да Нямецкага райху, да 1944 году яно не набыло пэўнай формы. Дэмаграфічная палітыка ў «Беластоцкай акрузе» была шчыльна зьвязаная з агульнай ваеннай сытуацыяй і асабліва зь інпіымі акупаванымі тэрыторыямі Цэнтральнай Эўропы. Масавае забойства габрэяў, якое інтэнсыфікавалася ў Гародні ў лістападзе 1942 году, было часава і арганізацыйна зьвязанае з «Акцыяй Райнгарт». У той час як стварэньне цывільнай адміністрацыі часткова абапіралася на ўсходняпрускія структуры, пазбаўленьне правоў і перасьлед габрэйскага насельніцтва быў хутчэй блізкі да дынамікі ў Генэрал-губэрнатарстве і ў Генэральнай акрузе Беларусь. Пры гэтым акты радыкалізацыі, напрыклад, паўпублічная галодная сьмерць савецкіх ваеннапалонных, публічнае пакараньне сьмерцю мірнага насельніцтва і запачаткаваныя забойствы жанчын і дзяцей, — прыводзілі да стварэньня дадатковых бар’ераў пры «пацыфікацыі» мясцовага насельніцтва. То-бок Беластоцкая акруга ўяўляла зь сябе — ня толькі геаграфічна — пераходную зону паміж Усходняй Прусіяй і Райхскамісарыятам Украіна, якімі кіраваў гаўляйтар і райхскамісар Эрых Кох635.
Савецкі Саюз пры анэксіі, наадварот, разьлічваў на тое, каб інтэграваць Гародню як частку Заходняй Беларусі ў БССР як мага хутчэй і грунтоўней. Ужо ў 1940 годзе ўсіх гарадзенцаў абвесьцілі савецкімі грамадзянамі. Тым, хто вагаўся або ў гэтым выпадку аддаваў пераваіу нямецкай акупацыйнай зоне, пагражала дэпартацыя. Як пазьней СС і СД, Саветы ў Гародні таксама рэпрэсавалі пэўныя часткі мясцовага грамадзтва. Калі нямецкая палітыка бясыгекі перадусім грунтавалася на расстрэле варожых элемэнтаў, савецкія спэцслужбы ў 1939 годзе, пасьля фізычнай ліквідацыі польскіх абаронцаў гораду, палявалі перадусім на афіцэраў польскага войска, якіх пасьля забілі ў Катыні. У 1940 і 1941 гадах пракаціліся чатыры хвалі дэпартацыяў, якія падзялялі гарадзенцаў паводле сацыяльных крытэраў і апроч сваякоў рэпрэсаваных асабліва закранулі прадпрымальнікаў, чыноўнікаў, сьвятароў ды іншую інтэлігенцыю юдэя-хрысьціянскага гораду.