Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
сярод іншых была і ягоная жонка. He задаволіўшыся стварэньнем гэтай групы, ён нібыта загадаў былому прымусоваму работніку Абуховічу зь вёскі Абуховічы набраць яшчэ болей патэнцыйных шкоднікаў, каб схаваць свае гаспадарчыя правалы ад «органаў». Згодна з «Гродзенскай праўдай», парадак быў адноўлены толькі дзякуючы ўмяшаньню новага сакратара партыі Абразцовай. Паводле газеты, яе прыбыцьцё было падобнае грому. Гэтая фармулёўка магла выклікаць ў тагачасных чытачоў асацыяцыі з гвалтам, бо ў аснове слове «пагром» , які ўвайшоў у агульны ўжытак у канцы XIX стагодзьдзя, ляжыць корань «гром», Дырэктар велазборачнага заводу ў Гародні быў публічна зьняты з пасады, і, у найлепшых традыцыях антысэміцкай тэорыі змовы, аўтар пасквілю адзначыў, што выгадаваныя Вайняронкам «галіны сямейнасьці, прыяцельства і сваяцтва... да гэтай пары засталіся на заводзе і моцна там пераплятаюцца»602.
Праз гэтыя абвінавачваньні, якія нібыта былі правераныя і пацьверджаныя, былая «крэсовая фабрыка “Нёман”» сям’і Старавольскіх чарговы раз зрабілася арэнаю перасьледу, які апроч некалькіх хрысьціянскіх рабочых асабліва закрануў габрэйскі пэрсанал. Што яднала іх у вачах партыйных кадраў — іх вьгчэквальная пазыцыя пад нямецкай акупацыяй — няважна, былі яны ў палоне, на прымусовых работах, пайшлі на дробную калябарацыю ці сядзелі ў канцлягерах603. Праўда, у засакрэчанай аналітычнай частцы справы была ўстаноўленая сувязь з калектывізацыяй і абумоўленай ёй міграцыяй зь вёсак604.
Праз тры дні пасьля выкрыцьця ўяўнай габрэйскай змовы на роварнай фабрыцы абласная партыйная газэта надрукавала фэльетон пра сытуацыю ў чыгуначнай бальніцы. Тэкст пад назваю «Цёмных спраў майстры» абвінаваціў лекараў дзяржаўнай чыгуначнай бальніцы ў тым, што яны адмаўлялі чыгуначнікам у лячэньні і зараблялі грошы зь нелегальных абортаў. Акрамя таго, вядучы гінэколяг быў абвінавачаны ў тым, што ён атрымліваў пэнсію вайсковага вэтэрана, на якую ня меў права606. Схема ізноў была падобная. Прозьвішчы Клейн, Глоўбэрман, Купэрман, Бродзкая
602 Марков Я. По прнзнакам семейственностн н родства Ц Гродненская правда. 1953. 24 февраля. № 38. С. 3. Цікава, што пры гэтым надомная праца тут інтэрпрэтуецца выключна як адзнака «прыяцельства» — хоць пры гэтым яе можна разумець як праяву пераемнасьці таго спосабу вытворчасьці, які існаваў да 1939 году.
603 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 11, спр. 18, арк. 23-30.
604 Тамсама. Арк. 38-40.
605 Пушкарь В., Похнлко Н. Темных дел мастера II Гродненская правда. 1953.
27 февраля. С. 3.
і Хейфэц пераконвалі чытача, што насамрэч за парушэньнямі стаяць габрэі. Структура гэтага сюжэту супадае з рытуалам выкрыцьця шкодніцтва і ворагаў, распрацаваным у сталінскім грамадзтве да сусьветнай вайны. У такой сытуацыі санітарныя ўмовы на роварнай фабрыцы, як і ўмовы працы ў чыгуначнай бальніцы, пакідалі жадаць лепшага. Але той факт, што адказнасьць за гэта ўскладалася на невялікую групу габрэяў, якія выжылі ў Галакосьце або вярнуліся з фронту, і якую публічна ашальмавалі і збэсьцілі, трэба разумець як дзяржаўны антысэмітызм. Эскаляцыя сытуацыі толькі пацьвердзіла досьвед гарадзенскіх старажылаў, якія цяпер былі вымушаныя па магчымасьці замоўчваць і не праяўляць публічна сваіх этнічных або нацыянальных ідэнтычнасьцяў. Яны хутка даўмеліся, што жыцьцё ў савецкім горадзе было збольшага арганізаванае не паводле рэлігійнай або этнічнай прыкметы, і што выпукленьне адпаведных атрыбутаў у штодзённым жыцьці было ня проста непажаданым, але і магло прывесьці да перасьледу. I хоць усе суседзі ведалі, дзе ў горадзе жылі прыежджыя габрэйскія сем’і, і хоць некалькі ацалелых у Галакосьце габрэяў, як Гірш Хасід або настаўнік Салямон Жукоўскі, упарта заставаліся ў Гародні і тым самым утваралі кволую сувязь з даваенным горадам, але новая рэпрэзэнтацыя элемэнтаў габрэйскай этнічнасьці ў публічнай прасторы ўжо савецкага гораду сутыкалася зь перашкодамі або ўвогуле не дапускалася606.
Тут зноў можна ўбачыць паралелі паміж стыгматызацыяй хрысьціянскага і юдэйскага насельніцтва. Нават калі прапорцыі цалкам зьмяніліся і антыгабрэйскія выпады набылі асаблівы размах, яны існавалі паралельна з пастаяннай і гвалтоўнай ня толькі на словах прапагандысцкай вайною супраць каталіцкіх ксяндзоў і іх нацыяналістычнай праграмы, якая пасьлядоўна ператварала ў ізгояў цэлую групу насельніцтва. I ў першым, і ў другім выпадку гаворка ішла пра былых жыхароў гораду.
2.3.4	Генацыд, прымусовая міграцыя
і нацыяналізацыя памяці
У параўнаньні зь першым прыходам Саветаў, пасьля іх другога прыходу летам 1944 году сытуацыя цалкам зьмянілася. Гораду, які перажыў акупацыю, больш не існавала. Яго дэмаграфічныя рэшткі канчаткова былі разбураныя ў працэсе рэпрэсіяў і акцыяў вы-
606 Былі і іншыя выключэньні, напрыклад, настаўнік Сямён Ліпец, які пасьля вайны вярнуўся на сваё старое месца працы, аднак толькі ў 1990-х гадах расказаў пра свой лёс як ацалелага ў Галакосьце. Гл.: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 393-395; інтэрвію з Л. Госьцевай, праведзенае ў Гародні 24 чэрвеня 2006 году на беларускай мове.
сяленьня. Афіцыйная гістарычная дактрына ніяк не зважала на жыхароў, што засталіся — яны былі ў меншасьці, іхныя галасы ня чулі. Цалкам заканамерна, што ў горадзе пад савецкай уладаю не існавала публічнай прасторы для культывацыі памяці пра савецкія злачынствы. Нездарма НКУС забраў усе даступныя крыніцы і сфармаваў зь іх папярэдніка першага абласнога архіву607. Большасьць яго фондаў мелі статус строга сакрэтных і былі закрытыя прынамсі наступныя пяцьдзясят гадоў, а асабліва кантравэрсійная частка дакумэнтаў, атрыманых з архіву пазьнейшага Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі, да сёньняшняга дня застаецца недаступнаю для гісторыкаў. Спачатку адпаведныя палітрукі, а пазьней прафэсійныя архіварыюсы так кіравалі сэлектыўным доступам да сховішча памяці савецкага грамадзтва, каб аўтары інтэрпрэтацыяў гісторыі, патэнцыйна адрозных ад афіцыйнай лініі дзяржавы, не атрымлівалі да яго доступу608.
I ўсё ж зьдзіўляе моцны фільтар, празь які ваенныя падзеі адлюстроўваліся як гераічнае пераможнае шэсьце Савецкага Саюзу — што было далёкім ад досьведу і старых гараджанаў, і прыежджых. Выразна бачная тут таксама адсутнасьць (цягам дзесяцігодзьдзяў) згадак пра Галакост як пра спэцыфічны генацыд габрэяў, а таксама як пра мясцовую падзею, якая аказала надзвычайны ўплыў на Гарадзеншчыну609. У кантраляванай КПБ гарадзкой публічнай прасторы з 1944 да 1980-х гадоў замоўчваўся той факт, што Гародня да пачатку Другой сусьветнай вайны шмат у якіх адносінах была габрэйскім горадам, і яго зьнішчэньне было існасьцю і наступствам нямецкай акупацыйнай палітыкі. Гародня не была выключэньнем — гэты аспэкт Другой сусьветнай вайны прыглушаўся паўсюль у Савецкім Саюзе. Але тут з гэтага вынікала такая ж моцная супярэчнасьць, як у Вілыгі, Коўне і Пінску, дзе габрэі складалі бальшыню насельніцтва. У Гародні ўзяў слова Салямон Жукоўскі, адзін зь нешматлікіх ацалелых габрэйскіх настаўнікаў. 24 ліпеня 1945 году ён апублікаваў у партыйнай газэце някідкі матэрыял пра зьнішчэньне
807 ДАГАГВ. Фонд 2. Паказальнік. С. 1-4; ДАГВ. Фонд 1171. Паказальнік. С. 3-11.
608 Гэтая сытуацыя захоўвалася таксама ў 1990-х гадах, калі толькі нешматлікія беларускія гісторыкі змаглі зазірнуць у дакумэнты былога архіву КДБ. Замежным, але перадусім польскім калегам, у доступе адмаўляюць часткова неабгрунтавана, часткова абгрунтавана. Часьцей за ўсё агучваюцца аргумэнты пра абарону асабістых зьвестак, а таксама страх перад распальваньнем этнічных канфліктаў, што сапраўды немагчыма цалкам ігнараваць у выпадку пасьляваеннага часу. Інтэрвію з А. Пачобутам, праведзенае ў Гародні 17 верасьня 2005 году на польскай мове.
609 Інтэрвію з Г. Хасідам, праведзенае ў Гародні 17 верасьня 2005 году на польскай мове.
габрэйскай супольнасьці Гародні, у якім апісваў ахвяраў ня толькі як савецкіх грамадзянаў, але і зьвяртаў увагу на тое, што іх забівалі як габрэяў610. Праўда, ён асьцярожна ўставіў гэтыя словы ў кантэкст гадавіны вызваленьня Гародні Чырвонай арміяй і ранейшага забойства савецкіх ваеннапалонных. Гэтае зьвязваньне ўласных успамінаў з вынікамі працы дзяржаўнай камісіі для выяўленьня нямецкіх злачынстваў у наступныя дваццаць гадоў было адзінаю згадкаю пра генацыд габрэяў у партыйнай прэсе.
У стандартнай інтэрпрэтацыі поўнае выцясьненьне Галакосту і наступнага высяленьня былых польскіх грамадзянаў (і тым самым дыфэрэнцыяваных ідэнтычнасьцяў іх ахвяраў) з афіцыйнага савецкага бачаньня Вялікай Айчыннай вайны прывяло да поўнай амнэзіі на месцах. 3 таго моманту, калі большасьць ацалелых габрэяў і ладная частка каталікоў выехала ў Польшчу або падалася ўглыб Савецкага Саюзу, горад у значнай ступені страціў лякальную памяць, захаваную ў іхным сямейным досьведзе, расказах, фотаздымках і дакумэнтах611. Былыя гарадзенцы забралі гэтую памяць з сабой у мноства краінаў, дзе адбывалася яе ўвекавечаньне ў зусім іншых кантэкстах. Гэтак, у Гародні, як і ў іншых гарадах, згодна з усталяванай ужо ў 1949 годзе мэмарыяльнай дошкай на цэнтральным манумэнце ахвярам фашызму засталася толькі абстрактная лічба ў 53 тысячы забітых у горадзе, якіх належала аплакваць612. Хто дакладна меўся на ўвазе, ніколі публічна не расшыфроўвалася. Невыпадкова, што лічба дакладна супадае з колькасьцю жыхароў Гародні да яе першага захопу Саветамі. Гэтая колькасьць абапіраецца на папярэднія вынікі савецкіх падлікаў. Тут бралася лічба ў памеры 29 тысяч палеглых у Гародні ахвяраў, дадаваліся таксама гіпатэтычныя 14 тысяч забітых у Калбасіне ваеннапалонных і прыблізная колькасьць салдатаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў баях на подступах і за сам горад. Супольнаю рысаю гэтых падлікаў было тое, што гэта былі абстрактныя лічбы калектыўных ахвяраў, за якімі болып не хаваліся асобныя лёсы. У савецкай лёгіцы да ахвяраў агулам залічаліся савецкія грамадзяне, якія загінулі ў імя перамогі Айчыны. А Гародня цягам пазьнейшай адбудовы ды індустрыялізацыі ператварылася, у афіцыйнай трактоўцы, у квітнеючы савецкі горад, чыя мінуўшчына разглядалася толькі як сымбаль адсталасьці.
610Жуковскнй С. А. Трн страшных года Ц Гродненская правда. 1945. 24 нюля. № 121. С. 3.