Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
Савецкія арганізатары кампаніі перасяленьня на практыцы мусілі адказаць на пытаньне, як хадайнік мог давесьці, што ён этнічны паляк, а не, напрыклад, беларус. Вынікам была вэрыфікацыя дзясяткаў тысяч жыхароў рэгіёну. Пры гэтым, як і пры складаньні сьпісу фольскдойчаў, узьнікала супярэчнасьць паміж прагматычнай арганізацыяй працэсу і рэалізацыяй задачы зьмяніць этнічны балянс. Абумоўленая гэтым амбівалентнасьць інструмэнтальнага разуменьня нацыянальнасьці з боку дзяржавы асабліва выразна праяўляецца праз параўнаньне гораду і вёскі.
Сытуацыя ў Гародні характарызавалася частковай зьбежнасьцю савецкіх інтарэсаў і спэцыфікі сацыяльнай і этнічнай структуры засталага каталіцкага насельніцтва. Даваенныя жыхары такіх гарадоў, як Гародня, Берасьце і Пінск, спачатку яшчэ былі патрэбныя для іх аднаўленьня, бо былі носьбітамі мясцовых ведаў і ў гарадах надалей не ставала рабочай сілы538. Але для савецка-
536 Вялікі А. На раздарожжы... С. 15-17.
537 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 21, арк. 9, 54.
538 Тамсама. Спр. 26, арк. 43-46.
га кіраўніцтва на першым месцы стаяла вырашэньне польскага пытаньня. Як падказваў ранейшы досьвед абыходжаньня зь мясцовым насельніцтвам, патэнцыйныя крыніцы напружанасьці мусілі быць канчаткова ліквідаваныя. Для прадухіленьня міжэтнічных напружаньняў у сярэднетэрміновай пэрспэктыве і доўгатрывалага заспакаеньня ўсяго рэгіёну савецкае кіраўніцтва палічыла надзвычай дзейсным сродкам этнічную гамагенізацыю539, Партыйнае кіраўніцтва ў Менску сыходзіла з таго, што для гэтага асабліва важна выдаліць у працэсе заплянаваных высяленьняў засталыя гарадзкія эліты як носьбітаў польскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Таму ў такіх гарадах, як Гародня, амаль усіх каталікоў, якія хацелі выехаць, клясыфікавалі як палякаў. Тут таксама ступень нацыяналізацыі да вайны была нашмат вышэйшаю, чым ў сельскай мясцовасьці. Гараджанам-каталікам, пераважна рабочым, былым чыноўнікам, рамесьнікам і адносна малой колькасьці прадстаўнікоў вольных прафэсіяў, савецкая палітыка высяленьня грала на руку. Пасьля ваенных падзеяў у Гародні ім было лёгка наважыцца пакінуць Савецкі Саюз.
Іначай выглядала сытуацыя ў навакольных вёсках. Тут мясцовае партыйнае кіраўніцтва ўжо ў 1944 годзе было моцна зацікаўленае ў тым, каб утрымаць на зямлі як мага больш сялян. Асабліва ў канцы лета 1944 году для збору апошняга ваеннага ўраджаю былі патрэбныя кожныя рукі. Для плянаванага стварэньня калгасаў таксама было трэба як мага болей сялян. Зацікаўленасьць савецкіх уладаў у тым, каб перашкодзіць сялянам каталіцкага веравызнаньня пры выезьдзе ў Польшчу, у наступныя гады толькі вырасла, калі зрабілася відавочна, што на польскім баку адчувальна менш беларускіх сем’яў наважылася на пераезд у СССР. На карысьць савецкіх уладаў грала і дрэнная інфармаванасьць на пэрыфэрыі. Але і ў цэлым у сельскай мясцовасьці зацікаўленасьць у выезьдзе была ніжэйшаю, бо апроч страху перад разрывам сямейных сувязяў дамінавала прывязанасьць да зь цяжкасьцю здабытай і ўраблянай зямлі. Гэтай прывязанасьці да родных ніў шмат каму з каталікоў было дастаткова, каб застацца на радзіме. Тут было таксама складаней прывесьці доказы этнічнай польскасьці, бо апроч касьцельных кнігаў было мала пісьмовых дакумэнтаў з польскіх структураў, якія б маглі адлюстраваць іх даваенную дзейнасьць. На гэтым фоне ў сельскай мясцовасьці часьцей ужываўся савецкі канструкт беларусаў-каталікоў. Дзеяла афіцыйная ўстаноўка, што пераважная большасьць каталіцкага сялянства ў БССР трэба залічваць да беларускага этнасу, бо нягледзячы на палянізацыю гэта насамрэч
639 Вялікі А. На раздарожжы... С. 70.
беларусы540. Гэтак аргумэнтавалі адмову ў хадайніцтве на выезд для тысяч сялян-каталікоў.
У рамках кампаніі перасяленьня польскіх грамадзянаў з БССР таксама выехала большасьць тых нешматлікіх габрэяў, якія засталіся ў Гародні пасьля Галакосту541. Для іншых меншасьцяў у Польскай Рэспубліцы польскі бок ня змог дамагчыся такога права. Адпаведна, выезд быў выключаны для татараў і караімаў, але ў Гародні да вайны іх было зусім няшмат.
Агулам да 1946 году са сваёй радзімаю вымушана разьвіталіся 226 315 палякаў — жыхароў абласьцей, якія цяпер належалі да БССР. Гэтыя перасяленцы пераважна выправіліся ў былыя ўсходнія землі Нямецкага райху642. Сярод іх было зарэгістравана 4837 габрэяў. Такім чынам горад страціў перадусім рабочых, рамесьнікаў і тонкую праслойку застальгх службоўцаў адміністрацыі, лекараў, настаўнікаў, інжынэраў, тэхнікаў, чыгуначнікаў і сьвятароў543. Пры гэтым у БССР трапілі перадусім сяляне з падбеластоцкіх вёсак—некаторыя зь іх спадзяваліся на бясьпечнейшае і лепшае жыцьцё ў Савецкім Саюзе644. Праўда, у кірунку БССР з паўночнага ўсходу Полыпчы да канца 1946 году выправілася толькі каля 35 тысяч праваслаўных сялян, большасьць зь якіх наважылася на перасяленьне пад значным ціскам савецкіх агітатараў і пасьля гвалтоўных акцый з боку суседзяў-каталікоў545. Зь іх толькі 3028 чалавек аселі ў Гарадзенскім раёне, а ў Гародні пасяліліся ўвогуле толькі 287 чалавек546. Адпаведна, для большасьці мігрантаў Гародня была толькі транзытнаю станцыяй. Гэта збольшага былі сяляне, якія мелі права прэтэндаваць на такі ж самы зямельны надзел і дом, якія яны пакінулі на
540 НАРБ. Ф. 5, воп. 20, спр. 217, арк. 439-504. Цытуеода паводле: Вялікі А. На раздарожжы... С. 68-69.
641 Інтэрвію з Л. Чапнік і А. Руд, праведзенае ў Бэер-Шэбе (Ізраіль) 30 лістапада 2004 году на расійскай і польскай мовах; інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане (Ізраіль) 29 лістапада 2004 году на польскай мове.; Blumstein A. A little house... E 256 i наст.
642 Mironowicz E. Przesiedlenia ludnosci z Bialorusi do Polski i z Polski do Bialorusi w latach 1944-1946 // Bialoruskie Zeszyty Histoiyczne. 2000. № 19. S. 183-185.
543 AAN. 522/II/2, v. 85-87.
544 Вялікі A. Ha раздарожжы... C. 197-203; інтэрвію з T. Маліноўскай, праведзенае
ў Гародні 12 красавіка 2006 году на беларускай мове.
546 AAN. 522ДІ/2, V. 187-189.
546 У статыстыцы ў залежнасьці ад адказных адміністрацыйных структураў улічваліся або асобы, або цэлыя сем’і — таму дакладную колькасьць асобаў не заўсёды можна высьветліць: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 168, арк. 3; Czerniakiewicz J. Repatriacja ludnosci polskiej z ZSRR 1944-1948. Warszawa, 1987.
бацькаўшчыне. Таму ў горадзе і асабліва на ўскраінах адбываўся хуткі абмен паміж жыхарамі, якія пакідалі Гародню ў рамках перасяленчай кампаніі, і тымі, хто сюды цяпер пераяжджаў. Болыіі за дзьвесьце праваслаўных сем’яў засяліліся ў нядаўна пакінутыя каталіцкімі сем’ямі дамы. Гэта збольшага былі драўляныя хаты ў паўвясковых прадмесьцях і ваколіцах Гародні547. Аднак агулам з 648 пакінутых дамоў перасяленцам выдзелілі толькі 210. 127 дамоў перадалі грамадзкім установам, 206 дамоў прапанавалі ўдзельнікам вайны ды іхным сем’ям, a 105 дамоў нацыяналізавалі з-за іх памеру або разьмяшчэньня548. Тое, што людзі сяліліся на ўскраіне гораду, тлумачылася праведзенай у 1940 годзе нацыяналізацыяй. Адпаведна, дамы, якія не былі экспрапрыяваныя, былі малыя і разьмяшчаліся збольшага на пэрыфэрыі Гародні. Разыходжаньне паміж вялікай колькасьцю выселеных жыхароў і мізэрнай колькасьцю пакінутых дамоў сьведчыць пра тое, што немалая доля колішніх домаўласьнікаў была пазбаўленая нерухомай маёмасьці яшчэ раней.
Як колькаснае, так і якаснае вымярэньне прымусовай міграцыі не дазваляюць ужываць панятак «абмен насельніцтвам». Але памылковым будзе і ўяўленьне, што тут, як у бязладным высяленьні этнічных немцаў з Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, гаворка ідзе пра выгнаньне. Гэтыя працэсы маштабна розьніліся сваім ходам; апроч таго, тут адбывалася крытычная праверка пададзеных хадайніцтваў на выезд, мэтай якога было адхіліць як мага больш такіх спробаў. Супраць простай аналёгіі сьведчыць акурат вялікая колькасьць сем’яў, якія падалі паперы на выезд, але засталіся ў Савецкім Саюзе. Адно яе прычына, створаная дзяржаваю сытуацыя прымусу, ды яе наступства — незваротнасьць міграцыі для паасобнага чалавека, дазваляе гаварыць пра выгнаньне 649. Аднак супраць выкарыстаньня гэтага тэрміну для апісаньня працэсу выезду з Гародні прамаўляе перадусім уласнае бачаньне перасяленцаў, якія, апроч відавочных эўфэмізмаў і фальшывых афіцыйных тэрмінаў «рэпатрыяцыя» і «эвакуацыя», выкарыстоўваюць перадусім польскае слова «vuysiedlenie» (высяленьне). Ва ўспамінах палякаў для апісаньня гэтай формы прымусовай міграцыі амаль не ўжываецца слова «wypqdzenie» (выгнаньне)550. Таму ў гэтай працы перадусім
547 ДАГВ. Ф. 372, воп. 1, спр. 28, арк. 8-10, Ila, 11b, 19, 20, 30, 34, 35, 36, 43, 45-47, 48, 49-50а, 50b, 64, 105, 128,138, 146, 165-166, 176, 177, 201, 213.
^Тамсама. Арк. 12-15.
649 Ther Ph. Deutsche und polnische Vertriebene. Gesellschaftsund Vertriebenenpolitik in der SBZ/DDR und in Polen 1945-1956. Gottingen, 1998. S. 88-101.
550 Borodziej W i in. Przesiedlenie ludnosci polskiej z Kresow Wschodnich do Polski 1944-1947 roku. Warszawa, 1999. S. 8.
выкарыстоўваецца тэрмін «высяленьне», бо ён ня толькі адпавядае ўспрыманьню закранутых гэтым працэсам людзей, але і ўтрымлівае таксама ключавы складнік працэсу — міграцыю з родных мясьцінаў. А ўлічваючы, што самога сябе выселіць немагчыма, гэты тэрмін уключае таксама аспэкт дзяржаўнай дзейнасьці, неабходнай для правядзеньня гэтага працэсу. Але ён не ўключае такога вострага прымусу, як пры выгнаньні немцаў. Гэтую аргумэнтацыю падмацоўвае складаны працэс вэрыфікацыі хадайніцтваў на выезд і малая колькасьць выселеных, што не адмаўляе таго факту, што вяртаньне было немагчымым.
2.3.2 Абвастрэньне канфрантацыі
з польскім насельніцтвам, якое засталося
Перабудова на савецкі лад і рэпрэсіі толькі паглыблялі недавер гарадзенцаў да акупантаў і ўзмацнялі пагардлівае стаўленьне да іх, таму пасьля 1944 году сьпіраль непрыманьня толькі закручвалася. Гэта ўскладняла савецкаму кіраўніцтву задачу дабіцца падтрымкі з боку насельніцтва. Асабліва востра ў дачыненьні групы засталых палякаў праяўляўся стэрэатып «заходнікаў»861. Маюцца на ўвазе каштоўнасьці, практыкі і ўзоры даваеннага грамадзтва, якія — як высьветлілася пасьля 1944 году — не зьмяніліся істотна ні пасьля першай савецкай акупацыі 1939-1941 гадоў, ні пасьля нямецкай акупацыі, а з гледзішча партыйнага кіраўніцтва нават пагоршыліся пад уплывам фашысцкіх памагатых зь ліку беларускіх і польскіх нацыяналістаў552. Напрыклад, у абласным цэнтры зьвярнулі пільную ўвагу, што ў Бераставіцкім раёне дачка старшыні райвыканкаму хадзіла ў дом каталіцкага сьвятара, каб атрымліваць урокі музыкі853. А ў дамах іншых бацькоў, да незадаволенасьці партыі, не віселі партрэты Леніна і Сталіна. Замест гэтага там можна было ўбачыць набытыя на чорным рынку трафэі, напрыклад, сякая-такая мэбля і дываны, прывезеныя савецкімі вайскоўцамі перадусім зь недалёкай Усходняй Прусіі.