Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
Гэтая раскладка сьведчыць таксама пра значэньне асобных сфэраў для разьмеркаваньня функцыяў пры ўсталяваныгі савецкай улады. Войска і міліцыя колькасна стаялі на першым месцы, бо яны мусілі забясьпечыць савецкую прэтэнзію на ўладную манаполію ў гэтым рэгіёне619. На другім месцы — армія прапагандыстаў, якім было даручана весьці ў разнастайных калектывах агітацыйную і арганізацыйную працу. I толькі за імі ідуць прадстаўнікі прамысловасьці і партыйнай арганізацыі. Аднак нельга недаацэньваць значэньня і менш колькасна прадстаўленых групаў, кожная зь якіх адыгравала ключавую ролю. Сюды адносяцца выкладчыкі ВНУ, г. зн. асобы, якія працавалі на ніве асьветы, перарягваючы ў горад моладзь з навакольля; дактары, якія забясьпечвалі мэдычнае абслугоўваньне пашкуматанага вайной насельніцтва; нават дзеячы мастацтва, якія ўслаўлялі трыюмфальнае шэсьце Сталіна на Гарадзеншчыне520. Яшчэ адну важную групу складалі работнікі транспартнай сфэры, пераважна чыгуначнікі, дзякуючы якім Гародня выконвала функцыю перавалачнага пункту для людзей і грузаў. Хоць савецкая ўлада трубіла пра сваё рабочасялянскае паходжаньне, мясцовыя рабочыя амаль не былі прадстаўленыя ў гарадзкім савеце. Сялян жа на той момант у горадзе было яіпчэ вельмі мала, бо туг галоўным чынам жыло яшчэ засталае каталіцкае і праваслаўнае насельніцтва ды новапрыбылыя кадры. Толькі з хваляй «рэпатрыяцыі» палякаў з Гародні тут скончылася замена калектываў цэлых прадпрыемстваў, якая пачалася яіпчэ з Галакосту.
518 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 5, спр. 4, арк. 147-149.
519Szumski J. Sowietyzacja... S. 144-146; ШумскіЯ. Саветызацыя... С. 120-122.
520 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 168, арк. 26; спр. 26, арк. 3-15.
Сытуацыя стала зьмяняцца ў 1944 годзе з прыездам партыйных кадраў — згодна з унутрыпартыйнаю статыстыкаю, пераважна выхадцаў з Расіі. Гэтак, у пачатку 1945 годаўжо 67 % усіх кадраў былі прадстаўнікамі расійскай, 14 % — беларускай, 9 % — украінскай, 4 % — габрэйскай, 2 % — польскай і 5 % — іншай нацыянальнасьці. Заўважная перавага расійскіх кадраў пры адначасовай яўна заніжанай рэпрэзэнтацыі польскіх — відавочная. Прысутнасьць украінцаў і габрэяў падмацоўвае тэзу, што гэта былі прыежджыя, якія не зьяўляліся мясцовымі ўраджэнцамі, бо ў ваколіцах не было ўкраінскіх паселішчаў, а з даваеннага габрэйскага насельніцтва выжылі толькі адзінкі. Праз год статыстыка паведамляе пра 64 % расійцаў, 16 % беларусаў, па 8 % украінцаў і габрэяў, а таксама пра 1 % палякаў і 3 % прадстаўнікоў іншай нацыянальнасьці. Пры гэтым агульная прапорцыя зьмянілася нязначна. Аднак кідаецца ў вочы нізкая доля палякаў і адносна моцная прысутнасьць габрэяў, нягледзячы на высокія лічбы ахвяраў сярод іх падчас вайны, Гэта можна патлумачыць тым, што то былі кадры, якія прыяжджалі ў Гародню з фронту або з тылавых раёнаў Савецкага Саюзу621.
Складзены ў верасьні 1944 году сьпіс выкладчыкаў ВНУ, якія па даручэньні гарадзкога камітэту партыі мусілі палепшыць узровень агітацыі, дае нагляднае ўяўленьне пра запаўненьне важных пасадаў праверанымі кадрамі, якія паходзілі пераважна не з Заходняй Беларусі. Зь дзевятнаццаці чалавек было па восем прадстаўнікоў беларускай і расійскай нацыянальнасьці, апроч іх адзін чуваш, адзін грузін і адзін украінец622. Гэтак, хаця сакратарыят гаркаму партыі і камсамолу фармальна быў укамплектаваны этнічнымі беларусамі, мясцовай управай НКУС, пракуратурай і дзяржаўным банкам кіравалі этнічныя расійцы. Пры гэтым ня маецца на ўвазе русіфікацыя, зразуметая ў этнічным або нацыянальным сэнсе. Хутчэй можна адразу канстатаваць, што зноў узьнік функцыянальны падзел, які прадугледжваў, што на вышэйшыя ўзроўні амаль пагалоўна прызначалі немясцовых, ужо заслужаных у партыі кадраў623.
521 Szumski J. Sowietyzacja... S. 150-155; ПІумскі Я. Саветызацыя... С. 125-128.
622 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 2, арк. 42.
523 У недаступных асабістых справах партыйнага архіву Гарадзенскай вобласьці захоўваюцца кароткія біяграфіі, якія ўтрымліваюць зьвесткі пра сацыяльнае і нацыянальнае паходжаньне, а таксама кар’еру. На падставе даступных дакумэнтаў можна ўскосна рэканструяваць, што гэта зноў-такі былі кадры з усходу БССР або расійцы, якія давялі сваю ляяльнасьць партыі яшчэ да ці прынамсі падчас Другой сусьветнай вайны. Праверка гэтай тэзы, дзеля рэстрыктыўнай архіўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (ня толькі, але асабліва ў дачыненьні замежных навукоўцаў), мае быць дасьледчаю задачаю на будучыню. Гл. у гэтым пытаньні: Государственные архнвы Гродненіцнны. Гродно, 2002. С. 14-15; Bohn Т. М. Das Ratsel der
2.3.1 Гвалтоўнае высяленьне/перасяленьне палякаў з Гарадзеншчыны
Чарговыя савецкія чысткі і высяленьні пачаліся адразу пасьля таго, як лінія фронту перамясьцілася на захад. Безь вялікай ломкі для штодзённага жыцьця гарадзенцаў горад ператварыўся зь нямецкай у савецкую транзытную станцыю для войскаў, уцекачоў, ваеннапалонных і прымусовых работнікаў624. Ужо ў жніўні 1944 году ў Гародні былі створаныя тры так званыя фільтрацыйныя лягеры пад нумарамі 308, 309 і 311, якія чэкісты выкарыстоўвалі як транзытныя пункты для праверкі тых, хто вяртаўся ў СССР526. Хаця кожны з гэтых лягераў быў разьлічаны толькі на тры тысячы чалавек, 17 верасьня 1945 году ў іх утрымлівалася 15 397 чалавек, прыкладна ўтрая болып ужо прайшлі праверку — іх або адправілі на радзіму, або рэпрэсавалі. Значнасьць Г ародні як рэгіянальнай транзытнай станцыі, якая ў 1946 годзе яшчэ вырасла, тлумачылася яе становішчам на мяжы паміж будучай польскай дзяржавай-сатэлітам і БССР, спалучэньнем з чыіуначнымі шляхамі з Варшавы празь Вільню да Ленінграда і рамонтам адзінага захаванага аўтадарожнага моста празь Нёман у гэтых мясьцінах. Да вясны 1945 году праз горад праходзілі маршруты забесьпячэньня арміі, якая паступова займала Усходнюю Прусію, Гданьск, Памэранію і Шчэцін. 3 гэтага часу ў Гародню пачалі прыбываць дэмабілізаваныя салдаты, былыя прымусовыя работнікі і нешматлікія ацалелыя вязьні канцэнтрацыйных лягераў, каб адсюль працягнуць свой шлях. Дадому вярталіся перадусім прымусовыя работнікі, якія паходзілі з глыбіні СССР. Шмат якія жыхары былога паўночнага ўсходу Польскай Рэспублікі не вярнуліся ў свае родныя мясьціны, якія цяпер уваходзілі ў СССР526. Да лістапада 1945 году ў Гародню вярнуліся толькі 454 чалавекі, а ў Гарадзенскі раён — 5105 чалавек527.
Паралельна з гэтымі плынямі прымусовых мігрантаў Гародня зрабілася часовым прытулкам і транзытным пунктам для цэлага шэрагу меншых плыняў насельніцтва. Гэтак, у 1947 годзе на вакзале з паказушным захапленьнем былі сустрэтыя некалькі дзясяткаў беларускіх перасяленцаў—у тым ліку дзьве польскія сям’і. Абласная партыйная газэта 12 верасьня 1947 году з сымпатыяй апісвала іхны
«sozialistischen Stadt». Archivarbeit in der Republik Belarus // Russische Archive und Geschichtswissenschaft. Rechtsgrundlagen, Arbeitsbedingungen, Forschungsperspektiven / Hrsg. von S. Creuzberger und R. Lindner. Frankfurt am Main u. a., 2003. S. 195-203.
524 ДАГВ. Ф. 1214, воп. 1, cnp. 11, арк. 1.
525Тамсама. Ф. 1171c, воп. la, cnp. 21, арк. 3.
52вТамсама. Ф. 1214, воп. 1, спр. 13, арк. 1-13.
527 Тамсама. Ф. 1171c, воп. 1а, спр. 23, арк. 57.
лёс і публікавала фотаздымак групы на вакзале перад скульптурай «Ленін і Сталін у Горках»528. Гарадзкая адміністрацыя паспрыяла іх працаўладкаваньню і забясьпечыла жытлом529. Апроч гэтага, у Гародні яшчэ ў 1950-х гадах месьціўся інтэрнат для сіротаў, народжаных у Польскай Рэспубліцы, сярод якіх было шмат габрэйскіх дзяцей, якія перажылі Галакост у хрысьціянскіх сем’ях або ў савецкіх дзіцячых дамах530. Сярод іх быў і пазьнейшы міністар замежных спраў Полыпчы Адам Ротфэльд, якога ў 1951 годзе ў Гародні рыхтавалі да пераезду ў ПНР, каб дзякуючы яму там склалася добрае ўражаньне пра ўмовы жыцьця ў СССР531.
Паралельна з гэтымі транзытнымі рухамі з 1944 году пачалося ўзгодненае на дзяржаўным узроўні высяленьне з рэгіёну тых каталікоў, якія падалі хадайніцтва і маглі пераканаўча давесьці, што яны да вайны былі польскімі грамадзянамі і належалі да польскай нацыянальнасьці532. Афіцыйна сьцьвярджалася пра рэалізацыю дамовы, заключанай 9 верасьня 1944 году паміж урадам БССР і «Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня» (польск. Polski Komitet Wyzwolenia Narodowego) i шэрагу дадатковых пратаколаў333. У іх гаварылася пра эвакуацыю польскіх грамадзянаў з тэрыторыі БССР і беларускага насельніцтва — з польскай тэрыторыі, што мусіла адбывацца добраахвотна, пасьля вуснага або пісьмовага хадайніцтва, з усёй прыватнай маёмасьцю за выключэньнем ювэлірных вырабаў, аўтамабіляў і мэблі534. У прыватнасьці, гарантавалася, што могуць быць вывезеныя неабходныя сродкі працы, у выпадку сялян — сельскагаспадарчыя прылады і жывёла535.
828 Петрусева Н. Группа белорусов, вернувшнхся на Роднну, у скульптуры Леннна н Сталнна на Гродненском вокзале // Гродненская правда. 1947. 12 сентября. № 189. С. 3.
829ДАГВ. Ф. 372, воп. 1, спр. 54, арк. 36-37.
830 Тамсама. Ф. 1171, воп. 1, спр. 19, арк. 71.
631 Rotfeld A. D. Langsame Heimkehr. Szenen einer Kindheit im Polen des Zweiten Weltkriegs // Neue Zurcher Zeitung. 26.2.2005. S. 45. Лягер для перасяленцаў быў створаны ўжо ў 1944 годзе як дзіцячы прыёмнік-разьмеркавальнік і быў разьлічаны на 50 месцаў. Гл.: ДАГВ. Ф. 1117, воп. 1, спр. 19, арк. 71.
532 Вялікі А.Ф. Перасяленне польскага насельніцтва з Гродзенскай вобласці ў Польшчу (1944-1946 гг.) Прычыны. Ход. Вынікі II 60-летне образованне Гродненской областн. Матерналы междунар. науч. конф. 3-4 марта 2004 г. / Под ред. В. А. Белозоровнча. Гродно, 2004. С. 342-347.
533 Гл. у гэтым пытаньні: Ciesielski S. Przesiedlenie ludnosci polskiej z Kresow Wschodnich do Polski 1944-1947. Wyb6r dokumentow. Warszawa, 2000. S. 13 i наст.; Вялікі A. Ha раздарожжы... C. 52.
534 AAN. 522/11, k. 2-55.
535дагв. Ф. 1171c, воп. la, спр. 3, арк. 42.
Але на практыцы ў большасьці выпадкаў усё выглядала іначай, чым ў дамовах. Польскае падпольле яшчэ да вясны 1945 году пры дапамозе вуснай прапаганды прагназавала паварот ваеннага лёсу на карысьць Польшчы дзякуючы ангельскай інтэрвэнцыі, каб заахвоціць каталіцкае насельніцтва да вычэкваньня, а таксама каб супрацьстаяць на былых землях усходняй Полыпчы апрабаванай на былых землях усходняй Нямеччыны палітыцы «зьдзейсьненых фактаў». Тым ня менш, надзея на прыналежнасьць рэгіёну да польскай пасьляваеннай дзяржавы зьнікла самае позьняе пасьля прынятага на Патсдамскай канфэрэнцыі ў 1945 годзе рашэньня пра межы будучай польскай дзяржавы, абрысы якіх ужо ў Тэгеране былі праведзеныя збольшага ўздоўж лініі Керзана636. Другое прышэсьце савецкай улады зь яе чысткамі, новымі падазрэньнямі і масавым засяленьнем чужых кадраў і перадусім успамінамі пра дэпартацыі і рэпрэсіі першай савецкай акупацыі прымушала амаль усё гарадзкое каталіцкае насельніцтва падаваць хадайніцтвы аб выезьдзе з БССР. Аднак на практыцы ўзьнікала праблема, зьвязаная зь вельмі дрэннай інфармаванасьцю пра ўмовы выезду і працэс хадайнічаньня. Таму шмат якія каталіцкія сем’і вагаліся або забіралі свае хадайніцтвы на выезд, бо яны не маглі выканаць усіх патрабаваньняў у вызначаны тэрмін. Зь іншага боку, савецкія афіцэры, партыйныя работнікі ды іншыя кадры прымушалі этнічна польскія сем’і падаваць хадайніцтвы на выезд537.