Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
463 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 72, арк. 3-54.
464 Тамсама. Спр. 54, арк. 252.
485 Fatal-Knaani Т. The Jewish Community...
Даносчыкі, якія шантажавалі габрэяў або выдавалі іх нямецкім установам за ўзнагароду, таксама ведалі, які лёс пагражаў тым, на каго яны даносілі466.
Новае абвастрэньне ў дачыненьнях паміж габрэйскім і хрысьціянскім насельніцтвам, зьвязанае зь перадзелам маёмасьці, адбылося падчас ліквідацыі гета № 2. Пасьля апошняй зачысткі зноў зьявілася свабоднае жытло. Прысваеньне кінутай рухомай маёмасьці зноў зрабілася крыніцай узбагачэньня дзяржавы і прыватных асобаў, зь якога ўскосна карысталіся і гарадзенскія хрысьціяне.
Калі гета № 2 пасьля ліквідацыі зноў выкарыстоўвалася ў якасьці жылога раёну, захоўваючы пры гэтым характар прадмесьця, то раён наўкола Рыбнага рынку за паўтара году існаваньня гета № 1 быў настолькі панішчаны, што прыдатнымі для жыцьця заставаліся толькі некаторыя яго часткі. Бедны яіпчэ да вайны квартал з вузкімі вулкамі і пахілёнымі хаткамі, ганкамі ды прыбудоўкамі пасьля ліквідацыі гета быў у жахлівым стане. Як паказвае аповед перасяленкі зь Віцебску, пасьля апошніх зачыстак хрысьціяне займалі пакінутыя дамы, у якіх пасьля марадэрстваў ужо не магло заставацца шмат рэчаў. Ад тых, хто ў 1941 годзе заняў жытло цяпер ужо забітых габрэяў, «навасёлы» першых месяцаў 1943 году адрозьніваліся геаграфічным паходжаньнем. Засталыя гарадзенцы яшчэ раней мелі магчымасьць знайсьці новы прытулак або самі зрабіліся ахвярамі дэпартацыяў, таму ў іх амаль не было патрэбы ў жытле. Паводле справаздачы польскага ўраду ў выгнаньні, у горад пераяжджалі жыць найперш бяднейшыя сяляне з Аўіустоўскага, Гарадзенскага і Ваўкавыскага паветаў467. У студзені 1943 году некаторых зь іх публічна павесілі ўздоўж дарогі на Скідзель. Верагодна, яны занадта захапіліся марадэрствам ва ўжо зьліквідаваных частках гета. Падобнае пакараньне за самапраўнае «прыбіраньне» пакінутых габрэямі рэчаў яшчэ раней адбылося на Рынкавай плошчы468. Хутчэй за ўсё, тыя, хто ў лютым 1943 году са згоды немцаў шукаў у былым гета сховаў і пакінутых рэчаў габрэяў469, былі тымі сялянамі, якіх, паводле нямецкіх зьвестак, перасялілі ў Гародню з ваколіцаў Віцебску470. Цытаваная вышэй перасяленка зь Віцебску таксама была пераселеная ў гэты квартал. Праўда, яна пераехала
466 Chiari В. Alltag hinter der Front... S. 263-269; К’яры Б. Штодзённасць за лініяй фронту... С. 277-283.
467 YVA. 025/84, v. 1.
468 НАРБ. Ф. 655, воп. 1, спр. 9, арк. 26. Цытуецца паводле: YVA. JM/10645.
469 YVA. М-49/1903, V. 4.
470 РГВА. Фонды бывшего Особого архнва. Ф. 1323, оп. 2, д. 243, л. 55.
сюды толькі ў канцы 1943 году, амаль праз паўгоду пасьля ліквідацыі гета471. Таму немагчыма дакладна сказаць, хто спачатку засяліўся ў пакінутыя дамы гета № 1 — але гэта былі перасяленцы або з ваколіцаў Гародні, або з ваколіцаў Віцебску. Таксама імаверна, што тыя, хто засяліўся ў ацалелыя хаты вакол Рыбнага рынку, па другі бок ад вуліцы Пэрэца, зрабілі гэта не з уласнай волі.
Нягледзячы на новых насельнікаў, гістарычны габрэйскі квартал даўно перастаў існаваць. Акрамя даслоўна палітай крывёй сынагогі і некаторых ацалелых школьных і адміністрацыйных будынкаў на вуліцы Пэрэца, пра колішнюю веліч габрэйскай супольнасьці сьведчылі ўжо перадусім прагалы ў гарадзкой забудове ды трое ацалелых могілак.
2.2.8 «Беларускі нацыянальны камітэт» ды іншыя беларускія калябаранты
Захоп Гародні немцамі даў актывістам беларускага нацыянальнага руху, якія, нягледзячы на савецкія чысткі, заставаліся ў горадзе або вярнуліся сюды, магчымасьць сфармуляваць асноўныя нацыяналістычныя пастуляты472. У ліпені 1941 году ў Гародні быў заснаваны «Беларускі нацыянальны камітэт», які бесцырымонна прэтэндаваў на тое, каб выступаць ад імя 45 % гарадзкога і 90 % вясковага насельніцтва, бо яны нібыта былі беларусамі473. Пра тое, што колькасьць і дзейснасьць такіх актывістаў у Гародні былі нязначнымі нават у час спрыяльнай палітычнай кан’юнктуры (у гэтым выпадку пры частковай і часовай падтрымцы з боку нямецкіх акупантаў), сьведчаць адказы на запыты райхсміністэрства прапаганды ў апытальніку за студзень 1942 году:
Ці выстаўлялі беларусы патрабаваньні да мясцовых устаноў у сэнсе нацыянальнай дзейнасьці ў сфэры народнай культуры? Так. [...] Ці назіраецца актывізацыя беларускай часткі насельніцпгва ў беларускім нацыянальным сэнсе? Толькі нязначная^.
Тут можна было б запярэчыць, што чужынцы дрэнна арыентаваліся ў мясцовых рэаліях. Аднак у выпадку беларускіх калябарантаў гэта выключана. 3 аднаго боку, нямецкая цывільная адміністрацыя была адносна падрабязна паінфармаваная пра тагачасныя настроі насельніцтва. Зь іншага боку, павятовы камісар рэгулярна
471 Гародня ў Другой сусветнай вайне. 1939-1945 г... С. 34.
472 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 6-7.
473 Тамсама.
474 Тамсама. Спр. 54, арк. 252.
падтрымліваў сувязь зь беларускімі актывістамі, якія цяпер, як і пры канцы Першай сусьветнай вайны, бачылі магчымасьць здабыць прастору для рэалізацыі прынамсі некаторых сваіх мэтаў. Да апошніх належалі арганізацыя беларускіх школаў, сірочых дамоў і спажывецкіх таварыстваў, узмацненьне нацыянальнай сьвядомасьці беларускіх масаў і разьвіцьцё адпаведнай этнічна зразуметай культуры475. Аднак патрабаваньне стварыць структуры беларускай дзяржаўнасьці ў карэспандэнцыі ўжо ня згадваецца. «Беларускі нацыянальны камітэт» быў распушчаны празь некалькі месяцаў пасьля заснаваньня476. Спачатку немцы спадзяваліся выкарыстаць камітэт ва ўласных мэтах, але зь цягам часу яны пачалі ўсё болып баяцца, што яго дзейнасьць прывядзе да непатрэбнай дэстабілізацыі сытуацыі. Ня раз гучала патрабаваньне замяніць польскі пэрсанал мясцовай адміністрацыі на беларускі, што магло б распаліць польска-беларускі канфлікт477. Нават з гледзішча агульнай стратэгіі «падзяляй і ўладар» немцы ня бачылі ніякіх плюсаў ва ўзмацненьні такога канфлікту, бо на гэтым этапе вайны прыярытэтам было ўсталяваньне спакою і парадку478.
Павал Якуцэвіч у кастрычніку 1941 году стаў афіцыйным прадстаўніком беларускага насельніцтва ў створанай адмыслова для гэтага Беларускай радзе даверу. Разгляд ягонай дзейнасьці выразна паказвае, што акупацыйная палітыка, з аднаго боку, апялявала да нацыянальных групаў, што само па сабе ўзмацняла ролю катэгорыі нацыянальнага, а з другога боку — што акупанты валодалі толькі абмежаванымі рэсурсамі для праверкі матывацьгі мясцовых актывістаў і дзейснасьці гэтай палітыкі. Што да Якуцэвіча, то ўжо пры канцы верасьня нямецкі пост палявой жандармэрыі ў вёсцы Верцялішкі паведамляў, што ён пашыраў у вёсцы лёзунг беларускага на-
476 Гл. таксама што да патрабаваньняў камітэту: ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 21 і наст.
476 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 2, 27.
477 Юры Туронак прыводзіць аргумэнт, што гэты тып канфлікту ўзмацніў беларускую ідэнтычнасьць у часе вайны. Праўда, пры гэтым ён спасылаецца толькі на саміх актывістаў і не суадносіць іхную колькасьць і ўплыў з усім насельніцтвам. Гл.: Туронак Ю. Мадэрная гісторыя... С. 636-638.
478Апрача таго, часовая стрыманасьць немцаў пры актывізацыі беларускіх калябарантаў адпавядае высновам Бабэты Квінкерт, якая заўважыла дзьвюхфазавую мадэль у плянах нямецкага ваеннага кіраўніцтва і асабліва Альфрэда Розэнбэрга. Неўзабаве пасьля нападу на Савецкі Саюз належала распаліць незадаволенасьць бальшавікамі і габрэямі, аднак спачатку трэба было адмовіцца ад прапаганды будучага падзелу Савецкага Саюза і стварэньня на яго тэрыторьгі новых дзяржаў, у тым ліку для таго, каб прыцягнуць на свой бок чырвонаармейцаў этнічна расійскага паходжаньня. Гл.: Quinkert В. Propaganda... S. 66-68.
цыянальнага руху «Жыве Беларусь!», спалучаючы яго з нацысцкім вітаньнем479. Апроч таго, атрымаўшы задачу нагляду за вясковай паліцыяй, ён спрабаваў пакласьці канец моцнаму пасьля нямецкай акупацыі дамінаваньню польскіх кадраў шляхам замены іх на беларусаў. Палявы жандар адзначаў у сваёй справаздачы:
Дзеяньні Я., на маю думку, выходзяць за рамкі ягоных паўнамоцтваў. Дарма што насельніцтва ў Верцялішках і ваколіцах на 55 % складаецца з палякаў і на 45 % зь беларусаў, ён прызначыў начальнікам тамтэйшай паліцыі беларуса, а ранейшага начальніка зрабіў ягоным намесьнікам, хоць той быў прафэсійным паліцыянтам за палякамі і заўсёды ўзорна выконваў свае абавязкі. Яшчэ трох супрацоўнікаў паліцыі парадку Я. папросту звольніў пголькі таму, што яны палякі. [...] Паводзіны Якуцэвіча выклікаюць вялікі неспакой сярод насельніцтва. Можна чакаць, што далейшыя дзеяньні Я. у такім духу неўзабаве прывядуць да сутыкненьняў паміж польскім і беларускім насельніцтвам^0.
Атрымаўшы такі трывожны сыгнал, камэндатура Гародні адразу ўсчала расьсьледаваньне, якое паказала, што дэманстрацыйная актыўнасьць быццам бы афіцыйнага прадстаўніка беларусаў мела цалкам біяграфічныя падставы. Ён служыў ужо ў царскай арміі, а пазьней і ў арміі польскай дзяржавы, і ў цывільным жыцьці аказаўся прыслужнікам многіх гаспадароў і заўсёды дапасоўваў уласныя погляды да інтарэсаў паноўнай дзяржавы. Яшчэ за польскай і за савецкай уладамі Якуцэвіч займаў адказныя пасады ў фінансавым аддзеле гарадзкой адміністрацыі і цяпер відавочна спрабаваў разыграць беларускую карту, каб зноў дабіцца падобнай пазыцыі481. Рэакцыя бурмістраў навакольных вёсак і мястэчак, якіх запыталіся пра іхнае меркаваньне, паказала, як моцна пераплеценыя былі прыватныя і палітычныя, а таксама палітычныя і нацыянальныя катэгорыі. Гэтак, антысэміцкія і антыбальшавіцкія дэманстрацыйныя жэсты ляяльнасьці да нямецкіх гаспадароў суправаджаліся тлумачэньнямі польска-беларускіх адносін, афарбаванымі міжасабовай зайздрасьцю ды імкненьнем да максымізацыі асабістых дывідэндаў.
Спрытны палітычны дзялок Якуцэвіч спрабаваў настояць на ўласнай інтэрпрэтацыі сваёй дзейнасьці, назваўшыся ў аўтабіяграфіі беларусам і напісаўшы жыцьцяпіс, які ў кастрычніку 1941 году не
479ДАГВ. Ф. 1332, воп. 1, спр. 2, арк. 2.
480 Тамсама. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 10-11.
481 Падобныя лісты Аляксандар Бракель выявіў у Баранавіцкім рэгіёне. Гл.: Вгаkel A. Unter Rotem Stern... S. 134-138.
абышоўся бяз назвы гораду «Гартэн» і анямечаньня ўласнага імя — «Паўль»: