Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
У горадзе віселі абвесткі з паведамленьнем, што кожны, хто дапаможа габрэю, будзе пакараны сьмерцюразам з усёй сям’ёй.
У адносінах да некаторых палякаў, у якіх знайшлі габрэяў, гэтая пагроза была выкананая. Апроч таго, некалькі разоў рабіліся аблавы на габрэяў, якія хаваліся ў гарадзкіх руінах. Тады пачалі плаціць 100 райхсмарак за галаву. Усё гэта разам мела фатальныя наступствы, бо шэрая польская маса за такую цану выдала шмат габрэяў. Карацей, усе спосабы, якія выкарыстоўвала гестапа, каб павылоўліваць астатніх габрэяў, былі пасыгяховыя. [...] Тады іх завозілі ў крэпасьць і расстрэльвалі.
Становішча тых габрэяў, што хаваліся на тэрыторыі былога гета, было яшчэ горшае. У горадзе шэрая польская маса часпга не магла ўстрымацца ад вымагальніцтва, і калі хто знаходзіў у гета хованку, габрэяў выдавалі. У гета брыгада беларусаў працавала па выяўленьні габрэйскай маёмасьці ў пакінутых кватэрах. Яны абстуквалі сьцены, столь і падлогу, шукаючы габрэяў ці габрэйскае майно. Iў бальшыні выпадкаў знаходзілі. За знаходку вялікага тайнікаяны атрымлівалі некалькі тысяч марак, і гэта было вельмі выгадна, што ўзмацняла інтэнсіўнасьць пошукаў. Тое, чаго не знаходзілі яны, знаходзіла польская паліцыя і жандармэрыя, якая начамі лавіла габрэяў, якія выбіраліся са сваіх сховаў па ваду ці ў горад па хлеб. Што да нашага схову, то выйшла ня так удала, як мы спадзяваліся. Калі беларусы пачалі прыбіраць двор юдэнрату, яны ўзарвалі замок на дзьвярах у хлеў, дзе была наша хованка, і пачалі выносіць салому. Мы праз другі выхад прабраліся на дах дому, які яны яшчэ не правяралі. Там мы зноў неяк уладкаваліся. На наступны дзень нашыя таварышы па няшчасьці М. Бялько і Я. Гольдбэрг у горадзе трапілі ўрукі немцаў. Праз пару дзён Н. Фішар пайшоўу горад і не вярнуўся. Мы пачалі думаць, што нам рабіць. Чакаць у хованцы да канца вайны было немагчыма. Палякі ў горадзе не хацелі нас хаваць ні за якія грошы. У нас не было ні сродкаў, ні гатоўнасьці, каб жыць у лесе. Заставалася адно — Беласток.
3 маіх таварышаў па хованцы толькі мне ўдалося дабрацца да Беластоку^.
Толькі стратэгічна ўдалае разьмяшчэньне ў заднім двары, які наўпрост межаваў з гарнізонным касьцёлам, гэта значыць, амаль з Рынкавай плошчай, дазволіла аўтару гэтага паведамленьня і тым, хто хаваўся разам зь ім, так доўга выседзець ва ўжо ліквідаваным гета. Тым ня менш, немагчымасьць выжываньня ў горадзе ці ў яго
486 У арыгінале на польскай мове. YVA. М-49/1903, v. 1— 4; Гл. таксама: Documents Concerning the Murder... Vol. VI. P 287-288.
ваколіцах ня толькі прывяла да сьмерці ягоных сваякоў і паплечнікаў, але й вымусіла яго самога прабрацца ў Беластоцкае гета, якое яшчэ існавала, каб уратавацца хоць на пэўны час. Адназначная характарыстыка хрысьціянскага насельніцтва гораду, гэта значыць, той часткі Гародні, якая засталася па-за межамі гета № 1, як шэрай польскай масы, паказвае, як асьцярожна трэба інтэрпрэтаваць гэтае сьведчаньне457. Насамрэч у гэты час у Гародні жылі яшчэ праваслаўныя ды іншыя хрысьціяне, якія, праўда, усе пабывалі польскімі грамадзянамі, але не абавязкова былі палякамі ў этнічным ці ў нацыянальным сэнсе.
Тое ж датычыць беларусаў, якія шукалі сховы ў рэштках гета: гэтая быццам адназначная характарыстыка сьведчыць хутчэй пра тое, што яны паходзілі зь вёскі. Для спалоханых выпадковых назіральнікаў і да сьмерці пераляканых насельнікаў хованак апроч вопраткі ці выгляду апазнавальнай прыкметай гэтых «беларусаў» магла быць толькі мова. Пры гэтым аўтар сьведчаньня, верагодна, трымаўся лёгікі даваеннага часу, згодна зь якой беларусамі былі тыя, хто гаварыў на вясковай гаворцы, бо ў гэтай сытуацыі ён ня мог неяк іначай даведацца, што тыя людзі былі беларусамі. Такім чынам, гэты дакумэнт ілюструе асноўную цяжкасьць, якая ўзьнікае пры інтэрпрэтацыі этнічных ці пагатоў нацыянальных катэгорыяў. Было б няслушна толькі на падставе гэтага паведамленьня рабіць выснову, што пасьля ліквідацыі гета яго прачэсвалі выключна беларусы, прычым нават не выпадае задаваць пытаньне, ці яны самі лічылі сябе беларусамі, бо пра гэта няма ніякіх пераканаўчых сьведчаньняў. Аднак вельмі праўдападобна, што яны не былі жыхарамі Гародні. Насельніцтва гораду ў гэты час складалі ня толькі палякі, але ўва ўспамінах пра барацьбу за выжываньне ўва ўласным горадзе ўсё негабрэйскае насельніцтва называецца шэрай польскай масай. Рабіць з гэтага выснову, што перадусім палякі дапамагалі габрэям ці што менавіта яны іх шантажавалі, таксама было б памылкай.
Затое ў дакумэнце ёсьць цалкам дакладная канстатацыя, што паміж гета і горадам існавалі сувязі і што гэтыя сувязі дапамагалі габрэям выжыць. Гэтак, менавіта ў хрысьціянскіх знаёмых можна было ўначы здабыць хлеба і зь імі ж, відавочна, абмяркоўвалася сытуацыя. Гэта значыць, што нават падчас ліквідацыі гета яшчэ існавалі сувязі з вонкавым сьветам, безь якіх было б немагчыма пратрымацца некалькі тыдняў у схове, бо знаёмыя былі гатовыя дапамагаць, нягледзячы на небясьпеку — за грошы ці без, у гэтым
457 Наяўныя крыніцы не даюць падстаў для такіх абагульненьняў. Сьцьверджаньні, што габрэям дапамагалі толькі каталікі або толькі праваслаўныя, таксама неабрунтаваныя: Ярмуснк Э.С. Католнческнй костёл... С. 102-104.
выпадку ня мае вялікага значэньня, бо пакараньне сьмерцю пагражала нават за «неданясеньне» на габрэяў. Зь іншага боку, гэтае сьведчаньне таксама паказвае, што ў тых, хто не знайшоў прытулку, выжыць у горадзе не было шанцаў — і не з прьгчыны варожага стаўленьня хрысьціянскага насельніцтва, а таму, што захады нямецкіх структур амаль не пакідалі шанцаў пазьбегчы затрыманьня.
2.2.7 Хрысьціянскія насельнікі рэгіёну як сьведкі і выгадаатрымальнікі з Гзлакосту
Болыпасьць гарадзенскіх хрысьціянаў былі ня толькі сьведкамі прасторавай і сацыяльнай ізаляцыі былых суседзяў-юдэяў, але яшчэ і станавіліся выгадаатрымальнікамі нямецкай палітыкі дыскрымінацыі і яе сьмяротных наступстваў, часткова сьвядома, а часткова не458. Напружаная пасьля некалькіх бамбаваньняў сытуацыя з жытлом пасьля арганізацыі гета грунтоўна зьмянілася. У выпадку Слабодкі часта адбываўся беспасярэдні абмен жытлом: жыхары пераважна хрысьціянскага веравызнаньня засяляліся ў пакінутыя вязьнямі гета дамы паміж вуліцамі Ерусалімскай, Скідзельскай і Легіёнавай. У той час як габрэйскія сем’і часта мусілі задавальняцца адным пакоем, яны пакідалі цэлыя кватэры. Буйная мэбля, не канфіскаваная нямецкімі ўстановамі, даставаліся новым жыхарам разам з жытлом. Пра стварэньне гета абвясьцілі за вельмі кароткі тэрмін, а тыя, каму было загадана пераехаць са сваіх кватэр на тэрыторьпо аднаго з гета, павінны былі пад пагрозаю пакараньня зрабіць гэта 1 лістапада за шэсьць гадзінаў, таму ім давялося за вельмі кароткі час разьвітацца зь вялікаю часткаю свайго майна. Тыя, у каго былі хрысьціянскія знаёмыя і хто мог сабе гэта дазволіць, як сям’я Блюмштайнаў, раздавалі ўсё ў якасьці падарункаў, стараючыся пакінуць памятныя сямейныя рэчы ў сяброў469. Іншыя прадавалі за пару даляраў усё, што не маглі зьнесьці, ці закопвалі460. Зандманы ўжо раней замуравалі каштоўныя рэчы за двайной сьцяной у сутарэньні461. Бальшыня, аднак, мела няшмат што раздаваць ці хаваць і пакідала рэчы няпрошаным новым гаспадарам462.
458 Рауль Гільбэрг падкрэсьліў, што падчас Галакосту самаю вялікаю групаю былі не ахвяры і ня каты, а тыя, хто стаў сьведкам. Ягоны тэрмін «bystander» у англасаксонскай літаратуры зрабіўся ня столькі сынонімам выгадатрымальнікаў або відавочцаў, колькі тых, хто пасіўна назіраў, як набіраў ход генацыд. Гл.: Hilberg Р Perpetrators Victims Bystanders: the Jewish Catastrophe, 1933-1945. New York, 1992. P 193 i наст.
459 Blumstein A. A little house... P 108.
460 AZIH. Ring 1/805, k. 2.
461 Zandman E, Chanoff D. Niemals... S. 67-68.
4в2Кловскяй Д. Дорога... C. 268-269; YVA. 03/109371.
У выніку таго, што каля 10 тысячам чалавек зь іншых частак гораду давялося пераяжджаць у раней населены збольшага габрэямі квартал, які цяпер зрабіўся гета № 1, вызваляліся сотні кватэр і дамоў, калі тыя не былі яшчэ раней занятыя савецкімі ці нямецкімі захопнікамі ў цывільным адзеньні ці ў вайсковым мундзіры. Апроч іх і прадпрымальнікаў, якія прыехалі ў Гародню з Райху, з вызваленых памяшканьняў скарысталіся найперш тыя, хто супрацоўнічаў зь нямецкімі акупантамі, напрыклад, супрацоўнікі ахоўнай паліцыі і цывільнай адміністрацыі, а таксама людзі, зьвязаныя з гестапа і крымінальнай паліцыяй. Хоць у захаваных дакумэнтах амаль няма зьвестак пра тое, як менавіта разьмяркоўвалася жытло, можна прыпусьціць, што сыход кожнага трэцяга гарадзенца — на тэрыторыі гета да лістапада 1941 году жылі каля пяці тысяч габрэяў, — а таксама пакіданьне рэчаў, якія былі занадта цяжкія ці якім у гета не было месца або ўжытку, дазвалялі ўзбагаціцца ня толькі калябарантам і марадэрам. Гэтак, існуюць ускосныя сьведчаньні пра тое, што з гвалтоўнага перасяленьня габрэяў, якое адбылося за адзін дзень, карысталіся як вайскоўцы вэрмахту і супрацоўнікі цывільнай адміністрацыі, так і астатнія гарадзенцы463.
Пры гэтым практычна немагчыма дакладна рэканструяваць, хто ўзбагачаўся, апроч нямецкіх салдат і чьшоўнікаў. Можна меркаваць, што ў наступныя месяцы неаднаразова ўзьнікалі сытуацыі, калі зьяўлялася магчымасьць проста або ўскосна прысвоіць чужую ўласнасьць. Апроч звычайных падчас вайны спэкуляцыяў на чорным рынку, здараліся й афіцыйна санкцыянаваныя пераразьмеркаваньні мэблі і жытла. Калі ў 1942 годзе настроі хрысьціянскага насельніцтва пачалі абарочвацца супраць акупантаў, беластоцкая філія райхсміністэрства прапаганды ў студзені 1942 году накіравала камісару Гарадзенскага павету цалкам канкрэтны запыт: «Ці застаюцца настроі польскага насельніцтва такія самыя, як пасьля выгнаньня бальшавікоў, ці за гэты час адбылася перамена настрояў палякаў не на нашу карысьць?» У адказе згадвалася разьмеркаваньне габрэйскай уласнасьці сярод хрысьціянскага насельніцтва: «Вельмі па-рознаму. Збор воўны і футра неаднаразова даваў добрыя вынікі», прычым павятовы камісар падкрэсьліваў, што перамену настрояў трэба тлумачыць перабоямі з забесьпячэньнем таварамі першай неабходнасьці464. Пры гэтым астатнія жыхары валодалі дастатковай інфармацыяй, каб разумець, адкуль паходзілі мэбля і адзеньне, якое яны маглі танна купіць у цэнтралізаваных пунктах465.